Вывучэнне нарматыўных прававых актаў беларускай дзяржавы



старонка1/7
Дата канвертавання18.11.2017
Памер1.57 Mb.
#12499
  1   2   3   4   5   6   7
    Навигация по данной странице:
  • 10 клас

Прадмова

Каляндарна-тэматычнае планаванне па грамадазнаўстве для 10—11 класаў (павышаны ўзровень) распрацавана ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год і вучэбнымі праграмамі па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У каляндарна-тэматычным планаванні ўказаныя тэмы ўрокаў і пытанні для вывучэння (у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па прадмеце); патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў (сфармуляваныя ў дзейнаснай форме як вынікі выучэння вучэбнага матэрыялу на ўроку); рэкамендаваныя формы, прыёмы, сродкі навучання; матэрыял вучэбнага дапаможніка, які падлягае вывучэнню, і дамашняе заданне.

Парадметныя вынікі асваення вучнямі 10—11 класаў зместу вучэбнага прадмета «Грамадазнаўства» на павышаным узроўні арыентаваныя на забеспячэнне магчымасці далейшага паспяховага прафесійнага навучання, развіццё індывідуальных здольнасцей вучняў шляхам больш глыбокага асваення сістэматычных ведаў і спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

Змест адукацыі па вучэбным прадмеце на павышаным узроўні (у параўнанні з базавым узроўнем) прадугледжвае:

— больш глыбокае вывучэнне асобных пытанняў, якія дазваляюць забяспечыць сістэмнасць ведаў пра сучаснае грамадства і беларускую дзяржаву;

— вывучэнне нарматыўных прававых актаў беларускай дзяржавы;

— увядзенне дадатковага вучэбнага матэрыялу па найбольш актуальных праблемах сацыяльна-гуманітарных навук;

— пашырэнне асобасна значнага для вучняў вучэбнага матэрыялу (матэрыял прафарыентацыйнай накіраванасці, матэрыялы пра сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурнае развіццё рэгіена, у якім пражываюць вучні).

У працэсе навучання рэкамендуецца выкарыстоўваць метады, якія дапамагаюць раскрыць і канкрэтызаваць вывучаемыя паняцці і тэарэтычныя палажэнні, звязаць вывучаемы вучэбны матэрыял з асабістым сацыяльным вопытам, уласнымі назіраннямі вучняў. Правядзенне дыскусій, семінараў, канферэнцый, ролевых і дзелавых гульняў, удзел у праектах будзе садзейнічаць актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Практыка-арыентаваны падыход да навучання рэкамендуецца ажыццяўляць шляхам рашэння на ўроках вучэбна-пазнавальных і практычных задач з выкарыстаннем розных крыніц сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі. Акрамя вучэбнага дапаможніка па грамадазнаўстве, можна выкарыстоўваць нарматыўныя прававыя дакументы беларускай дзяржавы, навукова-папулярную і публіцыстычную літаратуру, матэрыялы электронных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Звяртаем увагу на тое, што аб’ём дамашняга задання настаўнік вызначае з улікам санітарна-гігіенічных правіл і норм арганізацыі вучэбнага працэсу, пазнавальных магчымасцей вучняў, вынікаў вучэбнага занятку. Метадычна мэтазгодна тэмы творчых заданняў (эсэ, паведамленні, праекты і інш.) прапаноўваць вучням загадзя (за 3-4 тыдні) і знаёміць іх з патрабаваннямі да выбранага віду творчай работы.

Трэба мець на ўвазе, што каляндарна-тэматычнае планаванне не з’яўляецца нарматыўным дакументам; педагогі могуць уносіць у яго змены з улікам пазнавальных здольнасцей вучняў таго ці іншага класа, уласнага вопыту выкладання вучэбнага прадмета.

У адукацыйным працэсе неабходна выкарыстоўваць увесь пералік кампанентаў вучэбна-метадачнага комплексу па вучэбным прадмеце, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама створаныя ў Нацыянальным інстытуце адукацыі электронныя адукацыйныя рэсурсы па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» (гл. adu.by / Электронное обучение).

Матэрыялы для вывучэння вучэбнага прадмета на павышаным узроўні будуць размяшчацца на Нацыянальным адукацыйным партале (http://adu.by / Профильное обучение / Дополнительные материалы для изучения учебных предметов на повышенном уровне), а таксама ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства».

10 клас

(70 гадзін на год; 2 гадзіны на тыдзень)

У 2017/2018 навучальным годзе пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства» ў 10 класе на павышаным узроўні рэкамендуецца выкарыстоўваць наступныя вучэбныя і метадычныя выданні:

1. Грамадазнаўства : вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / М. І. Вішнеўскі [і інш.] ; пад рэд. М. І. Вішнеўскага ; пер. з рус. мовы Т. А. Світы, М. В. Супрунчука. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. (далей — вучэбны дапаможнік).

2. Гирина, В. Н. Обществоведение в 10 классе : учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения / В. Н. Гирина, Е. И. Снопкова, Е. И. Шалашкевич. Минск, 2012 (далей — дапаможнік).

3. Гламбоцкий, П. М. Обществоведение. 10 класс : рабочая тетрадь : пособие для учащихся учреждений общ. сред. образования с рус. яз. обучения / П. М. Гламбоцкий, В. Н. Гирина ; под ред. М. И. Вишневского. Минск : Аверсэв, 2016, 2017.

4. Гламбоцкий, П. М. Обществоведение. 10 класс. Тестовые задания : пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с рус. яз. обучения / П. М. Гламбоцкий. Минск : Аверсэв, 2016.

5. Смирнова, Е. Ю. Обществоведение : тестовые и разноуровневые задания. 10 класс : пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения / Е. Ю. Смирнова, В. Н. Гирина. Минск, 2012.

6. Лазарев, А. А. Обществоведение в схемах, понятиях и таблицах. 10 класс : пособие для учащихся учреждений общ. сред. образования с рус. яз. обучения / А. А. Лазарев. Минск : Аверсэв, 2016.

7. Основы идеологии белорусского государства (8—11 классы) : пособие для учителей / Н. П. Денисюк [и др.]. Минск, 2005.

8. Человек. Общество. Государство : учеб. пособие для учащихся 10 кл. общеобразоват. учреждений с рус. яз. обучения : в 4 кн. / Е. В. Беляева [и др.] ; под ред. Ю. А. Харина. Кн. 3. Мир социального действия. Минск, 2001.




1

2

3

4

5

6

7

№ урока

Дата

Тэма ўрока

Колькасцьгадзін

Мэты вывучэння тэмы

Характарыстыка асноўных відаў і спосабаў дзейнасці (з рэкамендаванымі практыкаваннямі)

Дамашняе заданне

1

2

3

4

5

6

7

УВОДЗІНЫ (2 гадзіны)

1




Развіццё поглядаў на грамадства


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець асаблівасці навуковага пазнання грамадскага жыцця;

характарызаваць асноўныя этапы ў развіцці поглядаў на грамадства;

вызначаць асноўныя крыніцы сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі;

разумець неабходнасць крытычных адносін да розных крыніц інфармацыі;

выкарыстоўваць ключавыя пытанні для аналізу медыятэкстаў

1. Міні-лекцыя настаўніка «Развіццё поглядаў на грамадства. Асаблівасці пазнання грамадскага жыцця».

2. Практычная работа з выкары­станнем элементаў медыяадукацыі: аналіз розных крыніц сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі (артыкул у энцыклапедыі, навукова-папулярным часопісе, газеце, навіна ў сацыяльных сетках, рэкламны ролік і інш.)



Уводзіны (с. 3—4).

Распрацоўка праектаў «Выбар прафесіі», накіраваных на ўстараненне цяжкасцей



2




Сферы грамадскага жыцця

1

Фарміраваннне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець і правільна выкарыстоўваць паняцці сфера грамадскага жыцця, сацыяльны інстытут;

распазнаваць з’явы і працэсы, якія адносяцца да розных сфер грамадскага жыцця;

канкрэтызаваць прыкладамі ўзаемасувязь асноўных сфер грамадскага жыцця

1. Работа з паняццямі сфера грамадскага жыцця, сацыяльны інстытут.

2. Выкананне практыкаванняў на суаднясенне сацыяльных з’яў і працэсаў са сферамі грамадскага жыцця.

3. Работа ў групах: падбор прыкладаў, якія дэманструюць узаемасувязь асноўных сфер грамадскага жыцця


Уводзіны (с. 4—8);

§ 2  (с. 19—23), пытанні 3—6 (с. 23)



Раздзел 1. Сацыяльная сфера грамадства (16 гадзін)

3




Сацыяльная структура грамадства

1. Паняцце сацыяльнай структуры.

2. Сацыяльныя супольнасці і групы.

3. Тыпалогія сацыяльных груп



1

Фарміраваннне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець і правільна выкарыстоўваць паняцці сацыяльная структура, сацыяльная група; даваць азначэнне паняццю сацыяльная група;

прыводзіць прыклады розных тыпаў сацыяльных групп, членамі якіх яны з’яўляюцца;

распазнаваць сацыяльныя супольнасці і групы ў характарыстыцы сацыяльнай структуры грамадства;

характарызаваць уласны сацыяльны статус і ўласныя сацыяльныя ролі

1. Работа з паняццем сацыяльная структура.

2. Работа з паняццем сацыяльная група: выдзяленне сутнасных прымет, іх дэманстрацыя на прыкладзе розных сацыяльных груп.

3. Работа ў групах: падбор прыкладаў розных тыпаў сацыяль­ных груп, членамі якіх з’яўляюцца вучні.

4. Работа з тэкстамі, у якіх згадваюцца розныя сацыяльныя супольнасці і групы (можна прапанаваць тэксты з падручнікаў гісторыі, фрагменты артыкулаў і інш.). Задача вучняў — знайсці ў тэксце назвы сацыяльных супольнасцей і груп, вызначыць, па якой прыкмеце яны вылучаны (прафесійнай, палавой, узроставай і г. д.).

5. Тлумачэнне настаўнікам паняццяў сацыяльны статус, сацыяльная роля.

6. Індывідуальная работа вучняў: характарыстыка свайго сацыяльнага статусу і сваіх сацыяльных роляў



§ 1, пытанні і заданні 3—6 (с. 16).

Індывідуальныя заданні: падрыхтаваць паведамленні пра гістарычныя тыпы стратыфікацыі (рабства, касты, саслоўі, класы)



4




Сацыяльная стратыфікацыя

1. Паняцце стратыфікацыі.

2. Гістарычныя тыпы стратыфікацыі.

3. Крытэрыі сацыяльнай стратыфікацыі



1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець і правільна выкарыстоўваць паняцці сацыяльная стратыфікацыя, страта;

прыводзіць прыклады страт, якія вылучаюцца па розных крытэрыях (даход, улада, адукацыя, прэстыж і інш.);

характарызаваць гістарычныя тыпы стратыфікацыі: рабства, касты, саслоўі, класы

1. Работа з паняццямі сацыяльная стратыфікацыя, страта.

2. Работа ў групах: падбор прыкладаў страт, якія вылучаюцца па розных крытэрыях.

3. Абмеркаванне паведамленняў вучняў пра гістарычныя тыпы стратыфікацыі


§ 1, пытанні 8, 9 (с. 16—17).

Індывідуальнае заданне: падрыхтаваць паведамленне пра тэорыю сацыяльнага дзеяння М. Вебера



5




Асноўныя сацыяльныя інстытуты

1. Паняцце сацыяльнага інстытута.

2. Функцыі і роля сацыяльных інстытутаў у грамадстве


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

вызначаць сутнасныя пры

меты, даваць азначэнне паняццю сацыяльны інстытут;



прыводзіць прыклады сацыяльных інстытутаў і тлумачыць іх ролю ў жыцці грамадства

1. Запаўненне вучнямі табліцы:


Сфера

Інсты-туты

Функцыі

Значэн-не












2. Работа ў групах: характарыстыка дзейнасці сацыяльных інстытутаў у розных сферах грамадскага жыцця з выкарыстаннем матэрыялаў электронных і друкаваных СМІ (пытанні 4—6, с. 23)



§ 2 (с. 18—23),

пытанні 5, 6 (с. 23)



6




Сацыяльная мабільнасць

1. Паняцце і віды сацыяльнай мабільнасці.

2. Спецыфіка сацыяльнай мабільнасці ў сучасным грамадстве.

3. Каналы сацыяльнай мабільнасці



1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

даваць азначэнне паняццю сацыяльная мабільнасць;

распазнаваць віды сацыяльнай мабільнасці;

характарызаваць каналы сацыяльнай мабільнасці ў сучасным грамадстве;

выказваць і аргументаваць сваё меркаванне пра значэнне сацыяльнай мабільнасці ў сучасным грамадстве

1. Работа з паняццем сацыяльная мабільнасць: выяўленне сутнасных прымет, фармуляванне азначэння паняцця.

2. Выкананне заданняў на вызначэнне віду сацыяльнай мабільнасці.

3. Работа ў групах: характарыстыка каналаў сацыяльнай мабільнасці ў сучасным грамадстве.

4. Міні-дыскусія на тэму «Сацыяльная мабільнасць — неабходная ўмова паспяховай сацыялізацыі»



§ 6 (с. 52—53)

7




Чалавек у сацыяльнай структуры грамадства

1. Сацыяльныя статусы і сацыяльныя ролі.

2. Статусны набор


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

характарызаваць сваё месца ў сацыяльнай структуры грамадства, выкарыстоўваючы паняцці статусны набор, галоўны статус, асабісты і сацыяльны статус, прыпісваемы і дасягаемы статус, статусная роля, статусныя правы і абавязкі;

вызначаць шляхі павышэння асабістага і сацыяльнага статусу

1. Актуалізацыя паняццяў статусны набор, галоўны статус, асабісты і сацыяльны статус, прыпісваемы і дасягаемы статус, статусная роля, статусныя правы і абавязкі.

2. Індывідуальная практычная работа: складанне характарыстыкі «Я ў сацыяльнай структуры грамадства».

3. Работа ў групах: шляхі павышэння асабістага і сацыяльнага статусу чалавека


Напісаць эсэ на тэму «Шляхі павышэння асабістага і сацыяльнага статусу, якія я выбіраю для сябе»

8




Сацыяльнае дзеянне

1. Паняцце сацыяльнага дзеяння.

2. Віды сацыяльных дзеянняў.

3. Масавыя дзеянні і формы масавых паводзін



1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець і правільна выкарыстоўваць паняцце сацыяльнае дзеянне;

распазнаваць віды сацыяльных дзеянняў;

арыентавацца ў патоку інфармацыі, якая адносіцца да пытанняў сацыяльных адносін у сучасным грамдстве;

выказваць і аргументаваць сваю пазіцыю па актуальных сацыяльных праблемах

1. Работа з паняццем сацыяльнае дзеянне.

2. Паведамленне пра М. Вэбера і яго тэорыю сацыяльнага дзеяння.

3. Работа вучняў з тэкстамі, у якіх згадваюцца розныя віды сацыяльных дзеянняў (можна прапанаваць тэксты з падручнікаў гісторыі, фрагменты артыкулаў і інш.)


§ 2, пытанні 1, 2 (с. 23); пада­браць, карыста­ючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, факты, якія канкрэтызуюць сучасныя тэндэнцыі развіцця сям’і (для ўдзелу ў дыскусіі)

9




Сям’я ў сучасным грамадстве

1. Паходжанне і тыпы сям’і.

2. Сям’я і шлюб.

3. Функцыі сям’і.

4. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі.

5. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сям’і



1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

распазнаваць тыпы сям’і;

вызначаць сутнасныя прыметы, даваць азначэнні паняццям сям’я, шлюб;

характарызаваць функцыі сям’і на прыкладзе сваёй сям’і; асноўныя ролі членаў сям’і, уключаючы сваю;

ацэньваць сацыяльнае значэнне сямейных традыцый і звычаяў;

аргументаваць сваё меркаванне пра значэнне сямейных каштоўнасцей і традыцый;

характарызаваць сучасныя тэндэнцыі развіцця сям’і

1. Міні-лекцыя настаўніка «Паходжанне і тыпы сям’і».

2. Франтальная работа: характарыстыка функцый, асноўных роляў членаў сям’і на прыкладзе сваёй сям’і.

3. Дыскусія на тэму «Сучаснае грамадства выратуе сям’я?»


§ 4, пытанні і заданні (с. 38)

10




Дэмаграфічныя

працэсы

1. Асноўныя дэмаграфічныя працэсы.

2. Праблемы знешняй і ўнутранай міграцыі насельніцтва.

3. Шляхі вырашэння дэмаграфічных праблем грамадства



1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

выкарыстоўваць статыстычныя даныя для характарыстыкі дэмаграфічнай структуры грамадства і яе дынамікі;

атрымліваць з крыніц, прадстаўленых у розных знакавых сістэмах (тэкст, графік, дыяграма), інфармацыю і фармуляваць вывады пра дэма­графічныя праблемы сучаснага грамадства;

выкарыстоўваць элементы пры­чынна-выніковага аналізу пры характарыстыцы дэмаграфічных працэсаў і шляхоў вырашэння дэмаграфічных праблем сучаснага грамадства

1. Работа са статыстычнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць дэмаграфічную структуру сучаснага грамадства і яе дынаміку.

2. Работа з крыніцамі інфармацыі, якія прадстаўлены ў розных зна­кавых сістэмах: пошук і атры-манне інфармацыі, якая характа-рызуе дэмаграфічныя праблемы сучаснага грамадства.

3. Работа ў групах: пабудова логіка-сэнсавых мадэлей, якія тлумачаць прычыны, наступствы дэмаграфічных праблем і шляхі іх вырашэння


§ 5, пытанні (с. 46)

11




Нацыі і нацыянальныяадносіны

1. Этнічныя супольнасці.

2. Развіццё нацый і нацыянальных адносін.

3. Нацыянальная самасвядомасць.

4. Міжнацыя­нальныя кан­флікты і шляхі іх вырашэння


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

характарызаваць этапы развіцця этнасу, канкрэтызаваць іх прыкладамі з гісторыі;

вызначаць сутнасныя прыметы, даваць азначэнне паняццю нацыя;

раскрываць сэнс паняцця нацыянальная самасвядомасць, канкрэтызаваць яго прыкладамі;

выкарыстоўваць элементы пры­чынна-выніковага аналізу пры характарыстыцы міжнацыянальных канфліктаў і шляхоў іх вырашэння

1. Міні-лекцыя настаўніка «Этапы развіцця этнасу».

2. Франтальная работа: канкрэтызацыя гістарычных этапаў развіцця этнасу прыкладамі з гісторыі.

3. Работа з паняццямі нацыя, нацыянальная самасвядомасць: вызначэнне сутнасных прымет, канкрэтызацыя прыкладамі.

4. Работа ў групах: пабудова логіка-сэнсавых мадэлей, якія тлумачаць прычыны, наступствы міжнацыянальных канфліктаў і шляхі іх вырашэння



§ 3, пытанні і заданні (с. 31)

12




Шматнацыя­нальныя грамадствы ў сучасным свеце

1. Дыяспары і нацыянальныя меншасці.

2. Праблема нацыяналізму і шавінізму ў сучасным грамадстве


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

разумець і выкарыстоўваць пры характарыстыцы міжнацыянальных адносін паняцці дыяспара, нацыянальныя меншасці;

атрымліваць з педагагічна адап-таваных і неадаптаваных крыніц, створаных у розных знакавых сістэмах (тэкст, табліца, графік, дыяграма і інш.), неабходную інфармацыю для характарыстыкі міжнацыянальных адносін у шмат-нацыянальных грамадствах;

вызначаць сутнасныя прыметы, даваць азначэнні паняццям нацыя-налізм, шавінізм;

фармуляваць і аргументаваць сваю пазіцыю па праблемах міжна­цыянальных адносін

1. Работа са слоўнікам: пошук значэння паняццяў дыяспара, нацыянальныя меншасці.

2. Работа з крыніцамі інфармацыі: аналіз інфармацыі, якая характарызуе міжнацыянальныя адносіны ў шматнацыянальных грамадствах.

3. Работа з паняццямі нацыяналізм, шавінізм: вызначэнне сутнасных прымет, фармуляванне азначэнняў паняццяў.

4. Міні-дыскусія на тэму «Нацыя­налізм — прагрэсіўная ідэалогія?»



Напісаць эсэ на тэму «Талеран­тнасць — важ­нейшая ўмова прадухілення міжнацыянальных канфліктаў».

Індывідуальныя заданні: падрыхтаваць паведамленні пра моладзевыя субкультуры (прычыны ўзнікнення, характэрныя прыметы, роля ў грамадстве)



13




Моладзь у сучасным грамадстве

1. Сацыяльныя характарысты­кі моладзі.

2. Асаблівасці моладзевай культуры.

3. Роля моладзі ў грамадстве.

4. Моладзевыя грамадскія аб’яднанні


1

Фарміраванне і ўдасканаленне кампетэнцый вучняў:

вызначаць сацыяльныя характарыстыкі моладзі;

характарызаваць ролю моладзі ў развіцці сучаснага грамадства;

характарызаваць асаблівасці мола­дзевай культуры;

выказваць і аргументаваць сваё меркаванне пра ўмовы паспяховай сацыялізацыі моладзі

1. Работа з тэкстам вучэбнага дапаможніка: вызначэнне сацыяльных характарыстык моладзі.

2. Работа з рознымі крыніцамі інфармацыі: характарыстыка ролі моладзі ў сучасным грамадстве.

3. Абмеркаванне паведамленняў вучняў пра моладзевыя субкультуры (прычыны ўзнікнення, характэрныя прыметы, роля ў грамадстве).

4. Дыскусія на тэму «Умовы паспяховай сацыялізацыі моладзі».




Каталог: images -> 2017
2017 -> Праект міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі вучэбная праграма
2017 -> Праект міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі Вучэбная праграма
2017 -> Паважаные педагогі і бацькі!
2017 -> Праект вучэбная праграма па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”
2017 -> Беларуская мова
2017 -> Палажэнне аб правядзенні адкрытага вочна-дыстанцыйнага фестывалю творчых праектаў «францыск скарына – друкар, мысляр, творца»
2017 -> Палажэнне аб правядзенні адкрытага вочна-дыстанцыйнага фестывалю творчых праектаў «францыск скарына – друкар, мысляр, творца»
2017 -> Інфармацыйны ліст навукова-метадычная ўстанова «нацыянальны інстытут адукацыі»


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал