Як пазбегнуць небяспекі інтэрнэта Юны друг!




Дата канвертавання10.04.2017
Памер13.55 Kb.

Як пазбегнуць небяспекі інтэрнэта

Юны друг!

Ты ўжо добра знаёмы з мабільным інтэрнэтам. У цябе ёсць любімыя сайты, ты знаходзіш там розную інфармацыю, гуляеш у захапляльныя гульні і г.д. Але памятай:ты можаш сустрэцца з пагрозай і небяспечнымі людзьмі. Таму важна навучыцца пазбягаць небяспекі інтэрнэта!

Навучыся ацэньваць інфармацыю. Выбірай толькі тую, якая спатрэбіцца ў вучобе, у стасунках з сябрамі. Не карыстайся сайтамі, якія табе не патрэбны. Лепш разам з бацькамі скласці спіс неабходных і цікавых для цябе і сям’і сайтаў.

Некаторыя людзі ў інтэрнэце могуць прасіць цябе расказаць усё пра сябе і тваю сям’ю. Ні ў якім разе не давай нікому такой інфармацыі. Перастань перапісвацца з такімі людзьмі і раскажы пра ўсё бацькам.

Як правільна выбраць “нік” і пароль? Не называйся сапраўдным імем і прозвішчам. Псеўданімамі карыстаюцца для таго, каб ніхто не змог разгадаць імя і раскрыць асобу. Твой пароль не павінен быць надта лёгкім. Не варта браць сваё імя ці год нараджэння. Паролем хай лепш будзе любімая страва. Ніколі і нікому не называй свой пароль. Гэта твой асабісты сакрэт.

Калі табе прапаноўваюць паўдзельнічаць у “бяспройгрышнай латарэі” або выйграць у азартнай гульні, то цябе проста хочуць звесці ў зман. Не звяртай увагі на яркую рэкламу і заманлівыя прапановы.

Стань сапраўдным знатаком! Пазнавай больш пра магчымасці інтэрнэта, камп’ютарных праграм, мабільнага тэлефона.чым больш ты ведаеш і умееш, тым больш цікавых магчымасцей інтэрнэта ты можаш скарыстаць: ствараць уласныя фільмы, пісаць музыку і многае іншае.

Сябруй са сваімі бацькамі! Абавязкова расказвай ім пра тое, што новага ты даведаўся ў інтэрнэце, што спадабалася, а што не, што выклікала непрыемныя пачуцці і эмоцыі. Помні, бацькі любяць цябе і хочуць, каб у цябе было ўсё добра.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка