Як правільна лячыцца пры грыпе?




Дата канвертавання04.04.2017
Памер31.59 Kb.
Як правільна лячыцца пры грыпе?

Аслаблены вірусамі арганізм можа не справіцца з другой хваляй — бактэрыяльнай інфекцыяй. Ускладненне грыпу можа перайсці ў хранічныя хваробы, якіх нямала. Атыт, сінусіт, гаймарыт, пнеўманія, бранхіт, неўралгія, неўрыт, менінгіт, інфаркт, міякардыт, вострая сардэчная недастатковасць, інсульт, цыстыт, піеланефрыт, міязіт, абвастрэнне цукровага дыябету, парушэнне абмену рэчываў, рэўматызм, бранхіяльная астма...

http://zviazda.by/sites/default/files/field/image/4-10_0.jpg

— Грып моцна зніжае імунітэт, а калі абарончыя сілы арганізма аслабелі, то бактэрыі пачынаюць узмоцнена размнажацца. А ў многіх выпадках захворванне яшчэ і пераносіцца на нагах, не вытрымліваецца пасцельны рэжым. Пацыент выбірае самалячэнне і, адчуўшы палёгку пасля ўжывання моцных прэпаратаў, мяркуе, што перамог вірус. Але гэта не так. Лячыцца неабходна мінімум 7, а лепей 10 дзён. У адваротным выпадку пачнецца другая атака, якая заявіць аб сабе слабасцю, кашлем, галаўным болем. Пры любых ускладненнях звяртацца да ўрача трэба абавязкова!

Самае частае ўскладненне грыпу — пнеўманія, якая надыходзіць якраз пасля нейкай палёгкі і праяўляецца павышэннем тэмпературы да 39 градусаў, дрыжыкамі, болем у грудзях, моцным кашлем, скураным сыпам, макротай з крывёй. Лячэнне, як правіла, праводзіцца ў стацыянары.

Календула супраць мікробаў

Ніводная прышчэпка не забяспечыць стопрацэнтную гарантыю адсутнасці заражэння вірусам. Таму іншыя меры абароны ніхто не адмяняў. Вашы сябры ў любым узросце — здаровы лад жыцця, загартоўка, ужыванне полівітамінаў пасля ўзгаднення з урачом, правільнае харчаванне, умераная фізічная актыўнасць. У час эпідэміі — пазбяганне людных мясцін, дасканалае мыццё рук. Карыстайцеся самі і прывучыце ўсю сям'ю да мазяў кшталту аксалінавай. На ноч можна паласкаць рот настойкай з эўкаліптам або календулай — яны дапамогуць змыць шкодныя мікробы, якія назапасіліся на слізістай за дзень. Калі нехта з блізкіх захварэў, у яго пакоі варта рэгулярна праветрываць, а ўсім здаровым пажадана карыстацца ватна-марлевымі павязкамі.

Пашкоджвацца могуць і ныркі з мочавыдзяляльнымі шляхамі — можа развіцца піеланефрыт, гламеруланефрыт, вострая ныркавая недастатковасць, цыстыт. Можна пры гэтым нават нічога не адчуваць, а можа быць і боль у паясніцы, высокая тэмпература, змяншэнне колькасці мачы. Выявіць паталогію дапаможа аналіз мачы, здаць які ўрачы-нефролагі рэкамендуюць праз 10 дзён пасля любой прастуды, а тым больш пасля грыпу.

Можа развіцца і востры гаймарыт — запаленне ў пазухах носа. Будуць балець зубы, галаўны боль аддае ў корань носа. Захворванне можа перайсці ў хранічную форму, што вельмі дрэнна паддаецца лячэнню.

Асабліва небяспечна пашкоджанне нервовай сістэмы пры грыпе. Яно можа праяўляцца ў выглядзе неўралгіі, радыкуліту, полінеўрыту. Але цяжэй за ўсё бывае пры арахнаідыце і менінгіце. Першае пачынаецца прыкладна на сёмы дзень, калі грыпозная ліхаманка адступіла, але з'явіліся мошкі перад вачамі, млосць, галавакружэнне, засталіся слабасць і санлівасць. Здаецца, гэта наступствы інтаксікацыі пасля грыпу, але на самай справе — парушэнне цыркуляцыі спіннамазгавой вадкасці, з-за чаго пачалося запаленне мозгу, што пагражае сепсісам. На 5—7-ы дзень, калі тэмпературы няма, можа з'явіцца раптоўны галаўны боль, пасля млосць, не звязаная з ежай, боязь святла — гэта менінгіт.

У зоне рызыкі

Пажылыя. Пасля 60 гадоў часцей развіваецца пнеўманія, бранхіт, танзіліт. Далей з кожным дзесяцігоддзем рызыка захворвання на грып з ускладненнямі істотна ўзрастае.

Цяжарныя. Ёсць пагроза заўчасных родаў, затрымкі развіцця плода. Найбольш небяспечны грып у першым трыместры, да 12 тыдняў, калі закладваецца большасць органаў і тканак дзіцяці.

Дзеці. Самымі цяжкімі ўскладненнямі будуць энцэфаліт, атыт, пнеўманія і сіндром Рэя. Да атыту схільныя дзеці да 2 гадоў, якія не могуць самастойна ачысціць нос ад слізі, а таму інфекцыя трапляе праз нос да вушэй.

Ёсць пагроза і для сардэчна-сасудзістай сістэмы. Таксічнае пашкоджанне сардэчнай мышцы суправаджаецца арытміяй-тахікардыяй або пачашчаным пульсам, болем у сэрцы. Наогул падчас эпідэміі павышаецца смяротнасць сярод хворых на гіпертанію, ішэмію ў пажылых, а ў маладых, нават са здаровым сэрцам, можа ўзнікнуць, напрыклад, міякардыт — запаленне сардэчнай мышцы.



Пацярпець можа вегетатыўная нервовая сістэма, што адаб'ецца на ўнутраных органах, справакуе абвастрэнне хранічных захворванняў — сардэчна-сасудзістых, цукровага дыябету, бранхіяльнай астмы.

А.І. Гірык—раенны тэрапеут


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка