Якуб Колас Акінчыцы




Дата канвертавання14.01.2017
Памер445 b.


Якуб Колас


Акінчыцы

  • Якуб Колас

 нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы 

Мінскага павета Мінскай губерніі (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці).

Уплывы на фарміраванне асобы творцы

Жыццё ў Альбуці, маляўнічыя навакольныя краявіды, цікавыя апавяданні розных падарожных, якія, як успамінаў пазней пісьменнік, раскрывалі яму новы свет разуменняў і ўяўленняў, пакінулі значны след у душы юнага Кастуся. Слухаў ён і беларускія песні, якія спявала маці. Вялікі аўтарытэт меў у падлетка дзядзька па бацьку — Антось, які першы абудзіў цікавасць да літаратуры.

Першы верш "Вясна"

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!  Згінуў снег з сырой зямлі;  Папсавала гразь дарогу,  Перавалы загулі.  Сонца грэе, прыпякае;  Лёд на рэчцы затрашчаў.  Цёплы вецер павявае,  Хмар дажджлівых нам прыгнаў.  Вось і бусел паказаўся,  Гусі дзікія крычаць,  Шпак на дубе расспяваўся,  Жураўлі ўжо ляцяць.  I зіма, як дым, прапала!  Зелянее луг, ралля.  Як ад болю, ачуняла  Наша родная зямля

Нясвіжская настаўніцкая семінарыя

  • Падчас вучобы у семінарыі пачаў ствараць вершы і празаічныя творы на беларускай мове. Складаў вершы аб прыродзе, нялёгкім існаванні селяніна, напісаў паэмы "Каля кастра" і "Страх", тэксты якіх не захаваліся, а таксама першы празаічны твор – этнаграфічны нарыс "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле"



Першы надрукаваны твор паэта

  • 1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнай газеце "Наша доля" з'явіўся верш —"Наш родны край". Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас



Турэмнае зняволенне



Першы зборнік вершаў "Песні жальбы" 



Сустрэча з Янкам Купалам

У жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству

Сям’я Якуба Коласа

  • У чэрвені 1913 г. Канстанцін Міцкевіч узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў (Даніла, Юрка, Міхась).



Годы Першай сусветнай вайны

  • Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916 г.) служыў у запасным палку ў г.Перм. У сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі).



1920 -1930-я гг.

  • У 1921 г. Якуб Колас вярнуўся ў Мінск. Быў супрацоўнікам Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы,  літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытута Беларускай Культуры, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце.  



Паэма "Новая зямля"

  • У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. У творы яскрава апісаны побыт народа, выведзены тыповыя беларускія характары.



Паэма “Сымон-музыка”

  • Гэта твор аб народных вытоках мастацтва, лёсе таленту з народа, духоўным адраджэнні нацыі. Трагічныя і драматычныя матывы ў ім пераплятаюцца з жыццясцвярджальнымі і аптымістычнымі. Паэт асвятляе своеасаблівасць нацыянальнага шляху беларусаў, выказвае надзею на актывізацыю духоўна-творчых сіл народа. 



Апошнія гады жыцця

Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х гг. і да канца жыцця, Якуб Колас працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі дзеяч. У яго заўсёды знаходзілі водгук праблемы асобных грамадзян, паслядоўна адстойваў ён інтарэсы і ўсёй беларускай нацыі. У 1956 г. пісьменнік падрыхтаваў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, дзе выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне.

Аповесць “На ростанях”

  • У 1954 г. была завершана аповесць "На ростанях", у якой апісаны падзеі 1906-1911 гг. Яна стала 3-й, апошняй (разам з дзвюма папярэднімі — "У палескай глушы", "У глыбі Палесся"), часткай аднайменнай трылогіі.



Магіла Якуба Коласа



Памяць

  • Імем Коласа названы Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску.        Творы Якуба Коласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. У тэатрах ставіліся п'есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю. Семянякам створана опера па паэме "Новая зямля", Ю. Багатыровым па аповесці "Дрыгва" — опера "У пушчах Палесся". На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў.  Коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў выкарыстоўвалі кампазітары М.Чуркін (песні "Краска", "Вясна", рамансы "Маёй каханцы", "Гусі..."), А. Туранкоў (рамансы "Усход сонца", "Дудка", песня "Радасць"), Я. Цікоцкі (рамансы "Каманіну, Малакову, Сляпнёву", "Пераможны май") і інш. Яшчэ ў 1929 г. быў зняты фільм "Песня вясны" (рэжысёр В. Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа "На прасторах жыцця". У 1960-1961 гг. экранізавана трылогія "На ростанях" (фільм "Першыя выпрабаванні", рэжысёр Ул. Корш-Саблін).




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка