Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (1948-1988)

Дата канвертавання22.02.2017
Памер445 b.

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (1948-1988)

Нарадзілася Яўгенія Янішчыц у сялянскай сям'і, бацька бондар, цясляр, маці — працаўніца калгаса. Сям'я жыла спачатку ў вёсцы Рудка, потым пабудавалі новы дом у вёсцы Велясніца. Першы муж маці Марыі Андрэеўны, Ёзас Янішчыц, загінуў на вайне ў 1944 годзе, ад яго Яўгеніі засталося прозвішча . Другі муж маці, Іосіф Сцяпанавіч Патапчук — бацька Яўгеніі Янішчыц — памёр у 1975 годзе. Маці стала двойчы ўдавой і пакінула гэты свет у 2006 годзе. Дзяцінства будучай паэтэсы прайшло на вёсцы. Вучылася Яўгенія Янішчыц спачатку ў Мерчыцкай васьмігодцы, 9—10 класы скончыла ў Парэцкай сярэдняй школе. У юнацкія гады пачала пісаць вершы. Самы першы твор прачытала на школьнай вечарыне, прысвечанай Я. Коласу. Вершы 17-гадовай дзяўчыны друкаваліся ў пінскай раённай газеце, у рэспубліканскіх газетах і часопісах.

У 1966, пасля заканчэння сярэдняй школы, Яўгенія Янішчыц паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Стала дыпламантам беларускага фестывалю творчасці моладзі (1970).

1965-1970гг.

“Яна, юная дзяўчына, уражвала сваёй абсалютнай бясхмарнасцю, апантанай любоўю да жыцця. У памяці паўстае ўсмешлівая, з ямачкай на шчацэ, з аптымістычна прыўзнятымі куточкамі вуснаў дзяўчына. У яе вачах была вясна. І ад яе слоў ішоў такі водар – як ад веснавых красак”

(З успамінаў Васіля Жуковіча, вясна 1966 г.)

Пасля заканчэння ўніверсітэта (1971) пайшла працаваць загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ. У гэтым жа годзе выйшла замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка. Праз пэўны час з'ехала ў Чэхаславакію, дзе муж служыў ваенным журналістам. Аднак хутка вярнулася на радзіму, да маці, і ў 1972 годзе нарадзіла сына Андрэя. Без дапамогі мужа гадавала сына, шлюб у студзені 1976 быў афіцыйна скасаваны.

З сынам Андрэем. 1970-я гг.

У 1976 Яўгенія Янішчыц уладкавалася працаваць літкансультантам у «Сельскую газету». Атрыманая ў 1977 у Мінску на вуліцы Ульянаўскай кватэра дазволіла канчаткова замацавацца ў сталіцы. У 1981 Я. Янішчыц удзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1983 яна становіцца загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». У 1988 атрымоўвае новую трохпакаёвую кватэру на вуліцы Старажоўскай, на Нямізе.

У яе жыцці былі перыяды творчага ўзлёту, прызнання і часы смутку, расчаравання. Цяжка і марудна Яўгенія Янішчыц папраўлялася пасля аварыі ў Магілёве ў 1976, калі атрымала мноства пераломаў і была надоўга прыкавана да бальнічнага ложка. У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.

1980-1988гг.

25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі ўніверсітэт».

У 1969 годзе прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы».

Сярод удзельнікаў V Усесаюзнае нарады маладых

пісьменнікаў.

Злева направа: М.Дукса, Сл.Хадаронак, М.Федзюковіч, С.Блатун,

Д.Бічэль-Загнетава, Я.Янішчыц. Красавік 1969 г.

У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе.

3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 — «На беразе пляча», 1983 — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986.

Сустрэча з чытачамі. 1986г.

Радзіма, Беларусь, дзяцінства – вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку Я. Янішчыц духоўнай энэргіяй. Яе вершы, прысвечаныя маці, бацьку, сыну, – гэта старонка не толькі асабістай біяграфіі, але і лірычнай хронікі, гісторыі беларускага народа.

Мысленне вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан душы лірычнай гераіні выяўляецца праз дыялектычную ўзаемазалежнасць такіх эмацыянальных катэгорый, як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра.

У роздумах пра бацькоўскі край, лёс землякоў і аднавяскоўцаў, пра гераічнае мінулае і сучаснасць адчуваецца высокая чалавечая годнасць, павага да людзей. Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Я. Янішчыц. У ёй найбольш выразна раскрылася незвычайнае духоўнае святло чалавечай і творчай асобы. Выяўленне душэўнага стану гераіні, яе сямейнай неўладкаванасці адбіліся ў паэме «Акно ў дождж».

Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы яе змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Неман», «Молодая гвардия», «Дружба народов», «Огонек», газетах «Литературная Россия», «Литературная газета», альманаху «Поэзия», штогодніку «Дзень паэзіі», калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне. 1970 год — дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых . Аўтар зборнікаў паэзіі «Ясельда», «Каліна зімы». Выдала кнігу выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла».

База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка