Я з’яўляюся сталым кліентам сеткі гіпермаркетаў "Карона"




Дата канвертавання03.02.2018
Памер12.78 Kb.




Кіраўніку

ТАА “Тытунь-інвест”


вул. Гусоўскага, 22

220073, г. Мінск


Я з’яўляюся сталым кліентам сеткі гіпермаркетаў “Карона”.

Рабіць пакупкі ў крамах “Карона” даволі выгадна, але не вельмі зручна для беларускамоўных кліентаў, у сувязі з чым хачу зрабіць прапанову для паляпшэння працы гіпермаркетаў:


  1. Прашу арганізаваць мінімум адну касу з беларускай мовай абслугоўвання ў кожным гіпермаркеце.

Колькасць кас у гіпермаркетах складае прыкладна 20 шт., абслугоўванне ў якіх вядзецца толькі на рускай мове. Мне гэта нязручна, я маю патрэбу ў абслугоўванні на беларускай мове.

Таксама прашу, каб касы з беларускай мовай абслугоўвання мелі апазнавальны знак “Абслугоўванне вядзецца па-беларуску”.



  1. Мне для арыентацыі ў крамах бракуе інфармацыі на беларускай мове, прашу размясціць інфармацыйныя таблічкі (паказальнікі аддзелаў, інфакіёскаў, прадукцыі і інш.), афармляць цэннікі і даваць звесткі па гучнай сувязі на беларускай мове.

  2. Каб аператыўна сачыць за акцыямі ў крамах, вельмі патрэбна беларускамоўная версія вашага сайта.

Прашу даць адказ, якія з прапаноў плануюцца да выканання і ў якія тэрміны.

Спадзяюся, што прапановы будуць ужыты для працы гіпермаркетаў, яны зробяць больш зручным наведванне гандлёвай сеткі “Карона” для беларускамоўных кліентаў.

Вялікі дзякуй Вам за добрасумленную працу.

З павагай,


подпіс прозвішча


дата


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка