Я сэрцам к табе прыкіпеў, Здалёку прыйшоў, а ці зблізку




Дата канвертавання06.01.2017
Памер281.38 Kb.

\\192.168.1.4\obmen\волес.jpg


smallmap

Я сэрцам к табе прыкіпеў,

Здалёку прыйшоў, а ці зблізку

І чуецца горды напеў –

Наш велічны гімн Верхнядзвінску

 

Э. Зубрыцкі

 

Дадзеная кніга прадстаўляе сабой своеасаблівы даведнік па гораду Верхнядзвінску. Тут арганічна пераплятаецца мінулае і сучаснае, вялікая ўвага ўдзяляецца помнікам архітэктуры, прыроды, знакамітым землякам-верхнядзвінцам, гістарычным месцам горада.

Матэрыял размешчаны па парадку, як і літары ў алфавіце, ад А да Я.

Кніга будзе цікава ўсім, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам, мінулым і сучасным горада Верхнядзвінска.

 

 


Аа


АБЕЛІСК ПАМЯЦІ обелиск в честь героев отечественной войны 1812 г.

АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1812 г.

 

Знаходзіцца ў скверы на вуліцы Савецкай. Помнік быў устаноўлены ў г. Верхнядзвінску ў 1912 годзе ў гонар 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 года і прысвечаны падзеям пачатку вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Верхнядвінскага раёна і Віцебскай вобласці.



 


АСКНАЗІЙ ІСАК ЛЕЙБАВІЧ

(16.01.1856—1902, г. Дрыса)

 

Акадэмік жывапісу (1885). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1874–1879). За дыпломную работу «Распусніца перад Хрыстом» (1879) атрымаў вялікі залаты медаль. Працаваў у Італіі, Германіі, Польшчы (1880 – 1884). Вярнуўшыся, жыў у Віцебску. Пісаў карціны на міфалагічныя сюжэты («Майсей у пустыні» і інш.), а таксама жанравыя сцэны з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі («Прыход суботы» (1890), «Па пазыку» (1892) і інш.). Удзельнічаў у выстаўках Пецярбургскага аб'яднання мастакоў у 1887 г. Падтрымліваў цесныя сувязі з І. Рэпіным. 



Бб34

БІБЛІЯТЭКА

 

 



 

 

  



Першае  ўпамінанне аб бібліятэцы ў г. Дрыса (Верхнядзвінск) адносіцца да 1904 года. Ёсць таксама звесткі  аб тым, што ў 1921 годзе ў горадзе была цэнтральная хата-чытальня і дзве на раёне – у вёсках Сар’я і Жоўніна. Да 1931 года налічвалася ўжо 13 хат-чытальняў. Старэйшымі бібліятэкамі раёна з’яўляюцца Асвейская, Бігосаўская, Боркавіцкая, Валынецкая.

У 1944 годзе заснавана раённая бібліятэка, кніжны фонд якой складаў усяго каля 2000 экз., і знаходзілася яна на месцы банка. У кастрычніку 1948 года пачала абслугоўваць чытачоў  гарадская бібліятэка, якая размяшчалася на тэрыторыі старога льнозавода. Затым дзве бібліятэкі былі аб’яднаны. У 1978 г., пасля цэнтралізацыі, раённая бібліятэка стала метадычным цэнтрам. Штогод яна абслугоўвае больш за 3 тыс. чытачоў, выдае больш за 60 тысяч экз. літаратуры. З мая 1977 года бібліятэка носіць імя знакамітага беларускага пісьменніка, нашага земляка Тараса Хадкевіча.



описание: p1030117.jpg


БУБАЛА АНТОН ФРАНЦАВІЧ

(27.10.1942 г. в. Гісялева)

 

У 1963 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Даўгаўпілскага педінстытута, а ў 1972 годзе завочна геаграфічны факультэт у Камсамольску-на-Амуры. Служыў у арміі, працаваў настаўнікам, завучам школы ў Латвіі, г. Амурску і ў родным раёне, г. Верхнядзвінску. Пэўны час працаваў у аддзеле прапаганды і агітацыі райкама партыі, тры гады быў супрацоўнікам раённай газеты “Дзвінская праўда”, узначальваў аддзел культуры райвыканкама. З 1995 г. настаўнічаў у Сенькаўскай, Галубаўскай базавых школах. Займаўся зборам матэрыялаў для двухтомнай хроніка-дакументальнай кнігі “Памяць” Верхнядзвінскага раёна. Вершы друкуе з 1972 г. Аўтар зборнікаў паэзіі “На зломе лета” (2002), “Бяроза над затокай” (2012), “Паехалі”(2012).



Актыўны турыст, краязнаўца, займаецца шырокай грамадскай дзейнасцю.

Вв

ВЕРХНЯДЗВІНСК

 

Дрыса (да 25.12.1962 г.) — горад у Віцебскай вобл., адміністрацыйны цэнтр Верхнядзвінскага раёна, на р. Дрыса пры ўпадзенні яе ў  Заходнюю Дзвіну. Чыгуначная станцыя на лініі  ПолацкДаўгаўпілс (Латвія), на аўтамабільнай дарозе Полацк—Даўгаўпілс. Адлегласць ад Мінска — 270 км, ад Віцебска — 175 км. Насельніцтва — 7,3 тыс. чал. (2013).



Сваю гістарычную назву горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр ДрывятыДрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае геаграфічнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытнаеўрапейскага паходжання.


108-обложка

  Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміна ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».

Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1386 г. Паводле археалагічных даследаванняў, горад узнік значна раней як умацаванне Полацкага княства. Тут быў пабудаваны  Дрысенскі замак. Хроніка Стрыйкоўскага згадвае, што замак быў спалены полацкім князем Андрэем Альгердавічам, які выступаў супраць Крэўскай уніі. У 1-й пал. XVI ст. Дрыса з'яўлялася гандлёвым цэнтрам на Заходняй Дзвіне, належыла да каралеўскага ўладання. У 1547 г. ў мястэчку Дрыса была створана мытня. У Лівонскую вайну (1558—1583) Жыгімонтам Аўгустам тут у 1563 г. адноўлены замак, у гэтым жа годзе горад захоплены і разбураны маскоўскімі войскамі, у 1583 г. вызвалены С. Баторыем. У 1772 г. увайшоў у склад Расійскай імперыі. З 1776 г. — цэнтр Дрысенскага павета. Да 1777 г. — мястэчка, з 1777 г. — горад (дагэтуль не знойдзена звестак, что Дрыса мела Магдэбургскае права). 21 верасня 1781 г. зацверджаны герб (коннік з узнятым мячом на залатым полі шчыта). Наяўнасць у горада герба сведчыла пра атрыманне права на самакіраванне.

Падчас вайны 1812 г. каля горада знаходзіўся Дрысенскі лагер (умацаваныя пазіцыі расійскага войска ў лукавіне Заходняй Дзвіны). У 1863—1864 гг. у Дрысе працавала прыходскае вучылішча.

У 1908 г. у горадзе была адчынена Дрысенская ніжэйшая рамесная школа, якой загадваў І. А. Чыхар. Школа размяшчалася на вул. Новамаскоўскай (цяпер — Савецкая). Па звестках на 1910 г., у школе навучалася 50 вучняў, яна мела два аддзяленні: слясарна-кавальскае і сталярнае. У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі маёмасць школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу. За савецкім часам школа была ператворана ў адзіную працоўную школу 1-ай і 2-ой ступеняў.

З 1924 г. — цэнтр Дрысенскага раёна. У лістападзе 1931 г. у горадзе была заснавана дрысенская раённая газета — «Звязда на рубяжы».

Горад быў вызвалены Савецкай арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12 ліпеня 1944 г. У верасні 1944 Дрыса ўключана ў Полацкую, а ў студзені 1954 у Віцебскую вобласці.

Паступова быў адноўлены жыллёвы фонд, пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1970 распрацаваны генеральны план забудовы горада, паводле якога будаўніцтва вялося ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы горада. У паўднёвай частцы забудаваны мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Паводле генеральнага плана 1981 г. пры ўездзе ў горад з паўночнага ўсходу створаны новы мікрараён. Вядзецца і катэджнае будаўніцтва.



Гг

ГАРАДСКІ ПАРК

 

 



 

Верхнядзвінскі гарадскі парк не падобны на паркі іншых райцэнтраў. Ён сфарміраваны ў натуральным сасновым боры на тэрасах і берагавым схіле Дзвіны. З галоўнай набярэжнай алеі можна спусціцца на раскошны пляж. У святы часта да берага прышвартоўваюць плывучую сцэну, і тады бераг ператвараецца ў залу для гледачоў.

Ёсць у парку і сапраўдная зала для гледачоў – перад эстрадай на галоўнай пляцоўцы.

 

 



ГЕРБ  описание: http://belaruscity.net/verhnedvinsk/images/coat_of_arms_of_verhnedvinsk.gif

Упершыню быў зацверджаны Указам Кацярыны II ад 21 верасня 1781 г. як адзін з гербаў Полацкага намесніцтва. Ад гістарычнага герба горада Дрыса сучасны афіцыйны геральдычны сімвал горада Верхнядзвінска Віцебскай вобласці адрозніваецца адсутнасцю ў верхняй частцы ўзнікаючага двухгаловага Дзяржаўнага арла Расійскай імперыі і імператарскай кароны. Узброены коннік з мячом і шчытом у залатым полі на дрысенскім гербе паўтараў выяву герба г. Полацка, які быў зацверджаны тым жа ўказам імператрыцы.

Выява ўзброенага конніка шырока распаўсюджана ў беларускай і міжнароднай геральдыцы. Добра вядомы гербы Масквы, Дзмітрава, Кліна, Веліжа, Валакаламска ў Расійскай Федэрацыі з выявай конніка і розным узбраеннем. У літоўскай геральдыцы таксама сустракаюцца выявы коннікаў.

Герб Верхнядзвінска адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Герб г. Верхнядзвінск зарэгістраваны ў Гербавым атрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 ліпеня 2002 года № 94. Мастак І. А. Шпунт.


 

Дд

 “ДЗВІНСКАЯ ПРАЎДА”

Першы нумар раённай газеты выйшаў 20 лістапада 1931 года. Тады яна называлася “Звязда на рубяжы”. Невялікая па фармаце, сціплая па знешнім выглядзе, небагатая фотаздымкамі, але рашучая ў сваім творчым пошуку, яна была ў цэнтры падзей дзвінскага памежжа.

У 1940 годзе газета перайменавана ў “Патрыёт радзімы”. У ваенны час выйшла толькі два яе нумары – журналісты змагаліся не пяром, а са зброяй у руках на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Ардэнаносцамі вярнуліся ў раён былыя супрацоўнікі газеты Р. Рыц, Ф. Быкоўскі, А. Осіпаў, А. Купцоў, І. Касач.

З 1947 па 1954 гады газету ўзначальваў былы афіцэр-артылерыст, настаўнік гісторыі Р.Я. Рыц.

У 1963 годзе “раёнка” набыла сённяшнюю назву “Дзвінская праўда”, з ёй прыйшло і новае гучанне: свабоднае, смелае, жыццёсцвярджальнае.

Сёння газета – сучасная камп’ютэрызаванае выданне з больш чым 3,5 тысячным тыражом. Ва ўсе гады ў раёне яна – лідэр падпіскі. Рэдактарамі ў розныя часы былі У.І. Якубец-Якубчык, Р.Я. Рыц, Л.І. Каміцкі, У.І. Белавусаў, М.П. Арлоў.

Зараз рэдакцыю ўзначальвае Я. С. Пакульневіч.

 

ДРЫСА

Дрыса – рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р., правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км. Выцякае з возера Дрыса, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах г. Верхнядзвінск. Асноўныя прытокі: Нешчарда, Нішча, Свольна (справа), Шчаперня і Знахарка (злева). Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1–0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25–45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка – пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі  8 сутак, у нізоўі  2 сутак.38596587



ДЭНДРАПАРК

  У 1982 годзе ў Верхнядзвінскім лясгасе створаны дэндрапарк плошчай 6,3 га, ён з’яўляецца помнікам прыроды мясцовага значэння. Яго заснавальнікам быў В. Я. Паўлючкоў. Тут высаджана 312 драўніна-кустарнікавых парод, ёсць экзатычныя расліны з Сібіры, Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа і г.д. Растуць 14 відаў елак, 15 відаў сасны, 10 – піхт, 8 – лістоўніц. Тут жа існуе лясны пітомнік. Агульная плошча асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый складае 13,9 % тэрыторыі раёна. s000199_525446

 Жж

Жылы дом (пач.ХХ ст.) на вул. Савецкая, 43. Былы жылы дом, помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя з выкарыстаннем элементаў псеўдаготыкі і стылю мадэрн. Пабудаваны з цэглы, нетынкаваны.73020567

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Гэты помнік увайшоў у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.



Зз

ЗАХОДНЯЯ ДЗВІНА

 

Бярэ пачатак на Валдайскім узвышшы. Працякае па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Латвіі. З’яўляецца прыроднай мяжой паміж Верхнядзвінскім і Міёрскім раёнамі на працягу 65 км. Даўжыня 1020 км, у межах Беларусі—328 км. Шырыня яе вагаецца ад 180 да 250 м пры хуткасці цячэння 0,2 – 0,4 м/с. У русле – 5 астравоў, самы вялікі мае даўжыню 2 км. Невысокія парогі выяўляюцца зараз у выглядзе шывераў толькі ў сухое лета. Пойма шырынёй да 0,5 км цягнецца перарывістай паласой, найболей акультурана яна ў ваколіцах вёсак Луначарскае, Бароўка, Шатрова, заліваецца ж толькі ў самую высокую ваду. Берагі ракі крутыя, парослыя вербалозам. Толькі ў ваколіцах райцэнтра, дзе Дзвіна  прарэзала карэнныя пароды, да яе падступаюць лясы. Ля самога ж Верхнядзвінска, дзе па правым беразе цягнецца чысты пляж, акаймаваны борам, а па левым — лясістая “Лысая гара” з дваццацімятровым ярам, дзвінскі краявід – адзін з найбольш маляўнічых ад самага вытоку ракі.



 p8280081

 

 



 

 

 



Расход вады ў Заходняй Дзвіне складае 468 м3/с. Для суднаходства рака выкарыстоўваецца эпізадычна. З ранейшых паромных перапраў засталася адна – Луначарская (Дзісненская).

 





ЗУБРЫЦКІ

ЭДУАРД ІОСІФАВІЧ

 

Нарадзіўся ў 1942 г. у вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, а дзесяцігодку скончыў у Бярозках. Захапіўся беларускай літаратурай, гаварыў толькі на мове сваіх бацькоў. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1960 г. ў Бягомльскай раённай газеце “Савецкі патрыёт” і часопісе “Маладосць”. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Вершы яго друкавалі “Чырвоная змена”, “Звязда”, “Полымя”. Папулярны часопіс “Маладосць” надрукаваў аповесць “Суэма”. Шмат твораў змяшчалася ў альманахах “Універсітэт паэтычны”, “Натхненне”, “Дзень паэзіі”, “Агледзіны”, “Віцебшчына літаратурная”, рэспубліканскіх газетах. У 2005 г. адна за другой выходзяць кнігі “Мне б хоць кропельку неба”, “Рабінавыя астравы”. Творчым стаў і 2006 г.: пабачылі свет кнігі “Журлівіца”, “След чмяля”. У 2007 г. выйшлі кнігі: вершаў, балад, паэм “Прычашчэнне” і “Сцяблінка баравая”; у 2008 г. – “Суэма” і “Опаленная птица”. З 2005 г. Эдуард Зубрыцкі – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.



Памёр 7.05. 2008 г.

Іі

ІЛЬНОЗАВОДr2

 

 



 

ААТ «Верхнядзвінскі ільнозавод» заснаваны ў кастрычніку 1929 г. і зараз займаецца пасевам і вырошчваннем ільну і першаснай пераапрацоўкай ільнотрасты, ільновалакна, выпрацоўвае паліўныя брыкеты з ільняной кастры (экалагічна чыстае паліва), аказвае сельгаспаслугі гаспадаркам раёна. Прадпрыемства размешчана ў межах горада ў раёне в. Смулькава. Тэрыторыя прадпрыемства займае 24 га. Прамысловыя магутнасці па пераработцы ільновалакна складае 850 т. у год. Базай сыравінны прадпрыемства з’яўляюцца: ільносеючыя гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна – 1000 га; уласныя плошчы сева - 500 га.

 

ІРЖАК ІСААК АРОНАВІЧ

(1908-17.01.1944)

 

 



Марскі лётчык, намеснік камандзіра 35–га штурмавога авіцыйнага палка ВПС Чырвоназнаменага Балтыйскага флоту па палітчасці, капітан.

Нарадзіўся ў горадзе Дрысе (Верхнядзвінск). Зіма 1944 года. Ідуць зацятыя баі па прарыву блакады Ленінграда. Лётчыкі Балтыйскага флоту атакуюць праціўніка з паветра.

Марознай раніцай 17 студзеня 1944 года ў раён пасёлка Ропша, блізу Ленінграда вылецела авіязвяно 35-га штурмавога палка 9-й авіядывізіі Балтыйскага флоту. Вядучы - капітан І. Іржак са стралком В. Жданавым.

Сдзейсніў подзвіг накіраваўшы свой самалёт у натоўп варожай тэхнікі. У лістоўцы камандавання Балтыйскага флоту "Подзвіг яго бессмяротны", накіраванай 23 студзеня 1944 ў войскі Ленінградскага фронту, сказана:

" Смерцю героя загінуў балтыйскі лётчык Іржак. Ён аддаў сваё жыццё для Перамогі. Узмацняйце свае ўдары па гітлераўцам! Адпомсціце за гібель свайго баявога сябра - адважнага лётчыка Іржака ! Хай вораг не ведае спакою ні днём, ні ноччу. Будзьце стойкімі і бясстрашнымі, як капітан Іржак! "

 

 Кк



КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ

НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

 костел рождества девы марии

 описание: описание: файл:drysa. дрыса (xx).jpg

 

 



 

 

 



Адзін з архітэктурных помнікаў з элементамі барока, што на вачах аднаго пакалення перажыў сваю гібель і адраджэнне. У "Памятнай кніжцы Віцебскай губерні" на 1882 г. сказана, што пры касцёле існавала вучылішча. Сам касцёл, плябанскія дамы, лаўкі, агароджа і брама склалі адзіны архітэктурны ансамбль, хаця і будаваліся ў розныя гады. Касцёл пабудаваны ў цэнтры горада ў 1809 г. з цэглы, адноўлены ў 1867 г. Адзначаны на плане горада 1838 г. паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай. Абноўлены ў 1867 г. (сафіт пакрыты размалёўкай, перароблены алтары, слупы размаляваны пад мармур). Побач з касцёлам у 1860 г. была ўзведзена плябанія і «флигель... посредине сени, при них часовня, стайня и сарай под одною драничною крышею» (пры плябаніі дзейнічала вучылішча). Адпаведна «Візіце Дрысенскага касцёла» 1740 г. папярэдні «касцёл драўляны на падмурку, гонтам крыты», быў пабудаваны ў 1734 г. У 1899 г. плябанія згарэла, ксёндз Какола-Кулак пабудаваў новую плябанію і аднавіў мураваны храм. У савецкі час выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, у 1990 г. вернуты парафіянам і рэстаўрыраваны. Пасля аднаўлення амаль разбуранага ў пасляваенны час будынка Храм з навакольным пляцам стаў найпрыгажэйшым куточкам Верхнядзвінска. На цэнтральную вуліцу выходзіць мураваная брама з каванымі варотамі і агароджай, праз якія відаць пышныя кветнікі, міні-фантан, каплічкі і іншае начынне, з любоўю дагледжанае вернікамі і іх пастырам.

 

Лл

ЛЯСНАЯ КАЗКА”

 

 



 

 

 



 

У жыхароў і гасцей Верхнядзвінска ў 2011 годзе з’явілася новае месца адпачынку. Гэта міні-заапарк «Лясная казка». Размясціўся ён на плошчы ў 2,6 гектара на ўскраіне райцэнтра. Такі падарунак зрабіў зямлякам Верхнядзвінскі лясгас.

Верхнядзвінцы і госці горада часта прыходзяць сюды палюбавацца на дзікіх жывёл, прыводзяць дзяцей на гульнёвую пляцоўку і сцежку здароўя. Аазіс жывой прыроды разрастаецца і прыгажэе.

 Мм



МОСТp3270085_558

 

 



 

Да вайны ў Верхнядзвінску быў драўляны мост, які не захаваўся. Новы мост пабудаваны ў 2008 годзе за сродкі рэспубліканскага бюджэту, кошт збудавання 39 млр. рублей. Гэта адзін з самых высокіх мастоў Беларусі: ад люстэрка вады больш за 20 метраў уверсе, шырына 11 метраў, даўжыня 284 м.

 

МУЗЕЙ КРАЯЗНАЎЧЫ

 

 

З ліпеня 2014 года пачне працаваць раённы краязнаўчы музей.  Будучыя экспанаты раённага музея на працягу многіх гадоў збіралі мясцовыя краязнаўцы-энтузіясты і школьныя настаўнікі.



 

 

 Нн



НАРОДНЫ КЛУБ ЦІКАВЫХ фото 035

СУСТРЭЧ «СУЧАСНІК»

 

Пры раённай бібліятэцы з лютага 1993 года працуе клуб цікавых сустрэч “Сучаснік”. У 1996 годзе аб’яднанню прысвоена званне “народны”. У яго складзе – творчыя неабыякавыя людзі розных узростаў, прафесій, інтарэсаў і поглядаў, аб’яднаныя цягай да ўсяго новага, цікавага, пазнавальнага. Дэвіз клуба – “Усё аддаў – і скарб набыў, што для сябе збярог – згубіў”.



 

НАРОДНЫ КЛУБ “ВЕТЭРАН”

Аб’яднанне створана ў 1984 годзе пры РДК. У ліпені 1991 года калектыву прысвоена званне “народны”. Зараз гэта змешаны хор, у якім спяваюць аматары самадзейнай творчасці – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы. У складзе хору – жаночая вакальная група, салісты, чытальнікі. Як актыўны прапагандыст харавога мастацтва калектыў аказвае станоўчы ўплыў на фарміраванне і развіццё харавой культуры, а таксама патрыятычнае выхаванне моладзі.





Пп

ПАВОДКІ

У 1855 годдзе г. Дрыса перажыў моцную паводку. 30 сакавіка рэкі Заходняя Дзвіна і Дрыса выйшлі з берагоў, а да 9 красавіка заліло ўвесь горад, акрамя 7 дамоў. Людзі жылі на паддашку або ў суседніх вёсках. Вясной 1878 г. Дрыса перажыла небывалую да таго часу паводку. Як гэта здарылася? У ноч з 21 на 22 сакавіка лёд на рэках Заходняя Дзвіна і Дрыса рушыўся і затым бесперапынна ішоў велізарнай масай да 28 сакавіка. Потым вада хлынула на горад буйным патокам і на працягу трох дзён літаральна заліла ўвесь.

 http://www.d-p.by/wp-content/uploads/2013/04/img_5818.jpg

 

 

 

Першай падверглася разбуральнаму дзеянню вады 27 сакавіка размешчаная паблізу ракі Дрысы з усходняга боку горада Гейжанаўская слабада. Тут у першы ж дзень за некалькі гадзін было затоплена больш за сто дамоў. Затым вада хлынула і з паўночнага боку, ад месца ўпадзення Дрысы ў Заходнюю Дзвіну, і заліла палавіну горада. Нарэшце і Заходняя Дзвіна выступіла з берагоў і хутка пайшла на злучэнне са сваім прытокам. А праз некалькі гадзін увесь горад, які меў тады 500 дамоў, быў ужо ў вадзе.



29 сакавіка з раніцы не было ніводнага дома, адкуль можна было б па зямлі зрабіць хоць бы два крокі. Горш таго, заставалася ўсяго каля дзесяці дамоў, у якіх вада не заходзіла ў пакоі. А ў падвалах яна была ўсюды.

Рухомая маёмасць пераносілася часткова ў дамы на ўзвышэнні, часткова ўзнімалася на гару. На жаль, вельмі мала дамоў былі не заліты да самых стрэх, і людзі пазбаўляліся апошняга. Да ўсяго гэтага далучыўся недахоп хлеба. Захопленыя знянацку жыхары не паспелі запасціся дастатковай колькасцю яго. Ужо ў першыя дні бедства нельга было дастаць хлеба ні за якія грошы.

Вялікія паводкі былі ў нашым горадзе і ў 20 ст. Асабліва разбуральным характарам адзначаліся разлівы рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў 1931, 1941, 1952 і 1956 гадах.

У 2013 годзе ўзровень вады ў Заходняй Дзвіны ў Верхнядзвінску падняўся да рэкорднай адзнакі і дасягнуў амаль 11 метраў, што на 31 сантыметр вышэй павадка 2010 года і з’яўляецца самым высокім паказчыкам за апошнія 50 год.1252576033_palmbakh

 


ПАЛЬМБАХ АЛЯКСАНДР АДОЛЬФАВІЧ

(10.09.1897 г.- 22.10.1963,

(Дрыса) Верхнядзвінск)

 

Савецкі вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963). Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы. Адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі.



 Рр

РЭГІЯНАЛЬНАЕ ДЗІЦЯЧАЕ СВЯТА МАСТАЦТВАЎ

«Двина- Дзвіна-Daugava»

 описание: c:\documents and settings\bill gates\рабочий стол\новая папка\img_5096.jpg

 

 

 



 

 

 



  Фестываль упершыню прайшоў у 1998 годзе як свята мастацтваў Прыдзвіння. Першае свята «Дзвіна-Дзвіна-Daugava» уключала ў сябе навукова-практычную канферэнцыю «Дзвіна. Сядзібы. Лёсы», паэтычны конкурс «Мая Дзвіна», выстаўку мастакоў з Беларусі, Латвіі, Расіі; канцэртную праграму калектываў народнай песні з раёнаў Віцебскай вобласці. З 2002 года свята набывае новае адценне і ператвараецца ў рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці. Цэнтрам святочнага дзейства становіцца сцэнічная пляцоўка гарадскога парка. Сімвал свята – карабель з рознакаляровымі ветразямі-сцягамі краін-удзельніц.

У 2004 годзе ў рамках свята праведзены 1-й фестываль-конкурс «Міс Дзвіна» з удзелам прыгажунь з Беларусі, Расіі, Эстоніі. А ў 2005 годзе ўпершыню праводзіцца фестываль тэатраў моды «Ззянне». Было прынята рашэнне праводзіць фестываль тэатраў моды 1 раз у 2 гады.



img_1628

 РУДОЙ ВАСІЛЬ ІОСІФАВІЧ



(28.06.1946, г. п. Асвея)

Капітан I рангу ў запасе. Доўгі час служыў на атамных падводных лодках, затым займаўся прыродаахоўнай дзейнасцю. Піша прозу і вершы. Друкаваўся ў часопісах “Западная Двина”, “Новая Немига литературная”, у газетах “Во славу Родины” і “Дзвінская праўда”. Выдадзены кнігі “Сумасшедший экипаж” (2009), “Последний комиссар” (2012). У маі 2010 года прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Атрымаў дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года. Гаспадар аграсялібы “Фортуна”.



Сс

СЦЯГhttp://verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by/dimages/s000148_811851.jpg
Сцяг горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна зацверджаны Загадам прэзідэнта РБ А. Лукашэнка ад 28 лютага 2011 года. Сцяг прадстаўляе сабой прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру ў суадносінах бакоў 1:2, у цэнтры ліцавой стараны якой размешчана малюнак герба горада Верхнядзвінска. У ніжняй частцы палотнішча пад гербам гарызантальна размешчаны зверху ўніз тры паласы блакітнага, жоўтага і блакітнага колеру.

 СЧАСНЫ

ВАЛЕРЫЙ ІГНАТАВІЧ

(23. 05. 1951, г. Верхнядзвінск)

 

Беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1973). Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў станкавым жывапісе (пейзаж, знакавы канструктывізм), дызайне (інтэр’ер, музейныя экспазіцыі). Асноўныя мастацкія творы: «Легенда», «Курган на балоце», «Ураджай сорак першага», «Купалле», «Дзяды», «А ты хто?» і іншыя. Аформіў музей камсамола ў Віцебску. Лаўрэат прэміі ЛКСМ Віцебшчыны. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Удзельнік першых пленэраў, прысвечаных К. Малевічу, Я. Драздовічу.



 

Ттописание: c:\documents and settings\admin\рабочий стол\сквер\218_3.jpg

ТРАЯН НАДЗЕЯ ВІКТАРАЎНА,

Герой Савецкага Саюза

(24.10.1921- 07.09.2011, Верхнядзвінск)

Удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943). Скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1947), кандыдат медыцынскіх навук. Член КПСС з 1946 г. У Айчынную вайну была падпольшчыцай у Смалявічах. З яе ўдзелам была створана падпольная камсамольская арганізацыя, якая перапраўляла людзей у партызаны, збірала звесткі пра ворага, дапамагала сем'ям партызан. З ліпеня 1942 г. — разведчыца партызанскай брыгады Дзядзькі Колі.

Удзельніца падрыхтоўкі знішчэння ката беларускага народа генеральнага камісара Беларусі гаўляйтэра В. Кубэ. Пасля вайны — на грамадскай рабоце, выкладчык ВНУ, прарэктар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з'яўлялася членам Прэзідыума Усесаюзнага Савета ветэранаў вайны і працы, старшыня выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

 

Уу



УЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ “ЛЯЛЬКІ”

 

 

 

 



 
 

Дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Лялькі” створаны ў 1997 годзе на базе Верхнядзвінскага РДК. Званне “узорны” было прысвоена ў 2000 годзе.

У калектыве займаюцца дзеці трох узроставых груп: падрыхтоўчая (5-7 гадоў), сярэдняя (8-10 гадоў), старэйшая (11-15 гадоў) – усяго 60 удзельнікаў. Заснавальнікам і кіраўніком калектыву з’яўляецца Людміла Сяргееўна Гуйда.

Фф

ФІЛІЯЛ РУПП «ВІЦЕБСКХЛЕБПРАМ»

Верхнядзвінскі хлебазавод

Дрысенская пякарня аднавіла выпуск хлеба ў 1944 г. пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У суткі выпрацоўвалася да 5 тон фармавога хлеба.

 

 



 

 

 



 

 
 


 

У кастрычніку 1998 г. пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы хлебазавод магутнасцю 40 тон у суткі. На хлебазаводзе ўстаноўлены 2 тэхналагічныя лініі па вытворчасці фармавога хлеба і адна лінія па выпуску булачных вырабаў на базе печы ХПЯ-25. Адначасова пабудаваны новы будынак кацельні. У лістападзе 1988 уведзены ў эксплуатацыю новы будынак кандытарскага цэху, што дазволіла арганізаваць вытворчасць тартоў, пірожных, кексаў, пернікаў.

У сакавіку 2002 г. арганізавана вытворчасць пладовых араматызаваных вінаў з канцэнтраваных сокаў. У жніўні 2002 г. уведзены ў строй цэх па прыёмцы садавіннай сыравіны, што дазволіла арганізаваць вытворчасць зброджана–спіртаваных сокаў.

Інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці сушак на філіяле "Верхнядзвінскі хлебазавод” з удзелам капіталу прыватнага прадпрыемства «Белхлебкам» быў рэалізаваны ў жніўні 2013 года. Выпуск «неўскай» сушкі (дробнага памеру) дазволіў загрузіць тую частку магутнасцяў завода, якая вызвалілася ў сувязі са спыненнем вытворчасці пладова-ягадных вінаў. Дзякуючы новай лініі, удалося захаваць працоўныя месцы і папоўніць аб'ёмы.

 

  Хх



ХАРАБРОЎСКІ

КАМЕНЬ

 

Вялікі камень ляжыць на дне Заходняй Дзвіны каля правага берага насупраць былой вёскі Хараброва, з'яўляецца геалагічным помнікам прыроды.



У малую ваду дая яго лёгка дабрацца. Асілак узвышаецца над цвердзю больш як на 2 метры, ягоная маса ацэнена ў 200 тон.

Існуе думка, што Вялікі камень – гэта адзін са славутых Барысавых камянёў. На тэрыторыі раёна ў рэчышчы Дзвіны іх было чатыры. Адзін з іх вывезлі ў Маскву, два ў Полацк.

 
Цц

ЦАРКВА Ў ІМЯ СВЯЦІЦЕЛЯ МІКАЛАЯ ЦУДАТВОРЦЫ

 

Паміж вуліцамі Гагарына і Савецкай месціцца царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Пабудавана яна ў 1819 г. з цэглы. У 1895 г. адзначана як сабор; да яго была прыпісана могілкавая драўляная Барыса-Глебская царква.09



Помнік архітэктуры класіцызму. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе 3-ярусная чацверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаны прафіляванымі карнізамі, прарэзаны арачнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Над прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам узведзены магутны цыліндрычны светлавы барабан з паўсферычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Плоскасныя сцены крапаваны вуглавымі пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем.

У 2005 годзе царква ўзбагацілася на сяміпудовы звон. Абразы: «Евангелісты Матфей і Лука» (18 ст.), «Ражаство Маці Божай» (канец 18 ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (19 ст.).

 
Чч06

ЧЫГУНАЧНАЯ

СТАНЦЫЯ

ВЕРХНЯДЗВІНСК”

 

 


 

Чыгуначная станцыя знаходзіцца ў в. Бароўка за 2 км. на поўнач ад горада. У 1866 годзе паблізу Дрысы пракладзена чыгунка Полацк - Дзвінск (з 1920 г. Даўгаўпілс). Як чыгуначная станцыя Дрыса з’яўлялася адным з галоўных пунктаў вывазу ільну за мяжу. У 1899 г. праз яе адпраўлена 238 тыс. пудоў ільновалакна. Імператар Мікалай II наведаў чыгуначную станцыю ў студзені 1916 года.

 

Шш

ДУА “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2 г. ВЕРХНЯДЗВІНСКА” 22

 

 



 

 
 


 

 

 



 

 

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па рашэнню раённага Савета дэпутатаў і райкама партыі 7 кастрычніка 1944 года была адкрыта руская школа для дзяцей военнаслужачых, савецкіх і партыйных работнікаў. Школа пачала работу ў памяшканні сярэдняй школы № 1 у другую змену. У ёй налічвалася ўсяго шэсць класаў і працавала сем настаўнікаў. Дырэктарам была назначана Соф’я Анісімаўна Шатрова.



У 1947 годзе рашэннем Дрысенскага раённага Совета дэпутатаў Дрысенскай няпоўнай, сярэдняй школе вярнулі цэглавы двухпавярховы будынак на вуглу вуліц Ленінградскай и Сталінскай и двухпавярховы будынак па вуліцы Варашылава № 58 для пачатковай школы. Дырэктарам у 1946 – 1950 гадах быў Антон Пятровіч Казачонак. 

У 1952 годзе руская сямігадовая школа пераўтворана ў сярэднюю школу, а ў 1954 – 55 гадах яна дала першы выпуск, 43 навучэнцы атрымалі атэстаты сталасці. У 1958 – 1959 гадах школа набыла статус агульнаадукацыйнай працоўнай палітэхнічнай і працавала ў 3 змены, класы былі перапоўнены.


У 1961 – 1966 школу ўзначаліў Міхаіл Абрамавіч Рыц. У строй увайшлі школьныя майстэрні, створаны гісторыка-краязнаўчы музей, шмат увагі ўдзялялася развіццю фізкультуры и спорту. 

У 1964 годзе на работу прыехаў малады настаўнік спеваў Аляксандр Паўлавіч Міронаў, які пачаў закладваць фундамент для стварэння музычна-харавога ўхілу. У 1966 – 1976 гадах калектывам кіраваў заслужаны настаўнік школ БССР Сяргей Рыгоравіч Казачонак. 8 верасня 1975 года харавая студыя А.П. Міронава рэарганізавана ў школу з музычна-харавым ухілам. 

З 1978 па 1991 год школьным караблём умела упраўляў Рамуальд Філіпавіч Масяйчонак, з 1991 па 1996 год – Пётр Пятровіч Мацкевіч, а з 1996 года и па цяперашні час – Уладзімір Анатольевіч Бародка – выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь.

ДУА “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №1 г. ВЕРХНЯДЗВІНСКА”

 описание: image2556

Школа была адкрыта 1 снежня 1908 года і называлася тады Дрысенскай ніжэйшай рамеснай школай. У ёй было два аддзяленні: слясарна-кавальскае і сталярна-такарнае. На ўтрыманне школы штогод адпускалася 4670 рублёў: з дзяржаўнай казны — 2530 рублёў, ад Дрысенскага земства — 2000 рублёў, ад Юсціянаўскай воласці — 75 рублёў, ад Філіпоўскай воласці — 64 рублі. Плата за вучобу складала 5 рублёў. У 1914 годзе школу скончыла 9 чалавек.

У школе вывучаліся такія прадметы, як веравызнанне праваслаўнае, веравызнанне рымска-каталіцкае, чарчэнне, рысаванне, сталярнае і слясарнае рамёствы, руская мова, арыфметыка.

У гады грамадзянскай вайны маёмасць школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу. Школа была пераўтворана ў адзіную працоўную савецкую школу I і II ступеняў.

У 1925 годзе адбыўся першы выпуск Дрысенскай сямігадовай школы. Адукацыю атрымалі 29 чалавек. Пазней школа стала дзевяцігадовай, затым сярэдняй з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Першы выпуск сярэдняй школы быў у 1936 годзе.

З 1956 г. па 1986 г. дырэктарам школы працаваў Рыц Р. Я. Затым працавала Шадурская А. Р.

 Ээ



ЭКАЛАГІЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ

http://www.d-p.by/wp-content/uploads/2014/04/%d0%90%d0%b3%d0%b8%d1%82%d0%b1%d1%80%d0%b8%d0%b3%d0%b0%d0%b4%d0%b0-%d0%91%d0%be%d1%80%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%a1%d0%a8.jpg

Кожны год у першы месяц вясны Раённы цэнтр дзяцей і моладзі праводзіць сярод вучняў устаноў адукацыі экалагічны фестываль. Тэматыка 2014 г.: «Жизнь в гармонии с природой». Конкурс праходзіў па намінацыях «Агитбригада», «Экологический театр».

 Юю

ЮБІЛЕЙНЫ, стадыён

23

Стадыён пабудаваны ў 1986 г. да 600-годдзя горада Верхнядзвінска на 5000 месцаў. Агульная плошча 4 га. Ёсць футбольнае поле, бегавыя дарожкі. У рамках правядзення мадэрнізацыі стадыёна "Юбілейны" спецыялістамі АДА "Альфаспорт" былі спраектаваны і ўстаноўлены трыбуны для гледачоў, якія ўключаюць 372 пасадачныя месцы.


 Яяghetto verkhnedvinsk 5g.jpg



ЯЎРЭЙСКАЕ ГЕТА

(ліпень 1941 — 2 люты 1942) 

 

Месца вымушанага перасялення  яўрэяў горада Верхнядзвінска (да 1962 года — Дрыса) у выніку праследавання і знішчэння яўрэяў у час акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Колькасць вязняў 769, колькасць загінуўшых 769.



Новы помнік яўрэям – вязням Верхнядзвінскага гета ўстаноўлены ў 2013 годзе.

 

 



 

Камп’ютарная вёрстка і дызайн Глацёнак Н. С.

Рэдактар Зуева Т. Б.

Адказны за выпуск Куўшынава Л. А.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка