Вучэбная праграма дысцыпліны (лекцыі 10 гадзін)



Дата канвертавання09.03.2018
Памер32.52 Kb.
#18898
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА ДЫСЦЫПЛІНЫ

(лекцыі 10 гадзін)
Асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры

Багацце і разнастайнасць мастацкіх пошукаў і адкрыццяў сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гісторыка-літаратурны кантэкст, перыядызацыя, літаратурныя пакаленні, вяртанне мастацкай спадчыны, водгук на падзеі сучаснасці.



Паэзія

Унутраная засяроджанасць, інтэлектуальнасць і медытатыўнасць паэзіі М. Танка: зборнікі "Збор калосся" (1989), "Мой каўчэг" (1994), "Errata" (1996).

Нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці паэзіі П. Панчанкі: зборнікі "Горкі жолуд" (1989), "Высокі бераг" (1993), "Зямля ў мяне адна" (1986).

Патрыятычны пафас і пранікнёны лірызм паэзіі Н. Гілевіча: зборнікі "Жыта, сосны і валуны" (1991), "Незалежнасць" (1991), "На высокім алтары" (1994), "І плямы на табе няма" (2003), "Сказ пра Лысую гару" (2003), "На флейце самоты" (2004) і інш.

Духоўная паэзія Р. Барадуліна: зборнікі "Евангелле ад Мамы" (1995), "Ксты" (2005).

Інтэлектуалізм і і філасафічнасць паэзіі А. Разанава: эборнікі "У горадзе валадарыць Рагвалод"(1992), "Паляванне ў райскай даліне" (1995), "Рэчаіснасць" (1998), "Гановерскія пункціры" (2002), Wortdichte" (2003).

Эстэтызм творчасці Л. Дранько-Майсюка: зборнікі "Акропаль, (1994), "Стомленасць Парыжам" (1995), "Места" (2000),"Белая вежа" (2004). Спецыфіка яго "Паэтаграфічнага рамана" (2002).

Гістарызм мыслення В. Шніпа ў зборніку "Балады камянёў" ( 2006).


Проза

Янка Брыль. Выяўленне асобы аўтара і асэнсаванне свайго часу ў кнігах "Пішу як жыву" (1994), "Дзе скарб ваш" (1997), "Парастак" (2006), аповесці "Муштук і папка" (1990).

Экзістэнцыяльны змест і мастацкая праўда аповесцяў В. Быкава "Аблава" (1989), "Сцюжа" (1969, 1991), "Пакахай мяне, салдацік" "Ваўчыная яма" (1998), апавяданняў НАЧорных лядах" (1003), "Жоўты пясочак" (1994), кніг "Сцяна" (1997), "Крыжовы шлях" (1998), "Пахаджане" (1999), "Доўга дарога дадому" (2002) і інш.

Мастакоўская і грамадзянская пазіцыя І. Шамякіна ў аповесцях "Вернісаж" (1993), "Выкармак" (1995 – 1996), "Слаўся, Марыя!"(1998), "У засені палаца" (2000), раманаў "Вялікая княгіня" (1995), "Губернатар" (2000) і інш.

Асаблівасці гістарызму ў рамане А. Наварыча "Літоўскі воўк" (2005).

А. Федарэнка. Традыцыі і наватарства ў аповесцях "Гісторыя хваробы" (1989), "Смута" (1991), "Шчарбаты талер" (1997), "Нічые" (2001), рамане "Рэвізія" (2005).


Драматургія

Адметнасць п'ес А. Дударава"Князь Вітаўт" ("Купала", 1994), "Чорная панна Нясвіжа" (1998), С.Кавалёва "Звар'яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні" (1995), "Стомлены д'ябал" (1997), У. Сауліча "Сабака з залатым зубам" (1992) і інш.


Сучасны літаратурны працэс

Беларуская літаратура на старонках перыядычных выданняў. Эстэтычныя пошукі і адкрыцці пісьменнікаў.

Праца ў спецкурсе скіравана на на развіццё творчага мыслення студэнтаў, актывізацыі іх самастойнага навукова-даследчага пошуку.

Прагназуемыя вынікі навучання ў спецкурсе: развіццё індывідуальных творчых здольнасцей студэнтаў, валоданне высокапрафесійнымі навыкамі літаратурнага аналізу твора, дастаткова высокі узровень філалагічнай кампентэнцыі ў разуменні постаці У. Караткевіча, паспяховая здача заліку.



ЛІТАРАТУРА

Асноўная
1. Андраюк С. Пісьменнікі. Кнігі. – Мн., 1997.

2. Беларуская літаратура: XI – XX стст. Дапам для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ / А. І Бельскі, У. Г. Кароткі, П. І. Навуменка, і інш. – Мн., 1999.

3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 4. Кн. 2. 1986 – 2000 / НАН Беларусі. Ін-т імя Я. Купалы. – Мн., 20003.

4. Бельскі А. Беларуская літаратура XX стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2005.

5. Бельскі А. І. Класікі і сучаснікі ў школе. – Мн., 2005.

6. Бельскі А. Сучасная літаратура Беларусі. -- Мн., 2000.

7. Бугаёў Дз. Праўда і мужнасць таленту: Выбранае. – Мн., 1995.

8. Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. – Мн., 2005.

9. Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра бел. паэзію. – Мн., 2001.

Дадатковая
10. Кісліцына Г. Алесь Разанаў: Праблема мастацкай свядомасці. – Мн., 1997.

11. Козіч В.І.Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе. – Мн., 1998.



12. Марціновіч А. А. Шляхам праўды: Выбр. старонкі бел. літ. у святле сённяшняга дня: Дапам. для настаўніка. – Мн., 1994.
Каталог: documents -> Кафедра%20тэорыі%20літаратуры -> Дысцыпліны -> Заочное%20отделение -> современная%20литература%20%20Беларуси
современная%20литература%20%20Беларуси -> Прадмет: Сучасная літаратура Беларусі (змест курса) Завочнае аддзяленне
Заочное%20отделение -> Тэмы І асноўны змест лекцый культура І цывілізацыя. Культура палеаліту І неаліту
Заочное%20отделение -> Закончаны раман "Золата", 2-3 апавяданні. А. Гарун. Песні і думы са зборніка "
Заочное%20отделение -> Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Мінск, 1999 2003
Заочное%20отделение -> Тэмы практычных заняткаў Тэма Творчасць Васіля Быкава
Заочное%20отделение -> Тэмы і асноўны змест лекцый Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзясяцігоддзя
Заочное%20отделение -> Пытанні да экзамена па гісторыі беларускай літаратуры (ХХ ст.)
Заочное%20отделение -> Прадмет: Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя
Заочное%20отделение -> Пытанні па прадмеце “Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры” для студэнтаў завочнай формы навучання
Заочное%20отделение -> Тэмы і асноўны змест лекцый Тэма Беларуская літаратура перыяду нацыянальнага Адраджэння


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал