Яшче знакаміты педагог К. Д. Ушынскі зазначый, што вялікае выхаваўчае ўздзеянне релігіі павінна спалучаць у сябе намаганні школы, сям




Дата канвертавання23.02.2017
Памер25.06 Kb.

Приложение 29




Яшче знакаміты педагог К.Д. Ушынскі зазначый, што вялікае выхаваўчае ўздзеянне релігіі павінна спалучаць у сябе намаганні школы, сяміі царквы. А служыцелі царквы упэўнены, што духоўнае выхаванне трэба пачынаць з дзяцінства, а правільней – з моманту нараджэння. І гэта добра разумее калектый дзіцячага садка №4 г. Пружаны. У гэтым лёгка было пераканацца, наведаўшы апошняе мерапрыемства – семінар – лекторый для бацькоў “Праваслаўе ў духоўнай культуры Беларусі”.
ДУХОЎНАСЦЬ ВЫХОЎВАЕЦЦА З ДЗЯЦІНСТВА



Лекцыяй выхавацеля Ж.М. Севасцьянчук на тэму “Царква і

яе роля ў выхаванні дзяцей” тут не абмяжавалася. Настаяцель Пружанскай Свята- Прэабражэнскай царквы іерэй Ігар Мрыхін азнаёміў са святынямі, шануемымі іконамі сабора Аляксандра Неўскага. Было прапанавана завочнае падарожжа па святых мясцінах Беларусі пры дапамозе кніг з фонду цэнтральнай районнай бібліятэкі. А самае галоўнае – усе змаглі ўбачыць, чаму навучыліся іх дзеці. Пад кіраўніцтвам выкладчыка нядзельнай школы сабора Аляксандра Неўскага В. А. Высоцкай яны падрыхтавалі сапраўднае дзіцячае свята духоўнасці. У вершах, песнях, маленькіх інсцэніроўках дзеці славілі Бога.

І гэтае мерапрыества – не адзінае, а адно з многіх у сістэме маральна- духоўнага выхавання дзяцей. Яшчэ ў 2006 годзе тут распрацавана праграма супрацоўніцтва паміх праваслаўнай царквой і дзіцячым садком. З мінулага года першакласнікі і выхаванцы падрыхтоўчай групы займаюцца ў гуртку “Хрыстас-лавы”. А для бацькоў дзейнічае клуб “Праваслаўныя бацькі”. І гуртком, і клубам кіруе загадчыца садка Г.М. Аляхновіч. І гэта невыпадкова: яна скончыла спецыяльные курсы падрыхтоўкі ў Мінскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Чалавек веруючы, яна імкнецца пасеяць зяряты духоўнасці ў душах і дзяцей, і бацькоў. Менавіта вядучая роля педагога, кіраўніка – бадай, галоўнае ў працэсе маральна-духоўнага выхавання.

А цікавых мерапрыемстваў пры рэалізацыі праграмы духоўнага выхавання адбылося шмат. Яны праходзілі з ўдзелам айца Вячаслва і матушкі Аляўціны Левых, педагога – псіхолага Т.Курачынскай, супрацоўнікаў раённай дзіцячай бібліяткі, музычнага кіраўніка І.А. скрылёвай. Гэта і гутаркі- дыялогі, і песнапенні, і тэматычныя выставы, і прагляд- абмеркаванне дакументальнага фільма рэжысёра В. Матвеевай “Хто люляе калыску”…



Усё гэта дае падставы сцвяржаць, што вопыт работы дзіцячага садка №4 по духоўна-маральным выхаванні дастойны пераймання. Сёння ў рэлігіі, мастацтва, літаратуры, устаноў адукацыі і культуры адна агульная задача – дапамагчы юням душам вытрымаць націск жорсткай рэальнасці. І варта памятаць, што усё пачынаецца з дзяцінства.

Ніна ШАБУНЯ,

Загадчыца адзела маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка