Wersja białoruska падаткі от іностранцев




Дата канвертавання15.12.2018
Памер27.39 Kb.
WERSJA BIAŁORUSKA
Падаткі от іностранцев
Хав'ер - герой нашых папярэдніх тэкстаў - пачал плаціць падаткі ў Польшчы праз паўгода легальнага знаходжання ў Варшаве, звычайна перад гэтым атрымаўшы " сведчанне асобы" для іншаземца, г.зн. карту знаходжання і прапіску.

У Польшчы мы вылучаем наступныя віды падаткаў: Непасрэдныя (простыя) і укосныя.

Непасрэдныя (простыя) гэта: падаходны падатак ад фізічных асоб, падаходны падатак ад юрыдычных асоб, падатак ад адчужэння маемасці (спадак і дарэнне), падатак ад выканання цывільна-праўных актаў, сельскагаспадарчы падатак, лясны падатак, транспартны падатак, падатак ад уладальнікаў сабак.

Укосныя гэта: Падатак на тавары і паслугі на дабаўленую вартасць (НДВ) (у Польшчы існуюць 3 стаўкі падатка НДВ - 22 проц., 7 проц. і 0 проц.), акцызны падатак, падатак на ігральны бізнес.

Падаходны падатак ад фізічных асоб абавязаны плаціць усе фізічныя асобы, якія атрымваюць даходы. Выключэнне складаюць даходы звольненыя з падатку і даходы, на якія перасталі спаганяць падаткі. Пры чым асобы, якія пражываюць у Польшчы, у адносінах да якіх выкарыстоўваецца прынцып неабмежаванага падатаковага абавязку, падпарадкоўваюцца падатакаабкладанню ўсіх сваіх даходаў, нягледзячы на месца знаходжання крыніцы даходаў.



Затое асобы, якія не маюць месца жыхарства ў Польшчы, падпарадкоўваюцца абмежаванаму падатаковаму абавязку. Гэта значыць, што абкладаюць падаткам выключна прыбытак ад працы, якую выконваюць на тэрыторыі Польшчы на падставе службовых зносінаў або зносінаў працы, незалежна ад месца выплаты ўзнагароджання, і ад іншых даходаў, атрымліваемых у Польшчы.


30 красавіка - запамятай гэтую дату

Спосаб падаткаабкладання прыібытку залежыць ад крыніцы даходаў, з якой гэты прыбытак атрыманы. Згодна з прагрэсіўнай падатковай шкалой падаткам абкладаюцца даходы: ад наёмной працы, пенсіі або прадпрымальніцкай дзейнасці. Падаткаплацельшчыкі, якія абкладаюць падаткам свае даходы па прагрэсіўнай шкале, калі выконваюць прадугледжаныя правіламі закона умовы, могуць выкарыстаць агульнае падаткаабкладанне даходаў мужа і жонкі і прэференцыйнае падаткаабкладанне даходаў ад асоб, якія самі выхоўваюць дзяцей.


Падатковую дэкларацыю за дадзены год падаюць на адпаведным бланку да 30 красавіка наступнага года ў адпаведную для месца пражывання падатковую інспекцыю.

Важная інфармацыя для іншаземца – ці яго краіна патрабуе г.зв . "двайнога падаткаабкладання". Болей інфармацыі на гэту тэму прадстаўляе Міністэрства Фінансаў:



  • http://www.mf.gov.pl/_files_/podatki/broszury_informacyjne/praca_najemna.pdf

Крыніца інфармацыі:

http://www.migracje.gov.pl/?1,8,28,200710,,


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка