Вопро Гисторыя як навука. Фармацыйны и цывилизацыйны падыходы да вывучэння гисторыи



старонка1/3
Дата канвертавання12.01.2017
Памер433.42 Kb.
#1350
  1   2   3
Вопрос1. Гисторыя як навука. Фармацыйны и цывилизацыйны падыходы да вывучэння гисторыи.

У сучасным свеце існуе каля 2000 навук. Сярод іх гісторыя займае асобнае месца ў адрозненні ад іншых сацыяльна-гуманістычных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця. Гісторыя мае дачыненне да ўсёй сукупнасці жыцця грамадства і ў гэтым сэнсе яна выступае як навука камплементарная, інтэгральная. Гісторыя ў шырокім сэнсе – гэта працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве, вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука аб заканамернасцях у прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей. Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасці. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці.

Гісторыя адказвае на пытанні аб тым, што, калі, дзе, чаму і пры якіх абставінах адбылося, якія этапы прайшло ў сваім развіцці і чым стала сёння з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Гісторыя – гэта тое, што было, а не тое, што магло быць.

Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У працах першых гісторыкаў утрымліваліся першыя спробы не толькі апісваць, але і тлумачыць падзеі, выяўляць унутр. логіку і рабіць гісторыю павучальнай для сучаснікаў. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1.фундаментальная(навуковая)=1 апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.

На працягу часу у гистарычнай навуцы панавали 3 этапы метадалогии Г:

1) Субъектывисцки(Г- праяуленне воли асобы(цара,фараона и г.д.))

2)абъектыуна-идэалистычны (гист. працэс развиваецца пад уплывам Бога, идэи и г.д.)

3)навуковы( выдзяляецца 2 падыходы: фармацыйны и цывилизацыйны)

З сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход . Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Суть:эканамичныя адносины- аснова грамадскага развицця;. Змены у вытворчых силах и адносинах прыводзяць да змены ад адной фармацыи да другой; вызначаецца 5 фармацый:

1) першабытна- абшчынны лад

2)рабауладальницки

3)феадальны

4) капиталистычны

5) камунистычны.

У канцы 18 ст. Адамам Фергюсонам быу уведзены цывилизацыйны падыход. Першапачаткова антыпод варварства. У аснову пакладзены сам чалавек. Чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нягледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пач. 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя. Такім чынам цывілізацыя – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя фундаментальныя асновы менталітэта, агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арганізацыі, эканоміцы і культуры. Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная.   Лакальныя цывілізацыі адлюстроўваюць асаблівасці краіны або групы краін, культурна-гістарычныя, этнічныя, рэлігійныя, эканомікагеаграфічныя асаблівасці пэўнай тэрыторыі, асвоенай чалавекам на працягу гісторыі.

Вопрос 2. Перыядызацыя айчыннай и сусветнай гисторыи. Крыницы вывучэння ГБ.

Фармацыі: 1. першабытна-абшчынны лад(кам. век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт( 5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век( 7 ст. да н. э. – 8 ст. н. э.); феадалізм( 9-19 ст. 1861 г.); капіталізм: 1. даманапалістычны( 1861-90-е г. 19 ст.); 2. манапалістычны( пачатак 20 ст.–кастрычнік 1917г.);сацыялізм(1.перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна( кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленне народн. г-кі( 1921-1928 г.); пабудова сацыялізма(1928-1941); Вялікая Айчынная вайна(1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі(1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР(утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная(1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б) індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).

Как в тетрадке:

1)ГБ старажытнага свету (100 тыс г таму назад-5 ст н.э.), або першабытны перыяд



2)ГБ сярэдних вякоу(6 ст. н.э.- пер. пал. 16 ст.)

3)ГБ новага часу (др. пал. 16 ст-пач. 20 ст.)пасля Люблинскай унии(1569)-1917- перыяд, кали Беларусь у складзе РП- шляхецкай дзяржавы и Расийскай Имперыи.

4)ГБ навейшага часу (пач. 1917-да нашых дзён).
Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства.Иснуе класификацыя Пушкарова па якому иснуе 7 тыпау гист. крыниц:

1)письмовая- самы вядучы. Яны бываюць апубликаваныя и неапубликаваныя. Апошния захоуваюцца у архивах,их больш за 150.У 1824 ураджэнец Гомеля Грыгарович выдай бел. архиу “Старажытны храм”. У Вильни з 1864-1915 дзейничала Виленская архэаграфичная камисия, якая апрацоувала и публикавала акты, працы, труды.

2)рэчавыя (архиалагичныя)

3)этнаграфичныя (звязаны з бытам)

4)моуныя

5)фальклорныя (вусная народная творчасць)

6)кина-фота-фонадакументы.

Вопрос 3.Даиндаеурапейски перыяд этничнай ГБ

Першае пранікненне людзей на тэрыторыю Б адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 100 тыс. гадоў таму назад. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16 – 8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасяліліся і жылі першыя людзі.

Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж каля р. Сож і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

У эпоху мезаліту(9-5 тыс. г. д.н.э.) з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. У далінах буйных рэк з’явілася першая сталае (аўтахтоннае(пастаяннае)) насельніцтва. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі.

Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (к.5 – к.3 тыс. гг. да н.э.). У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёну). Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынайшлися сетки для рыбалоўства. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

.
Вопрос 4.Бронзавы век на т Б. Рассяленне индаеурапейцау

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён.

Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н.э. – ІV – V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3 – 2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Индаеурапейцы прынесли кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. На Беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа, Прыкарпацця і са Скандынавіі. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Чалавек спазнаў тэхніку ткацтва: пляцёныя вырабы былі з валокан крапівы ці лёну, са стужак скуры, кары, тонкіх лазовых дубцоў. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

Шнуравики- старажытныя индаеурапейцы.

Балты- продки латышоу.(усходния, заходния(ятвяги, прусы, галинды), дняпроуския)
Вопрос 5.Жалезны век на тэр. Б. Пачатак рассялення славян и славянизацыя балтау.

Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку(7 ст. да н.э.- 5 ст. да н.э.). Яки стау заключным этапам першабытнасці на тэр-рыі Беларусі, які хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалезных прылад працы і зброі. Вынайшли жалезную руду (яе называли балотнай, т.ш. знаходзили яе па бурым колеры на балоце або пад дзирваном лугу) и выплауляли з яе у сырадутных домницах (печах, зробленых з глины) порыстую масу- крычнае жалеза. Развивалася земляробства, якое стала ворным (выкарыстоувалися драуляныя ралы з жалезным наканечникам). У працэссе пераходу ад збиральництва да земляробства :1) матычнае (каменная або рагавая матыка) и 2) падсечна- агнявое (барана-сукаватка). Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў сваю чаргу не толькі забяспечвала нас-ва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. Родавая абшчына у працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадливай глебы и пашы для жывёлы пачала ператварацца у суседска-родавую, якая склалася канчаткова ужо у 8 ст. н.э. На чале абшчыны стаяу выбарны савет старэйшын. Паявилася маёмасная няроунасць сярод людзей. Памиж ими узникали сутычки и для абароны людзи пачали будаваць умацаваныя паселишчы- гарадзішча.

Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 2 ст. н.э. і звязана з миграцыяй готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Яны распалися на 3 группы:1) заходния(паляки,чэхи) 2)усходния (беларусы, руския, украинцы) 3) паудневыя(сербы, славяне, харваты, балгары).

У 6-8 ст. н.э. пачынаецца актыунае рассяленне славян.У 8-9 ст. н..э. фармируецца некальки абъяднанняу усходних славян:

1)Крывичы-палачане. Рассялилися па цячэнни Зах. Дзвины. Иснуе 3 версии паходжання назвы: *Ад прозвишча старажытнага рода Крыу. *ад имя язычницкага Бога балтау Крыва *ад слова крэуныя-близкия па крыви.Утварылися у вынику славянизацыи балтау-змяшэнне прышлых славянских плямён з мясцовыми балцкими.

2)Дрыгавичы. Пд суседзи крывичоу. Жыли памиж Прыпяццю и Дзвиной.Назва ад слова дрыгва- балота, пасярод якога яны жыли, т.я. Прыпяцкае палессе было амаль суцэльным вялизным балотам.

3)Радзимичы. Пасялилися у басейне раки Сож. Назва ад имя Радзим.

Да 10 ст. Усх славяне стали асноуным нас. Усих усх. славян гисторыки называюць “старажытнаруская народнасць.”Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах нас-вам. Рассяленне ўсх. Славян на тэр-рыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першаб. грам-ва і развіццём на бел. землях феад. адносін, а таксама фарміраваннем першапачатковых дзярж. утварэнняў – княжанняў.


Вопрос 6.Фармираванне феадальных адносин и узровень сац-эканом. развицця бел. зямель у 9-13 ст.

У 9-11 ст. ва усх. славян зараджауся феадальны гаспадарчы уклад- пэуны спосаб вядзення гаспадарки. Ён быу звязаны з узникненнем маёмаснай няроунасци сярод сялян-абшчынникау и рассяленнем их на бедных и багатых. Зямля пераходзила ад сельскай абшчыны у прыватную уласнасць абшчынникау.Адбывауся гвалтоуны захоп зямли родаплемянной знаццю и ператварэнне свабодных абшчынникау у залежных сялян. Кали сял-абшч были свабодными (их называли людзьми), у 11 ст. яны становяцца залежными ад свайго гаспадара-феадала и працуюць на яго, и их наз. чэлядзю (назва,верагодна, ад звычая “биць чалом”-кланяцца тварам униз перад сваим гаспадаром). Сярод зал. сялян (их таксама наз смердами) вылучаюцца тыя,хто поунасцю згубиу асабистую вольнасць и па сваим становишчы были рабами- халопы. У залежнасць можна было трапиць , напрыклад, у сувязи з нявыплатай пазыки (яе наз “купай”), узятай у заможнага чал. пры неураджаи. Таких людзей наз. закупами. Зал. сял., каб пражыць ва умовах захопу их зямель феадалами, павинны были заключаць з ими дагавор (рад), яки прадугледжвау пэуныя абязацельствы з боку сялян, што атрымали назву радовичы. Буйныя землеулад. актыуна захопливали абшчынныя земли и ператварали их у сваю уласнасць-феод, яки мог давацца у карыстанне воинам феадала на час службы у яго. Феадал(князь)- уладальник пэунай колькасци мясцовых зямель. з падуладнага нас-ва збиралася данина- натуральны падатак прадуктами, яки называуся плюддзем. Цэнтрам сядзибы(двара) феадала быу дабротна абгароджаны двор, на яким будавауся гаспадарски дом. Дружынники князя(баяры) магли атрымаць ад яго права на кармленне- права збору даходау з пэунай тэрыторыи. Яны таксама были феадалами, але у васальнай залежнасци.

Паступова узникали розныя Формы феадальнага землеуладання:

1) Вотчынае(з правам продажу, раздзелу и перадачы па спадчыне ад бацьки да сына)

2)памеснае(з правам часовага карыстання за службу у князя).

Т.ч. расслаенне грамадства на пануючыя вярхи и залежныя низы у 9-11 ст. было звязана з зараджэннем феадальнага гаспадарчага укладу и сведчыла аб зараджэнни раннефеадальнай дзяржавы- Киеуская Русь( склалася у др. пал. 9-пер. пал. 10 ст и иснавала як адносна адзиная да пач. 12 ст.)

Гаспадарчае жыццё у 9-11 ст. характарызавалася узникненнем гарадоу. Прычыны: 1) аддзяленне рамяства ад земляробства 2)канцэнтрацыя рамесникай у месцах, што были наближаны да крыниц неабходнай для их заняткау сыравины 3)развиццё абмену прадуктау, а затым и гандлю памиж раёнами. Гарады узникали на берагах рэк, якия были асн. шляхами зносин и абмену, и на скрыжаваннях рэк и дарог. Будавалися на узвышшах и пагорках, каб абараняцца ад ворагу.Яны з’яулялися цэнтрами гандлю. Важную ролю адыгрывау замежны гандаль. Праз нашу тэрыторыю праходзиу водны шлях «з варагау у грэки» , яки злучау Балтыйскае и Чорнае моры праз р. Зах. дзвину и Дняпро. Памиж гэтыми рэками были наладжаны сухапутныя шляхи зносин- волаки, на яких судны перацягвали ад раки да раки па зямли, падкладываючы пад их бярвенни.
Вопрос 7. Станауленне раннефеадальных дзяржауных утварэнняу усходних славян. Киеуская Русь.

Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст.

Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы.

1)Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Удасканальваць вытворчую гаспадарку, паглыбляць эканамічныя сувязі, фарміраваць міжгаспадарчыя адносіны на аснове прынцыпа “куплі-продажу”, авалодваць унутраным і знешнім рынкам і атрымліваць прыбыткі можна было больш паспяхова ў рамках адзінай дзяржавы.

2) Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і маёмаснай няроўнасці, захоп родаплемянной знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Унутрыпалітычная сітуацыя ўзмацняла зацікаўленасць феадалаў і падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы.

3) Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку печанегаў, полаўцаў і іншых, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала думку на карысць яднання. Урэшце-рэшт гэта прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і “Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ – ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”.Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.

У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай дзяржавы. Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Усе были абкладзены пастаяннай данинай.Ён далучыу Радзимичау у састау Киеускай руси.

Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы иншых плямён. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход за данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі.

Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў.

Уладзімір І (“Красное Солнышко”), яки падманам забиу свайго брата Яраполка, завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі. Пры им Киеуская Русь дасягнула найвышэйшага росквиту.

Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з’ездзе ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

У письмовых крыницах самае магутнае дзяржаунае утварэнне гэта Полацкае княства. Яго цэнтрам з’яуляуся Полацк,што ляжаў у басейне галоўнай ракі Заходняй Дзвіны, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху “з варагау у грэки”. Выгаднае геаграфичнае становишча спряла хуткаму росту Полацка и ператварэння яго у буйны цэнтр гандлю и рамёствау. Насялялі княства адзіны народ – крывічы-палачане. Полацкія ўладары зваліся крывіцкімі князямі. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора (магчыма, як і Рурык, быў варагам). Менавіта ў час яго праўлення канчаткова сфарміраваліся межы княства, упарадкаваліся палітычная сістэма і гаспадарчыя адносіны, была вызначана сталіца .Упершыню Полацк узгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) пад 862 г. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў старажытнарускі киеуски князь Алег.У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць.

Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі – у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты – Яраполк і Уладзімір – дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: “Не хочу разути рабынича, я за Ярополка иду”. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. разбіў полацкае войска, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у жоны.

Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда, якой ужо было дано имя Гарыслава (“ззяе славай” або наадварот “славутая горам”) у 988 спрабавала адпомсціць Уладзіміру за сваю знявагу, смерць бацькі і братоў. Яна вырашыла забіць Уладзіміра, калі той спаў, але спроба не ўдалася. Ён раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Па тагачасным законам яе павинны были забиць,але на абарону маці таксама з мячом у руках стаў іх малалетні сын Ізяслаў, яки сказау “Бацька!Ты тут не адзин!”. Уражаны яго паводзинами Уладзимир загадау выслаць Рагнеду з сынам у Изяслауль(новы горад, названы имем сына) и павинен быу пасадзіць там на княжанне свайго малалетку Ізяслава. Ён стау вядомы як князь-книжник, яки пашырыу письменства и хрысциянства у Полацку.Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Ён памёр у 1001 г.Разам з тым полацкіх князёў летапісы часта звалі Рагвалодавымі ўнукамі.Менавита,Рагнеда пайшла на забойства, бо Уладзимир, прыняушы хрысциянства, якое забараняла мнагажонства, прапанавай ёй стаць жонкай я-н. знатнага чал.,адмовиушыся яна падстрыглася, и пайшла у манашки пад имем Анастасия. Яна вядома як князёуна з 3 имёнами.Яе други сын(вялики киеуски князь Яраслау Мудры),хворы ад нараджэння пачуушшы адказ маци на прапанову Уладзимира, раптам падняуся з кален маци и з таго часу пачау хадзиць.

У 11 ст. адбылося узмацненне полацкага княства пры сыне Изяслава Брачыславе(правиу 1003-1044). У 1021 г. ён захапиу волаки, што злучали р.Зах. Дзв. и Дняпро па шляху “з варагау у грэки” и належали Ноугараду. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк.Аднак войска было разбита яго дзядзькам- Яраславам Мудрым.

З 1044-1101 князём быу сын Брачыслава Усяслау, якога празвали чарадзей. Ён быццам бы нарадзиуся ад чарауництва аб гэтым сведчыць пляма на яго галаве, якая утварылася, па меркаванням даследчыка, пры адсяканни зародкавай кашули.Ён имкнууся захапиць земли и гарады па-за межами Полацкага княства, не здолеуша узяць пскоу, ён захапиу и абрабавау Ноугарад.Тады, у адказ на яго дзеянни 3 сыноу Яраслава Мудрага напали на Менск, гэта адбылося 3 сакавика 1067 г. битва на Нямизе. Горад быу спалены, а яго жыхары-мяняне-“узяты на шчыт”, г.зн. у палон. Усяслау з войскам не паспеу.Ён быу узяты у палон Киеускими князями (3-мя сынами Яраслава Мудрага) и быу вызвалены у час паустання жыхарами Киева и абвешчаны вяликим князем Киеуским. Праз 7 мес. ён вярнууся у Полацк. Пры им ён дасягнуу найвышэйшага уздыму. Пасля яго смерци Княства распалася на шэраг асобных удзельных княствау.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу (агульны сход дарослых мужчын, яки мог здымаць и прызначаць князя, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру). У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1498 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў ІХ – Х стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку.Але ён яго надзеи не апраудау. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі.

У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.


Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал