Якой “разумовай дзейнасці” не хапае абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні?



Дата канвертавання03.01.2018
Памер43.67 Kb.
#15989
Фяськоў, М.С. Якой “разумовай дзейнасці” не хапае абітурыентам

на ЦТ? // “Настаўніцкая газета” ад 9 лістапада 2017 г. 


Якой “разумовай дзейнасці” не хапае абітурыентам



на цэнтралізаваным тэсціраванні?
Час ад часу ў прафесійным (і не толькі) асяродку ўносяцца прапановы па ўдасканаленні тэставых заданняў.

Больш за ўсё аўтары прапаноў спасылаюцца на адсутнасць так званай творчай складальнай тэставых заданняў. Праўда, адны лічаць, што адсутнасць “гэтай творчасці” ёсць недахоп фармату тэстаў, бо яны не дазваляюць праводзіць доказ матэматычных тэарэм, што магчыма пры традыцыйных экзаменах. Другія падтрымліваюць модны брэнд крытыкі тэставых заданняў за адсутнасць у іх нейкай віртуальнай творчасці, дэманструючы тым самым сваю “дасведчанасць”. Між тым, і першыя і другія звычайна ніколі не прапануюць канкрэтнай мадэлі творчых, на іх думку, заданняў. Яно і зразумела, так як яе не існуе ў той форме, пра якую яны “малююць” у друку і розных інтэрв′ю.

Вось днямі ў адным з перыядычных выданняў наш калега выказваў меркаванне, што “Можно было бы вполне разрабатывать задания, которые развивали бы мышление, а не только проверяли уровень тех или иных знаний. По этому пути надо идти обязательно.”

Дазволю сабе не пагадзіцца з такім меркаваннем і прапановай, бо разумовая дзейнасць у нашым выпадку не вобласць ведаў, а працэс разважання, які і прыводзіць да рашэння любога тэставага задання. Нельга падзяліць заданні на тыя, дзе патрэбна разумовая дзейнасць асобы, і на тыя, якія можна выканаць у іншым рэжыме. Нават самыя прымітыўныя заданні патрабуюць разумовай дзейнасці асобы. Пры гэтым, адны заданні могуць быць больш творчымі, другія – менш.

Так, для прыкладу, нават такое “нятворчае” заданне, дзе патрэбна вылічыць плошчу прамавугольніка (S=a∙b), патрабуе і разумовай дзейнасці, і творчай працы.

Хоць, безумоўна, больш творчага падыходу патрабуецца ў заданні на высвятленне прычын восеньскага лістападу ва ўмераных геаграфічных шыротах. Пры выкананні такога задання абітурыент віртуальна выяўляе паслядоўнасць змен прыродных з′яў і ўплыў іх на расліннасць:



  1. Як змяняецца тэмпературны рэжым паветра па порах года. (Летам станоўчыя температуры, зімой – адмоўныя.)

  2. Як ідзе працэс жыўлення дрэў. (Водны раствор спажыўных рэчываў па капілярах дрэў паступае да лісця.)

  3. У якім агрэгатным становішчы будзе знаходзіцца водны раствор спажыўных рэчываў пры адмоўных тэмпературах і да чаго ён прывядзе дрэвы. (Лёд у капілярах дрэў разбурае яго структуру, ад недахопу жыўлення і паніжэння тэмпературы паветра спыняецца фотасінтэз, жаўцее і ападае ліст.)

Так, разумовая дзейнасць абітурыента прывядзе да заключэння, што “лістапад” – гэта сродак самаабароны дрэва ад магчымага яго разбурэння пры адмоўных тэмпературах паветра.

Дарэчы кажучы, “разумовая дзейнасць і творчыя здольнасці” асобы развіваюцца падчас вучэбнага працэсу і пастаяннай практыкі. Любы ж экзамен, у тым ліку ў форме тэсціравання, праз розныя прыёмы разумовай і творчай дзейнасці, правярае, які ўзровень ведаў і ўменняў дасягнула гэта асоба.



Наяўны высокі ўзровень ведаў і ўменняў абітурыента – гэта вынік яго пастаяннай творчай і разумовай дзейнасці.

Разам з тым нагадаю, што цэнтралізаванае тэсціраванне ў нашай краіне выступае формай уступных іспытаў для абітурыентаў вышэйшай школы. Задача заключаецца ў тым, каб з асяродку ўсіх жадаючых атрымаць вышэйшую адукацыю адабраць найлепшых. Таму змест і фармат тэстаў, а таксама сістэма шкаліравання рэзультатаў іспытаў выступаюць як сродак, як спецыфічная тэхналогія толькі для адбору абітурыентаў для іх далейшай вучобы. Адсюль і заданні павінны быць творчымі і прадметна змястоўнымі настолькі, каб дазволіць дыферэнцыраваць абітурыентаў. У іншым выпадку, калі заданні будуць занадта цяжкія ці выйдуць за межы вучэбных праграм або будуць вельмі простыя, то яны стануць непрыгоднымі для тэстаў, так як іх дыферэнцыруючая здольнасць будзе вельмі нізкай.

Тэсціраванне, якое сёння праводзіцца ў нашай краіне, звычайна называюць нарматыўна-арыентаваным. Для ацэнкі яго рэзультатаў выкарыстоўваецца адна з самых распаўсюджаных у вобласці тэсціравання шкала мадыфіцыраваных пярвічных балаў. Выніковы бал па гэтай шкале прыраўноўваецца да першаснага бала. Калі ж затым узяць адносіны першаснага бала да ліку заданняў у тэсце і выявіць яго ў працэнтах, то атрымаецца стабальная шкала. Яна носіць функцыі тэхналагічнай шкалы і тым самым дазваляе ранжыраваць абітурыентаў з вялікай дакладнасцю пры арганізацыі конкурсу і іх залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Гэта шкала вельмі добра адлюстроўвае розніцу ў ведах як найбольш падрыхтаваных, так і менш паспяховых абітурыентаў, што адпавядае мэтам і задачам цэтралізаванага тэсціравання. Нельга літаральна параўноўваць рэзультаты іспытуемых па розных сістэмах шкаліравання ці формах правядзення экзаменаў, бо кожнае з іх мае сваю параметрызацыю.

Усякія прапановы па змяненні тэхналогіі тэсціравання заўсёды ідуць следам за ўвядзеннем новых функцый і задач ЦТ (напрыклад, зрабіць выніковай формай атэстацыі навучэнцаў), а не наадварот.

Часта асобныя бацькі, а то нават і настаўнікі разглядаюць сучаснае цэнтралізаванае тэсціраванне як нейкую альтэрнатыву выпускным экзаменам за курс сярэдняй школы. На самай справе гэта рабіць немэтазгодна.

Калі б цэнтралізаванае тэсціраванне праводзілася як выпускны экзамен пасля 11-га класа, то тады і фармат заданняў, і сістэма шкаліравання былі іншымі. У сучаснай тэсталогіі такі падыход называюць нарматыўна-крытэрыяльным.

Цяпер жа ўстановы сярэдняй адукацыі праводзяць гэтыя экзамены, як кажуць, у традыцыйнай форме.

Што тычыцца экспертызы нашай сістэмы на фармат тэстаў, іх зместу і наяўнасці так званай “творчай складальнай”, то ў межах Міжнароднай Асацыяцыі Ацэньвання (АЕА), членамі якой мы з′яўляемся, ідзе ўзаемнае сувымярэнне асноўных яе параметраў і абмен вопытам па хвалюючым бакі праблемах.

Наш сумесны з кіраўніцтвам асобных універсітэтаў маніторынг складу студэнцкай аўдыторыі сведчыць аб высокай карэляцыі рэзультатаў ЦТ і экзаменацыйных сесій. Тыя, хто на тэсціраванні атрымаў за 80-90 балаў і болей, і заліковыя кніжкі не саромеўся дэманстраваць бацькам і знаёмым. Тыя ж студэнты, хто ні разу з першага заходу на экзамене не змог пераканаць прафесара ў сваіх ведах, і сэртыфікатам пасля тэсціравання не хваліліся.

М. Фяськоў






Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал