Віталь Вольскі «Беларускае мора»



Дата канвертавання08.01.2018
Памер20.67 Kb.
#16241

Читаем Детям

Беларускае мора
Віталь Вольскі
«Беларускае мора»

Мне прыходзяць на памяць гэтыя словы. Так нярэдка называюць Нарач.

I сапраўды, гэта — самае вялікае возера Беларусі.

Плошча яго — восемдзесят квадратных кіламетраў. Найбольшая глыбіня — пяцьдзесят метраў. Знаходзіцца яно на паўночным захадзе Мінскай вобласці.

Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Вада ў гэтых азёрах чыстая. багатая на кісларод. Такія вялікія і глыбокія азёры называюцца алігатрофнымі. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных плыняў. Дзякуючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота і возера застаецца чыстае і адкрытае. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.

Паўночныя і паўночна-ўсходнія берагі Нарачы ўзвышаныя, паўднёвыя і заходнія — нізкія.

На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач, якую мясцовыя жыхары называюць Нарачанкай. Звілістай стужкай прабіраецца яна сярод топкага балота, якое зарасло хмызняком і чаротам, у раку Вілію, прыток Нёмана.

На поўначы бераг возера закругляецца, набываючы правільную форму чашы, да краёў напоўненай вадою. 3 усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал якой высяцца сосны, расце ядловец. Справа — цягнецца цудоўны сухі і вясёлы сасновы бор. Злева — наступаюць на бераг хвалі.

На паўднёвым беразе лясоў няма. Да вады спускаюцца спадзістыя ўзгоркі. На іх расце толькі трава. Бераг нізкі, з зараснікамі трысця і чароту.

На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра, плошча якога — трынаццаць квадратных кіламетраў. Непадалёку знаходзіцца возера Мядзель і маленькае возера Баторын.

3 вяршыні кургана каля вёскі Мікольцы можна ўбачыць усе гэтыя азёры Нарачанскай групы.

Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр. На поўнач ад Нарачы іх налічваецца некалькі тысяч, і малых, і вялікіх. Усе яны ўзніклі дваццаць — дваццаць пяць тысяч гадоў назад.

Вучоныя лічаць, што магутны ледавік, насунуўшыся ў чацвёрты раз з гор Скандынаўскага паўвострава, пакрыў усю гэтую мясцовасць пластом лёду таўшчынёю ў сотні метраў. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны. дро6ныя каменні, гліну і пясок. 3 матэрыялаў, прыцягнутых ледавіком, утварыліся марэны — высокія грады абломкаў горных парод. Пры гэтым узгоркі чаргаваліся і глыбокімі лагчынамі.

Калі ледавік пачаў раставаць, частка вады затрымалася ў лагчынах і нізінах, утварыўшы азёры. У спадчыну ад ледавіка засталіся не толькі гэтыя блакітныя азёры, не толькі шматлікія каменні на палях, але і прыгожы, хвалісты рэльеф мясцовасці.



Марэнныя грады былі прыроднымі плацінамі, якія затрымалі расталую ваду ледавіка. Яны ўтварылі найбольш буйныя азёры, у тым ліку і Нарач — «Беларускае мора».




ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал