Вучэбна-метадычныя матэрыялы па дысцыпліне “асновы творчага майстэрства”



Дата канвертавання21.02.2017
Памер390.16 Kb.
#3738
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
АСНОВЫ ТВОРЧАГА МАЙСТЭРСТВА

(2 курс, дзённая форма навучання, 3–4 семестры)

(падрыхтавала С.С. Клундук, дацэнт кафедры журналістыкі)



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(2 курс, дзённая форма навучання)


п/п

Назва тэмы

Лекцыі

Практычныя




Частка 1 (3 семестр)



Журналісцкая творчасць як прафесійная дзейнасць

2

2



Крыніцы і метады збору інфармацыі

2

4



Структура і кампазіцыя журналісцкага твора

2

4



Сістэма творчых метадаў журналістыкі

4

8



Навіна як аснова журналістыкі

2

2



Сістэма жанраў журналістыкі

2

6



Спецыфіка інфармацыйных жанраў

2

12




Усяго

16

38




Частка 2 (4 семестр)



Метад і задачы аналітычнай журналістыкі

2

2



Аналітычныя жанры

6

8



Культурна-асветніцкая журналістыка

2

2



Новыя жанры сучаснай журналістыкі

4

8



Публіцыстыка і мастацка-публіцыстычныя жанры

2

4



Смехавая журналістыка

2

6



Журналісцкая адукацыя ў Беларусі і за мяжой

2

2




Усяго

20

32




Усяго (3, 4 семестры)

36

70

ПРАКТЫЧНЫ КУРС

Частка 1 (3 семестр)
Практычныя заняткі № 1 (2 гадз.)
ЖУРНАЛІСЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ ЯК ПРАФЕСІЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ


  1. Паняцце прафесійнай дзейнасці.

  2. Сутнасць творчасці.

  3. Складнікі творчага працэсу.

  4. Творчая і рэпрадуктыўная дзейнасць.

  5. Творчасць журналіста і яго прадукт.

  6. Віды творчай дзейнасці ў журналістыцы.

  7. Агульная характарыстыка метадалагічных асноў і тыпаў творчасці ў журналістыцы.

  8. Выкарыстанне ў СМІ навуковага, мастацкага, публіцыстычнага тыпаў творчасці.

  9. Узроўні творчасці: навыкі, мастацтва, майстэрства.

  10. Творчая індывідуальнасць і аўтарскі стыль.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў. Акрэсліць выкарыстаныя метады збору інфармацыі.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне розных метадаў журналісцкага пазнання рэчаіснасці (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, тэму, ідэю твора.

  4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру, метаду адлюстравання рэчаіснасці, акрэсліць метады журналісцкага пазнання рэчаіснасці і віды выкарыстаных крыніц інфармацыі.


Практычныя заняткі № 2, 3 (4 гадз.)
КРЫНІЦЫ І МЕТАДЫ ЗБОРУ ІНФАРМАЦЫІ


  1. Прырода і сутнасць журналісцкай інфармацыі.

  2. Характарыстыка інфармацыі. Прагматычныя ўласцівасці журналісцкай інфармацыі.

  3. Віды журналісцкай інфармацыі.

  4. Аўтар – газета – чытач: праблемы ўзаемадзеяння.

  5. Сенсацыя як спосаб прыцягнення чытацкай аўдыторыі.

  6. Крыніцы інфармацыі ў працы журналіста: агульная характарыстыка.

  7. Віды крыніц інфармацыі.

  8. Дакументальныя крыніцы інфармацыі.

  9. Чалавек як крыніца інфармацыі.

  10. Інтэрнэт як крыніца інфармацыі.

  11. Закрытыя і канфідэнцыйныя крыніцы.

  12. Аналіз і інтэрпрэтацыя атрыманых дадзеных. Праверка дакладнасці інфармацыі.

  13. Агульная характарыстыка метадаў журналісцкага пазнання рэчаіснасці.

  14. Віды метадаў журналісцкага пазнання рэчаіснасці.

  15. Традыцыйныя метады збору інфармацыі.

  16. Нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі.

  17. Эксперымент і этычныя абмежаванні пры яго выкарыстанні.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў. Акрэсліць віды выкарыстаных крыніц інфармацыі і метады збору інфармацыі.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне розных метадаў журналісцкага пазнання рэчаіснасці (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, тэму, ідэю твора.

  4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру, метаду адлюстравання рэчаіснасці, акрэсліць метады журналісцкага пазнання рэчаіснасці і віды выкарыстаных крыніц інфармацыі.


Практычныя заняткі № 4, 5 (4 гадз.)
СТРУКТУРА І КАМПАЗІЦЫЯ ЖУРНАЛІСЦКАГА ТВОРА


  1. Журналісцкі твор: тэма, замысел, ідэя, факт.

  2. Спецыфіка тэкстаў СМІ. Факт як аснова журналісцкага твора.

  3. Нараджэнне журналісцкай тэмы.

  4. Абдумванне твора: планаванне і канкрэтызацыя рабочай ідэі.

  5. Задума/замысел твора: узнікненне, назапашванне матэрыялу, структура, праблема, гіпотэза.

  6. Структура журналісцкага тэксту.

  7. Кампазіцыя журналісцкага твора.

  8. Загаловак і яго віды.

  9. Стварэнне ліда.

  10. Асноўны блок тэксту і прыёмы выбудоўвання фактычнага матэрыялу.

  11. Прынцып перавернутай піраміды.

  12. Прынцып пясочнага гадзінніка.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў. Акрэсліць выкарыстаныя метады збору інфармацыі.

  3. Знайсці ў сучасным друку 3 публікацыі на розныя жанры. Вызначыць:

  • жанр публікацыі, тэму, ідэю твора,

  • метад атрымання інфармацыі,

  • крыніцы атрымання інфармацыі,

  • метад адлюстравання рэчаіснасці,

  • кампазіцыю журналісцкага твора.

  1. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру, метаду адлюстравання рэчаіснасці, акрэсліць віды выкарыстаных крыніц інфармацыі.


Практычныя заняткі № 6 (2 гадз.)
СІСТЭМА ТВОРЧЫХ МЕТАДАЎ ЖУРНАЛІСТЫКІ

МЕТАД КАНСТАТАЦЫІ


  1. Метад як агульнае паняцце.

  2. Віды метадаў журналісцкай творчасці.

  3. Творчы метад / метад адлюстравання рэчаіснасці.

  4. Сістэма творчых метадаў.

  5. Асноўныя метады адлюстравання рэчаіснасці.

  6. Метад канстатацыі – самы важны метад адлюстравання рэчаіснасці.

  7. Сутнасць метаду канстатацыі. Асноўныя характарысткі метаду канстатацыі.

  8. Віды канстатацыі.

  9. Шматузроўневасць канстатацыі.

  10. Сінтэтычнасць канстатацыі.



Практычнае заданне
1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне метаду канстатацыі (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі.

4. Напісаць матэрыялы ў адным з інфармацыйных жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру і выкарыстанага метаду адлюстравання рэчаіснасці.




Практычныя заняткі № 7 (2 гадз.)
СІСТЭМА ТВОРЧЫХ МЕТАДАЎ ЖУРНАЛІСТЫКІ.

МЕТАД ПУБЛІЦЫСТЫКІ.


  1. Паняцце публіцыстыкі ў тэорыі журналістыкі.

  2. Аб’ект, прадмет публіцыстыкі.

  3. Тэма і акцэнт публіцыстычнага твора.

  4. Мадэль публіцыстычнага твора: сістэма фактаў, сістэма аргументаў; аналітычны, эмацыйна акрэслены аўтарскі маналог; аўтарская тэндэнцыйнасць у абагульненнях і вывадах. Імкненне да адназначных вывадаў.

  5. Паняцце публіцыстычнага метаду.

  6. Характарыстыка публіцыстычнага метаду.

  7. Выкарыстанне метаду публіцыстыкі ў сістэме журналісцкіх жанраў.

  8. Аўтарскі маналог у публіцыстычным творы.

  9. Візуальны вобраз сітуацыі.

  10. Гіпатэтычны вобраз сітуацыі.

  11. Комплексны вобраз публіцыстычнага твора.



Практычнае заданне
1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне метаду публіцыстыкі (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі.

4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру і выкарыстанага метаду адлюстравання рэчаіснасці.



Практычныя заняткі № 8 (2 гадз.)
СІСТЭМА ТВОРЧЫХ МЕТАДАЎ ЖУРНАЛІСТЫКІ.

ЭСЭІСЦКІ МЕТАД


  1. Паняцце эсэісцкага метаду.

  2. Характарыстыка эсэісцкага метаду.

  3. Прыёмы эсэісцкага метаду:

  • “раздваенне” аўтара;

  • рэфлексія;

  • лірычная споведзь;

  • параўнанне розных канцэпцый;

  • скарыстанне літаратурных крыніц;

  • філасофскія абагульненні;

  • асацыяцыі.

  1. Моўна-стылёвыя асаблівасці эсэісцкага метаду.

  2. Выкарыстанне эсэісцкага метаду.

  3. Трансфармацыя эсэісцкага метаду.


Практычнае заданне
1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне эсэісцкага метаду (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі.

4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру і выкарыстанага метаду адлюстравання рэчаіснасці.



Практычныя заняткі № 9 (2 гадз.)
СІСТЭМА ТВОРЧЫХ МЕТАДАЎ ЖУРНАЛІСТЫКІ.

МЕТАД ДЗЕЛАВОЙ АНАЛІТЫКІ.


  1. Паняцце метаду дзелавой аналітыкі.

  2. Характарыстыка метаду дзелавой аналітыкі.

  3. Дакажыце, што “Кожны публіцыстычны твор – аналітыка, але не кожны аналітычны твор – публіцыстыка”.

  4. Спецыфіка праяўлення метаду дзелавой аналітыкі ў розных групах жанраў.

  5. Суадносіны слова і лікавых дадзеных у матэрыялах дзелавой аналітыкі.

  6. Лічбавы матэрыял у творах дзелавой аналітыкі.

  7. Забеспячэнне гармоніі аўтарскага маналогу.

  8. Аўдыторыя твораў дзелавой аналітыкі.

  9. Прынцып сацыяльнай дыферэнцыяцыі аналітычных тэкстаў.

  10. Каментарый, карэспандэнцыя, артыкул, агляд, рэцэнзія: агульнае і адрознае.

  11. Метады адлюстравання рэчаіснасці ў аналітычных жанрах.

  12. Спецыфіка праяўлення метаду ў розных аналітычных жанрах.


Практычнае заданне
1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы на выкарыстанне метаду дзелавой аналітыкі (3 публікацыі). Вызначыць жанр публікацыі, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі.

4. Напісаць матэрыялы ў адным з аналітычных жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру і выкарыстанага метаду адлюстравання рэчаіснасці.



Практычныя заняткі № 10 (2 гадз.)
НАВІНА ЯК АСНОВА ЖУРНАЛІСТЫКІ


  1. Паняцце факта. Асаблівасці факта.

  2. Факт як аснова жанру і аснова журналісцкага твора.

  3. Прырода і прызначэнне факта ў журналісцкім творы.

  4. Віды факта.

  5. Спосабы падачы і разгортванне факта ў розных жанрах.

  6. Месца фактаў у інфармацыйных жанрах.

  7. Факт у аналітычных жанрах.

  8. Факт у мастацка-публіцыстычных жанрах.

  9. Навіна як аснова «журналістыкі факта».

  10. Крытэрыі адбору навін, спецыялізацыя і віды.

  11. Сенсацыі і чуткі ў сучаснай журналістыцы.

  12. Формы падачы навін.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў розных жанрах (3 публікацыі). Вызначыць від жанру, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі, выявіць характар факта ў публікацыі.

  4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру.


Практычныя заняткі № 11, 12, 13 (6 гадз.)

СІСТЭМА ЖАНРАЎ ЖУРНАЛІСТЫКІ


  1. Паняцце “жанр” у тэорыі журналістыкі.

  2. Суадносіны паняццяў «метад» і «жанр».

  3. Узнікненне журналісцкіх жанраў.

  4. Прынцыпы жанравай дыферэнцыяцыі: сутнасць, роля, віды.

  5. Тыпалогія жанраў журналістыкі: неадназначнасць падыходаў.

  6. Традыцыйная тыпалогія журналісцкіх жанраў: прыкметы, групы, відавыя асаблівасці.

  7. Інфармацыйныя жанры і прынцыпы іх дыферэнцыяцыі.

  8. Аналітычныя жанры і прынцыпы іх дыферэнцыяцыі.

  9. Мастацка-публіцыстычныя жанры і прынцыпы іх дыферэнцыяцыі.

  10. Сістэма нетрадыцыйных жанраў у сучаснай жанравай тыпалогіі.

  11. Эмацыянальна-вобразныя сродкі ўзбагачэння жанравай палітры.

  12. Сучасныя тэндэнцыі развіцця жанравай сістэмы.

  13. Персаніфікацыя і ўніфікацыя тэкстаў.

  14. Інтэрферэнцыя і дыфузія.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў розных жанрах (3 публікацыі). Вызначыць від жанру, пісьмова ахарактарызаваць паводле асноўных прынцыпаў жанравай дыферэнцыяцыі.

  4. Напісаць матэрыялы ў адным з жанраў для вучэбнай газеты. Даць характарыстыку жанру.


Практычныя заняткі № 14 (2 гадз.)
СПЕЦЫФІКА ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ЖАНРАЎ.

НАТАТКА


  1. Асаблівасці групы інфармацыйных жанраў.

  2. Малыя жанравыя формы: анонс, анатацыя, бліц-апытанне, пытанне-адказ.

  3. Нататка: агульная характарыстыка.

  4. Асаблівасці і прызначэнне жанру.

  5. Тыпы інфармацыйнага зместу нататак.

  6. Патрабаванні да нататак.

  7. Структура нататкі.

  8. Мова і стыль нататкі.

  9. Класіфікацыя нататак.

  10. Віды нататкі ў залежнасці ад узроўню фіксацыі факта.

  11. Віды нанаткі паводле мэты і зместу інфармацыі (падзейная, анонс, анатацыя, міні-рэцэнзія, бліц-партрэт, міні-агляд, міні-гісторыя, міні-парада).

  12. Методыка працы над нататкай. Працэс падрыхтоўкі да напісання нататкі.

  13. Літаратурнае афармленне нататкі.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры нататкі (3 публікацыі). Вызначыць від нататкі, пісьмова ахарактарызаваць нататкі (жанрава-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры нататкі.

Практычныя заняткі № 15, 16 (4 гадз.)
СПЕЦЫФІКА ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ЖАНРАЎ.

ІНТЭРВ’Ю


  1. Інтэрв’ю-метад і інтэрв’ю-жанр: агульнае і адрознае.

  2. Спецыфіка і жанравыя адметнасці інтэрв’ю.

  3. Кампазіцыя інтэрв’ю і сродкі выражэння.

  4. Жанравыя разнавіднасці інтэрв’ю.

  5. Класіфікацыя інтэрв’ю паводле формы арганізацыі або паводле метаду збору інфармацыі.

  6. Сацыялагічныя віды інтэрв’ю: інтэрв’ю-анкета, інтэрв’ю-дыялог, пытанне-адказ і інш.

  7. Класіфікацыя інтэрв’ю паводле формы/структуры тэксту.

  • інтэрв’ю-дыялог;

  • інтэрв’ю-маналог;

  • партрэтнае інтэрв’ю;

  • інтэрв’ю-замалёўка;

  • іншыя віды інтэрв’ю.

  1. Завочнае інтэрв’ю.

  2. Методыка працы над інтэрв’ю. Асноўныя стадыі правядзення інтэрв’ю.

  3. Патрабаванні да тэкставай арганізацыі інтэрв’ю. Спосабы сувязі рэплік.

  4. Тыпы пытанняў для інтэрв’ю.

  5. Пазіцыя аўтара ў інтэрв’ю.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры інтэрв’ю (3 публікацыі). Вызначыць від інтэрв’ю; пісьмова ахарактарызаваць публікацыі (жанрава-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры інтэрв’ю.

Практычныя заняткі № 17, 18 (4 гадз.)
СПЕЦЫФІКА ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ЖАНРАЎ.

РЭПАРТАЖ


  1. Рэпартаж. Агульная харакарыстыка.

  2. Вытокі станаўлення і тэндэнцыі развіцця рэпартажу.

  3. Жанравыя межы і творчыя магчымасці.

  4. Класіфікацыя сучаснага рэпартажу: агульная характарыстыка.

  5. Віды рэпартажу ў залежнасці ад прадметна-тэматычнага крытэрыю.

  6. Падзейны рэпартаж.

  7. Аналітычны (праблемны) рэпартаж.

  8. Пазнавальна-тэматычны рэпартаж.

  9. Рэпартаж-каментарый.

  10. Катэгорыі часу і прасторы ў рэпартажы.

  11. Аўтар і герой рэпартажу: праблема самавыяўлення.

  12. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажу.

  13. Методыка работы над рэпартажам.

  14. Тэндэнцыі сучаснага развіцця жанру рэпартажу.


Практычнае заданне


  1. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры рэпартажу (2-3 публікацыі). Вызначыць від рэпартажу; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанрава-стылёвыя асаблівасці).

  2. Адкажыце на пытанні: З чаго пачынаць візуальную карцінку ў рэпартажы? Якія прыёмы дапамагаюць удакладніць маштабы падзеі? Як стварыць эфект прысутнасці?

  3. Напісаць матэрыялы ў жанры рэпартажу (напрыклад, рэпартаж з дзіцячай гульнявой пляцоўкі; “Падгледжаная сцэнка… (у краме, на вуліцы, у аўтобусе…)”; рэпартаж з дзіцячай паліклінікі (прыём урача); рэпартаж на тэму “Імгненне, спыніся…”; рэпартаж з выставачнай залы; рэпартаж з месца здарэння; і інш.).

Практычныя заняткі № 19 (2 гадз.)
СПЕЦЫФІКА ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ЖАНРАЎ.

СПРАВАЗДАЧА


  1. Агульная характарыстыка жанру справаздачы.

  2. Жанраўтваральныя паказчыкі справаздачы.

  3. Асаблівасці сучаснай справаздачы.

  4. Аўтарскае ‘я’ ў справаздачы.

  5. Элементы аналізу ў справаздачы.

  6. Разнавіднасці/віды справаздачы: прамая інфармацыйная, агульная, камюніке, справаздача-роздум, тэматычная, праблемная.

  7. Моўна-стылёвыя адметнасці жанру справаздачы.

  8. Методыка работы над справаздачай.

  9. Формы падачы справаздач на старонках рэспубліканскай і рэгіянальнай прэсы.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання кантрольнай працы па ўсіх тэмах практычных заняткаў.

  2. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры справаздачы (2-3 публікацыі). Вызначыць від справаздачы; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага ‘я’, асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  3. Напісаць матэрыялы ў жанры справаздачы.

  4. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

ПРАКТЫЧНЫ КУРС

Частка 2 (4 семестр)
Практычныя заняткі № 1 (2 гадз.)
МЕТАД І ЗАДАЧЫ АНАЛІТЫЧНАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ


  1. Прадметна-функцыянальныя характарыстыкі аналітычнай журналістыкі.

  2. Прадмет аналізу ў тэкстах аналітычнай журналістыкі. Падзея. Працэс. Супярэчнасць. Сітуацыя. Ідэя. Патрэба. Асоба. Рэч.

  3. Тэматыка і суб’екты аналітычнай журналістыкі.

  4. Асноўныя жанравыя мадэлі праблемна-аналітычнай журналістыкі.

  5. Моўна-стылёвыя адметнасці аналітычнай журналістыкі.

  6. Спецыфіка функцыянавання аналітычных жанраў у сучаснай журналістыцы.

  7. Праблема знікнення аўтарскіх матэрыялаў у прэсе.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў аналітычных жанрах (2-3 публікацыі). Вызначыць від жанру; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага ‘я’, асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).



Практычныя заняткі № 2 (2 гадз.)
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.

КАМЕНТАР ЯК ЖАНР І МЕТАД ЖУРНАЛІСТЫКІ


  1. Вызначэнне жанру каментару. Жанрастваральныя прыметы.

  2. Адрозненне каментару ад іншых жанраў.

  3. Разнавіднасці жанру каментару.

  4. Структура каментару.

  5. Моўна-стылёвыя асаблівасці каментару.

  6. Методыка працы над каментаром.

  7. Блогерства як адметны феномен сучаснай журналістыкі.

  8. Паняцце калумністыкі.

  9. Аўтарская калонка як жанр і форма падачы матэрыяду.

  10. Аўтарскія калонкі ў айчынных СМІ рознага ўзроўню.

  11. Сістэма выразных сродкаў у калумністыцы.

  12. Методыка працы над аўтарскай калонкай.

Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры каментару (2-3 публікацыі). Пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры каментару.

Практычныя заняткі № 3 (2 гадз.)
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.

КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ Ў ПЕРЫДЫЧНЫМ ДРУКУ


  1. Вызначэнне жанру. Жанрастваральныя прыметы.

  2. Дадатковыя характарыстыкі карэспандэнцыі.

  3. Інфармацыйны, аналітычны, публіцыстычны пачаткі жанру.

  4. Сістэма аргументацыі ў карэспандэнцыі.

  5. Элементы іншых жанраў у карэспандэнцыі (інтэрв’ю, рэпартаж, каментарый).

  6. Адрозненне карэспандэнцыі ад іншых жанраў.

  7. Структура карэспандэнцыі. Складнікі будовы карэспандэнцыі.

  8. Моўна-стылёвыя асаблівасці карэспандэнцыі.

  9. Спосабы праявы аўтарскага "я".

  10. Віды карэспандэнцыі: аператыўная, праблемная і інш.

  11. Пастановачная карэспандэнцыя ў беларускіх газетах.

  12. Методыка працы над карэспандэнцыяй.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры карэспандэнцыі (2-3 публікацыі). Вызначыць від карэспандэнцыі; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры карэспандэнцыі.

Практычныя заняткі № 4 (2 гадз.)
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.

АРТЫКУЛ: СПЕЦЫФІКА І ВІДЫ ЖАНРУ


  1. Асноўныя жанрастваральныя характарыстыкі жанру.

  2. Кампазіцыя артыкула.

  3. Спецыфіка аргументацыі ў артыкуле.

  4. Праявы аўтарскага “я” ў артыкуле.

  5. Моўна-стылёвыя асаблівасці артыкула.

  6. Выкарыстанне статыстычнага, лічбавага матэрыялу ў артыкуле.

  7. Віды артыкула: праблемны, тэарэтычны, перадавы, палемічны.

  8. Артыкул-калонка.

  9. Вобраз і выяўленчыя сродкі артыкулаў на тэмы маралі.

  10. Прапагандысцкая скіраванасць жанру (растлумачэнне, распаўсюджанне і зацвярджэнне ідэалаў у розных сферах жыццядзейнасці грамадства).

  11. Шляхі і метады павышэння дзейснасці крытычнага артыкула.

  12. Методыка працы над артыкулам.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры артыкула (2-3 публікацыі). Вызначыць від артыкула; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры артыкула.

Практычныя заняткі № 5 (2 гадз.)
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.

АГЛЯД ЯК СРОДАК АДЛЮСТРАВАННЯ РЭЧАІСНАСЦІ


  1. Гісторыя ўзнікнення і станаўлення агляду.

  2. Асноўныя жанрастваральныя характарыстыкі жанру.

  3. Кампазіцыя агляду.

  4. Віды аглядаў і іх агульная характарыстыка.

  5. Агляд друку.

  6. Агляд пісьмаў.

  7. Публіцыстычны агляд.

  8. Методыка працы над аглядам.

  9. Спецыялізацыя аглядальнікаў па сферах жыццядзейнасці грамадства.

  10. Сучасныя аналітыкі-аглядальнікі Беларусі.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры агляду (2-3 публікацыі). Вызначыць від агляду; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры агляду.



Практычныя заняткі № 6 (2 гадз.)
КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА.

РЭЦЭНЗІЯ


  1. Функцыянальнае прызначэнне культурна-асветніцкай журналістыкі.

  2. Артэфакты мастацтва, літаратуры, навукі, ідэалогіі і палітыкі як прадмет культурна-асветніцкай журналістыкі.

  3. Асноўныя жанравыя мадэлі культурна-асветніцкіх тэкстаў: анонс, анатацыя, рэцэнзія, творчы партрэт.

  4. Рэцэнзія – жанр журналістыкі і літаратурна-мастацкай крытыкі. Характарыстыка жанру.

  5. Віды рэцэнзій. Публіцыстычная своеасаблівасць жанру.

  6. Структурныя групы рэцэнзій.

  7. Адраснасць рэцэнзій (чытачы і дзеячы літаратуры і мастацтва). Залежнасць “адраса” ад тыпу выдання.

  8. Відавая літаратурная прыналежнасць літаратурна-мастацкай крытыкі. Творы – аб’ект даследавання, літаратурна-мастацкая крытыка – інструмент даследавання.

  9. Кніжная рэцэнзія і яе характарыстыка.

  10. Кінарэцэнзія і тэатральная рэцэнзія.

  11. Рэцэнзаванне навуковай і грамадска-палітычнай літаратуры.

  12. Методыка працы над рэцэнзіяй.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанры рэцэнзіі (2-3 публікацыі). Вызначыць від рэцэнзіі; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры рэцэнзіі.

Практычныя заняткі № 7, 8 (4 гадз.)

НОВЫЯ ЖАНРЫ СУЧАСНАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ.

АНАЛІТЫЧНЫЯ НЕСТАНДАРТНЫЯ ЖАНРЫ СМІ


  1. Прычыны з’яўлення новых (нестандартных) жанраў.

  2. Зрухі ў жанравай сістэме сучаснай журналістыкі (інтэрферэнцыя, дыфузія і г.д.).

  3. Абнаўленне жанравай сістэмы за кошт сумежных відаў дзейнасці.

  4. Віды нестандартных жанраў. Аналітычныя нестандартныя жанры і іх характарыстыка:

  • сацыялагічнае рэзюмэ

  • анкета

  • маніторынг

  • рэйтынг

  • журналісцкае расследаванне

  • прагноз

  • эксперымент

  • ліст (пісьмо)

  • споведзь

  • рэкамендацыя (парада)

  • аналітычны прэс-рэліз

  • версія

  • эксперымент

  • гутарка

  1. Праца журналіста над нестандартнымі жанрамі журналістыкі.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў нестандартных аналітычных жанрах (2-3 публікацыі). Вызначыць від жанру; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў нестандартным аналітычным жанры.

Практычныя заняткі № 9, 10 (4 гадз.)
НОВЫЯ ЖАНРЫ СУЧАСНАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ.

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ НЕСТАНДАРТНЫЯ ЖАНРЫ СМІ


    1. Віды нестандартных жанраў. Мастацка-публіцыстычныя нестандартныя жанры і іх характарыстыка:

    • сатырычны каментар

    • жыццёвая гісторыя і міні-гісторыя,

    • легенда

    • эпіграф

    • эпітафія

    • анекдот

    • жарт

    • гульня.

    1. Праца журналіста над нестандартнымі мастацка-публіцыстычнымі жанрамі журналістыкі.

    2. Асноўныя патрабаванні да кожнага з нестандарных мастацка-публіцыстычных жанраў.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў нестандартных мастацка-публіцыстычных жанрах (2-3 публікацыі). Вызначыць від жанру; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў нестандартным мастацка-публіцыстычным жанры.


Практычныя заняткі № 11, 12 (4 гадз.)
ПУБЛІЦЫСТЫКА І МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ


  1. Публіцыстыка як сфера літаратурнай дзейнасці і яе асаблівасці.

  2. Публіцыстыка і публіцысты.

  3. Факт і вобраз у публіцыстыцы.

  4. Сістэма выяўленча-выразных сродкаў публіцыстыкі.

  5. Замалёўка як вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.

  6. Узнікненне жанру.

  7. Віды замалёвак: падзейная, партрэтная, натурная, нарысовая, інтэрв’ю-замалёўка.

  8. Змест і форма замалёўкі.

  9. Нарыс – класічны жанр мастацкай публіцыстыкі.

  10. Віды нарысу.

  11. Запатрабаванасць і актуальнасць жанру эсэ ў сучаснай журналістыцы.

  12. Мастацка-публіцыстычныя нестандартныя жанры (сатырычны каментар, жыццёвая гісторыя, легенда, эпіграф, эпітафія, гульня і інш.): асноўныя характарыстыкі і патрабаванні да іх.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў мастацка-публіцыстычных жанрах (2-3 публікацыі). Вызначыць від жанру; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў мастацка-публіцыстычным жанры.

Практычныя заняткі № 13, 14, 15 (6 гадз.)
СМЕХАВАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА


  1. Паняцце смехавой журналістыкі.

  2. Жанрастваральныя прыметы смехавой журналістыкі.

  3. Прадмет смехавой журналістыкі.

  4. Функцыі смехавой журналістыкі.

  5. Кампазіцыя смехавой журналістыкі.

  6. Моўна-стылёвыя асаблівасці смехавой журналістыкі.

  7. Жанравыя мадэлі смехавых тэкстаў:

  • розыгрыш,

  • байка,

  • анекдот,

  • гумарэска,

  • жарт.

  • сатырычная нататка.

  • фельетон.

  • памфлет.

  1. Сатырычныя формы ў сучасных СМІ.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання тэсту па тэме практычных.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Знайсці ў сучасным друку матэрыялы ў жанрах смехавой журналістыкі (2-3 публікацыі). Вызначыць від жанру; пісьмова прааналізаваць публікацыі (жанраўтваральныя прыкметы, тэма і ідэя, крыніцы інфармацыі, метады пазнання і элементы зместу, спосабы праявы аўтарскага «я», асаблівасці пабудовы тэксту, моўна-стылёвыя асаблівасці).

  4. Напісаць матэрыялы ў жанры смехавой журналістыкі.

Практычныя заняткі № 16 (2 гадз.)
ЖУРНАЛІСЦКАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ І ЗА МЯЖОЙ



  1. Журналісцкая адукацыя ў Беларусі: гісторыя, асаблівасці, перспектывы.

  2. Кваліфікацыйныя патрабаванні да прафесіі журналіста.

  3. Сістэма агульнагуманітарных, спецыяльных і прафесійных ведаў.

  4. Навучанне і самаадукацыя.

  5. Назапашванне і асэнсаванне прафесійнага вопыту.

  6. Журналісцкая дэанталогія як сістэма ведаў аб прафесійным абавязку. Прафесійная этыка як маральны індыкатар журналісцкай дзейнасці.

  7. Журналісцкі маўленчы этыкет і культура паводзінаў.

  8. Прафесійныя арганізацыі журналістаў Беларусі.

  9. Прафесійныя творчыя конкурсы і прэміі ў галіне журналістыкі.


Практычнае заданне


  1. Падрыхтавацца да напісання кантрольнай працы па ўсіх тэмах практычных заняткаў.

  2. Падрыхтаваць рэфераты-прэзентацыі па тэме практычных заняткаў.

  3. Прынесці дасье зафіксаваных жанраў журналістыкі


ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ-ПРЭЗЕНТАЦЫЙ


  1. Узнікненне журналісцкіх жанраў.

  2. Камбінаваныя інфармацыйна-аналітычныя жанравыя формы.

  3. Сучасныя тэндэнцыі развіцця журналісцкіх жанраў у СМІ Беларусі.

  4. Метад. Творчы метад. Адметнасць творчага метаду ў журналістыцы.

  5. Метад канстатацыі. Фіксацыя факта і слова.

  6. Метад публіцыстыкі.

  7. Эсэісцкі метад. Шматпланавасць метаду.

  8. Метад дзелавой аналітыкі.

  9. Лічбавы матэрыял у творах дзелавой аналітыкі.

  10. Сенсацыя як спосаб прыцягнення чытацкай аўдыторыі.

  11. Крыніцы інфармацыі. Праца з крыніцамі інфармацыі.

  12. Традыцыйныя метады збору інфармацыі.

  13. Нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі.

  14. Заметка і яе жанравыя адметнасці. Структура заметкі.

  15. Інтэрв’ю (разнавіднасці жанра, жанравыя адметнасці інтэрв’ю). Методыка працы над інтэрв’ю.

  16. Рэпартаж і яго віды. Жанравыя адметнасці. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажа. Методыка працы над рэпартажам.

  17. Справаздача на старонках газеты. Віды і жанравыя асаблівасці. Методыка працы над справаздачай.

  18. Замалёўка. Жанравыя адметнасці замалёўкі. Віды замалёвак і іх характарыстыка.

  19. Карэспандэнцыя як жанр. Віды карэспандэнцыі. Асаблівасці тэксту карэспандэнцыі. Методыка працы над карэспандэнцыяй.

  20. Артыкул: спецыфіка і віды жанра. Палемічны і перадавы артыкулы. Методыка працы над артыкулам.

  21. Артыкул-калонка. Асаблівасці жанра. Методыка працы над артыкулам-калонкай

  22. Агляд. Гісторыя станаўлення агляду. Віды аглядаў. Іх характарыстыка і методыка працы над імі.

  23. Рэцэнзія. Характарыстыка жанра. Публіцыстычная своеасаблівасць жанра. Віды рэцэнзій і іх характарыстыка.

  24. Тэатральная і кінарэцэнзія рэцэнзія: методыка працы над матэрыялам. Рэцэнзаванне твораў мастацкай літаратуры.

  25. Рэцэнзаванне навуковай і грамадска-палітычнай літаратуры.

  26. Нестандартныя аналітычныя жанры СМІ (анкета, прагноз, маніторынг, рэйтынг, версія, эксперымент, рэкамендацыя (парада)) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  27. Нестандартныя аналітычныя жанры СМІ (пісьмо, гутарка, сацыялагічнае рэзюмэ, журналісцкае расследаванне, споведзь, аналітычны прэс-рэліз) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  28. Нестандартныя мастацка-публіцыстычныя жанры СМІ (сатырычны каментар, жыццёвая гісторыя, легенда, эпіграф, эпітафія, анекдот, жарт, гульня) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  29. Вядучыя публіцысты-аналітыкі Беларусі.

  30. Творчая майстэрня рэгіянальнага журналіста (на выбар).

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

(2 курс, стацыянар, 3 семестр)





  1. Мэта, задачы, прадмет дысцыпліны “Асновы творчага майстэрства журналіста”.

  2. Паняцце жанру ў тэорыі журналістыкі.

  3. Прынцыпы жанравай дыферэнцыяцыі.

  4. Узнікненне журналісцкіх жанраў.

  5. Тыпалогія жанраў. Традыцыйнасць/нетрадыцыйнасць у вызначэнні сістэмы журналісцкіх жанраў.

  6. Інфармацыйныя жанры і іх агульная характарыстыка.

  7. Аналітычныя жанры і іх агульная характарыстыка.

  8. Мастацка-публіцыстычныя жанры і іх агульная характарыстыка.

  9. Нестандартныя аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя жанры СМІ і іх характарыстыка.

  10. Камбінаваныя інфармацыйна-аналітычныя жанравыя формы.

  11. Сучасныя тэндэнцыі развіцця журналісцкіх жанраў у СМІ Беларусі.

  12. Факт у тэорыі журналістыкі. Віды фактаў. Факт і яго адлюстраванне ў розных відах жанраў СМІ.

  13. Метад. Агульнае паняцце метаду.

  14. Сістэма метадаў у журналісцкай дзейнасці.

  15. Творчы метад. Адметнасць творчага метаду ў журналістыцы.

  16. Сістэма творчых метадаў і іх агульная характарыстыка.

  17. Метад канстатацыі. Фіксацыя факта і слова.

  18. Публіцыстыка ў тэорыі журналістыкі.

  19. Публіцыстычны твор і яго стварэнне: мэта, задачы, тэма, мадэль публіцыстычнага твора.

  20. Метад публіцыстыкі і яго характарыстыка.

  21. Эсэісцкі метад і яго характарыстыка. Прыёмы эсэісцкага метаду.

  22. Адметнасць публіцыстычнага і эсэісцкага аўтарскага маналогу.

  23. Метад дзелавой аналітыкі і яго характарыстыка.

  24. Лічбавы матэрыял у творах дзелавой аналітыкі.

  25. Паняцце “інфармацыя” ў журналістыцы. Прырода і сутнасць журналісцкай інфармацыі. Віды, формы інфармацыі.

  26. Журналісцкая інфармацыя: прагматычны аспект. Тры ўмовы інфарматыўнасці тэксту.

  27. Сенсацыя як спосаб прыцягнення чытацкай аўдыторыі.

  28. Крыніцы інфармацыі і іх віды. Праца з крыніцамі інфармацыі.

  29. Праца з афіцыйнымі дакументамі.

  30. Традыцыйныя метады збору інфармацыі.

  31. Нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі.

  32. Журналісцкі твор: тэма, замысел, ідэя, факт.

  33. Нататка і яе жанравыя адметнасці. Структура нататкі.

  34. Віды нататак і іх характарыстыка.

  35. Жанравыя адметнасці інтэрв’ю.

  36. Разнавіднасці жанру інтэрв’ю. Методыка працы над інтэрв’ю.

  37. Інтэрв’ю-метад і інтэрв’ю-жанр: грані журналісцкага майстэрства.

  38. Методыка працы над інтэрв’ю.

  39. Рэпартаж. Жанравыя адметнасці і творчыя магчымасці.

  40. Віды сучаснага рэпартажу і іх характарыстыка.

  41. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажу. Методыка працы над рэпартажам.

  42. Справаздача на старонках газеты. Віды і жанравыя асаблівасці.

  43. Методыка працы над справаздачай.

  44. Вядучыя публіцысты-аналітыкі Беларусі.


ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ

(2 курс, стацыянар, 4 семестр)




  1. Узнікненне журналісцкіх жанраў.

  2. Сістэма журналісцкіх жанраў.

  3. Камбінаваныя інфармацыйна-аналітычныя жанравыя формы.

  4. Сучасныя тэндэнцыі развіцця журналісцкіх жанраў у СМІ Беларусі.

  5. Метад і яго сутнасць. Творчы метад. Адметнасць творчага метаду ў журналістыцы.

  6. Метад канстатацыі. Фіксацыя факта і слова.

  7. Метад публіцыстыкі.

  8. Эсэісцкі метад. Шматпланавасць метаду.

  9. Метад дзелавой аналітыкі.

  10. Лічбавы матэрыял у творах дзелавой аналітыкі.

  11. Журналісцкая інфармацыя: прагматычны аспект.

  12. Сенсацыя як спосаб прыцягнення чытацкай аўдыторыі.

  13. Крыніцы інфармацыі.

  14. Праца з крыніцамі інфармацыі. Праца з афіцыйнымі дакументамі.

  15. Традыцыйныя метады збору інфармацыі.

  16. Нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі.

  17. Журналісцкі твор: тэма, замысел, ідэя, факт.

  18. Нататка і яе жанравыя адметнасці. Структура нататкі.

  19. Віды нататак і іх характарыстыка.

  20. Жанравыя адметнасці інтэрв’ю.

  21. Разнавіднасці жанру інтэрв’ю. Методыка працы над інтэрв’ю.

  22. Інтэрв’ю-метад і інтэрв’ю-жанр: грані журналісцкага майстэрства.

  23. Методыка працы над інтэрв’ю.

  24. Рэпартаж. Жанравыя адметнасці і творчыя магчымасці.

  25. Віды сучаснага рэпартажу і іх характарыстыка.

  26. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажу. Методыка працы над рэпартажам.

  27. Справаздача на старонках газеты. Віды і жанравыя асаблівасці.

  28. Методыка працы над справаздачай.

  29. Карэспандэнцыя як жанр. Спецыфічныя жанравыя прыметы. Віды карэспандэнцыі.

  30. Асаблівасці тэксту карэспандэнцыі. Методыка працы над карэспандэнцыяй.

  31. Артыкул: спецыфіка і віды жанру.

  32. Палемічны і перадавы артыкулы. Методыка працы над артыкулам.

  33. Артыкул-калонка. Асаблівасці жанру.

  34. Методыка працы над артыкулам. Шляхі і метады павышэння дзейснасці крытычнага артыкула.

  35. Агляд. Гісторыя станаўлення агляду. Віды аглядаў.

  36. Агульны, тэматычны, міжнародны агляды. Іх характарыстыка і методыка працы над імі.

  37. Агляд друку і агляд пісьмаў у газеце. Методыка працы.

  38. Рэцэнзія. Характарыстыка жанру. Віды рэцэнзій і іх характарыстыка.

  39. Тэатральная і кінарэцэнзія рэцэнзія: методыка працы над матэрыялам.

  40. Рэцэнзаванне твораў мастацкай літаратуры.

  41. Рэцэнзаванне навуковай і грамадска-палітычнай літаратуры.

  42. Нестандартныя аналітычныя жанры СМІ (пісьмо, гутарка, сацыялагічнае рэзюмэ, журналісцкае расследаванне, споведзь, аналітычны прэс-рэліз) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  43. Нестандартныя аналітычныя жанры СМІ (анкета, прагноз, маніторынг, рэйтынг, версія, эксперымент, рэкамендацыя (парада)) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  44. Замалёўка. Жанравыя адметнасці замалёўкі. Змест і форма замалёўкі.

  45. Віды замалёвак і іх характарыстыка.

  46. Нестандартныя мастацка-публіцыстычныя жанры СМІ (сатырычны каментар, жыццёвая гісторыя, легенда, эпіграф, эпітафія, анекдот, жарт, гульня) і іх характарыстыка. Методыка працы над нестандартнымі жанрамі СМІ.

  47. Вядучыя публіцысты-аналітыкі Беларусі.

  48. Творчая майстэрня рэгіянальнага журналіста.

Інфармацыйна-МЕТАДЫЧНАЯ частка
Літаратура
Асноўная:


  1. Вараб’ёў, В. П. Журналістыка: ад А да Я / В. П. Вараб’ёў, С. В. Дубовік. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2002. – 216 с.

  2. Ворошилов, В. В. Журналистика : учебник для вузов по гуманитарным специальностям / В. В. Ворошилов. –
    7-е изд., стер. – М. : КНОРУС, 2016. – 492 с.

  3. Евдокимов, В. А. Массмедиа в социокультурном пространстве : учеб. пособие / В. А. Евдокимов. – М. : Инфра-М, 2016. – 224 с.

  4. Жанры журналистского творчества : учеб. пособие для студентов вузов / Г. В. Лазутина, С. С. Распопова. – М. : Аспект Пресс, 2011. – 320 с.

  5. Зелянко, С. В. Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні /
    С. В. Зелян-ко ; навук. рэд. В. І. Іўчанкаў. – Мінск : БДУ, 2012. – 195 с.

  6. Ким, М. Н. Основы творческой деятельности журналиста : учеб. для вузов / М. Н. Ким. – СПб. : Питер, 2011.– 400 с.

  7. Колесниченко, А. В. Практическая журналистика : 15 мастер-классов / А. В. Колесниченко. – М. : Аспект Пресс, 2014. – 112 с.

  8. Колесниченко, А. В. Практическая журналистика : учеб. пособие / А. В. Колесниченко. – М. : Изд-во Моск. ун-та, 2008. – 192 с.

  9. Курдюкова, Л. А. Выпуск газеты: технология издания : учебное пособие / Л. А. Курдюкова. – Балашиха : НСЭПиМ, 2010. – 496 с. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://bukoteka.ru/item/140055. – Дата доступу : 30.06.2016.

  10. Лазутина, Г. В. Основы творческой деятельности журналиста / Г. В. Лазутина. – М. : Аспект пресс, 2006. – 240 с.

  11. Мельник, Г. С. Основы творческой деятельности журналиста : учеб. пособие / Г. С. Мельник, А. Н. Тепляшина. – СПб. : Питер, 2009. – 272 с.

  12. Самарцев, О. Р. Творческая деятельность журналиста: очерки теории и практики : учеб. пособие для вузов / О. Р. Самарцев. – М. : Академический проект ; Мир, 2014. – 528 с.

  13. Смелкова, З. С. Риторические основы журналистики: работа над газетными жанрами : учеб. пособие / З. С. Смелкова [и др.] [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://evartist.narod.ru/text3/84.htm. – Дата доступа : 03.05.2016.

  14. Современный медиатекст : учебное пособие / ред. Н. А. Кузьми-
    на. – М : Флинта : Наука, 2013. – 416 с.

  15. Стральцоў, Б. В. Метад і жанр. Асновы творчага майстэрства журналіста / Б. В. Стральцоў. – Мінск, 2002. – 321 с. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://www.journ.bsu.by/index.php?option=com artdown&id=184. – Дата доступу : 30.06.2016.

  16. Студенческая печать: проблематика, дизайн, язык и стиль : сб. статей / А. А. Градюшко [и др.]; под ред. А. А. Градюшко. – Мінск : БГУ, 2008. – 401 с. [Электронны рэсурс]. – Режим доступа : http://elib.bsu.by/handle/123456789/1140. – Дата доступа : 30.06.2016.


Дадатковая:


  1. Ким, Н. Н. Жанры современной журналистики : учебное пособие / М. Н. Ким. – СПб. : Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 335 с.

  2. Корконосенко, С. Г. Основы журналистики : учебник для вузов / С. Г. Корконосенко. – Изд. 2-е, перераб. и доп. – М. : Аспект Пресс, 2009. – 318 с.

  3. Мандель, Б. Р. PR: методы работы со средствами массовой информации : учебное пособие [для вузов] / Б. Р. Мандель. – М. : Вузовский учебник, 2012. – 206 с.

  4. Мельник, Г. С. Деловая журналистика : учебное пособие для вузов / Г. С. Мельник, С. М. Виноградова. – СПб. ; М. ; Нижний Новгород : Питер, 2010. – 304 с.

  5. Настольная книга главного редактора : в помощь главным редакторам и издателям белорусской региональной прессы / сост. И. И. Соколова. – М. : Огонек, 2001. – 352 с.

  6. Тертычный, А. А. Жанры периодической печати / А. А. Тертычный. – М. : Аспект Пресс, 2000. – 342 с. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.novsu.ru/file/673633. – Дата доступа : 30.04.2016.

  7. Фихтелиус, Э. Десять заповедей журналистики / Э. Фихтэлиус. –Стокгольм, «Мультипортал ЮНПРЕСС», 1999. – 119 с. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://dedovkgu.narod.ru/bib/fihtelius.htm. – Дата доступа : 03.07.2016.

  8. Цікоцкі, А. М. Стылістыка газетных жанраў / А. М. Цікоцкі. – Мінск, 2002. [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.journ.bsu.by/index.php?option=com_remository&Itemid=108&func=startdown&id=18. – Дата доступа : 30.04.2016.

Каталог: sites -> default -> files -> kafjurn
kafjurn -> Асновы творчага майстэрства” (3 курс, завочная форма атрымання адукацыі, 5-6 семестры)
kafjurn -> Планы практычных заняткаў Тэлебачанне ў сістэме сродкаў масавай камунікацыі
kafjurn -> Дысцыпліна “Дызайн газеты” (4 курс, 2016-2017 нав год)
kafjurn -> Заданні для пераддыпломнай (вытворчай) практыкі
kafjurn -> Вучэбна-метадычныя матэрыялы па дысцыпліне “Гісторыя рускай журналістыкі”
kafjurn -> Вучэбна-метадычныя матэрыялы па дысцыпліне “асновы творчага майстэрства”
kafjurn -> Часопісная перыёдыка Беларусі
kafjurn -> Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт
kafjurn -> Вучэбна-метадычныя матэрыялы па дысцыпліне “культура беларускамоўнага пісьмовага дыскурсу”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал