"Я даследчык"




Дата канвертавання28.08.2018
Памер19.91 Kb.
"Я - даследчык"

20 студзеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Барысава” адбыўся раённы конкурс даследчых работ малодшых школьнікаў “Я - даследчык”. Юныя даследчыкі  нашай гімназіі абаранялі свае работы ў трох секцыях: “Прыродазнаўства (нежывая прырода)” – вучаніца 4 “Б” класа Аўраменка Анастасія абараняла  работу “Блакітная зона Беларусі” (навуковы кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў Кудрэвіч І.С.); “Гуманітарныя веды” – вучань 4 “В” класа Лазерка Аляксандр выступіў з работай “Арфаграфія ў прыродзе”(навуковы кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры Афонская В.У.); “Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка” – вучань 4 “Б” класа Хахлоўскі Яўгеній прадставіў  работу “Вожык у шклянцы”  (навуковы кіраўнік – настаўнік фізікі Касцюкевіч А.І.). Абарона работ прайшла на высокім узроўні.


Па выніках рашэння журы выступленні нашых вучняў былі адзначаны дыпломамі:Аўраменка Анастасія – Дыплом удзельніка, Лазерка Аляксандр – Дыплом II ступені, Хахлоўскі Яўгеній – Дыплом I ступені.
Віншуем усіх вучняў і іх навуковых кіраўнікоў і жадаем ім далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

http://belgimn2.by/images/2017-2018/kanikuly/20180123_134345.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка