Юрчак Дзяніс Валер’евіч старшы выкладчык




Дата канвертавання14.11.2017
Памер8.84 Kb.
Юрчак Дзяніс Валер’евіч

старшы выкладчык

Нарадзіўся 21 студзеня 1981 г. у в. Перамонт Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў СШ №7 г. Віцебска, гістарычны (2003 г. спецыяльнасць “Гісторыя. Беларуская мова і літаратура”) і юрыдычны (2008 г. спецыяльнасць “Правазнаўства”) факультэты УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Педагагічныя вымярэнні” ў РІВШ (2010-2011 гг.).

У 2003-2006 гг. навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыі Беларусі, на якой працуе з 2004 г. выкладчыкам, з 2008 г. – старшым выкладчыкам.

З 2009 г. на пасадзе намесніка дэкана гістарычнага факультэта УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”.

Ва ўніверсітэце выкладае курсы “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя і арганізацыя турызму”, “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”.

Сфера інтарэсаў: двухбаковае супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы, беларуска-украінскія сувязі, гісторыя турызму і падарожжаў, краязнаўства.



Аўтар больш 40 навуковых прац у спецыялізаваных выданнях Беларусі і Украіны, у тым ліку 2-х манаграфій (адна з якіх выканана ў сааўтарстве).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка