Як жыць, дык жыць для Беларусі Лес у творах Якуба Коласа

Дата канвертавання04.03.2018
Памер495 b.
#18597

Як жыць, дык жыць для Беларусі

Лес у творах Якуба Коласа

Мэта

  • у працэсе даследавання яшчэ раз звярнуцца да тэмы лесу;

  • убачыць яго вачыма нашага любімага пісьменніка;

  • задумацца, чым з’яўляецца лес для кожнага з нас

Праблема

Захаванне нацыянальных каштоўнасцей

Задачы

На аснове даследавання адказаць на наступныя пытанні:
  • Ці ўяўляем, якое маем вялікае багацце?

  • Ці задумваемся, а хто мы сення для нашага лесу?

  • Ці можам мы любіць яго так, як любіў яго Якуб Колас?

  • Ці здолеем мы зберагчы яго?

Нашы лясы - гэта тэма і вечная, і неабсяжная. Зрэшты, менавіта лясным стварыў Бог гэты куток. Чалавек адваёўваў жыццёвую прастору ў зялёным абшары - карчаваў дрэвы, абрабляў зямлю і засяваў палі, каб мець харчаванне.

Гавораць, што чалавек - дзіця лесу.

Якуб Колас – гэта адна з найярчэйшых зорак на небасхіле беларускай літаратуры. Багатая і мнагастайная творчасць пісьменніка, якая ўвасобіла хараство і прыгажосць народнай фантазіі, глыбіню мудрасці і невымерную сілу пратэсту супраць усякага зла і гвалту.

Жыцце і творчасць Я.Коласа вывучаецца і будзе яшчэ вывучацца сучаснікамі і нашчадкамі. Яго жыцце, так як і яго творчасць – гэта невычэрпны калодзеж мудрасці, прыгажосці, пазнання рэчаіснасці.

Адкуль жа вытокі жыццятворчасці паэта? Што натхняла яго, давала сілы, веды, мудрасць, майстэрства?

Мой родны кут

Стаўбцоўшчына акрыляла Коласа. Невыпадкова ў сваіх творах паэт выкарыстоўвае вобразы любых сэрцу краявідаў

А лес як добры той знаёмы

Якуб Колас - сусветна вядомы майстар пейзажнай лірыкі. Яго пранікнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцінства мясціны, у хараство роднага краю радкі з паэмы «Новая зямля»: «Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы...» са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу.

Сувязь з роднай зямлёй, захапленне прыродай з'яўляліся крыніцай творчага натхнення і мастацкай фантазіі паэта.

Паэтызацыя вечнага руху і абнаўлення прыроды як сімвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лірыкі паэта.

Паэтызацыя вечнага руху і абнаўлення прыроды як сімвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лірыкі паэта.

Вайна рэзка абарвала ўзнёслую танальнасць пейзажнай лірыкі Якуба Коласа.

У апавяданні «Стары лес» бачыш прыгажосць коласавых твораў аб прыродзе:

У апавяданні «Стары лес» бачыш прыгажосць коласавых твораў аб прыродзе:

«Гэта быў старасвецкі лес. I былі ў ім такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў ніхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзіну неба і адтуль рыхтаваўся пацікаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы і то толькі да палавіны; на самым нізе заўсёды панаваў цянёк і прохаладзь.»

«Праз гушчары, пад павеццю зяленых голек, прабівалася бліскучая стужка халоднай вады і дзяліла пушчу на дзве часткі…»

«Праз гушчары, пад павеццю зяленых голек, прабівалася бліскучая стужка халоднай вады і дзяліла пушчу на дзве часткі…»

Паэму Якуба Коласа «Новая зямля» часта называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. Аднак яе можна назваць і паэтычным гімнам лесу.

Паэму Якуба Коласа «Новая зямля» часта называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. Аднак яе можна назваць і паэтычным гімнам лесу.

Якуб Колас увесь час параўноўвае жыццё чалавека і жыццё лесу, паказвае іх цесную сувязь і роднаснасць, падабенства законаў развіцця, сугучнасць прыроды чалавеку.

Вобразы лесу у творах Якуба Коласа Лес

Дуб

Хвоя.Стары бор

Ніцінкі-пуцявінкі

« Устане ўдосвіту, выберацца ў поле, пасля перабіраецца ў лес і ходзіць доўга, пакуль у кошыку не збярэцца дзясятак лісіц ці зялёнак... У пошуме дрэў нібы чуецца яго голас».

Добры дзядзька Якуб. Голас яго гучыць у полі, у лесе, пад небам бацькаўшчыны, якую любіў аддана і верна. Ен ведаў і верыў, што прырода- гэта ўсё тое, што наўкол нас: лясы, палі, лугі, рэкі, азёры... Кожнае з пералічанага - сапраўдная таямніца або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніжка. Колькі яе не чытай - яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае.

Ціха! Мы зараз у лесе. Кругом стаяць спакойныя мудрыя дрэвы. Стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюць у небе высокімі галовамі. У дрэў таксама ёсць свая памяць. Давайце паслухаем іх, а,можа, недзе тут ходзіць і дзядзька Якуб…

Каталог: sch139 -> metod -> download
download -> Адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню: а не мае інтанацыйнай завершанасці
download -> Праверачная работа. 9 клас. Словазлучэнне, сказ
download -> Мэты ўрока: Паўтарыць тое, што вывучалася раней
download -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №139 г. Мінска" апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці
download -> Беларуская асветніца; Беларуская асветніца
download -> Тэматычны кантроль 9 клас Міфалогія фальклор літаратура. Сярэднявечча
download -> Кантрольная тэставая работа
download -> Састаўны іменны выказнік
download -> Цедрик Тамара Николаевна

Поделитесь с Вашими друзьями:

База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка

загрузить материал