Я учора у пиру была




Дата канвертавання31.08.2018
Памер6.42 Kb.
Я УЧОРА У ПИРУ БЫЛА

Я ўчора ў піру была,


Пьяненька дамоў прыйшла.
Ой-ой, божаш мой,
Пьяненька дамоў прыйшла.

Па радцы пастукала,


Лаянцы паслухала.
Ой-ой, божаш мой,
Лаянцы паслухала.

Покаты свёкар ходзіць,


В руках кнуцік носіць.
В руках кнуцік носіць,
Нявестку набіць хочыць.

Ой, мілы ў склеп ходзіць,


Ён свайго остатку просіць.
Ой, мілы ў склеп ходзіць,
Ён свайго остатку просіць.

Татанбка раднюсенькі,


Не бей ты хмяльнюсеньку.
Ой-ой, божаш мой,
Не бей ты хмяльнюсеньку.

Бі жану цвярозаю


Белаю бярозаю.
Ой-ой, божаш мой,
Белаю бярозаю.

Бярозанька беленька,


А мне жонка міленька.
Бярозанька беленька,
А мне жонка міленька.

Бярозанька ўслед ачкамі,


Мая жонка свет ачамі.
Бярозанька ўслед ачкамі,
Мая жонка свет ачамі.

Я ўчора ў піру была,


Пьяненька дамоў прыйшла.
Я ўчора ў піру была,
Пьяненька дамоў прыйшла.
Я ўчора ў піру была,
Пьяненька дамоў прыйшла.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка