Выпісаць з тэксту назоўнік разам з прыметнікам і зрабіць фанетычны разбор слоў




Дата канвертавання10.03.2017
Памер115.89 Kb.
Варыянт 1
Заданне 1
Выпісаць з тэксту назоўнік разам з прыметнікам і зрабіць фанетычны разбор слоў.
Камуністычная партыя [камун’істы′чнаjа па′ртыjа] – у гэтых словах дзевяць складоў, 21 гук і 19 літар.
к [к] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, заднеязычны;

а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;

м [м] – зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, губна-губны;

у [у] – галосны, лабіялізаваны, верхняга пад’ёму, задняга рада;

н [н’] – зычны, санорны, мяккі, змычна-праходны, пярэднеязычны;

і [і] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, пярэдняга рада;

с [с] – зычны, глухі, цвёрды, шчылінны, пярэднеязычны, свісцячы;

т [т] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, пярэднеязычны;

ы [ы] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, сярэдняга рада;

ч [ч] – зычны, глухі, зацвярдзелы, злітны, пярэднеязычны;

н [н] – зычны, санорны, цвёрды, змычна-праходны, пярэднеязычны;

а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;

[й] – зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэдне-язычны;

я/

\



[а] - галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;
п [п] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, губна-губны;

а [а] – галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада;

р [р] – зычны, санорны, зацвярдзелы, дрыжачы, пярэднеязычны;

т [т] – зычны, глухі, цвёрды, змычны, пярэднеязычны;

ы [ы] – галосны, нелабіялізаваны, верхняга пад’ёму, сярэдняга рада;

[й] – зычны, санорны, мяккі, шчылінны, сярэдне-язычны;

я/

\

[а] - галосны, нелабіялізаваны, ніжняга пад’ ёму, сярэдняга рада.



Заданне 2
Затранскрыбіраваць тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення. Выпісаць з яго 10-12 слоў, у якіх назіраюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, назваць іх.
Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку, тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскоквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за лугам.

(Я. Колас)
[в’эснава′jа ц’о′плайа ноч то′л’к’і што апрану′ла з’амл’у′ і раск’іда′ла сваjэ′ таjэ′мныjа ча′ры/ по′ўныjа крыху′ сму′тнага хараства′// п’э′ршыjа зо′ры ўжо зам’ігац’э′л’і то там/ то с’ам у б’аздо′ным н’э′б’э/ а за л’э′су залаты′м пажа′рам уз’н’іма′ўс’а кру′гам бл’іша′сты м’э′с’ац// дро′бныjа б’э′лыjа хма′рк’і выс’ц’іла′л’і jаму′ даро′шку сваjі′м’і л’о′к’ім’і празры′стым’і тка′н’ам’і jі раступа′л’іс’а п’э′рат ім/ скупану′ўшы ў jаго′ бл’а′ску сваjэ′ танкару′ныjа ку′дры// па′хла з’амл’а/ бага′та акро′пл’энаjа расо′jу// у с’ал’э′ чу′лас’а гаво′рка jі п’э′с’н’і// в’ас’о′лыjа малады′jа гу′к’і с’м’э′ла ўраза′л’іс’а ў ц’ішын’у′ но′чы jі бо′jка плыл’і′ на рэ′чку/ тут jаны′ ўпын’а′л’іс’а ў высо′к’і б’э′рах/ атско′квал’і наза′т і бэ′гл’і ўздо′ўш jаго′ па дуз’э′ лук’і′ jі зам’іра′л’і ўжо за лу′гам//]
Чары – гук [ч] зацвярдзелы; зоры – гук [р] цвёрды; пажар – гук [ж] зацвярдзелы; узнімаўся – асіміляцыя па мяккасці; высцілалі – асіміляцыя па мяккасці; дарожка – асіміляцыя па глухасці; першыя – гук [ш] зацвярдзелы; скупануўшы – гук [ў] цвёрды; месяц – гук [ц] зацвярдзелы; ўздоўж – аглушэнне на канцы.

Заданне 3


Выпісаць з тэксту словы, у якіх ёсць асіміляцыя і аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова. Падкрэсліць адпаведныя арфаграмы, ахарактарызаваць асіміліцыю і аглушэнне.
Янка Купала і Якуб Колас... Чыё сэрца не адгукнецца пачуццём глыбокай пашаны да грамадскага подзвігу гэтых двух слаўных сыноў беларускай зямлі, якія навечна ўвойдуць у народную памяць, я казачныя браты-волаты, што разам узняліся на змаганне за народнае шчасце і гэтаму змаганню аддалі свае сілы і талент.

Мінаюць год за годам, аддаляецца час, калі жылі і тварылі паэты, а значэнне іх спадчыны становіцца ўсё большым і шырэйшым.

Паэзія Купалы і Коласа неўміручая, як неўміручы сам народ, яго слава, яго гісторыя. Вялікі подзвіг паэтаў, якія звязалі сваю творчасць з самымі запаветнымі спадзяваннямі народа, з барацьбой за яго вызваленне, за яго шчасце, стаў увасабленнем народнага подзвігу.

І гэта не дзіўна, таму што жыццё і творчасць вялікіх песняроў назаўсёды зліліся з гісторыяй народа ў яе самы яркіх і выдатных падзеях. На цяжкую, пакутную, але пачэсную і слаўную дарогу ўзышоў калісьці броварны рабочы, тады яшчэ нікому не вядомы Янка Купала. І на гэтай дарозе з самых першых крокаў яго падтрымалі нашы кроўныя браты – рэвалюцыйныя рускія рабочыя, інтэлігенты. Характэрна, што на працягу ўсёй сваёй творчасці Янка Купала і Якуб Колас адчувалі няспынную ўвагу, дапамогу і падтрымку самых выдатных сыноў рускага народа.

Надзвычайная заслуга нашых народных паэтаў заключаецца ў тым, што яны першымі ў новай беларускай літаратуры ва ўсёй велічы і праўдзівасці раскрылі вобраз і характар чалавека працы.

(В. Вітка)
Якуб – аглушэнне звонкага зычнага [б] у канцы слова, ён вымаўляецца як [п]; грамадскага – асіміляцыя па глухасці; подзвігу – асіміляцыя па мяккасці; узняліся – асіміляцыя па мяккасці, шчасце – асіміляцыя па мяккасці, год – аглушэнне звонкага зычнага [д] у канцы слова, ён вымаўляецца як [т]; спадчына – асіміляцыя па глухасці; народ - аглушэнне звонкага зычнага [д] у канцы слова, ён вымаўляецца як [т]; звязалі – асіміляцыя па мяккасці; творчасць – асіміляцыя па мяккасці; барацьбой – асіміляцыя па звонкасці; шчасце – асіміляцыя па мяккасці; песняроў - асіміляцыя па мяккасці; зліліся - асіміляцыя па мяккасці; цяжкую - асіміляцыя па глухасці; падтрымалі - асіміляцыя па глухасці; адчувалі - асіміляцыя па глухасці; падтрымку - асіміляцыя па глухасці; праўдзівасці - асіміляцыя па мяккасці; вобраз – аглушэнне звонкага зычнага [з] у канцы слова, ён вымаўляецца як [с].

Заданне 4


Выпісаць з тэксту словы і падкрэсліць арфаграмы (напісанні) заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу.
Кніг [х], сярод [т], чэшскую [с], на Віцебшчыне [п], нялёгка [к], адсталасці [т], Нясвіж [ш], перад [т], з [с] паходу, каб [п], праз [с], стагоддзяў [дз].

Заданне 5


З дапамогай “Русско-белорусского словаря” (т. 1, 2. Мн., 1982) перакласці тэкст на беларускую мову. Выпісаць з перакладу запазычаныя словы. Карыстаючыся “Словарём иностранных слов” (под редакцией И.В. Лехина, С.М. Локшиной, Ф.Н. Петрова, Л.С. Шаумяна. М., 1985), растлумачце іх значэнні.

Цудоўны май на большай частцы тэрыторыі краіны. На ўзлеску раскінуўся стракаты дыван фіялак, кураслепу і другіх палявых кветак, вось-вось пакажацца кветка ландышу. Чаромха спяшаецца падараваць лесу белую накідку з свайго “майскага снегу”.

Празрысты бярозавы гай. Толькі-толькі лопнулі духмяныя пупышкі. Дрэвы поўныя жыватворнай вільгаці. Зробіш у кары невялікія дзіркі – і пырсне на цябе духмяны бярозавы сок, цудоўны дар вясенняга рускага лесу. Шматлікія жывёлы любяць гэты напітак. Увесь год пярнаты лекар-дзяцел даглядаў за хворымі дрэвамі, знішчаў насякомых, а тут не сцярпеў – адаткнуў дзюбай здаровую бярозу і напіўся ўсмак. Пацяклі па ствалу малюсенькія крынічкі. Адарваўшыся ад сваіх сямейных клопатаў, паспрабаваць соку прыбегла вавёрка.

Пад вечар сціхае ў гушчары лесу рознагалосіца птушынага гоману. Нечакана цішыню парушае звонкая шчабечучая трэль – заспявала заранка. Але гэта толькі прэлюдыя да начнога канцэрту. Нарэшце раздаецца доўгачаканая салаўіная песня. Посвіст, шчоўканне, перазвоньванне – усё зліваецца ў чароўную мелодыю вясны. Часта салаўі ўстрайваюць “конкурсы”. Ледзь скончыць спяваць адзін спявак, як другі падхватвае заціхаючую песню і працягвае яе ўжо са сваімі варыяцыямі. Усю ноч салаўіныя россыпы бударажаць чулы сон лясных жыхароў, а на досвітку іх будзіць зязюля – далёка не ціхая птушка.



(С.Ларын)

Тэрыторыя (лац. territorium) – 1) прастора зямлі, унутраных і прыбярэжных водаў з акрэсленымі межамі; 2) у ЗША – асаблівыя вобласці, не атрымаўшыя яшчэ правоў штата.

Трэль (іт. trillo) – форма музычнага ўпрыгажэння; уяўляе сабою хуткую паўторную змену галоўнай ноты з верхяй суседняй нотай.

Прэлюдыя (лац. praeludium < prae перад + ludus ігра) – 1) уступ, уводзіны да харала, да фугі; у далейшым набыла характар невялікай свабоднай музычнай фантазіі; 2) уступ, уводзіны.

Канцэрт (іт. concerto) – 1) публічнае выкананне музычных і вакальных твораў, а таксама эстрадных драматычных, харэаграфічных і другіх нумароў пэўнай праграмы; 2) вялікі музычны твор для якога-небудзь інструмента сола ў суправаджэнні аркестра; 3) сістэма ўзгодненых выступленняў некалькіх дзяржаў.

Мелодыя (гр. melodia) – мілагучная паслядоўнасць тонаў, якая выяўляе асноўную думку музычнага твору; тоны спалучаюцца ў пэўных суадносінах адзін да другога па працягласці, вышыні і рытму.

Конкурс (лац. concursus) – 1) спаборніцтва, саіскальніцтва на атрыманне прэміі, узнагароды, на паступленне ў навучальную ўстанову і г.д.; 2) у буржуазным праве – concursus creditorium – перадача крэдыторам кіравання маёмасцю неплацежаздольнага даўжніка дзеля інтарэсаў найлепшага задавальнення існуючых да яго прэтэнзій.

Варыяцыя (лац. variatio) – 1) змяненне, некаторае адхіленне ад асноўнага тыпу; 2) паўтарэнне асноўнай музычнай тэмы ў розных відазмяненнях.

Заданне 6
Прачытаць тэкст, выпісаць з яго тры сказы з мнагазначмі словамі. Падкрэсліць мнагазначныя словы, з дапамогай “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” пад рэд. К. Крапівы ў 5-ці тамах (1977-1984) растлумачыць іх значэнне ў сказе. Высветліць іншыя значэнні гэтых слоў, даць прыклады-сказы.
1. Бор пачынаецца з берага стройнымі соснамі, якія ўтвараюць суцэльную сцяну, калючую, сіва-зялёным верхам макавак, што выскачылі за сёлетні год. Слова бор мае ў сказе значэнне: густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Іншыя значэнні: а) хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў: Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў многіх галінах прамысловасці; б) стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе: У стаматалагічную паліклініку прывезлі новыя бор-машыны.

2. Праз такую шурпатую посцілку прабіваецца травіца, а дзе промні сонца пранікаюць да самага долу, чырванее сунічка... Слова дол мае ў сказе значэнне: паверхня зямлі, зямля. Іншыя значэнні: а) даліна, нізіна: Сцяжынкі ад усіх хутароў, якія стаяць на доле, бягуць на ўзгорак; б) магільная яма: На пагоркувыкапалі дол.

3. Калючая сцяна, дзе вусце дарогі, ледзь-ледзь раступілася: між збуялага ляшчэўніку – вялікая прасохлая лужына з глыбокімі каляінамі, якія выпаўзаюць з лясных нетраў. Слова нетры мае ў сказе значэнне: непраходныя, глухія мясціны; прастора, парослая глухім лесам. Іншыя значэнні: а) глыбіні зямлі, месцы пад зямной паверхняй, а таксама тое, што там змяшчаецца: У нетрах зямлі знаходзіцца соль; б) перан. унутраная прастора, унутраная частка чаго-небудзь: Усе рэчы знаходзіліся ў падвальных нетрах; в) перан. унутраная глыбінная частка чаго-небудзь: У нетрах маёй памяці было шмат таямніц; г) перан. цяжкія, складаныя, глыбокія пытанні, бакі чаго-небудзь: Ніхто лепш за Насцю не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры; д) перан. унутраныя, глыбінныя часткі краіны, раёны: Нетры роднага Палесся; е) перан. народ, шырокія колы грамадства: Не выберуць у дэпутаты – значыцца народ знайшоў у сваіх нетрах больш дастойнага.

Заданне 7


З “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” выпісаць тры амонімы. Растлумачыць значэнне слоў-амонімаў, запісаць з імі сказы.
Драпаць1 – скрэбці па якой-небудзь паверхні чым-небудзь вострым, цвёрдым; рабіць драбіны. Фрося пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго доўгія вусы.

Драпаць2 – паспешліва адступаць, уцякаць. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты.


Прабельны1 – які мае адносіны да прабелу. Міхася празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.

Прабельны2 – які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх яшчэ не скончыў працаваць.


Апалонік1 – вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Алена драўляным апалонікам наліла ўсім стравы.

Апалонік2 – хвастатая лічынка жабы. Мы будзем назіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі.

Заданне 8
Спісаць сказы, падкрэсліць фразеалагізмы. Выпісаць іх асобна і растлумачыць значэнні.
1. Рукой падаць было і да вакзала – да рамантычных, хуткіх цягнікоў. (Э. Агняцвет) 2. Ну, а факультэт, гэта што такое! Тут сам Сцёпка з нагі збіўся. (Я. Колас) 3. Было ад чаго хвалявацца Клімёнку: ён фактычна вёў першую скрыпку. (У. Дамашэвіч) 4. Дзядзька Марцін ведаў, што Барбутовіч дагаварыўся, каб дзядзька зрабіў яму фундацыю. (Я. Колас) 5. Дзям’ян у старшыні рукою правай быў – ён юшку добрую варыў. (У. Корбан) 6. Даліся ў знакі ўся напружанасць і зморанасць за апошнія дні, пераходы, бяссонныя ночы. (М. Лынькоў). 7. Неба дзень пры дні было зацягнута хмарамі. (М. Ваданосаў)
Рукой падаць – зусім блізка, не вельмі далёка.

З нагі збіўся – даходзіць да замяшання, разгубленасці; заблытвацца.

Першая скрыпка – галоўная, кіруючая, вядучая роля ў чым-небудзь.

Рабіць фундацыю – зрабіць каму-небудзь рэкамендацыю, парэкамендаваць.

Правая рука – першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік.

Даліся ў знакі – аказваць ўздзеянне на каго-небудзь, станавіцца адчувальным, непрыемным, даймаючы каго-небудзь і надоўга запамінаючыся.

Дзень пры дні – штодзень, кожны дзень.

Літаратура


Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія / Пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. Мн., 2004. Ч. 1. 318 с.

Гаўрош Н. В., Лепешаў І. Я., Янкоўскі Ф. М. Фразеалагічны слоўнік: Для сярэдняй школы / Пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. Мн., 1973. 352 с.

Лінгвістычны кампендыум / Пад рэд. Б. М. Плотнікава, Л. А. Антанюка. Мн., 2003. 671 с.

Русско-белорусский словарь: В 2 т. / Под ред. К. К. Атраховича. Мн., 1991. Т. 1. 670 с.; Т. 2. 619 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. / Пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. Мн., 1976. 191 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. К. Крапівы: У 5 т. Мн., 1974-1984. Т. 1. 608 с.; Т. 2. 768 с.; Т. 3. 672 с.; Т. 4. 768 с.; Т. 5. Кн. 1. 663 с.; Т. 5. Кн. 2. 608 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка