Выкарыстанне “аб” і “пра”




Дата канвертавання04.04.2017
Памер23.49 Kb.
Выкарыстанне аб і пра
Прыназоўнік “аб” актыўна ўжываецца ў афіцыйнай сферы, у назвах дакументаў, законаў, указаў, дэкрэтаў, пастаноў, інструкцый. Напрыклад: закон аб мовах, кодэкс аб адукацыі і г.д.

Але ёсць і яшчэ адзін прыназоўнік, які мае значэнне “аб” – пра. У сапраўднасці асноўны ў гэтай пары прыназоўнік “пра”.

Некалькі прыкладаў з літаратуры: з рамана У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”:

“Розныя дурныя чуткі ходзяць пра яе, пра злачынства, пра той закрыты працэс, на якім я нібыта быў ці то падсудным, ці то сведкам.”

Альбо назвы вершаў Аркадзя Куляшова: “Пра восень”, “Пра вечнае пяро”, “Пра марс”.

Такім чынам, ужыванне “аб” абмежавана афіцыйнай сферай.

Калі назоўнік ці прыметнік пачынаецца са складоў пра, про, пры, спра, то перад імі пажадана выкарыстоўваць прыназоўнік “аб”, каб пазбегнуць аднастайнага паўтарэння тых самых гукаў (аб прыемных успамінах, аб справах).

У творчасці беларускіх класікаў таксама сустракаюцца прыназоўнікі “аб”. Напрыклад, у Янкі Купалы:

З паэмы “Магіла Льва”: “Пытаць аб гэтым трэба ночку і за акном вішнёвы сад”, з твору “Яна і я”: “Сядзь на пачэсны кут, мая багіня, і будзем думы думаць аб сабе”.



Заданне:

Калі ласка, устаўце патрэбны прыназоўнік (“аб” або “пра”):

Закон Рэспублікі Беларусь “ культуру(-ы) ў Рэспубліцы Беларусь”



баністыку(-цы)

прасторы(-ах)

Закон Рэспублікі Беларусь “ мовы(-ах) у Рэспубліцы Беларусь”



нумізматаў(-ах)

праблемы(-ах)

Пастанова ільготы(-ах)



калекцыі(-ях)

_ прыроду(-дзе)

_ курсы(-ах) беларускай мовы

_ прашчураў(-ах)

_ бірафілію(-і)

“Дэкрэт __ дармаедаў(-ах)”



продкаў(-ах)

Загад звальненне(-і)



філумністыку(-цы)

Я ніколі не забуду правільнае(-ым) ўжыванне(-і) прыназоўнікаў "аб" і "пра" :)



Складзіце і запішыце, калі ласка, сказ з адным з прапанаваных слоў (словазлучэнняў). Пажадана, у тэму заняткаў

Матэрыял да заняткаў складзены паводле лінгвістычнай праграмы “Моўнік”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка