Вяселля і радасці хопіць на ўсіх




Дата канвертавання27.06.2018
Памер80.01 Kb.
Вяселля і радасці хопіць на ўсіх”

Сцэнарый фальклорнага свята



Праграмны змест:

  • далучаць дзяцей да беларускай мовы і культуры, традыцый беларускага народа;

  • фарміравауць у дзяцей пачуцце самацэннасці, нацыянальную самасвядомасць;

  • развіваць эстэтычнае станаўленне да музыкі і навакольнага асяроддзя, выклікаць пачуцце задавальнення ад сумеснай творчай дзейнасці;

  • садзейнічаць развіццю зносін дзяцей на роднай мове, пашыраць іх слоўнікавы запас;

  • выхоўваць цікавасць і эмацыянальны водгук на фальклорныя святы.

Музычная зала прыбрана ў беларускім стылі. Выходзяць гаспадыня (жанчына) і гаспадынька (дзяўчынка).

Уступнае слова. Беларускі народ вельмі працавіты, таленавіты, добразычлівы. Людзі маглі не толькі рабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, але і ўмелі добра адпачываць. Для адпачынкаў у кожным сяле былі вячоркі. Радніла іх адно: збіраліся, каб сябе паказаць і на іншых паглядзець. Вячоркі ўладкоўваліся ў якім - небудзь доме з прасторнай святліцай і гасціннай гаспадыняй, якая сама любіла паспяваць, успомніць сваю маладосць. Вячоркі праходзілі з песнямі, танцамі, жартамі. На вячоркі кожны павінен быў нешта прынесці: дроў для распалкі печы, газы для лямпы, проса для бліноў. Вось і мы пажадалі паказаць вам, як гэта адбывалася раней.

Гаспадыня. Добры вечар, шаноўныя госці! Прыходзьце, сядайце, гаспадарамі сябе адчувайце.

Гаспадынька. Чым наша хата багата, тым і рады. Мы з матуляй сення чакаем яшчэ гасцей, каб прывітаць іх песнямі ды вяселымі гульнямі.

Гаспадыня. І, як кажуць нашы людзі,

Хай вам даспадобы будуць

Жарты, песні, смех!

Бо без песні, хоць ты трэсні,

Без гармоніка й дуды

Ходзяць ногі не туды!



Разам. Запрашаем на вячоркі.

Песня “Госцейкі” (музыка М. Шаўчук).

Гаспадынька. А вось і сяброўкі да мяне ідуць.

Дзяўчаткі (спяваюць прытанцоўваючы).

Ой, бяда, бяда, бяда,

Хлопцаў з’ела машкара.

Ніводнага не засталося,

Што ж такое адбылося?

Гаспадыня. Добры вечар, дзяўчаты! А чаму ж вы адны прыйшлі? Дзе ж вашы хлопцы падзеліся?

Дзяўчаты. Ды не патрэбныя нам такія хлопцы!

Гаспадыня. Чаму ж так?

Дзяўчаткі (спяваюць прытанцоўваючы)

Нашы хлопцы задаюцца,

Што ўмеюць танцаваць.

У адну ручку – качарэжку,

А ў другой штаны дзяржаць.

Гаспадыня. Ну, калі так, праходзьце, сядайце, прымайцеся за працу. (Пад спакойную музыку дзяўчаткі працуюць: намотваюць клубочкі, вышываюць, вяжуць)

Гаспадыня. Давайце будзем працаваць ды прымаўкі ўспамінаць.

Дзяўчаты:

-Хочаш добра жыць – павінен працу любіць.

-Гультай за дзела – мазоль за цела.

-Узяўся за гуж – не гавары, што не дуж.

-Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Гаспадынька (угледеўшы праз вакно хлопцаў, гукае сябровак).

-Дзяўчаткі, хлопцы ідуць! (дзяўчаты спыняюць працу, кідаюцца да люстэрка, прыхарошваюцца)



Хлопцы. Добры вечар у хату!

Дзяўчаткі. Добры вечар!

Хлопцы (па чарзе). Мы прыйшлі да вас не з пустымі рукамі, а з восеньскімі дарамі!

-Вось капуста, каб у вашых засеках не было пуста.

-А тут морква, бурак, каб вашы шчочкі палалі, як мак.

-А вось бульбачкі мех, каб заўседы чуўся смех.

-А вось яблыкаў воз, каб вас абмінаў авітаміноз.

-А гэта гарох, каб кожная з вас ела за трох.

-Крыху крынічнай вады, каб вы не зведалі ніякай бяды.

Хлопцы перадаюць падарункі, дзяўчаткі кладуць іх на стол.

Гаспадыня. Дзякуй, хлопчыкі. Праходзьце, сядайце. Зараз пагуляем, паспяваем ды гасцей пазабаўляем! Але спачатку замесім пірог. Гаспадыня і маленькая гаспадынька імітуюць замешванне пірага, а

хлопчыкі і дзяўчаткі спяваюць “Дражнілкі”.


  1. Тыры-тыры,дзеўкам сыру з малаком.

  2. Табу-табу,хлопцам жабу з чарвяком.

  3. Андрэйка-батлейка, медная капейка.

  4. Паўлiнка-малiнка, сухая як скарынка.

Гаспадыня. Хопіць вам ўжо дражніцца, давайце лепей весяліцца! Парны танец “ПЕЧКІ-ЛЛАВАЧКІ”

Хлопчык. Цетачка, раскажы нам казачку.

Гаспадыня. Казачку? Іш, чаго захацелі! Казкі слухаць добра, але трошкі сумнавата. А мы з вамі весяліцца сабраліся. Я лепей вам загадкі загадаю пра тое, што ў маей гаспадарцы есць.

Загадкі.

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах.

Гадзінніка не мае, а час знае. (Певень)


З барадою, а не стары,

З рагамі, а не бык. (Казел)


Сярод двара стаіць капна,

Спераду вілы, ззаду – мятла. (Карова)


Шчыплюць траўку каля рэчкі

Ў цеплых кажушках….( авечкі).


Круглыя, як мячыкі,

быццам адуванчыкі,

На двары ля хаты ходзяць….(кураняты)

Гаспадыня. Малайцы! А зараз зайграйце вяселую музыку, каб ногі самі пусціліся ў скокі.

Як музыкі зайіграюць,

Ногі самі рвуцца ў пляс.

Ай да туры-растатуры,

Беларускай мы натуры.

Полька

З-за кутка выходзіць Хатнік (Дамавік).

Гаспадыня. Ой, а гэта ж хто?

Хатнік. Дык гэта ж я, ваш Хатнік. Я абараняю хату ад нечысці і дапамагаю гаспадарам. Сядзеў, сядзеў я ў хаце, слухаў, як вы спяваеце і танцуеце, ды і мне захацелася з вамі трошкі павесяліцца.

Прынес я мех,

А ў мяху смех!

Дзеткам на пацеху,

Лопнуў мех ад смеху.

Вось вам, дзеткі, смешкі,

Вось вам і пацешкі,

А яшчэ дражнілкі е,

Слухаць будзеце ці не?


  • Антось барадаты

веў казу каля хаты,

Антаніна паганяла,

на цукеркі зарабляла.

-Віця, Віця, Віцяля

З’еў карову і цяля,

І дванаццаць парасят,

Толькі хвосцікі вісяць.

Хатнік. А чым жа вы мяне пацешыце?

Гаспадынька. Вершамі і загадкамі.

Інсцыніроўка верша Я. Коласа.

Храбры певень.

Па надворку певень ходзіць,

За сабою куры водзіць

І крычыць: - Сюды! Сюды!

Як кіўне ен галавою,

Сыплюсь куры чарадою –

Як адна бягуць туды.

А калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае:


  • Хто такі? Хто такі?

Хатнік. Малайцы, павесялілі. Гаспадыня, а што гэта у цябе за куфэрачак такі прыгожы стаіць? Што ты ў ім хаваеш?

Гаспадыня. У гэтым куфэрачку ляжаць розныя рэчы, якія вельмі дарагія майму сэрцу (дастае ручнік). Ручнік – гэта не проста кавалачак тканіны, якім выціраюць твар, рукі. Існуе ў нашай краіне шмат звычаяў, звязаных з яго выкарыстаннем. Дораць ручнік маладым, якія вырашылі пажаніцца, дораць на радзіны і на наваселле. Зроблены ен з лену. Лен – гэта багацце нашай краіны. Каб атрымаць такі ручнік трэба многа працаваць. Спачатку лен трэба пасеяць, затым прапалоць, парваць, вымачыць , высушыць, змяць, патрабаць грэбнем. Атрыманы пранец бялілі, фарбавалі і ткалі на кроснах палатно для кашуль ці ручнікоў.

Хатнік. Ой, колькі ў цябе ручнікоў прыгожых, давай іх гасцям пакажам.

Танец з ручнікамі.

Гаспадынька. Гэй, Мікіта, не зявай,

Хутка гульні пачынай.



Гульня

Гаспадыня. Усе тут ці не?

Дзеці. Усе.

Гаспадыня. Што, сябры, для жыта трэба?

Дзеці. Ну, вядома, трэба глеба.

Гаспадыня. А для птушкі?

Дзеці. Вышыня.

Гаспадыня. А для казкі?

Дзеці. Цішыня.

Гаспадыня. Ну, а што для весялосці?

Дзеці. Каб часцей бывалі госці!

Гаспадыня. Запрашаем гасцей разам з намі прыпевачкі заспяваці. Мы пачнем, а вы падхоплівайце!

Прыпеўкі (пад акампанемент нар. бел. шумавых інструментаў).

На стале стаіць талерка, Беларуская старонка

А ў талерцы – ножыкі. Славіцца абрусамі.

Нашы хлопцы задаюцца, Салам, бульбай, пачастункам

Як у полі вожыкі . Ды хлапцамі русымі.
На мяне дзяўчаты кажуць, Ці я ў мамкі не дачка?

Што я глухаватая Ці я не дачушка?

Маці сала не дала – Хоць малая я расточкам,

Я не вінаватая. Але ж весялушка.



Хатнік. Вось пацешылі, малайцы. Гаспадынька, а чым так смачна пахне ў вашай хаце?

Гаспадыня. Ой, зусім забылася, што ў печ пірог паставіла, пабягу паглядзець.

Які ж прыгожы пірог атрымаўся! Гэта я для вас, госцейкі, мы так стараліся. Зараз усіх пачастуем! (Частуюць)



Хатнік. Мне вельмі спадабалася гасцяваць ў вас. Шмат цікавых забаў вы ведаеце, але мне пара з вамі развітацца. Дапабачэння, да новых сустрэч! (Знікае)

Хлопцы. Мы і пелі, і скакалі, гулялі, і жартавалі. Відаць, надышоў час дамоў збірацца….

Гаспадыня.Паважаныя госці!

Мы вельмі рады былі бачыць вас у нашай хаце.

Надыходзіць смутны час – пара нам развітацца.

Бузем рады мы сябрам, пачастуем ласкай.

Няхай свеціць сонца вам, як у добрай казцы!

Гаспадынька. Жадаем вам, каб жылі ў дастатку.

Каб у жыцці вышым усе было ў парадку.

Шчасця ўсім, долі і хлеба даволі!

Прыходзьце яшчэ, будзем рады!



Усе ўдзельнікі пакланіліся.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка