…Я з той краіны, што ў век беспрасветны Ясны прамень нарадзіла Скарыну

Дата канвертавання09.01.2017
Памер110.77 Kb.
Гульня “Слабае звяно”
1 вядучы:

…Я з той краіны, што ў век беспрасветны

Ясны прамень нарадзіла – Скарыну

І песню для славы дала сусветнай

Адаму Міцкевічу – роднаму сыну.
2 вядучы:

З краіны, дзе Каліноўскага слова

Лес віл ды кос на цара ўздымала,

Дзе голасам чыстым у час суровы

Зваў з цемры люд свой Янка Купала.
1 вядучы:

Там, дзе месца нідзе не знаходзілі каты

Ад куль партызанскіх і ад гранатаў.

Былі ў партызанах там дрэвы і хаты,

Была ў партызанах сама зямля там.
2 вядучы:

Разносяць па свеце краіны той славу

Асілкі-БелАЗы – шырокі канвеер!

Краіны той голас высокі па праву

Гучыць паміж роўных на ўсіх асамблеях!
1 вядучы:

Я з той краіны, дзе ліпень купае

Зару ўсю ноч у ставах птушыных

І дзе стагоддзі агнёў Купалля,

Чырванакрылых, не патушылі.
2 вядучы:

Дзе песню новую да небакраю

Нясе маладосць па шляхах вясновых

І плешча мора – вечна жывая,

Мая беларуская звонкая мова!

Кастусь Цвірка

1 вядучы:
Адкрываю, як свет, нанова

Беларускае роднае слова,

Пералівістае, як праменьчык,

Вясёлкавае, як ручэй,

Цёплае, як агеньчык

Добрых тваіх вачэй,

2 вядучы:

Светлае, як маланка,

Гнеўнае, як пярун,

Ціхае, як калыханка,

Вечнае, як Беларусь!

Анатоль Канапелька

1 вядучы:

Добры дзень, паважаныя сябры!

2 вядучы:

Мы рады вітаць вас сёння ў гэтай зале!

1 вядучы:

Запрашаем вас усіх на гульню “Слабае звяно”. Просім удзельнікаў падняцца на сцэну. ( Вядучы называе прозвішчы і імёны ўдзельнікаў, і яны па чарзе выходзяць.)

2 вядучы:

Паслухайце, калі ласка, умову гульні. Гульня будзе скдадацца з пяці раундаў, у кожным з іх вы павінны будзеце адказаць на шэсць пытанняў. Хто з вас дасць меншую колькасць правільных адказаў, выбывае. Пытанні будуць задавацца па чарзе, адказваць трэба хутка і толькі на сваё пытанне. Калі адказу няма, гаварыць “не ведаю”.

Першы раунд

(пытанні для сямі ўдзельнікаў)

  1. Колькі галосных гукаў у беларускай мове? (Шэсць.)

  2. Як называецца раздзел мовазнаўства, які вычае гукі мовы? (Фанетыка.)

  3. Колькі самастойных часцін мовы ? (Шэсць.)

  4. Як назыаецца вымаўленне аднаго са складоў з большай сілай голасу? (Націск.)

  5. Назавіце самастойную нязменную часціну мовы. (Прыслоўе.)

  6. Колькі санорных гукаў у беларускай мове? (Адзінаццаць.)

  7. Як называецца раздзел мовазнаўства, які вывучае часціны мовы? (Марфалогія.)

  8. Ці правільнае сцвярджэнне: назоўнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах? (Няправільнае: назоўнік не змяняецца па родах, а мае род.)

  9. Назавіце прозвішча Янкі Купалы. (Луцэвіч Іван Дамінікавіч.)

  10. Каму з беларускіх пісьменнікаў належыць зборнік “Вянок”? (Максіму Багдановічу.)

  11. Полацкая князёўна, дачка Рагвалода. (Рагнеда.)

  12. Назавіце псеўданім Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. (Якуб Колас.)

  13. Назавіце аўтара паэмы “Песня пра зубра”. ( Мікола Гусоўскі.)

  14. З імем якога беларускага пісьменніка звязана геаграфічная назва Ляўкі? (Янкі Купалы: там яго дача.)

  15. Вышэйшы пункт напружання ў развіцці дзеяння. (Кульмінацыя.)

  16. Назавіце імя і прозвішча майстра, які па замове Е.Полацкай зрабіў славуты крыж. (Лазар Богша.)

  17. Якога з пералічаных колераў няма на беларускім сцязе: зялёны, сіні, чырвоны, белы? (Сіняга.)

  18. Падабярыце сінонім да фразеалагізма “душа ў душу”. (Дружна.)

  19. Што такое абрэвіятура? (Складана-скарочанае слова.)

  20. Падбярыце антонім да слова ўсе. (Ніхто.)

  21. Якой літары пастаўлены помнік у Полацку? (Літары ў.)

  22. Падбярыце сінонім да словазлучэння “вусная народная творчасць”. (Фальклор.)

  23. Які беларускі пісьменнік друкаваў свае творы пад псеўданімам Мацей Бурачок? ( Францішак Багушэвіч.)

  24. Пра каго гавораць: іграе першую скрыпку? (Пра таго, хто выконвае вядучую ролю.)

Другі раунд

(пытанні для шасці ўдзельнікаў)

  1. Назавіце імя палацкага князя, празванага ў народзе Чарадзеем. (Усяслаў)

  2. Апісанне свайго жыцця. (Аўтабіяграфія.)

  3. Якую назву меў пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі лялечны тэатр? (Батлейка.)

  4. Назавіце свецкае імя Еўфрасінні Полацкай. (Прадслава.)

  5. Эпічны твор вялікай формы. (Раман.)

  6. Падбярыце сінонім да слова кветка. (Краска.)

  7. Перакладзіце на рускую мову слова альтанка. (Беседка.)

  8. Замяніце адным словам фразеалагізм “табаку важыць”. (Драмаць.)

  9. Сугучнасць слоў або іх частак у вершаванай мове. (Рыфма.)

  10. Назавіце раку, на якой адбывалася бітва,апісаная невядомым аўтарам у паэме “Слова пра паход Ігаравы”. (Няміга.)

  11. Як называюцца ўсе склоны, акрамя назоўнага? (ускосныя.)Падбярыце сінонім да фразеалагізма “на шапачны разбор”. (Позна.)

  12. Хто такая “доктарша”? (Жонка доктара.)

  13. Як называюцца словы, блізкія па значэнні? (Сінонімы.)

  14. Колькі абласцей ў Беларусі? (Шэсць.)

  15. Прадоўжыце радок: сцяг, герб, … (Гімн.)

  16. Падбярыце сінонім да словазлучэння “вусная народная творчасць”. (Фальклор.)

  17. Які беларускі пісьменнік друкаваў свае творы пад псеўданімам Мацей Бурачок? ( Францішак Багушэвіч.)

  18. Пра каго гавораць: іграе першую скрыпку? (Пра таго, хто выконвае вядучую ролю.)

Трэці раунд

(пытанні для пяці ўдзельнікаў)

  1. Колькі склонаў у сучаснай беларускай мове? (Шэсць.)

  2. Хто з беларускіх пісьменнікаў нарадзіўся ў фальварку Вязынка? (Янка Купала)

  3. Прадоўжыце прыказку: Якая птушка, такая і(песня).

  4. З якога твора радкі: “Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы”? (З паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа.)

  5. Назавіце аўтараў гімна Беларусі.

  6. Якое возера называецца беларускім морам? (Нарач.)

  7. Дзяржава ўсходніх славян, якая ўзнікла ў ІХ стагоддзі? (Кіеўская Русь.)

  8. Даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання. (Цытата.)

  9. Што робіць грабар? (Капае зямлю.)

  10. Што такое валошка? (Васілёк.)

  11. Як называецца надрадковы знак у выглядзе коскі? (Апостраф.)

  12. Хто такі кінолаг? (Спецыяліст, які вывучае сабак.)

  13. Што абазначае фразеалагізм “дражніць гусей”? (Злаваць кагосьці.)

  14. Якога роду назоўнік “дроб”? (Мужчынскага.)

  15. Чым займаецца бортнік? (Даглядае пчол.)

Чацвёрты раунд

(пытанні для чатырох удзельнікаў)

  1. Як называецца лірычны верш з чатырнаццаці радкоў з асаблівай рыфмоўкай? (Санет.)

  2. Як называюць мовы, якія зніклі з ужытку? (Мёртвыя.)

  3. Чалавек, які ведае шмат моў? (Паліглот.)

  4. Назавіце першы зборнік Янкі Купалы. (“Жалейка”.)

  5. Які ганарар атрымаў Кастусь Міцкевіч за свой першы верш? (Рубель ад бацькі.)

  6. Прадоўжыць прыказку: Навука хоць намучыць, але жыць(навучыць.)

  7. Язычніцкі бог грому і маланкі.(Пярун.)

  8. Што такое кляштар? (Каталіцкі манастыр.)

  9. Перакладзіце на беларускую мову слова вэлюм. (Фата.)

  10. Пра каго гавораць: “срэляны верабей”? (Пра вопытнага чалавека.)

  11. Назавіце адным словам вялікі камень”. (Валун.)

  12. Якога роду назоўнік “плакса”? (Агульнага.)

Фінал

Усе удзельнікі, якія дайшлі да фіналу, адказваюць пісьмова на аднолькавыя пытанні.

  1. Як раней называліся канікулы? (Вакацыі.)

  2. Што азначае слова “біблія” ў перакладзе з грэчаскай мовы? (Кніга.)

  3. Аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне, але рознае значэнне. (Паронімы.)

  4. Часціна мовы, якая не адносіцца ні да самастойных, ні да службовых. (Выклічнік.)

  5. Што такое дзядзінец? ( Двор.)

  6. Перакладзіце на беларускую мову слова “валежник”. (Буралом.)

Дадатковыя пытанні.

  1. Як называецца часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы, колькасць, яле не называе іх? (Займеннік.)

  2. Від рэлігійнай літаратуры, апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой. (Жыціе.)

  3. Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы вымаўлення слоў? (Арфаэпія.)

  4. Які горад быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага? (Навагрудак.)

  5. Падбярыце сінонім да слова “адуванчык”. (Дзьмухавец.)

  6. Як называецца ўласцівасць слова мець некалькі значэнняў? (Мнагазначнасць.)

  7. Што абазначае фразеалагізм “на адной назе”? (Хутка.)

  8. Як называецца марфема, якая стаіць перад коранем? (Прыстаўка.)

  9. Найдрабнейшая адзінка мовы. (Гук.)

  10. Што такое “флексія”? (Канчатак.)

  11. Як называюцца літары я, е, ё, ю, і? (Ётавыя.)

  12. Як называецца сказ, у якім дзве і больш граматычных асноў? (Складаны.)

  13. Назавіце аўтара паэмы “Новая зямля”. (Якуб Колас.)

  14. Пра каго гавораць “макам рассыпаецца”? ( Хто хоча дагадзіць.)

1 вядучы

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

2 вядучы

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

1 вядучы

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора,азёрах,

І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў.

2 вядучы

Дзе мой край?

Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,

Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,

А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

1 вядучы

Дзе мой край?

Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

2 вядучы

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі.

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзеш,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

1 вядучы

Ты – наш край.

Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

Уладзімір Караткевіч.

База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка