Вучыся быць чытачом! Подробности Для чаго патрэбна чытаць? З мэтай здабыць інфармацыю? «Змарнаваць»




Дата канвертавання23.01.2018
Памер15.46 Kb.
Вучыся быць чытачом!

Подробности



 

Для чаго патрэбна чытаць? З мэтай здабыць інфармацыю? «Змарнаваць» час? Атрымаць задавальненне ад слоўнага майстэрства пісьменніка? Безумоўна, чытаць кнігі карысна для інтэлектуальнага, маральнага і прафессійнага развіцця чалавека. Чалавек які імкнецца да поспеху, пастаянна мае патрэбу ў новых ведах і у неабходнай інфармацыі, атрымаць якія можна з кніг



Кнігі – гэта самая даступная крыніца ведаў і карыснай інфармацыі, аднак, гэта не значыць, што іх чытанне – просты занятак. Задавальненне і карысць ты атрымаеш ад тых кніг, якія выбраў з толкам. Таму вучыся правільна выбіраць кнігі. Вучыся самастойна працаваць з кнігай, здабываць веды, знаходзіць у тэксце інфармацыю і выкарыстоўваць яе. Вучыся правільна чытаць кнігі! А правілы, аб якіх мы распавядзем, дапамогуць табе ў гэтым.

  • Да выбару кнігі варта падыходзіць як да куплі каштоўнай рэчы, бо гэта ваш будучы вопыт і багаж ведаў.

  • Чытай кнігу ўважліва! Не прапускай абзацы, не пераскоквай са старонкі на старонку, не забягай наперад, каб даведацца, чым усё скончылася! Ты можаш прапусціць самае галоўнае.

  • Калі табе сустракаюцца ў тэксце незразумелыя словы, можаш звярнуцца за дапамогай да тлумачальнага слоўніка. Там ты знойдзеш тлумачэнне гэтага слова.

  • Не спяшайся чытаць «дарослыя» кнігі. Нават калі табе здаецца, што ты ўжо досыць вырас, каб зразумець, аб чым ідзе гаворка. Ты яшчэ паспееш прачытаць усе кнігі свету. А пакуль чытай кніжкі, напісаныя для цябе, для твайго ўзросту!

  • Калі кніга падаецца табе сумнай і нецікавай, адкладзі яе ў бок. Можа быць, справа не ў кнізе? Проста ў цябе сёння дрэнны настрой. А заўтра ўсё зменіцца! І кніга падасца табе самай займальнай з усіх, што ты чытаў.

  • Чытай удумліва і не спяшаючыся, аналізуй прачытанае і выкарыстоўвай веды на практыцы і гэта праца не будзе марнай!

  • Правільнае чытанне кніг – шлях да ўнікальных ведаў, які вядзе чалавека наперад і дае магчымасці для паляпшэння жыцця.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка