Як шукае Гугл?




Дата канвертавання09.06.2018
Памер43.26 Kb.
На занятку №2 мы пазнаёміліся з базавымі ўменнямі пошуку ў Гугл. Паколькі крыху не ўпісаліся ў час, працягнем і скончы на наступным занятку.
Інфаграфіка пра тое, як працуе пошук Гугл: http://www.google.com/insidesearch/howsearchworks/thestory/
Яе мы глядзелі на занятку, дома можна прыгледзецца падрабязней. Адно, што толькі па-ангельску.

Як шукае Гугл?
Ён шукае па слова, якія мы ўводзім + часам па сінонімах. Вытлушчаныя словы ў выніках – гэта тыя, якія ў Гугла асацыююцца з вашым пошукавым запросам.
Чарговасць слоў мае значэнне! Моўная версія Гугл мае значэнне! Гэта значыць, што пошук па тым самым запросе на англамоўнай, рускамоўнай ці польскамоўнай версіі Гугл будзе адрознівацца па выніках!
Дадатковыя пазнакі маюць значэнне.
“...” – словы ў двухкоссі заўсёды шукаюцца як цэлая фраза. У выніках будуць толькі тыя выпадкі, калі словы знаходзяцца разам у такой паслядоўнасці як напісана.
Калі Гугл паказвае нам вынікі пошуку, то наверсе мы бачым некалькі закладак: “Все результаты”, “Картинки”, “Карты”, “Еще” и “Инструменты поиска” (Search tools у ангельскай версіі). У “Інтрументах пошуку” схаваныя магутныя магчымасці фільтрацыі вынікаў па часе публікацыі, мове, геаграфічных дадзеных і г.д. Паспрабуйце скарыстацца. Заўважце, што на рускай і ангельскай мовах “Інструменты пошуку” выглядаюць трошку інакш.
У закладцы “Еще” („More”) схаваныя магчымасці пошуку ў навінах,кнігах, блогах і г.д.
Аператары – важны інструмент, дзякуючы якому мы звужаем запыты ў Гугл.
site: - аператар пошуку на канкрэтных сайтах або ў даменных зонах. Калі да слоў, які мы шукаем дадаць штосці тыпу “site:gov.by”, то Гугл пакажа вынікі толькі з сайтаў з такой канцоўкай, напрыклад gtk.gov.by або mfa.gov.by. Калі мы хочам знайсці штосці толькі на сайце “Твой стыль”, то абмяжоўваем пошук з дапамогай “site:t-styl.info”
inurl: - аператар пошуку ў адрасе старонкі. Думаю, што для вас не сакрэт, што структура url (спасылкі) адлюстроўвае часта структуру сайта. Напрыклад, на сайце Белстата ў спасылках на статыстыкі па рэгіёнах заўсёды будзе слова “regions”. Вось прыклад:

http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_current_data/regions_current_data.php

Выкарыстоўваючы аператар „inurl:regions” мы абмяжуем пошук толькі да старонак, у адрасе каторых ёсць слова “regions”.
intitle: - аператар пошуку ў назве старонкі. Напрыклад, старонка па адрасе мае назву “Будзьма разам! >> MediaBarCamp 2013: выжить в сети”. Камбінаваны пошук “site:budzma.org intitle:MediaBarCamp” дасць нам выйсці дакладна на гэтую старонку.
intext: - аператар пошуку ў тэксце. Ён прымушае Гугл ігнараваць спасылкі, назвы сайтаў і канструкцыю url. Толькі тэкст.
filetype: - аператар пошуку па тыпах файлаў. Часта нам можа быць патрэбна знайсці нейкі публікацыі ці архівы на сайце, для гэтага можам дадаць штосці тыпу: filetype:pdf, filetype:doc, filetype:zip і іншыя.
“-” (мінус) – выключэнне нерэлевантных вынікаў (прыклад з заняткаў: “Тарчизио –Бертоне”, калі мы хочам даведацца штосці пра людзей з іменем Тарчызіё, але не пра кардынала Бертоне)
Плюс не з’яўляецца аператарам – гэта знак кажа Гуглу, каб той шукаў у сетцы Google+ або штосці звязанае з мовай праграмавання C++.
define: - тлумачыць тэрмін, напрыклад „define fraud” або “define:fraud” або “define:magnetism”. Паказвае значэнне слова згодна са слоўнікамі і энцыклапедыямі.
OR (або ) – упісваецца паміж славамі, калі хочам, каб Гугл шукаў штосці адно, або іншае  Напрыклад “Гродно OR Гродна OR Гародня OR Горадня” шукае не гэтыя словы разам, а альтэрнатыўна.
~ - пошук сінонімаў (напрыклад “~priest”, калі хочам даведацца, якія сінонімы выкарыстоўваюцца да слова “святар” на ангельскай мове)
related: - падобныя па зместу сайты
link: - пошук сайтаў, што спасылаюцца на той, што нам цікавы. Напрыклад, калі нам цікава, хто спасылаецца на gorad.by, то пішам “link:gorad.by”

Скароты (ярлычкі):

weather (погода)

time (время)

назвы футбольных каманд (напрыклад Real madrid, borussia dortmund і г.д.)

sunrise (восход)
Напрыклад, напісаўшы “weather Hrodna”, “time Tokio” ці “sunrise Tel Aviv”, мы адразу атрымаем дакладны вынік, адпаведна, па актуальным надвор’і ў Гродне, дакладным часе ў Токіа і часе ўзыходу сонца ў Тэль Авіве
Іншыя скароты:
map (карта)

flight
Гугл мае ўбудаваныя канвертары/калькулятары


Напісаўшы “10 cm in inches” (ці тое самае па-руску ў рускай версіі Гугл) вы адразу даведаецеся, колькі гэта 10 см у дзюймах. Адпаведна запыт “150 euro in hryvnia” ці “100 USD in PLN” дасць нам доступ да зручнага калькулятара валют.

GooglePublicData – вялікі збор адкрытых публічных дадзеных
http://www.google.com/publicdata/
У рускай і польскай версіях – малавата дадзеных. У ангельскай шмат.

Наогул, рэсурс найбольш дадзеных мае пра Штаты, што не дзіўна. Але і нам ён можа быць вельмі карысны!



GoogleNews – магчымасці персанальнай настройкі і пошуку ў самых актуальных навінах. Беларускай версіі няма. Але абавязкова паглядзіце дома тую, што вам можа быць цікава (ангельская, руская, польская, украінская).
http://news.google.com

На наступным занятку скончым з Гуглам і пастаремся паспець яшчэ штосці :)




А цяпер: хатняе заданне


  1. Вы працуеце ў рэдакцыі і шэф даў вам заданне. Ён пачуў недзе, што існуюць рыбкі, якія выкарыстоўваюццца ці то ў педзікюры ці то неяк у лячэнні стапы... Ён дакладна не памятае. Вы мусіце даведацца, што гэта за рыбка і як яна выкарыстоўваецца.

Вам трэба даведацца, ці ёсць у беларусі фірмы, якія прапануюць працэдуры для ног з выкарыстаннем гэтай рыбкі. Таксама мусіце даведацца, ці ёсць такія паслугі ў нашых суседзей (Літва, Латвія, Расія, Украіна, Польшча). Даведайцеся колькі каштуюць працэдуры і прыдумайце макет інфаграфікі, якая б тлумачыла чытачу, што гэта за рыбка, колькі каштуе працэдура з ёй і дзе беларусы могуць скарыстацца такой паслугай.

Вы мусіце таксама запісаць увесь алгарытм пошуку, каб на зянатку параўнаць спосабы, якімі вы карысталіся, каб знайсці інфармацыю.




  1. Да вас дайшлі чуткі, што ў лідарах па прыцягненні замежных інвестыцый у студзені 2013 быў Смаргонскі раён. Знайдзіце пацверджанне інфармацыі (надзейную крыніцу!) і інфармацыю па іншых рэгіёнах для параўнання. Знайдзіце тлумачэнне – чаму Смаргоні ўдалося прыцягнуць такі аб’ём інвестыцый?

Намалюйце магчымы спосаб візуалізацыі гэтай статыстыкі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка