Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання27.01.2018
Памер101.69 Kb.
#17378
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры

як эфектыўная форма работы
з высокаматываванымі вучнямі

Падрыхтавала

Мігаль А.Г.,

настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

ДУА “Хальчанская

базавая школа”

Хальч 2015


У 21 стагоддзі інфармацыйныя рэсурсы падвергліся значнай і некантралюемай эвалюцыі на трох важных узроўнях: узровень камп’ютарных сродкаў (узнікненне новых відаў абсталявання: ноўтбукі, смартфоны, інтэрактыўныя дошкі і г.д.), узровень праграмнага забеспячэння (новыя напрамкі, адкрытыя рэсурсы, бясплатнасць доступу да іх і г.д.), новы ўзровень камунікацый (новыя віды бяздротавай сувязі і доступу: WiFi, WiMAX, 3G, 4G, шыракапалосныя сеткі і інш.). Гэта змяніла патрабаванні да інфармацыі, больш таго, змянілася само стаўленне да яе як да сацыяльнай з’явы. У выніку сучасны сеткавы кантэнт характарызуецца хуткім развіццём навейшых тэхналогій і тэндэнцыяй да вывучэння новых версій усіх гэтых тэхналогій.

Выкарыстанне інтэрактыўна-камунікатыўных тэхналогій (ІКТ) на ўроках паказвае практычную накіраванасць навучання беларускай мове. Распрацоўка і прымяненне на ўроках інтэрактыўных заданняў і практыкаванняў з’яўляецца адным з дзейсных метадаў, які актывізуе працэс пазнання. Ствараецца станоўчая матывацыя на працэс навучання беларускай мове, у вучняў павышаецца зацікаўленасць у вывучэнні прадмета. Сувязь тэарэтычных ведаў па беларускай мове і практыка ў Інтэрнэт-асяроддзі дапамагае не толькі матэрыялізаваць веды школьнікаў, але і дапамагчы вучням зразумець жыццёвую неабходнасць набываемых ведаў.

Так сталася, што пры працы на ўроках беларускай мовы я выкарыстоўваю рэсурсы, створаныя самастойна. Прычын такога падыходу было некалькі: розныя варыянты інтэрактыўных дошак і, як вынік, рознае праграмнае забеспячэнне, якое, на жаль не падтрымлівае беларускую мову. У большасці выпадкаў настаўнік-мовавед літаральна не можа выкарыстаць усе магчымасці дошкі з-за адсутнасці ў праграмным забеспячэнні беларускай мовы. Гэта і многае іншае прывяло мяне да стварэння ўласных рэсурсаў ІКТ.
На якіх этапах урока лепей выкарыстоўваць ІКТ?
Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма, настаўнік сам вырашае, на якіх этапах урока і пры вывучэнні якіх тэм можна звярнуцца да ІКТ. Працаваць з інтэрактыўнай дошкай можна на розных этапах урока:


  • у час праверкі дамашняга задання;

  • пры тлумачэнні новага матэрыялу;

  • прадчас замацавання новага матэрыялу;

  • у час фарміравання ў вучняў неабходных навыкаў і ўменняў;

  • пры самастойнай працы вучняў;

  • на этапе паўтарэння і ўзнаўлення матэрыялу (напрыклад, у пачатку і канцы навучальнага года);

  • падчас работы над памылкамі і г.д.

На маю думку, выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляе значна эканоміць час на ўроку: вучні паспяваюць выканаць вялікую колькасць практыкаванняў. Вельмі карыснай становіцца ІКТ пры вывучэнні сінтаксісу: настаўнік можа вывесці на экран сказы з вялікай колькасцю даданых частак, нават цэлы тэкст, пры гэтым назіраецца эканомія часу.

Настаўнік можа праводзіць арфаграфічныя хвілінкі, размеркавальныя, выбарачныя і тлумачальныя дыктанты як у час актуалізацыі ведаў вучняў, так і падчас сістэматызацыі набытых ведаў.


Як абысці “небеларускамоўнасць” праграмнага забеспячэння?
У Інтэрнэт-асяроддзі існуе шэраг гатовых шаблонаў для настаўнікаў, ад выкладчыкаў патрабуецца толькі запоўніць іх патрэбным матэрыялам.

Хачу звярнуць увагу на наступныя рэсурсы:



LearningApps – дазваляе ствараць гульні, крыжаванкі, віктарыны і г.д.

Easy Notecards і Quizlet – стварэнне флэш-картак.

Blendspace – стварэнне адукацыйных міксаў.

Smore – распрацоўка флаераў.

Prezi – прэзентацыі новага пакалення

Moodle – стварэнне тэстаў і практычных заданняў для вучняў

Усе рэсурсы простыя ў карыстанні і дазваляюць настаўніку разнастаіць працэс навучання.

Гульня “Класіфікацыя” дапамагае выпрацаваць у вучняў арфаграфічную пільнасць: дзецям прапануецца падзяліць словы на дзве катэгорыі адпаведна ўмове задання. Вучань працуе на дошцы, перастаўляючы словы ў патрэбныя слупкі. Праграма паказвае вынік дзейнасці вучня: правільныя адказы абведзены зялёным колерам, няправільныя – чырвоным.
Пры вывучэнні раздзела “Лексіка” можна прапанаваць вучням флэш-карткі “Антонімы” і гульні, створаныя на іх аснове.







Флаеры і адукацыйныя міксы (г.зн. у адным рэсурсе можна спалучаць тэкст, відэа, схемы, віктарыны) вельмі эфектыўныя на першых і апошніх уроках пры вывучэнні асобных раздзелаў мовазнаўства і буйных тэм (напрыклад, “Лексіка”, “Прыслоўе”, “Бяззлучнікавы складаны сказ” і да т.п.). На першых уроках дадзеныя рэсурсы даюць вучням магчымасць цэласна ўспрыняць тэму, якая будзе вывучацца на працягу наступных заняткаў. Пры падагульненні вывучанага я зноў звяртаюся да флаераў і міксаў ужо з іншай мэтай: дапамагчы вучням сістэматызаваць веды па пэўнай тэме.
Флаеры і міксы дазваляюць неаднаразова звяртацца да аднаго і таго ж матэрыялу (праглядаць тэатэтычныя звесткі, карыстацца вытрымкамі з даведнікаў і слоўнікаў, праглядаць тэарэтычны матэрыял з іншых падручнікаў, пераходзіць па спасылках на іншыя Інтэрнэт-рэсурсы, выконваць практычныя заданні і да т.п.). Матэрыял пры такім афармленні падаецца блокамі, навігацыя паміж якімі свабодная і залежыць ад моўнай падрыхтоўкі класа.

Вельмі карысным будзе прымяненне ІКТ на ўроках, прысвечаных напісанню сачыненняў-апісанняў. Не трэба выходзіць за сцены школы, каб убачыць помнік архітэктцры ці апісаць знешнасць чалавека. Адукацыйныя міксы дазваляюць стварыць віктарыну (серыю пытанняў) па загадзя знятым відэаматэрыяле, скласці план відэа. Напрыклад, пры падрыхтоўцы да напісання сачынення-апісання помніка гісторыі (культуры) настаўнік або вучні папярэдне здымаюць яго на відэа, пасля выкладчык рыхтуе серыю пытанняў па яго знешнім выглядзе, месцазнаходжанні і г.д. Гэтак жа можна рыхртавацца да пераказу зместу кінафільма (тэлеперадачы).

Флаеры дапамогуць і на ўроках, прысвечаных знаёмству з біяграфіямі мовазнаўцаў, пры напісанні віншванняў, біяграфій, аўтабіяграфій і да.т.п. Пры дапамозе ІКТ настаўнік можа пазнаёміць навучэнцаў з матэрыяламі з розных крыніц (падручнікаў, даведнікаў, Інтэрнэт-рэсурсаў), пастаянна звяртацца да гэтых крыніц, выдзяляць галоўнае, складаць план, дзяліць тэкст на часткі і да т.п.

Такім чынам, настаўнік сам выбірае, на якім этапе ўрока і пры якой тэме лепш выкарыстаць ІКТ, абапіраючыся на Інтэрнэт-шаблоны, створаныя ім загадзя.



Як абысці залежнасць ад Інтэрнэт-падключэння?
Большасць настаўнікаў пры апісанні асноўных праблем, звязаных з выкарыстаннем Інтэрнэт-шаблонаў, скардзяцца на адсутнасць падкючэння да сусветнай павуціны. Здавалася б, гэта можа стаць сапраўднай перашкодай для паўнавартаснага выкарыстання ўсіх рэсурсаў, змешчаных у Інтэрнэце. У асноўным, гэта датычыцца школ, што знаходзяцца ў вёсках. Настаўнікі гавораць, што няма магчымасці карыстацца Інтэрнэтам без межаў.

Між тым існуюць некалькі спосабаў выправіць сітуацыю.

Спосаб 1. Усе кампаніі мабільнай сувязі прапануюць паслугу карыстання 3G мадэмамі. У Беларусі такія мадэмы ласкава называюць “трыджыкамі”. Каштуе “трыджык” адносна танна, акрамя таго, настаўнік можа самастойна выбраць зручны тарыф. Для выкарыстання ІКТ на ўроку (з выхадам у Інтэрнэт) мне хапае сувязі, што забяспечвае такі мадэм. Такім чынам, “трыджык” дазваляе праводзіць урок у любым кабінеце, а не толькі ў кабінеце інфарматыкі. Настаўнік не павінен запісвацца ў чаргу жадаючых патрапіць да камп’ютара, падключанаму да сусветнай павуціны – зараз ён сам выраўае месца свайго ўрока ў сістэме заняткаў, можна нават самастойна запланаваць урокі на год наперад.

Спосаб 2. Большасць вучняў і настаўнікаў карыстаюцца сучаснымі тэлефонамі на платформе Андроід. Пры апытванні настаўнікаў школы аказалася, што смартфоны мае больш за палову настаўнікаў. Я сама маю такі тэлефон і пераканалася ў яго зручнасці і карыснасці. У кожнага такога смамртфона ёсць функцыя, што дазваляе прымяніць тэлефон як кропку Wi-Fi-падключэння. Дастаткова зрабіць неабходныя наладкі – і тэлефон ператвараецца ў “трыджык”. Яго можна пакласці побач з камп’ютарам ці ноўтбукам – і Інтэрнэт-сувязь вам забяспечана. Гэты спосаб зручны яшчэ і таму, што дазваляе прадубліраваць падключэнне да Інтэрнэту (у выпадку яго нізкай якасці).



Такім чынам, падключэнне да Інтэрнэту можна наладзіць самастойна, з прымяненнем сучасных тэхналогій, а зрабіць гэта настаўніку дапаможа нават школьнік.
Ці можна прымяняць ІКТ на факультатыўных занятках?
На маю думку, гэта будзе вельмі карысна. Прынцыпы прымянення дошкі на факультатыўных заняткаў залежаць, у першую чаргу, ад іх тэмы. Разнастайнасць інтэрнэт-гульняў дазволіць вучням за абмежаваны час выканаць вялікую колькасць практыкаванняў, пры гэтым будуць фарміравацца патрэбныя ўменні і навыкі. А выкарыстанне флаераў і міксаў дазволіць навучэнцам працаваць са значнымі ўрыўкамі з тэкстаў, звяртаючыся пры гэтым да Інтэрнэт-слоўнікаў і даведнікаў.
Пры стварэнні флаера настаўнік можа звяртацца да аўдыё- і відэазапісаў, уключаючы іх у сцэнарый урока і ў флаер. Шаблоны LearningApps таксама дазваляюць у адной гульні спалучыць малюнак і відэа. Можна стварыць цэлае віртуальнае падарожжа па сваёй вёсцы, сваім мікрараёне, спалучаючы ў адно карту раёна, тлумачэнне назваў вуліц, знятае відэа, фотаздымкі, зробленыя раней і да т.п.
Плюсы і мінусы выкарыстання ІКТ
Любая тэхналогія навучання, любы сучасны рэсурс мае свае перавагі і недахопы. Гэта можна сказаць і пра прымяненне ІКТ на ўроках беларускай мовы.

Недахопы (мінусы)

  1. Многае праграмнае забеспячэнне не падтрымлівае беларускую мову, што ставіць настаўнікаў мовы ў вельмі невыгоднае становішча ў параўнанні з настаўнікамі рускай ці замежнай мовы.

  2. Большасць настаўнікаў задавольваецца падкрэсліваннем, устаўкай літар, разборам сказаў і злучэннем або перасоўваннем разнастайных элементаў на інтэрактыўнай дошцы. Прычына - гл. пункт 1.

  3. Калі інтэрактыўная дошка перасоўная, то ўзнікаюць цяжкасці з яе каліброўкай, таму што пры мінімальным руху яна збіваецца і парушаецца сувязь паміж праектарам і паверхняй дошкі. У такім становішчы настаўнік і вучні не могуць поўнасцю выкарыстоўваць усе магчымасці дошкі (пісаць, устаўляць літары).

  4. Перанасычанасць інфармацыяй. Настаўнік можа вырашыць адразу выкарыстаць усе магчымасці дошкі, што прывядзе да зніжэння актыўнасці вучняў і рассейвання іх увагі.

  5. Залішняе выкарыстанне дошкі на ўроку. Настаўнік павінен памятаць, што ІКТ - гэта толькі элемент урока, і трэба пастаянна мяняць віды дзейнасці.

  6. Вялікі аб’ем падрыхтоўкі да ўрока на першым этапе (пры першасным азнаямленні з разнастайнымі рэсурсамі)

Перавагі (плюсы)

  1. Эканомія часу на ўроку. Практыкаванні, што выконваюцца з дапамогай ІКТ, дазваляюць значна паскорыць тэмп заняткаў (а гэта асабліва важна ў старэйшых класах, калі за кароткі час патрэбна выканаць вялікую колькасць заданняў).

  2. Павышэнне цікавасці да прадмета. Вучні 5-9 класаў з захапленнем выконваюць заданні на дошцы, з вучнямі старэйшых класаў ІКТ дапамагае падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання. Дзеці спрабуюць самастойна ствараць заданні для дошкі, выкарыстоўваючы Інтэрнэт-шаблоны.

  3. Вялікая колькасць гатовых шаблонаў у Інтэрнэце для настаўнікаў-моваведаў (шматлікія рэсурсы дазваляюць абысці перашкоду ў “небеларускамоўнасць” ІКТ).

  4. Нагляднасць. Інтэрактыўная дошка мае перавагу перад камп’ютарам: матэрыял паказваецца адразу ўсяму класу, а не асобнай групе вучняў, пры гэтым маецца магчымасць групавой і індывідуальнай работы.

  5. Аператыўнасць ацэнкі ведаў вучняў. За кошт эканоміі часцу настаўнік мае магчымасць апытаць большую колькасць вучняў, чым на звычайным уроку, а Інтэрнэт-праграмы дапамогуць вызначыць усе памылкі навучэнца.

  6. Вялікую ролю ІКТ адыгрывае пры напісанні сачынення-апісанняў, аналізе біяграфій і г.д. (пры стварэнні міксаў і флаераў).

  7. Шырокія магчымасці прымянення ІКТ на факультатыўных занятках і ў пазакласнай дзейнасці (гульні, святы мовы, падарожжы, завочныя экскурсіі і г д.).

  8. Магчымасць стварэння гіпер- і інтэртэкстаў (са спасылкамі на слоўнкі, даведнікі, табліцы, схемы, якімі можна карыстацца ў любы час).

  9. Прафесійны рост настаўніка, павышэнне яго камп’ютарнай граматнасці.

  10. Стварэнне настаўнікамі ўласных рэсурсаў, якія адпавядаюць усім пажаданням педагогаў і навучэнцаў (заданні ствараюцца для канкрэтнага класа ў канкрэтных абставінах, што дазваляе правільна размеркаваць час на ўроку, правільна расставіць акцэнты на ключавыя моманты ўрока).

Перавага сучаснага ўрока беларускай мовы заключаецца ў свабодзе выбару настаўнікам тых ці іншых методык выкладання прадмета. Канешне, кожны выкладчык выбірае сам свой шлях, свой метад работы з вучнямі, сваю тэхналогію навучання. Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы дасць магчымасць не толькі крочыць “у нагу з часам”, адпавядаць модзе – гэта дазволіць школьнікам лягчэй успрымаць вучэбны матэрыял. Падчас выканання разнастайных практыкаванняў, гульняў, разгадвання пазлаў і крыжаванак дзеці сістэматызуюць веды па мове і, больш таго, самі спрабуюць стварыць электронныя рэсурсы для сваіх аднакласнікаў.

Вынікам прымянення ІКТ на ўроках з’яўляецца павышэнне пазнавальнай дзейнасці маіх навучэнцаў, рост якасці іх ведаў:



  • узровень матывацыйнай гатоўнасці вучняў да падобных практыкаванняў;

  • узровень сфарміраванасці ў школьнікаў ведаў, уменняў і навыкаў па беларускай мове;

  • высокі ўзровень творчай актыўнасці вучняў: самастойнае стварэнне практыкаванняў лінгвістычнай накіраванасці.

Такім чынам, прымяненне ІКТ на ўроках, факультатыўных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці прывівае дзецям навыкі і ўменні, якія неабходны сучаснай моладзі; развівае ў іх творчыя здольнасці; выпрацоўвае ўменні не не шукаць гатовы адказ (які часта прапануе нам Інтэрнэт), а шукаць яго мэтанакіравана, вучыцца на ўласных памылках, шукаць гатовы адказ (які часта прапануе нам Інтэрнэт), а шукаць яго мэтанакіравана, вучыцца на ўласных памылках.
Каталог: uploads -> doc
doc -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
doc -> Расце Расце
doc -> 1. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці
doc -> Тэма: неабсяжны свет загадак
doc -> Урок атрымання новых ведаў. Выгляд навучальнага заняткі: урок-даследаванне
doc -> Наша мова Ведаць, беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць. Школа
doc -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
doc -> Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
doc -> Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў
doc -> Урок хіміі па тэме


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал