Як правільна сказаць па-беларуску: жанчына-сакратар або сакратарка, гамяльчанін або гомелец?




Дата канвертавання22.02.2017
Памер445 b.


Як правільна сказаць па-беларуску: жанчына-сакратар або сакратарка, гамяльчанін або гомелец?

Мова нанова

Назвы асобаў НАЗОЎНІКІ ЖАНОЧАГА РОДУ З СУФІКСАМІ –к (а), -іх/-ых (а) Назоўнікі з суфіксам –ш- неўласцівыя беларускай мове!



На іх месцы ўжываюцца: 1. Назоўнікі з суфіксам –к- са значэннем асобы жаночага полу (сакратарка, доктарка) 2. Назоўнікі з суфіксам –ых-/-іх- у значэнні ‘жонка асобы’ (Лявон – Лявоніха, генерал – генераліха). Таксама пры дапамозе гэтых суфіксаў утвараюцца назвы некаторых самак жывёл (воўк – ваўчыха, вожык – вожычыха).



НАЗОЎНІКІ МУЖЧЫНСКАГА РОДУ З СУФІКСАМІ –ец-/ -ц- (а), -овец-/ -оўц- (а) Ужываюцца для замены такіх неўласцівых для беларускай мовы суфіксаў, як –цель- (выхавацель – выхаваўца) ачы-/-ячы-, -учы-/-ючы- (вядучы – вядоўца) чык-/-шчык- (дарадчык – дарадца) –анін- у некаторых выпадках (гамяльчанін – гомелец)



Граматычнае заданне



Касцюмер Аптэкар Арандатар Бухгалтар



Касцюмер – касцюмерка Аптэкар – аптэкарка Арандатар – арандатарка Бухгалтар – бухгалтарка



Кандуктар Касір Медык Лектар



Кандуктар – кандуктарка Касір – касірка Медык – медычка Лектар –лектарка



Мільянер Паэт Прафесар Тая, хто робіць манікюр



Мільянер – мільянерка Паэт – паэтка Прафесар – прафесарка Тая, хто робіць манікюр – манікюрка, манікюрніца



Жонка каваля Жонка ганчара Жонка брыгадзіра Жонка інжынера



Жонка каваля – каваліха Жонка ганчара – ганчарыха Жонка брыгадзіра –  брыгадзірыха Жонка інжынера –  інжынерыха



Жонка палкоўніка Жонка настаўніка Жонка чалавека з прозвішчам Аўдзееў



Жонка палкоўніка – палкоўнічыха Жонка настаўніка – настаўнічыха Жонка чалавека з прозвішчам Аўдзееў – Аўдзеіха



Перакласці



Ученый Атакующий Исполнитель обязанностей Защитник



Ученый – навуковец Атакующий – атаковец Исполнитель обязанностей – выканаўца абавязкаў Защитник – абаронца



Производитель Избавитель Обвинитель Знаток



Производитель – вытворца Избавитель – збаўца Обвинитель – абвінаваўца Знаток – знаўца



Говорящий Служащий Военный Спортсмен



Говорящий – моўца Служащий – службовец Военный – вайсковец Спортсмен – спартовец



Учащийся Правовед Языковед



Учащийся –  навучэнец / вучнёвец Правовед –  правазнаўца / правазнавец Языковед –  мовазнаўца / мовазнавец



Неуспевающий Могилевчанин Бобруйчанин



Неуспевающий – непаспяховец Могилевчанин – магілёвец Бобруйчанин – бабруец






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка