Вiды, методыка правядзення дыктант як форма праверкі ведаў І ўменняў вучняў




Дата канвертавання20.03.2017
Памер330.95 Kb.
ДЫКТАНТЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. ВIДЫ, МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ
1. Дыктант як форма праверкі ведаў і ўменняў вучняў.
Адной з найбольш папулярных форм праверкі ведаў вучняў і ўменняў прымяняць іх на практыцы з'яўяляюцца розныя віды дыктантаў. Навучальныя дыктанты дазваляюць правесці тэматычнае паўтарэнне за кароткі час, замацаваць уменне карыстацца правіламі з улікам асаблівасцей іх засваення — цяжкасцей знаходжання арфаграмы або пунктаграмы, супярэчнасцей правілаў і выключэнняў з іх, узаемадзеяння навыкаў. Выкарыстанне слоўнікавых дыктантаў павялічвае інтэнсіўнасць трэніроўкі.

Дыктант — від арфаграфічнага практыкавання, якое дазваляе, па-першае, засяродзіць увагу не на адной арфаграме, а на некалькіх, па-другое, дае магчымасць прааналізаваць, напісанне якіх груп слоў уяўляе для вучняў найбольшую цяжкасць і чаму.1



2. Класіфікацыя дыктантаў
У метадычнай літаратуры апісваюцца розныя віды дыктантаў (часам для іх абазначэння выкарыстоўваюцца розныя тэрміны). I найбольш распаўсюджанымі з іх з'яўляюцца наступныя: кантрольны (праверачны), тлумачальны, папераджальны, выбарачны, вольны, творчы (у розных яго варыянтах), слоўнікавы.

Існуе класіфікацыя дыктантаў па розных крытэрыях:



  • па мэце правядзення (кантрольны або навучальны),

  • па часе тлумачэння арфаграм або пунктаграм (папераджальны, тлумачальны, каменціраваны),

  • па характары запісу тэксту: са змяненнем тэксту (выбарачны, вольны, творчы) і без яго змянення.

Тэксты для розных відаў дыктантаў варта выкарыстоў-ваць з лепшых твораў мастацкай літаратуры і перыядыч-ных выданняў. Яны павінны быць змястоўнымі, зразуме-лымі для пэўнай узроставай катэгорьгі вучняў, насычанымі патрэбнымі арфаграмамі і пунктаграмамі

3. Віды дыктантаў па часе тлумачэння арфаграм або пунктаграм

3.1. Папераджальны дыктант
3 мэтай замацавання новага матэрыялу або паўтарэння вывучанага праводзіцца папераджальны дыктант удзвюх разнавіднасцях: папераджальна-зрокавы, папераджальна-слыхавы. Такая форма работы дае вучням магчымасць лепш усвядоміць вывучаныя правілы, выпрацоўвае ўменне арыентавацца на спосаб арфаграфічнага дзеяння, адэкватнага лінгвістычнай аснове арфаграм.2

Сутнасць папераджальнага дыктанта ў тым, што вучань растлумачвае арфаграмы да запісу слова або тэксту (спачатку тлумачэнне, пасля запіс). Напрыклад, пры папярэджанні памылак на напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыне, можна прапанаваць вучням выразна вымавіць гукі ў пэўных фанетычных пазіцыях (магчыма індывідуальнае або калектыўнае прагаворванне) і вызначыць арфаграмы, у якіх літара дакладна перадае вымаўлемне, вусма правесці фанетыка-арфаграфічны разбор слова.

Методыка правядзення папераджальна-слыхавага дыктанта:

1) настаўнік чытае тэкст, пасля кожны асобны сказ;



  1. вучань паўтарае сказ, знаходзіць арфаграмы на пэўныя правілы, абгрунтоўвае напісанне;

  2. настаўнік другі раз чытае сказ; вучні пішуць, падкрэсліваюць растлумачаныя арфаграмы;

  3. адзін з вучняў чытае сказ услых і тлумачыць арфаграмы; астатнія вучні звяраюць з напісаным у сваіх сшытках, пры неабходнасці выпраўляюць памылкі.

Магчыма і такая форма папераджальна-слыхавога дыктанта:

  1. настаўнік чытае ўвесь тэкст,

  2. вучні задаюць пытанні пра напісанне тых або іншых слоў,

  3. на гэтыя пытанні адказваюць больш падрыхтаваныя вучні.

Методыка правядзення папераджальна-зрокавага дыктанта:

1) настаўнік чытае тэкст, пасля кожны асобны сказ;



  1. вучань паўтарае сказ, знаходзіць арфаграмы на пэўныя правілы, абгрунтоўвае напісанне;

  2. настаўнік другі раз чытае сказ; адзін з вучняў піша на дошцы, астатнія — у сшытках, у працэсе напісання падкрэсліваюць пэўныя арфаграмы;

  3. запіс на дошцы вучні звяраюць з напісаным у сваіх сшытках, выпраўляюць, калі трэба, памылкі.

На папераджальны дыктант адводзіцца частка ўрока (да 25 хвілін). Яго мэтазгодна праводзіць перад кантрольным дыктантам, пры гэтым неабходна ўключаць у тэкст словы з тымі напісаннямі, якія будуць у кантрольным дыктанце.
3.2. Тлумачальны дыктант
Тлумачальны дыктант дазваляе выявіць, наколькі трывала вучні засволі тэарэтычны матэрыял, у якой ступені ў іх сфарміраваны неабходныя ўменні.

Вучні запісваюць тэкст пад дыктоўку настаўніка без папярэдняга разбору арфаграм або пунктаграм, пасля аналізуюць напісанне і, калі дапушчаны памылкі, выпраўляюць іх (спачатку запіс, потым тплумачэнне). У метадычнай літаратуры апісаны розныя схемы тлумачальнага дыктанта.



В а р ы я н т 1:

  1. настаўнік чытае сказ;

  2. адзін вучань паўтарае яго ўслых;

  3. вучні запісваюць сказ;

  4. адзін вучань тлумачыць напісанае (магчыма тлумачэнне не пасля запісу кожнага сказа, а пасля таго, як напісаны ўвесь тэкст; дапускаецца выкарыстанне арфаграфічнага слоўніка для праверкі напісання слова).

Варыянт 2:

  1. настаўнік чытае сказ;

  2. адзін вучань паўтарае яго ўслых і запісвае на адваротным баку дошкі, астатнія вучні – у сшытках;

  3. вучні звяраюць свае запісы з тым, што на дошцы;

  4. праводзіцца тлумачэнне напісанага і выпраўленне памылак.

Магчымы яшчэ адзін варыянт: вучні запісваюць тэкст пад дыктоўку, затым самастойна правяраюць напісанае па тэксце ў падручніку (на картцы, дошцы, мультымедыйным экране і інш.), закрытым да моманту праверкі. Пасля тлумачаць тыя або іншыя арфаграмы ці пунктаграмы.
3.3. Дыктант «Правяраю сябе»
Развіццю ў вучняў навыкаў самакантролю ў працэсе пісьма спрыяе выкарыстанне такога віду працы, як дыктант «Правяраю сябе».

Методыка правядзення дыктанта «Правяраю сябе»:



  1. пад дыктоўку настаўніка вучні запісваюць словы (словазлучэнні, сказы або тэкст); калі вучні сумняваюцца ў тым ці іншым напісанні, яны пакідаюць для яго месца, а на палях ставяць пытальнік (?);

  2. пасля вучні задаюць пытанні, як правільна напісаць слова ці які знак прыпынку паставіць; адказвае настаўнік або больш падрыхтаваныя вучні (пытанні заахвочваюцца і не ўплываюць на ацэнку работы, аднак трэба не дапускаць, каб пытанні паўтараліся);

  3. вучні ўпісваюць прапушчаныя літары або ставянь знакі прыпынку, падкрэсліваюць пэўную арфаграму.

Пры праверцы такога дыктанта настаўнік павінен быць асабліва патрабавальным, бо кожны мог удакладніць, як трэба напісаць слова або які знак прыпынку паставіць.
3.4. Каменціраваны дыктант
Каменціраваны дыктант праводзіцца з мэтай выпрацоўкі ўмення прымяняць атрыманыя лінгвістычныя веды на практыцы. Методыка яго правядзення наступная: вучю запісваюць сказ (словазлучэнне або слова) пад каментарый аднаго з аднакласнікаў. Ён называе літару, якую трэба пісаць, або знак прыпынку, які неабходна паставіць, і адразу каменціруе свой выбар. Каменціраваны дыктант можа праводзіцца на кожным уроку.



  1. Віды слоўнікавых дыктантаў

Найчасцей праводзіцца слоўнікавы дыктант без змянення матэрыялу. Існуе некалькі відаў слоўнікавых дыктантаў.


4.1. Слоўнікавы дыктант (класічны)
Слоўнікавы дыктант праводзіцца пры вывучэнні асобных тэм па розных раздзелах мовы. Патрабаванні да аб’ёму слоўнікавых дыктантаў акрэслены ў «Інструкцыі аб нарадку фарміравання культуры вуснаіі і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь».

Аб’ем слоўнікавага дыктанта

Клас

Колькасць слоў

Клас

Колькасць слоў

5

12-15

9

30-35

6

15-20

10

35-40

7

20-25

11

40-45

8

25-30






Слоўнікавыя дыктанты мэтазгодна праводзіць пры вывучэнні раздзела «Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія», асобных тэм марфалогіі і словаўтварэння, пры арганізацыі паўтарэння вывучанага раней.


4.2. Выбарачны дыктант
Выбарачны дыктант — гэта такі від дыктанта, у працэсе якога з тэксту запісваецца толькі асобнае слова, словазлучэнне або сказ пэўнага тыпу (у залежнасці ад пастаўленай мэты). Такі дыктант звычайна праводзіцца пры вывучэнні пэўнай тэмы. Вартасць выбарачнага дыктанта ў тым, што ён выключае неабходнасць механічнага запісу, значна эканоміць час, бо дазваляе прааналізаваць большы аб’ём матэрыялу на пэўнае правіла, чым іншыя віды дыктанта. Акрамя таго, патрэбныя арфаграмы або пунктаграмы лепш успрымаюцца і лягчэй запамінаюцца вучнямі.

Выбарачны дыктант можна праводзіць даволі часта на розных этапах урока (праверка дамашняга задання, паўтарэнне вывучанага на папярэдніх уроках, замацаванне вывучанага на пэўным уроку). Рэкамендаваная працягласць гэтага віду працы ад 5 да 20 хвілін.

Мэтазгодна выбарачныя дыктанты пачынаць з выпісвання асобных слоў без іх змянення. Напрыклад, можна паставіць перад вучнямі задачу выпісаць са сказа або з рада слоў назоўнікі (прыметнікі, лічэбнікі і г.д.); запісаць словы, у якіх гук [в] з'яўляецца прыстаўным; выпісаць словы э пэўнай фанетычнай з'явай (падаўжэнне, аканне, асіміляцыя зычных гукаў і інш.); выпісаць дзеясловы першага спражэння і г. д. Паступова заданні можна ўскладняць.

Схема выбарачнага дыктанта:



  1. настаўнік чытае словы, сказы або тэкст (чытаць трэба павольна, каб даць вучням магчымасць не толькі знайсці патрэбнае слова, словаалучэнне або сказ, але і магчымасць запісаць яго);

  2. вучні ўважліва слухаюць і выпісваюць або запісваюць у адпаведны слупок выбраныя моўныя адзінкі.

Да выбарачнага дыктанта вучняў трэба рыхтаваць, практыкуючы выбарачнае чытанне (тлумачэнне з разборам напісанняў, але без іх запісу) і выбарачнае спісванне (запіс слоў на патрэбнае правіла).
4.3. Дыктант з абгрунтаваннем
Алгарытм правядзення дыктанта з абгрунтаваннем:

1) настаўнік дыктуе словы або словазлучэнні, сказы;

2) вучні запісваюць матэрыял пад дыктоўку, падкрэсліваюць пэўную арфаграму і абгрунтоўваюць яе (з даламогай умоўных графічных абазначэнняў або зразумелых ім кароткіх запісаў, напрыклад: пясчаны пясок, грузчык – грузіць).

Калі перад вучнямі ставілася задача выпісаць развітыя сказы, у якасці дадатковага задання на абгрунтаванне можна прапанаваць падкрэсліць даданыя члены сказа.

Выкананне дадатковага задання неабходна ўлічваць і пры ацэньванні работы.

5. Віды дыктантаў са змяненнем тэксту

5.1. Вольны дыктант
Асаблівасцю вольнага дыктанта з'яўляецца тое, што вучням даецца права свабодна выбіраць словы і выразы, замяняць іх пры захаванні агульнага сэнсу. Для такога дыктанта абавязкова падбіраюцца тэксты, цікавыя па змесце, лёгкія для ўспрымання на слых.

Вольны дыктант праводзіцца звычайна пасля кантрольнага, калі вывучаны матэрыял дастаткова засвоены. Схема вольнага дыктанта:

1) настаўнік выразна чытае тэкст;

2) тлумачацца незразумелыя словы і выразы, аналізуецца змест, тэкст падзеляецца на часткі (у ходзе гутаркі);



Заўвага. Каб вучням было лягчэй карыстацца малазнаёмымі словамі, мэтазгодна напісаць іх на дошцы, размеркаваўшы па групах (у залежнасці ад колькасці частак, вылучаных у ходзе гутаркі з класам). Такіх слоў не павінна быць многа, інакш вольны дыктант можна паблізіць да спісвання.

3) настаўнік чытае тэкст па частках (кожную частку два разы), вучні пішуць так, як запомнілі, не перапытваючы настаўніка.

Трэба ўлічыць, што пры напісанні вольнага дыктанта атрымліваюцца розныя тэксты, што ўскладняе праверку і аналіз вучнёўскіх работ. Аднак метадычная і дыдактычная вартасць такой формы работы даволі вялікая: напісанне вольных дыктантаў садзейнічае ўзбагачэнню слоўніка вучняў, дапамагае авалоданню літаратурнай мовай, бо ў тэксце лепш успрымаюцца і запамінаюцца словы і звароты, вучыць карыстацца абзацам, вылучаць галоўнае, істотнае, дзяліць тэкст на лагічна закончаныя часткі. Вучню прыходзіцца думаць не толькі пра змест і граматычнае афармленне сказаў, але і пра звязны выклад. Такім чынам, выбарачны дыктант выпрацоўвае ўменне арганічна спалучаць арфаграфічную пісьменнасць і камунікатыўныя навыкі.
5.2. Творчы дыктант
Творчы дыктант — такі від практыкавання, калі вучні ўстаўляюць у тэкст, які дыктуе настаўнік, слова ці словазлучэнне пэўнай граматычнай катэгорыі ці замяняюць у тэксце пэўныя словы або словазлучэнні іншымі.

Творчы дыктант дазваляе арганізаваць паўтарэнне раней вывучанага адначасова з засваеннем новага, развівае арфаграфічную пільнасць, устойлівасць увагі, здольнасць успрымаць, садзейнічае агульнаму развіццю вучняў. Практыкаванні тыпу творчага дыктанта адносяцца да актыўных метадаў навучання, патрабуюць большай самастойнасні вучняў і займаюць значнае месца ў сістэме навучання беларускай мове.

Існуюць чатыры віды творчага дыктанта:


  1. творчы дыктант па апорных словах;

  2. творчы дыктант на ўстаўку;

  3. творчы дыктант са змяненнем слоў;

  4. творчы дыктант з выкарыстаннем твораў жывапісу або серыі малюнкаў;

  5. творчы дыктант на аснове асабістых назіранняў.

У залежнасці ад віду творчага дыктанта выбіраецца методыка яго правядзення.
Асаблівасць творчага дыктанта па апорных словах заключаецца ў тым, што вучні на аснове групы слоў ці словазлучэнняў складаюць асобныя сказы ці нават невялікія тэксты. Настаўнік фіксуе іх, затым вучні залісваюць пад яго дыктоўку. Адметнай рысай творчага дыктанта па апорных словах з'яўляецца тое, што яго тэкст будуецца самімі вучнямі ў працэсе калектыўнай працы. «Будаўнічым» матэрыялам для такога дыктанта з'яўляюцца апорныя словы з пэўнымі арфаграмамі. Апорныя словы могуць быць запісаны на дошцы.

Творчы дыктант па апорных словах каштоўны тым, што можа быць праведзены пры замацаванні любой з арфаграм. Асабліва эфектыўным ён з'яўляецца пры паўтарэнні такіх тэм, як ужыванне вялікай літары, правапіс звонкіх і глухіх зычных, правапіс прыставак і суфіксаў, правапіс прыслоўяў і інш.

Існуе дзве разнавіднасці дыктанта па апорных словах:


  1. творчы дыктант, мэта якога складанне асобных сказаў;

  2. творчы дыктант, які заключаецца ў складанні тэкстаў (звычайна апавядальнага або апісальнага характару).

Працэс правядзення такога дыктанта садзейнічае актывізацыі мыслення вучняў. Яны не толькі складаюць сказы або тэсты па прапанаваных словах, але і прымаюць актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.

Творчы дыктант на ўстаўку мае на мэне навучыць школьнікаў карыстацца пэўнымі групамі слоў ці сінтаксічнымі канструкцыямі. Таму такая форма работы асабліва эфектыўная і дзейсная, калі праводзіцца пры паўтарэннк замацаванні, абагульненні пройдзенага матэрыялу. Уводзячы ў тэкст пэўныя граматычныя катэгорыі, вучні на практыцы ўсведамляюць іх ролю і вучацца імі карыстацца.

Схема творчага дыктанта на ўстаўку:


  1. настаўнік чытае зыходны тэкст,

  2. перад вучнямі ставіцца задача ўвесці ў гэты тэкст пэўныя граматычныя адзінкі (напрыклад, у працэсе дыктоўкі трэба ўставіць прыметнікі або прыслоўі, пабочныя словы (спалучэнні слоў або сказы), звароткі і г. д.);

  3. настаўнік дыктуе тэкст, вучні запісваюць яго, адначасова робячы патрэбныя ўстаўкі.

Творчы дыктант з выкарыстаннем твораў жывапісу з'яўляецца своеасаблівай разнавіднасцю дыктанта на ўстаўку. Такая работа карысная тым, што абуджае творчую самастойнасць вучняў, імкненне выказаць сваю ўласную думку, спасцігнуць прыгожае. Таму ні ў якім раае нельга выкарыстоўваць твор жывапісу ў вузкіх мэтах – выключна для засваення граматычных фактаў.

Схема творчага дыктанта з выкарыстаннем твораў жывапісу:



  1. настаўнік прадстаўляе вучням карціну, пры неабходнасці коратка расказвае пра мастака;

  2. настаўнік чытае тэкст (невялікі па аб'ёму), складзены паводле карціны;

  3. у гутарцы з класам ідзе абмеркаванне карціны. Вучні выказваюцца наконт таго, як бы яны пашырылі прапанава­ны тэкст, пра што сказалі б іншымі словамі. Найбольш удалыя прыклады запісваюцца на дошцы;

4) настаўнік чытае тэкст-аснову павольна, а вучні запісваюць сказы і там, дзе лічаць патрэбным, пашыраюць іх асобнымі словамі, словазлучэннямі.

Карыстаючыся гэтым алгарытмам, можна праводзіць дыктант на ўстаўку з выкарыстаннем серыі малюнкаў.



Творчы дыктант са змяненнем слоў адрозніваецца тым, што вучні ў працэсе запісу тэксту (сказаў) замяняюць адны формы слоў, канструкцыі іншымі. Напрыклад, дзеясловы прошлага часу – дзеясловамі цяперашняга або будучага часу, назоўнікі і прыметнікі адзіночнага ліку – назоўнікамі і іпрыметнікамі множнага ліку, дзеясловы 1-й асобы — дзеясловамі 2-й асобы, словазлучэнні «назоўнік+назоўнік» словазлучэннямі «назоўнік+прыналежны прыметнік» (песні Каўказа — каўказскія песні). Можна прапанаваць замяніць устойлівыя выразы аднаслоўнымі адпаведнікамі; словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю дапасавання, словазлучэннямі, дзе галоўнае слова кіруе залежным (залаты пярсцёнак – пярсцёнак з золата, залатыя рукі — рукі майстра) і інш.

Дыктант з заменамі дае магчымасць авалодаць разнастайнымі моўнымі сродкамі для выказвання думкі, садзейнічае замацаванню арфаграфічных уменняў і навыкаў, дазваляе арганічна спалучаць заняткі па арфаграфіі і граматыцы з працай па стылістыцы.



Творчы дыктант на аснове асабістых назіранняў з'яўляецца адным з эфектыўных відаў работы, які дазваляе спалучаць развіццё мовы вучняў з вырашэннем арфаграфічных і пунктуацыйных задач. Ён можа праводзіцца па схеме творчага дыктанта з выкарыстаннем твораў жывапісу, толькі «матэрыялам» паслужаць факты з жыцця школьнікаў. Мэтазгодна пачынаць з простых тэм апісальнага характару (напрыклад, «Кабінет беларускай мовы і літаратуры», «Наша школа», «Вуліца, на якой знаходзіцца наша школа»), пасля ўводзіць больш складаныя, але вельмі канкрэтныя тэмы (напрыклад: «Восень у горадзе». «Рыхтуемся адзначыць Дзень Перамогі»), а толькі пасля пераходзіць да складаных разважанняў.

6. Дыктанты з дадатковым заданнем

6.1. Дыктант з графічным маляваннем (графічны дыктант)
Дыктант з графічным маляваннем — такая форма работы, калі настаўнік чытае сказы (словазлучэнні, словы), а пры паўторным чытанні вучні запісваюць схемы сказаў, словазлучэнняў або выпісваюць словы і абазначаюць арфаграмы, выкарыстоўваючы загадзя выпрацаваныя сімвалы.

Дыктант з графічным маляваннем мэтазгодна выкарыстоўваць пры вывучэнні наступных тэм: «Склад слова»; «Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам» (указваецца спосаб выражэння галоўных членаў сказа, пры неабходнасці паміж імі ставіцца працяжнік, напрыклад: 1. Назоўнікназоўнік. 2. Назоўнік прыметнік); «Адасобленыя члены сказа» (тут неабходна ўказаць спосаб выражэння адасобленага члена сказа і яго месца ў адносінах да паяснёнага слова), «Аднародныя члены сказа», «Складаныя сказы».


6.2. Дыктант з працягам
Дыктант з працягам – від дыктанта, у працэсе якога вучні запісваюць прапанаваны настаўнікам матэрыял (словы, словазлучэнні, невялікі тэкст), пасля чаго атрымліваюць дадатковае заданне. Від задання вызначаецца з тэмай урока. Калі, напрыклад, вывучаецца тэма “Правапіс прыслоўяў”, можна прапанаваць вучням дапісаць рады (колькасць прыкладаў павінна агаворвацца):

1) па-летняму, па-старому, па-новаму…

  1. па-старэчы, па-брацку ...

  2. памалу, дашчэнту, навідавоку ...

  3. збоку, направа, удзень ...

  4. раз-пораз, крыж-накрыж

  5. след у след, год за годам ... і г.д.

Пры вывучэнні тэмы «Спосабы сувязі слоў у словазлучэнні» можна прапанаваць двухэтапны дыктант э працягам: спачатку вучні пішуць выбарачны дыктант (размяркоўваюць прачытаныя настаўнікам словазлучэнні на тры групы), пасля ў кожную групу запісваюць па тры свае прыклады.

Для дыктанта з працягам можна прапанаваць невялікі па аб'ёму тэкст і паставіць задачу прадоўжыць яго. Пры гэтым задача ўдакладняецца. Налрыклад, трэба напісань пра цяг тэксту, выкарыстаўшы як мага больш слоў на вывучаную арфаграму або слоў пэўнай часціны мовы. Можна прапанаваць вучням ужываць сказы пэўнай будовы (з аднароднымі або адасобленымі членамі, складаназалежныя сказы і г.д. Нарэшце, можна сфармуляваць заданне наступным чынам: прадоўжыць тэкст, развіваючы яго тэму.


6.3. Слоўнікавы дыктант з супастаўленнем
Работа арганізуецца ў два этапы: спачатку вучні запісваюць словы або словазлучэнні (пажадана ў слупок), пасля самастойна пераўтвараюць іх у адпаведнасці з заданнем. Заданні могуць быць такога тыпу: падабраць аднакаранёвыя словы або змяніць слова так, каб адбылося чаргаванне галосных/зычных (напрыклад, вучні пішуць: чарнець, цагляны і г.д., падбіраюць да іх пары чорны, цэгла і г.д.).
7. Дыктанты з элементамі гульні
7.1. Гульня «Самы ўважлівы»
Сутнасць работы ў натупным: вучні запісваюць тэкст дыктанта, пасля аб'яўляецца конкурс на самага ўважлівага. Ставіцца задача знайсці як мага больш арфаграм або пунктаграм.
7.2. Гульня «Бюро даведак»
Мэта гульні не толькі праверыць узровень засваення той або іншай тэмы, але і садзейнічаць фарміраванню навыкаў працы са слоўнікам (звычайна арфаграфічным, радзей — тлумачальным). Слоўнікавы дыктант праводзіцца ў выглядзе спаборніцтва: хто хутчэй за ўсіх знойдзе слова ў слоўніку і растлумачыць, як яно пішацца (адначасова можна папрасіць вучня растлумачыць лексічнае значэнне слова). Такая работа звычайна праводзіцца са словамі, правапіс якіх немагчыма праверыць.
7.3. Слоўнікавы дыктант-загадка
Асаблівасць работы ў тым, што настаўнік не дыктуе словы, а загадвае загадкі. Вучням неабходна запісаць слова-адгадку.

Можна прыдумаць розныя варыянты дыктанта-загадкі: запісаць слова па яго лексічным значэнні, падабраць да апісання ўстойлівы выраз і інш.



8. Кантрольны дыктант
Кантрольныя дыктанты праводзяцца пасля вывучэння кожнай вялікай тэмы, засваення найважнейшых і цяжкіх арфаграфічных правілаў, у канцы кожнай чвэрці і навучальнага года. Плануючы колькасць кантрольных работ на кожны навучальны год, аб'ём гэтых работ і від кантролю, настаўнік павінен улічвадь патрабаванні “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь”.
Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года

Вучэбны прадмет

Беларуская мова

Беларуская літаратура

Форма

кантрольнай работы



Дыктант (у тым ліку

з дадатковым заданнем)



Пераказ

Тэставая работа

Класныя сачыненні

5 клас

3

2







6 клас

3

2







7 клас

3

2







8 клас

3

2

1




9 клас

3

2

1

1

10 клас

2

2

1

2

11 клас

2

2

1

2

Тэксты дыктанта павінны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


Аб'ём тэкставага кантрольнага дыктанта

Клас

Колькасць слоў

5

85-90

6

90-100

7

100-110

8

110-125

9

125-155

10

155-175

11

175-200


Заўвагі

1. Пры наяўнасці дадатковых моўных і маўленчых заданняў аб'ём дыктанта будзе адпавядаць першай лічбе ў табліцы для пэўнага класа. У адпаведнасці са складанасцю і аб'ёмам дадатковых заданняў тэкст можна паменшыць на адну чвэрць.



  1. Пры падліку колькасці слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціпы мовы, выклічнікі.

  2. Да канца першай чвэрці, а ў 5 класе па працягу першага паўгоддзя, захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх дзеці яшчэ не знаёміліся. Для кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і пунктаграмы пададзены не менш чым 2-3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў павінен быць прыкладна наступны.



Клас

Колькасць відаў




арфаграм

пунктаграм

5

10

2-3

6

12

2-3

7

16

3-4

8

20

4-5

9

24

5-10

10

24

10-15

11

28

15-20

У дыктанце можа быць не больш чым наступная колькасць слоў з неправяраемымі і цяжкаправяраемымі напісаннямі, правапісу якіх школьнікі спецыяльна вучыліся:



Клас

Колькасць слоў

5

5

6-7

7

8-9

10

10-11

12

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі з тымі вывучанымі арфаграмамі, якія ў дастатковай ступені замацоўваліся не менш чым на двух-трох папярэдніх уроках.

Насычанасць тэксту арфаграмамі павінка быць па магчымасці раўнамернай, г.зн. найбольш цяжкія арфаграмы не павінны сканцэнтроўвацца толькі ў пачатку або толькі ў канцы тэксту.

Методыка правядзення кантрольнага дыктанта3:

1) настаўнік чытае ўвесь тэкст;

2) пры неабходнасці праводзіцца тлумачальная і папераджальная работа: звяртаецца ўвага на значэнне асобных слоў, некаторыя з іх запісваюцца на дошцы (імёны людзей, тэрміны, іншамоўныя словы);

3) напісанне тэксту па сказах:

а) настаўнік чытае адзін сказ поўнасцю, вучні ўважліва слухаюць,

б) сказ чытаецца па частках, вучні яго запісваюць,

в) пасля таго, як запісаны ўвесь сказ, настаўнік яшчэ раз чытае яго;


  1. настаўнік поўнасцю чытае тэкст, робячы неаялікія паўзы паміж сказамі, каб даць вучням магчымасць уважліва праверыць напісанае;

  2. вучні самастойна правяраюць тэкст (на працягу 5—7 хвілін), пасля чаго здаюць работы.

У метадычнай літаратуры не толькі агаворваецца алгарытм напісання дыктанта, але і даюцца парады настаўніку па падрыхтоўцы вучняў да кантрольнай работы ў форме дыктанта, манеры чытання тэксту, арганізацыі праверкі работ.

Так, падкрэсліваецца, што кожны настаўнік, ведаючы складанасць разумовых працэсаў, якімі суправаджаецца напісанне кантрольнага дыктанта, навінен уважліва аднесціся да падрыхтоўчага этапу. Пры гэтым неабходна ўлічваць аб'ём ведаў вучняў (яны абмежаваны праграмай), ступень набытых уменняў і навыкаў і індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў у авалоданні лінгвістычным матэрыялам. Пры падрыхтоўцы да кантрольнай работы паўтараюцца неабходныя правілы, у арфаграфічныя вучнёўскія слоўнічкі запісваюцца словы са складанай арфаграфічнай прыметай, разбіраюцца сказы э цяжкімі выпадкамі пастаноўкі знакаў прыпынку; падкрэсліваецца, што падобны матэрыял сустрэнецца ў тэксце дыктанта.

У працэсе дыктоўкі тэксту добрая дыкцыя настаўніка, выразнае чытанне (захаванне арфаэпічных нормаў беларускай мовы, правільнае інтанаванне сказаў, нармальны тэмп чытання пазбавяць вучняў ад празмернага напружання пры ўспрыманні тэксту на слых. Ні ў якім разе нельга наўмысна скрадваць ці скажаць гукі, чытаць манатонна, каб «падлавіць» вучня [Варановіч].

Трэба выпрацоўваць у вучняў уменне запамінаць прачытанае, не дапускаць перапытванняў падчас дыктоўкі, бо шматразовымі паўторамі сказаў, словазлучэнняў настаўнік падштурхоўвае вучняў да механічнага пісьма без асэнсавання зместу4. Ніякіх пытанняў у час дыктоўкі настаўнік не павінен задаваць, рабіць заўвагі таксама не рэкамендуецца.
Наяўнасць дадатковага задання з'яўляецца абавязковай толькі ў тым выпадку, калі дыктуецца патрабаваннямі праграмы.

Комплексная кантрольная работа можа скдадацца з дыктанта і дадатковых заданняў (тэставых, фанетычных, лексічных, граматычных і інш.)



У школьнай практыцы ў якасці дадатковат задання звычайна прапаноўваецца пэўны моўны разбор (фанетычны, разбор слова па саставу, словаўтваральны, марфалагічны або сінтаксічны разбор).

1 Выкладанне беларускай мовы ў школе. С.161.

2 Выкладанне беларускай мовы ў школе. С.163.

3 Варановіч, 3. Б. Методыка выкладання беларускай мовы. С.185.

4 Варановіч, 3. Б. Методыка выкладання беларускай мовы. С.171.

Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / аўтар-склад. С.І. Цыбульская.- 2-е выд., перапрац. - Мн.: Сэр-Вит, 2009. - 288 с. - (Майстэрня настаўніка)



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка