Выкарыстанне qr-кодаў на ўроках беларускай літаратуры Аўтар Казачэнка І. Р




Дата канвертавання03.09.2018
Памер66.49 Kb.
Выкарыстанне QR-кодаў на ўроках беларускай літаратуры

Аўтар Казачэнка І.Р.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Лельчыцкая раённая гімназія”

Артыкул рэкамендуецца настаўнікм беларускай мовы і літаратуры (рускай мовы і літаратуры) для азнаямлення з вопытам работы па стварэнні і ўжыванні ў практыцы настаўнікаў QR-кодаў з мэтай прыўнясення ў вучэбны працэс дадатковых (электронных) метадычных адукацыйных рэсурсаў, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. У якасці прыкладаў прадэманстравана арганізацыя Дня роднай мовы, пазакласная работа з прымяненнем QR-кодаў, увядзенне закадзіраванай інфармацыі ва ўрок літаратуры.

QR-код – квадратная выява, у якую закадзіравана інфармацыя. Гэта можа быць звычайны тэкст, адрас у інтэрнэце, нумар тэлефона, каардынаты якога–небудзь месца і інш. Іх спецыяльны выгляд робіць больш лёгкім чытанне дадзеных з дапамогай сучасных мабільных тэлефонаў, дзе ёсць камера. Дастаткова навесці камеру тэлефона на код і адразу атрымаць доступ да яго зместу.

Ствараць QR-коды лёгка і гэта не займае многа часу. Для гэтага існуюць спецыяльныя сэрвісы:

http://qrcoder.ru

https://qrcode.tec-it.com/ru

https://ru.qr-code-generator.com

https://mobizon.kz/qr-codes

Пасля стварэння, раздрукаваныя QR-коды можна развесіць па сценах навучальнай установы ці кабінета. А вучням будзе больш цікава атрымліваць веды з дапамогай сваіх тэлефонаў, чым са старонак сумных на іх погляд падручнікаў. Гэта свайго роду Вэб-квест, які спрыяе дасягненню некалькіх важных мэт пры навучаніі школьнікаў:

- узмацненне матывацыі навучэнцаў да самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці пры навучанні за кошт дадатковых матываў гульнёвага, спаборніцкага, пазнавальнага і іншых планаў;

- прыўнясенне ў вучэбны працэс дадатковых (электронных) метадычных адукацыйных рэсурсаў;

- выкарыстанне пры навучанні новых відаў вучэбных пошукава-пазнавальных заданняў абагульняльнай і сістэматызуючай накіраванасці, якія актывізуюць вучэбную дзейнасць школьнікаў;

- надаць рабоце над вучэбным матэрыялам новую арганізацыйную форму, прывабную для школьнікаў.

І так, зразумела, што атрыманыя коды можна размяшчаць на сайце, у прэзентацыі, ў друкаваным дакуменце, на інфармацыйных стэндах і шыльдах.

Памеры можна рабіць любыя – малыя, калі ёсць індывідуальны доступ да выявы, ці вялікія, калі трэба размясціць высока ці для вялікай колькаці людзей. [1]

Можна размяшчаць закадзіраваную спасылку на сайт з мэтай атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра аб’ект ці асобу.

У гэтым навучальным годзе я прапанавала іменна такі падыход да правядзення Дня роднай мовы ў нашай гімназіі.

За 2 дні да падзеі на ўваходзе ў гімназію была прымацавана аб’ява.

У ёй акрамя напамінання пра Дзень роднай мовы была прапанова ўстанавіць на мабільныя тэлефоны QR-сканер.

21 лютага. Пры ўваходзе ў цэнтральны хол на тэлеэкране дэманстраваліся відэасюжэты акцыі “Чытаем разам па-беларуску”. Да акцыі далучылася адміністрацыя гімназіі і настаўнікі. Кожны з удзельнікаў падрыхтаваў выразнае чытанне вершаваных ці празаічных радкоў класікаў беларускай літаратуры. Дырэктар гімназіі А.В.Хілько прачытала верлібр Максіма Танка, які можна прывяціць усім выпускнікам. Лірычны ўрывак з аповесці Уладзіміра Караткевіча “Лісце каштанаў” гучаў з вуснаў намесніка дырэктара І.А.Дашкевіч. Прачулы патрыятычны верш Аркадзя Куляшова падрыхтаваў настаўнік біялогіі А. В. Таргоня. Сатырычны верш К. Крапівы “Дзед і Баба” ўдала атрымаўся ў Н. А. Клімянковай. Душэўныя лірычныя радкі Яўгеніі Янішчыц прачытала В.І.Перарэжка.

Наступны сюрпрыз – прымацаваны QR-код, які накіроўваў усіх зацікаўленых да гімназічнай газеты. Там, таксама закадзіраваныя, падрыхтаваныя заданні.c:\documents and settings\admin\рабочий стол\коды .jpg

КРОК 1: Знайдзі на тэрыторыі гімназіі 5 выказванняў беларускіх класікаў пра родную мову.

КРОК 2: Зрабі фота на тэлефон у бібліятэцы гімназіі з любімай кнігай на беларускай мове. Дашлі яго на электронную пошту гімназіі.

КРОК 3: Пакінь сваё пажаданне аднакласнікам. Яно павінна быць напісана па-беларуску. Замацуй яго на стэндзе ў холе 2 паверха.

КРОК 4: Прымі ўдзел у запісе відэакалажа “Чытаем разам па-беларуску”.

Самымі першымі сталі актыўна рухацца вучні пачатковых класаў. Яны не толькі сканіравалі, але і фатаграфавалі QR-коды, задавалі пытанні сваім настаўнікам, прасілі іх адсканіраваць і паглядзець зашыфраваную інфармацыю.

Зробленыя ў бібліятэцы гімназіі індывідуальныя і калектыўныя фота з любімай кнігай на беларускай мове адпраўлялі на электронны адрас гімназіі.

Пажаданні аднакласнікам былі розныя: ад вітання і вясёлай усмешкі да 100 балаў на ЦТ. Гэта залежала ад узросту навучэнцаў і ад іх сённяшніх жыццёвых установак.

Самымі актыўнымі сталі вучні 9 “А” класа. Яны выканалі ўсе прапанаваныя заданні. Акрамя ўсіх зробленых крокаў (а іх прайшлі многія), яны запісалі відэакалаж: чыталі калектыўна верш на беларускай мове, знайшлі ўсе пяць выказванняў беларускіх аўтараў пра родную мову.

Вынікі праведзенага свята можна ўбачыць па спасылках:



http://qrcoder.ru/code/?https%3a%2f%2fnastgaz.by%2fqr-svyata-rodnaj-movy%2f&4&0

https://nastgaz.by/qr-svyata-rodnaj-movy/

http://qrcoder.ru/code/?http%3a%2f%2fwww.lel-gimnazia.ihb.by%2fgimnaziatv%2f1186-2018-02-22-17-44-37.html&4&0

http://www.lel-gimnazia.ihb.by/gimnaziatv/1186-2018-02-22-17-44-37.html

Дзе яшчэ можна выкарыстоўваць QR-коды? Прывяду прыклады.

QR-коды, размешчаны на вокладцы кнігі на стэндзе ці на старонцы блогу настаўніка, можа ўтрымліваць дадатковыя звесткі пра аўтара, быць спасылкай на электронную версію твора, на мультымедыйны кантэнт (фільм ці тэатральную пастаноўку па твору).

У прыватнасці, прыведзеныя QR-коды, размешчаныя на вокладках кніг, вядуць на старонкі для прагляду аднайменных экранізацый.

З дапамогай QR-кодаў можна хутка і даступна паведаміць вучням і іх бацькам спіс літаратуры, а таксама спасылкі на электронныя рэсурсы з тэкстамі кніг.

http://qrcoder.ru/code/?http%3a%2f%2fknihi.com%2fkandrat_krapiva%2f&4&0

Творы Кандрата Крапівы

QR-коды дапамогуць стварыць рэсурс для падрыхтоўкі да заняткаў (вучэбных ці пазакласных) са спасылкамі на карысныя сайты.



http://qrcoder.ru/code/?https%3a%2f%2fwww.youtube.com%2fwatch%3fv%3dhxb8kix48do&4&0фільм “Паром”[4]

http://qrcoder.ru/code/?http%3a%2f%2flibrary.by%2fportalus%2fmodules%2fbelarus%2freadme.php%3fsubaction%3dshowfull%26id%3d1290693384%26archive%3d1291455490%26start_from%3d%26ucat%3d%26&4&0

http://qrcoder.ru/code/?http%3a%2f%2fknihi.com%2fuladzimir_karatkievic%2fparom_na_burnaj_race.html&4&0

(Прыклад для падрыхтоўкі да ўрока беларускай літаратуры па апавяданні

У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”, 8 клас)









Чые гэта словы?







Пазнай героя па апісанні

(Прыклад віктарыны да ўрока беларускай літаратуры па апавяданні

У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”, 8 клас)

Да асноўных пераваг выкарыстання QR-кодаў у школьнай практыцы можна аднесці:

Выключна станоўчыя адносіны вучняў да прапанаванай формы работы;

Нізкая рэсурсная затратнасць настаўніка пры падрыхтоўцы такога квеста;

Узмацненне матывацыі школьнікаў да самастойнай дзейнасці за кошт гульнёвага, пазнавальнага, каманднага і спаборніцкага аспектаў;

Прыўнясенне новых тыпаў пошукава-пазнавальных заданняў;

Павышэнне самаацэнкі вучняў;

Магчымасць выкарыстоўваць пры навучанні большыя аб’ёмы інфармацыйных рэсурсаў;

Адкрытае і апраўданае выкарыстанне вучнямі гаджэтаў у адукацыйных мэтах.

Выкарыстанне QR-кодаў – толькі адзін з элементаў матывацыі, адна з магчымасцей прымянення мабільных прылад наўроку. Асноўная задача настаўніка – знайсці ёй дастойнае месца на сучасным уроку.

Спіс выкарыстаных крыніц



  1. Галузо, И.В., Лукомский, А.В. QR-коды в образовательной деятельности / И.В.Галузо, А.В.Лукомский // Адукацыя і выхаванне. – 2018. – №3. – С. 32 – 40.

  2. Использование QR-кодов во внеурочной деятельности Методическое пособие. Автор-составитель: В. М. Воробьева, – М.: ГБОУ «ТемоЦентр», 2013. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://dpo.temocenter.ru/images/metodichka/docs/3-QR-code.pdf. – Дата доступу: 02.02.2018.

  3. Караткевіч У., Паром на бурнай рацэ – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:http://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Parom_na_burnaj_race.html. – Дата доступу: 12.02.2018

  4. Мастацкі фільм “Паром” – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:https://www.youtube.com/watch?v=HXb8kiX48Do . – Дата доступу: 14.02.2018


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка