Vііі акадэмію старадаўняй музыкі плануецца правесці з 28 лютага па 3 сакавіка 2012 года




Дата канвертавання08.09.2018
Памер12.48 Kb.
Інфармацыйны ліст
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі амаль штогодна праводзяцца курсы вышэйшага выканальніцкага майстэрства “Акадэмія старадаўняй музыкі”. VІІІ Акадэмію старадаўняй музыкі плануецца правесці з 28 лютага па 3 сакавіка 2012 года пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску і Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

У якасці кіраўнікоў творчых майстэрняў запрошаны вядомыя музыканты з Германіі і Амерыкі: прафесара Універсітэта Паўночнага Тэхаса па класу клавесiна и хамэрклавiра Крыстаф Хамэр (Christoph Hammer, Германия, http://music.unt.edu/faculty-and-staff/detail/263) і па класу барочнай скрыпкі Сінтыя Робэртс (Cynthia Roberts, США, http://music.unt.edu/faculty-and-staff/detail/90).



Мэта Акадэміі – пашырэнне ведаў студэнтаў, павышэнне выканальніцкіх магчымасцяў, творчы кантакт з вядучымі прадстаўнікамі ў галіне старадаўняй музыкі. Ужо ў мінулым сяместры дадзенага навучальнага года распачалася праца па падрыхтоўцы прапанаванага кіраўнікамі творчых майстэрняў рэпертуару з музыкі барока – Г. Муффат, А. Карэллі, А. Вівальдзі, Д. Кастэла, Дж. Фрэскабальдзі (ансамбль старадаўняй музыкі БДАМ “Бахаўскі гурток”, навучэнцы факультатыўнага курса клавесіна, спецыялізацыі арган).

У адзначаны перыяд будуць адбывацца майстар-класы па сольнаму і ансамблеваму выканальніцтву з мэтай падрыхтоўкі заключнага канцэрта удзельнікаў Акадэміі 03.03.2012 (19.00, кл. 410, вул. Інтэрнацыянальная, 30). Выступленне К. Хамэра і С. Робэртс плануецца 29.02.2012 (19.00, кл. 410, вул. Інтэрнацыянальная, 30).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка