Як трэба пісаць пераказ?
1. Падчас першага чытання тэксту звярніце увагу на яго моўныя асаблівасці, структуру. Трэба пастарацца вылучыць мастацкія сродкі. Самае важнае зразумець - а навошта аўтар гэта напісаў? Што ён хацеў сказаць? Падчас першага прачытання тэксту звычайна не рэкамендуюць што-небудзь пісаць, а вось пасля - запісаць асноўныя, ключавыя для раскрыцця асноўнай думкі словы і словазлучэнні, прычым пакідаць паміж імі вялікую пустую прастору, каб потым можна было ўпісаць яшчэ. Адразу вызначце стыль (мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, гутарковы). Частай памылкай з'яўляецца менавіта змена стылю пры напісанні пераказу. !!! Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома, робяць памылкі).
2.Таксама важнай задачай з'яўляецца і вызначэнне тыпу маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. Пры апісанні вызначце прадмет і якія яго прыкметы выбраны аўтарам як характэрныя. Калі апавяданне, то як пачынаюцца падзеі, якая кульмінацыя (самае напружанае сюжэтнае дзеянне) і развязка. Пры разважанні неабходна дакладна выявіць тэзіс, доказы і выснову.
3.Пасля першага праслухоўвання можаце накідаць і план тэксту. Чым падрабязней ён будзе, тым лягчэйвам будзе аднавіць зыходны змест. Дзякуючы плану будуецца лагічная схема пісьмовай працы.
!!! Не трэба:
– старацца запісаць як мага больш слоў, словазлучэнняў, сказаў, бо гэта парушае цэльнасць успрымання;
– намагацца запомніць складаныя сінтаксічныя канструкцыі.
4. Галоўная мэта другога праслухоўвання - канкрэтызацыя першапачатковых уражанняў.Тут запішыце ключавыя словы і словазлучэнні, пастарайцеся прасачыць развіццё кожнай мікратэмы. У пакінутыя пустоты ўпішыце словы, якія будуць удакладняць змест.
Пасля завяршэння паўторнага чытання прыступайце да напісання чарнавога варыянту пераказу.
5.Пры напісанні тэксту абавязкова выкарыстоўвайце мастацкія абароты і эпітэты, каб ён не быў сухім і знежывелым . Аднак не варта занадта захапляцца, каб пераказ не атрымаўся занадта яркім.Гэтак жа не варта суха апісваць факты, падзеі або дзеянні. Адной з самых распаўсюджаных памылак у напісанні пераказу, ды і, мабыць, любога іншага тэксту, лічыцца паўтор адных і тых жа слоў, што называецца таўталогія. Каб пазбегнуць гэтай непрыемнасці, уважліва перачытайце напісаны тэкст і замяніце словы, якія паўтараюцца, сінонімамі, а таксама выключыце лішнія словазлучэнні .
6. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні. Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка обо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
7.Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое – небудзь слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.
Як правяраць напісанае.
1.Звярніце ўвагу на:
правапіс о, э, а (ы), а таксама е, ё, я
напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;
ужыванне часціц не, ні;
напісанне часціцы не з рознымі часцінамі мовы;
напісанне прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае).
2.Для таго, каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе (раздзяляе аднародныыя члены, часткі простага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка і г.д.). Злучнікі, якія сустракаюцца ў тэксце, - гэта своеасаблівыя “падказчыкі”, якія дапамогуць у прыняцці правільнага рашэння. |