Воспитание у детей гражданственности и патриотизма




Дата канвертавання08.10.2017
Памер114.6 Kb.
Учреждение образования

Леплёвска базовая школа

Брестского района


Тема:

Воспитание у детей гражданственности и патриотизма

Краеведческое путешествие




Составил:
Собина Е.М.

педагог-организатор

225021 д. Леплевка,

ул. Широкая, 37


2006 год

Мэты:

  1. Падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы як да духоўнага здабытку народа;

  2. Выхоўваць любоў да Радзімы праз павагу да роднай мясціны;

  3. Фарміраваць нацыянальна свядомую асобу;

  4. Развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.


Задачы:

  1. Дапоўніць, паглыбіць веды, уменні і навыкі, атрыманыя на ўроках мовы і літаратуры;

  2. Развіваць творчыя здольнасці вучняў;

  3. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

  4. Выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзенным жыцці;


План падрыхтоўкі:

  1. Зрабіць анансаванне мерапрыемства;

  2. У 1-4 класах аб’явіць конкурс малюнкаў на тэму “Мая веска (за2, 3 тыдні);

  3. Сярод 5-9 класаў стварыць творчыя групы па напісанні казкі або легенды пра ўтварэнне ўласных назваў нашай вескі;

  4. Вучням 8 класа даручыць стварэнне карты мясцовасці;

  5. Падрыхтаваць вядучых “падарожжа; і чытальнікаў вершаў;

  6. Падабраць музычнае суправаджэнне “падарожжа”.

  7. Распрацаваць и надрукаваць граматы па наминацыям за стварэнне легенд и казак.


Ход мерапрыемства:
Гучыць песня “Спадчына”

(На фоне мелодыі вучань чытае)
Вяд.1

Добры дзень, паважаныя сябры, добры дзень усім добрым людзям, якія прыйшлі да нас на краязнаўчае падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс..”. Падарожжа па родным краі, дзе мы нарадзіліся, жывем. Сёння мы пагаворым пра наш родны куток, пра мясціны, з маленства нам дарагія, пра тое, што будзе жыць у нашых сэрцах усё жыццё.

мелодыя.


Чытач :

Мяжуе з Польшчай, Украінай,


Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё, гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару,

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла

Бе-ла-русь.

Ю. Свірка
Вяд. 2

Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне, і, мабыць, не толькі для мяне – даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны кут.

Якая яна, мая зямля?
Вяд. 1

Гэта – залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага шчэбету, і пушчы, дзе ў міры і згодзе жыве шмат звяроў.


Вяд. 2

І нібы пра нашу веску пісаў Уладзімір Караткевіч: “Старая беларуская веска мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт, дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах, векавым дубам на сядзібах, вялізным дзічкам на былых межах, садкам і, урэшце, таму, што калі не адразу за хатамі, то хаця б на гарызонце амаль абавязкова відаць лясы ці пралескі, што калі не тут жа, то непадалеку – рака, рачулка ці возера. Шмат зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.”


Вяд. 1

Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці як прынята казаць, нашы бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў “краем бацькоў”, а каб краіна адрознівалася адна ад другой, даюць ёй назву.


Чытач:

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня;

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынікаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.
Настаўнік:

А хто з вас, дзеці, ведае паданне пра заснаванне г. Брэста, ці як казалі раней Берасця?



(нехта з вучняў расказвае паданне):
“Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. Не выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі вяртаўся назад з Літвы, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца “ на бярэсце”, пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол – прыродныя абарончыя равы – рукавы Мухаўца. І пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад “на бярэсце”.)
Песня ў выкананні вучаніцы 8 кл. Цымбаліст А. гучыць песня “Мой горад” сл. У.Някляева, муз. В.Раінчыка
Вяд.1

Дакладныя звесткі пра нашу вёску вядомы з 1862г., калі яна ўваходзіла ў склад іменія Дамачава, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У вёсцы на той час налічвалася 196 мужчын, 108 жанчын.

У 1875г. у вёсцы быў пабудаваны гасподкі дом, які акаляў прыгожы парк плошчай у 7 гектараў.

У 1886г. у вёсцы 51 двор, 614 жыхароў, маецца піцейны двор.

1905г. – вёска ўваходзіць у склад Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета і налічвае 840 жыхароў.

У 1941г. – 220 двароў, 460 жыхароў. Фашысты спалілі 54 хаты, забілі 15 мірных жыхароў, 25 чалавек вывезлі ў Германію, 25 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

У 1997г. 229 двароў, 564 жыхара.

Вяд. 2

Жыццё народа не мае зыходнага пункта. Ніводная дата не з’яўляецца пачынальнай: заўсёды нешта было і раней. Любыя веды аб мінулым набліжаюць яго да нас, выклікаюць жаданне даведацца пра былое яшчэ болей.


Верш вучаніцы 9 класса Нікалаюк В.

Люблю

Люблю то сонейка,што свеціць,

Люблю той ветрык, што пяе.

Яго павеў мне душу лечыць

І за сабой мяне заве.
Усё прыемна, усё ўрачыста,

Там птушкі весела пяюць,

Рака цячэ там ганарыста

І людзі добрыя жывуць.


Мне сніцца поле, лес і рэчка,

А потым думаю штодня:

Як пражыву без роднага мястэчка?

Не пражыву! Загіну я!


Вяд.2

Ну што ж, скажам усе разам “Добры дзень” нашай весцы. Мы маем магчымасць паблукаць па яе ваколіцах і даведацца яшчэ шмат чаго цікавага.


(гучыць 2-гі куплет песні “Спадчына”)
Чытач:

Куточак адзін на свеце,

Скуль першы і крык мой, і крок,

Мяне ты заўсёды прывеціш.

Цябе я пазнаю здалёк.

Знаёмыя вулкі і хата

З буслянкаю па-над страхой. (А. Бабаед)
Настаўнік:

Напярэдадні свята вучні пачатковых класаў малявалі веску такой, якой яны яе бачаць. Вы ужо, я спадзяюся, пазнаеміліся з работамі і зараз некаторыя нашы мастакі раскажуць пра сваё бачанне роднага куточка. Калі ласка.



(вучні паказваюць свае малюнкі і апавядаюць пра веску)
Вяд.1

Наш родны край! Ён прыгожы і па-свойму адметны на поўначы, на ўсходзе, на поўдні і на захадзе. Ён прыгожы і непаўторны. Адкуль паходзіць назва нашай вёскі і як ўтварылася тут паселішча дакладна не вядома, па-гэтаму мы маем магчымасць пафантазіраваць.


Настаўнік просіць журы ацаніць творчыя работы па намінацыям:

“Арыгінальнасць думкі”

“Творчы пошук”

“Вобразнае слова”

“Творчасць”
Настаўнік запрашае творчую групу з выступленнем пра ўтварэнне назвы вёскі Ляплёўка.
Легенды створаныя творчай групай:
1.Калісьці жыў тут народ без пана. Але дачуліся пра гэта ўлады і паслалі да сялян пана Ліпаўскага. Ён быў багаты, але добры, і калі прыходзілі да яго людзі па дапамогу, ён нікому не адказваў – спачуваў, дапамагаў і абараняў сваіх сялян. Людзі з іншых мястэчкаў прыходзілі жыць у маёнтак слаўнага пана. Але аднойчы вясною прыйшла да людзей бяда: пан Ліпаўскі захварэў і памёр. Каб захаваць памяць пра добрага пана, людзі назвалі гэта мястэчка Ліплёўка. Потым гэтая назва стала гучаць як Ляплёўка. (Каўпанька Наталля5 класс)

2.Даўным-даўно жыхары адной вёскі мелі шмат кароў. А пасціся кароў гналі праз балаты і ўзбалоткі. Каровы ішлі і ляпалі: ляп-лёп, ляп-лёп. Потым вакол тых мясцін, дзе праганялі статак, пачалі сяліцца людзі. Бо тут былі добрыя землі, шмат рыбы ў рэчцы і дзічыны ў лясах. А паселішча сваё назвалі Ляплёўка. (Пекун Святлана 6 класс)


3.Калі Бог стварыў людзей, то яны не мелі посуду, каб рыхтаваць сабе ежу. Спачатку спрабавалі рабіць гэта з каменя, але гэта было цяжка. Некаторыя рэчы рабілі з дрэва, але не ва ўсіх выпадках гэта было зручна. Даўным- даўно ў нашай мясцовасці жыў чалавек, які аднойчы, пасучы статак кароў, пачаў мяць у руках камяк зямлі. З гэтага камяка гліны атрымалася нейкая фігурка. Пастуху спадабалася вырабляць з гліны розныя прыгожыя рэчы. Аднойчы адна з фігурак трапіла ў вогнішча і чалавек падумаў: “А што калі такім чынам рабіць посуд?” І пачаў ляпіць суседзям, а потым і людзям з навакольных вёсак посуд. Усё больш і больш людзей пачало сяліцца каля месца, дзе лепяць з гліны, а мястэчка сталі называць Леплёвка. (Нікалаюк Ірына 6 класс)

Настаўнік знаёміць вучняў з легендай, запісанай і апрацаванай кандыдатам філалагічных навук А.М. Ненадаўцом

Ляплёўка”



(Скарочана)

Калі Бог Сусвет ствараў, то ён, відаць, і сам многага не ведаў, дарма што Усявышні.

Паспрабуйце прадугледзець усё чысцютка, калі гэта ўпершыню робіцца! Тут, здаецца, вырабіць, выгладзіць як мае быць, а недзе ж нешта ўпусціць. Яно-то, канешне, потым паправіць, але ж гадоў, можа, дзесяткі, а можа і сотні ўсё заставалася так, пакуль сам Бог не зразумеў, што нешта не так робіцца, як меркавалася.

Чалавек ужо пасля гэтага на зямлі сотні гадоў жыве, ад сонца ды агню грэецца. Усё ж здавалася б, добра, але ж гэта толькі на першы погляд. Раздабудуць людзі што- небудзь паесці, то так сырым і хапаюць, ці на агні падпякуць, а вось каб чаго падварыць, булёну якогасьці хоцьбы сабе капусткі – гэтага нельга. З бяросты вымайстроўвалі посуд як маглі, але ж у ім можна было трымаць толькі сухія прадуты харчавання: ягады, розныя плады...

Думалі людзі, разважалі па ўсялякаму і нарэшце дадумаліся: а што калі з каменю талеркі ці міскі высякаць! Узрадаваліся і ўзяліся дружна за справу, але не тут-то было. Паспрабуйце палупасіць па цьвёрдым камяні, выбіваючы патрэбную форму, ды каб жа хоць прылады былі з жалеззя, а то такія ж самыя каменныя? Што рабіць , калі посуд усё роўна неабходны.

З цягам часу здагадаліся людзі, што значна прасцей і куды лягчэй не дзяўбці з каменя, а выразаць з дрэва. Асабліва з мягкіх ствалоў асінавых. Глядзіш – за дзень-другі конавак і міс усялякіх на ўсю сям’ю назапасіць можна.

Адна бяда па-ранейшаму заставалася – нельга было ў такім посудзе ежу на агні варыць. Тая, што з каменя, пагрэўшыся, трэскаецца-колецца, а драўляная гарыць ясным полымем. Апусцілі людзі рукі, не ведаюць, як далей жыць, бо хочацца ж гарачага пасёрбаць.

Тут толькі зразумеў Бог, гледзячы на пакуты людзей, што ў нечым ён схібіў. Сам стаў думаць, што зрабіць, каб як мага хутчэй выправіць становішча. Сядзіць, адно толькі пальцамі па жываце паляпвае ды мяркуе:

-- Не, і так не пойдзе. Зноў надзвычай цяжка будзе рабіцьІ так пастаянна людзі змораныя, а калі яшчэ на гэткі просты занятак гэтулькі працы і сіл траціць, то і жыць не будзе калі.

Дзень канчаецца, а ён так нічога добрага і не прыдумаў. Цяпер і не заснеш спакойна. Трэба зноў з раніцы думаць, галаву ламаць, бо цягнуць жа нельга. Зірнуў на зямлю, а там ля рэчкі дзеці весела смяюцца, галёкаюць, займаюцца сваімі справамі. Падумалася Усявышняму:

-- Вось каму добра. Ніякіх табе турбот. Смяюцца, рагочуць, спаць палягуць, каб з раніцы зноў уцехам аддавацца! Адвярнуўся, каб далей кіраваць, але нечакана супыніўся:

--Цікава, чым жа яны займаюцца?

Пачаў з-за хмаркі больш пільна ўглядвацца і павесялеў:

-- Дык гэта ж тое што мне і патрэбна! Яны ж розныя хаткі, жывёлін лепяць з мокрага пяску! Каб і людзям такое прапанаваць... Толькі ж пясок, калі вада высахне, рассыпацца будзе, і толку ніякага не атрымаецца.Трэба нешта іншае дадаваць, тады , можа, і вынік будзе..

Вярнуўся, але ўжо не маркоціўся, а старанна розныя камякі пяску пераціраў, перамешваў.

Толькі сонца на ўсходзе зайграла, а Усявышні ўжо не спаў, бадзёры шпацыраваў туды-сюды, разважаючы, куды б камяк той скінуць, каб людзі яго адразу знайшлі. Потым вырашыў – убачу якога-небудзь чалавека і кіну яму пад ногі. Можа здагадаецца падняць, калі не лайдак які трапіцца.

Сядзіць, думае сабе, ажно бачыць і сапраўды сунецца нейкі чалавек, пад ногі гледзячы, ды так ужо марудна , што нага за нагу чапляецца. Размахнуўя Бог, раззлаваўшыся на гэтага гультая, ды як шпурне яму пад нагі вялізны камяк гліны, а той як пляснецца, дык, не раўнуючы як здаравенная аладка, расквасіўся. Уздрыгануўся селянін ад нечаканасці, дык, азіраецца бедалага, ва ўсе бакі. Нікога не ўбачыў. Падумаў – падалося, пераступіў ляпёху і далей меркаваў паціху падацца. Прыкрыў павекі, пазяхнуў шчыра і ... у гэты самы момант нейчы дзіка адчайны голас ажно дубы магутныя ў бліжэйшым лесе затрос:

-- Куды ты, боўдзела, далей прэшся? Табе б, абібоку, толькі на гатовае! Дык гэта ж гліну я табе кінуў! Прыгледзься лепей, пакратай! Яна ж лепіцца! Не прачнешся ніяк ад сну, лайдак!


-- Лепіцца...—сам сабе мармытаў вясковец і вярнуўся назад, -- Лепіцца...На посуд можа спатрэбіцца... Нагнуўся і пачаў калупаць у гліне пальцам. Потым невялікі калабок скачаў, зноў разціснуў і радана загарлаў:

-- Сапраўды – лепіцца! Лёгка лепіцца! Вось посуд будзе – і не працякае, і не гарыць!

-- То глядзець трэба было адразу, -- ужо міралюбіва праваркатаў Бог.

Але чалавек да слоў не прыслухоўваўся, ён ва ўвесь дух нёсся ў паселішча. Перад грудзьмі трымаў каштоўную знаходку і ўсё паўтараў: “Лепіцца! Лепіцца! Лепіцца”

З таго часу посуд людзі сталі вырабляць з гліны. І зручна, і проста, і выгодна. А вёску Ляплёўкай назвалі, бо яе жыхары не толькі для сябе, але і для іншых на продаж ляпілі.
Чытач 2

Ну як не любіць тыя хаты ля гаю,

Ля сініх азёр і палёў залатых,

Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць

І з песняй праводзяць, як родных сваіх.

У. Карызна


Чытач 1

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,

Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны –

Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,

Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам...

П.Панчанка


Настаўнік:

А цяпер паслухайце прыказкі пра тое месца, дзе кожны з вас нарадзіўся. Я буду чытаць, а вы падкажыце, калі ласка, апошнія словы.

Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне ... (матка).

Родная зямелька, як зморанаму ...(пасцелька).

Родная зямля мякчэй, як чужая ... (пярына).

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай ... (крыніцы).

Усюды добра, а дома ... (найлепш).
Гучыць песня “Мой родны кут” на словы Я.Коласа.
Чытач 1

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрамкі.

Мой край – бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Вясна ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край.
Чытач 2

Трэба дома бываць часцей”

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

Не забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню цыбаты асвер

Запускае руку да пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябе

На дорогу выводзіла з дому,

Што ў хаце там быў рубель

У цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым

Клямка пальцы пячэ балюча

І адкуль на стале тваім

Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,

Не забыць, як завуць суседа,

Не забыць, як пяе пад дзень

За вяселым сталом бяседа.

Помніць кожнай масніцы спеў,

Кожны кут у прыціхлай хаце,

Лёсу дзякаваць, што паспеў

Ты пачуць блаславенне маці.

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою ты стаў часцей

І не страціў святое штосьці.

Р. Барадулін

Настаўнік:

Вось і завяршылася наша падарожжа па незабыўных сцежках роднага краю. Няхай гэтыя светлыя пачуцці заўсёды жывуць у вашых сэрцах, выклікаюць шчымлівыя светлыя пачуцці, і няхай кожны з вас адчувае сябе сынам сваёй зямлі.


Журы ўручае творчай групе дзяцей Ганаровыя граматы.

Рэфлексія:

1.Ці спадабалася вам наша падарожжа?

2.Што вам запамяталася найбольш?

3.Як трэба адносіцца да роднага краю, сваёй радзімы?

4.А ці спадабаліся вам легенды, свораныя нашай творчай групай?

5.На стэндзе вы бачыце карту нашай вёскі. Якія яшчэ назвы можна сустрэць на карце нашай мясцовасці? ( Жуковае, Кемпа, Юхімы, Перехвалава і інш.) Каб наша падарожжа прадаўжылася, сварыце, калі ласка, легенды і казкі пра ўтварэнне іншых назваў. А мы яшчэ раз сустрэнемся ў сакавіку на Свяце беларускай мовы і літаратуры.


Гучыць песня “Мой родны кут”

Літаратура:



  1. Бяздоннае багацце. Складальнік А.І.Гурскі. Мінск; выд. “ Мастацкая літаратура”. 1990г.

  2. “Зямля, дзе пачаўся твой лес”; часопіс “Бібліятэка прапануе” № 4, 2005г.

  3. Беларуская літаратура. Падручник для 9 кл.; пад рэд. В.Я. Ляшук; Минск, “Асар”, 1996.







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка