Юрыспрудэнцыя рэнесансу І заканамернасці гісторыі права беларусі




Дата канвертавання21.02.2018
Памер59.53 Kb.

ЮРЫСПРУДЭНЦЫЯ РЭНЕСАНСУ І ЗАКАНАМЕРНАСЦІ ГІСТОРЫІ ПРАВА БЕЛАРУСІ

Дзербіна Г. В., Беларускі навукова-даследчы Інстытут дкументазнаўства і архіўнай справы


Юрыспрудэнцыя эпохі Рэнесансу, як і агульная культура эпохі цалкам, разглядаецца як аснова сучаснага права, этап дынамічнага развіцця рамана-германскай прававой сям’і і прававых сістэм краін, якія складалі яе прававую супольнасць. У гісторыка - прававой навукі сфарміравалась вызначэнне права Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) ў XVI ст. як сістэмы рамана-германскай прававой сям’і, якая мела выразны рэнесансны характар [ 1, s. 22-26].

Польскія, англійскія, амерыканскія даследчыкі : Ю. Бардах, Г. Берман, С. Годэк, В. Гордон, Ю. Кіршнер, А. Робінсон, В. Урушчак, Т. Фергус і інш. вылучаюць наступныя рысы юрыспрудэнцыі Рэнесансу: моцнае ўздзеянне агульнай культуры Рэнесансу, рэцэпцыя рымскага права, кадыфікацыя права на аснове канцэпцыі гуманістычнай школы права [1, s. 23; 2, s. 77; 3, 46-63, 80-88; 5, s. 170-178; 13, р. 364-367]. Гуманістычная школа права абгрунтавала прыярытэт закону як крыніцы права на каштоўнасцях патэнцыялу натуральна-прававых ідэй, ідэалах рымскай юрыспрудэнцыі, разуменне закону як выяўленне разумнага і справядлівага права.

Школа ўзнікла ў XVI ст. на фоне агульных тэндэнцый “адраджэння” антычнай культуры, вяртання сапраўдных тэкстаў крыніц рымскага права і тагачаснай адаптацыі рымскага права, ідэалогіі ренесанснага гуманізму. Заснавальнікамі новай дактрыны з’явілісь, пераважна, юрысты Італіі,

Францыі, Германіі, але школа мела распаўсюджванне і ў іншых еўрапейскіх краінах. Прадстаўнікамі школы былі А. Альцыятус, Ж. Куяцыус, Г. Данэлус, Г. Бюдэус, У. Цазіус, Ш. Дзюмулен, Жан Бадэн, Гі Какіль, Ж. Кальвін і інш..

Працэс кадыфікацы права рэнесанснага перыяду зацвердзілі вядомыя ў ВКЛ крыніцы чэшскага, польскага і нямецкага права: “Ардынацыя земская Каралеўства Чэшскага” 1500 г.( 1527 г., 1530 г., 1549 г.), праца В. Карнэліуша з Вышэграду 1508 г. (прыватная), Статут Ласкага 1506 г., Formulaprocessus 1523 г., Корэктура праў 1523 г., працы Я. Пжылускага 1553 г., Я. Гербурда 1563 г., С. Сарніцкага 1594 г., Я. Янушоўскага 1600 г., М. Яскера 1535 г., П. Шчэрбіча 1581 г., Б. Гроіцкага 1558, 1559 г., 1567 г.; Караліна 1532 г. і інш. Кадыфікацыя ахапіла не толькі земскае права, але права гарадское (найперш магдэбургскае) і кананічнае права.

Рэнесансавы характар Статутаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. адлюстраны ў некалькіх аспектах, у аснову якіх пакладзена канцэпцыя кадыфікацыі гуманістычнай школы права. П. Раізій, доктар рымскага і кананічнага права, найлепшы вучань А. Альцыятуса, уплывовы прадстаўнік гуманістычнай школы права, зрабіў важкі унесак у прававую культуру ВКЛ.

П. Раізій непасрэдна удзельнічаў у распрацоўкі Статутаў 1566 і 1588 гг., з’яўляўся суддзем асэсарскага суда, каралеўскім сакратаром і юрысконсультам, узначаліў першую школу грамадзянскага права ў Вільні. Важнай падзеяй у навуковым жыцці Еўропы з’яўляўся юрыдычны трактат П. Раізія на аснове судовай практыкі ВКЛ “DecisionesPetriRoyziiMaureiAlcagnicenRegiiiureconsultiderebusinsacroauditorioLituanicoexappelationeiudicatis” Cracoviae, 1563. Трактат напісаны на падставе абагульненняў судовай практыкі вышэйшых судоў ВКЛ, у якім аналізавалісь праблемы прымянення права праз параўнанне з тлумачэннямі класічных рымскіх юрыстаў і каментарыямі постгласатараў, найперш Бартала Сасаферата. Трактат меў шырокую аўдыторыю чытачоў ў Еўропе, друкаваўся у Кракаве ў 1563, Франкфурце на Майне ў 1570, Венецыі ў 1572. П. Раізій вызначыў ролю рымскага права як дзеючага ў ВКЛ, яго агульным ўплыве на прававую культуру ВКЛ [ 9, p. 3, 7.].

Традыцыйна лічыцца, што рымская інстытуцыйная сістэма права была пакладзена ў аснову сістэмы Статутаў ВКЛ, сучасныя даследаванні сведчаць аб грунтоўнай ролі рымскага права пры распрацоўкі Статутаў [1, s. 23; 2, s. 77; 3, 46-63, 80-88; 15, с. 170-178]. Рымскае права з’явілась часткай прававой сістэмы ВКЛ, ужывалася ў судах як адна з дапаможных крыніц права, што адлюстраваў Статут 1588 г. і судовая практыка ў ВКЛ. Рэцэпцыя рымскага права развязала практычныя пытанні свабоды распараджэння маёмасцю, развіцця інстытутаў спадчыннага, апекунскага права, інстытута ўласнасці. Такім чынам, “адраджэнне” рымскага права ў прававой сістеме ВКЛ было важным накірункам развіцця ўласнага права.

Уплыў Рэфармацыі на фарміраванне дактрыны рамана-германскай прававой сям’і, роля прававых вучэнняў рэфарматараў (найперш Ж. Кальвіна) у кадыфікацыі публічнага права ВКЛ уяўляецца значнай, што абгрунтавана ў працах айчынных і замежных даследчыкаў [5, p. 174, 210-212; 5, c. 46-56; 6, c. 192-225; 10, c. 121-135]. Ж. Кальвін распрацаваў філасофію свецкага права, у якой праву надавалася значэнне інструмента Рэфармацыі, абгрунтаваў неабходнасць кадыфікацыі права, развіцця асноў парламентарызму [13, p. 367 - 386.].

Асаблівасці здзяйснення кадыфікацыі права у ВКЛ, мяркуецца, грунтуюцца на ясна акрэсленай канцэпцыі кадыфікацыі гуманістычнай школы права пад уплывам рэнесанснага гуманізму і ідэалогіі Рефармацыі. Кальвінізм у ВКЛ меў шырокае кола прыхільнікаў, у тым ліку сярод палітычнай эліты, з кола якой на пасуду канцлераў з паловы XVIcт. прызначалісь выключна кальвіністы. Распрацаваная канцэпыя кадыфікацыі права спрыяла аб’яднанню ў адзіным Зборы асноўных інстытутаў публічнага і прыватнага права, што было неабходна ў сувязі з невялікай колькасцю папярэдняга заканадаўства, кадыфікацыі права за кароткі час у форме Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Аднак адсылкі норм прыватнага права да больш грунтоўных крыніц іншаземнага права шырока ўжывалісь на практыкі і ў заканадаўстве.

Школа права гуманістаў мела розны уплыў на прыватнае і публічнае права краін рамана-германскай прававой сям’і. Суддзі шырока выкарыстоўвалі рымскае права, апрацаванае каментатарамі, найбольш былі запатрабаваны каментарыі цывільнага права Бартала Сасаферата, якія мелі надзвычайны аўтарытэт. Інстытуты прыватнага права ў Статутах выпрацаваны на падставе абагульнення звычаяў, судовай практыкі, сеймавых ухвалаў, нормаў прывілеяў і шляхам рэцэпцыі інстытутаў і нормаў рымскага права ( апекі, спадчыны, тэстамента, маёмасных адносін ), магдэбургскага права ( спадчынныя дачыненні, сямейная маёмасць), кананічнага права (шлюбныя адносіны), іншых крыніц. Кардынальныя змены школа гуманістаў прынесла ў публічнае права. Вядомыя прадмовы Л. Сапегі да Статута 1588 г. зацвердзілі прынцыпы вяршынства права, правой асобы на вольнасць, жыццё, годнасць і маёмасць як канэпцыю кадыфікацыі права ВКЛ. Адметным з’яўляўся не толькі рэнесансны характар заканадаўства, але маштаб і дынаміка кадыфікацыі.

Дактрына гуманістычнай школы права абгрунтавала натуральныя правы чалавека, якія павінны забяспечывацца правам, на рацыянальнай аснове былі распрацаваны інстытуты канстытуцыйнага, адміністратыўнага крымінальнага права. Кадыфікацыя інстытутаў публічнага права Статутаў ВКЛ здзяйснялась, пераважна, на падставе заканадаўства, прывілеяў, пастаноў сейма, іншых актаў, судовай і адміністратыўнай практыкі, палітычных традыцый, уплыў замежных крыніц быў больш абмежаваны,

пераважна тычыўся некаторых інстытутаў крымінальнага права. Статут 1588 г. ( р. 3, арт. 7, 8, 9, 15 і інш.), Генрыкавы артыкулы і іншыя акты зацвердзілі фарміраванне дзяржаўнасці ВКЛ, Рэчы Паспалітай як шляхецкай рэспублікі.

У XVI ст. на падставе работ выбітных гуманістаў, рэфарматараў і навукоўцаў ВКЛ Ф. Скарыны, А. Волана, С. Буднага, М. Літвіна, А Ратондуса, П. Раізія, Л. Сапегі і інш. сфарміравалась канцэпцыя права ВКЛ, на аснове якой развівалась навука, заканадаўства і судовая практыка, здзяйснялась кадыфікацыя.



Інтэгратыўныя ўласцівасці рэнесанснай юрыспрудэнцыі забяспечылі поспех кадыфікацыі права еўрапейскіх краін, у тым ліку права Вялікага Княства Літоўскага, рэнесансны Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў да пачатку XIX ст. Права ВКЛ як частка рамана-германскай прававой сям’і аб’ядноўвала дзяржаву з іншымі еўрапейскімі краінамі ў праваразуменні, падобным рэгуляванні праваадносін нормамі інстытутаў прыватнага права, аналогіямі ў развіці інстытутаў публічнага права, адзначаныя тэндэнцыі былі слушна падкрэсленыя айчыннымі і замежнымі даследчыкамі [ 8, c. 7-8; 11, c. 37; 12, 97; 14, с. 118 ].

Літаратура

  1. BardachJ. StatutyLitewkieapraworzymskie. Warzsawa, 1999. S. 156.

  2. S. Gogek. ElementyprawarzymskiegowIIIStatucelitewskim (1588).

Warszawa: OFICYNANAUKOWA, 2004. -230 s.

  1. Дзербіна, Г. В. Права і сям”я ў Беларусі эпохі Рэнесансу / Г. В. Дзербіна. – Мінск: Тэхналогія, 1997. – 175 с.

  2. UruszczakW.EuropejskiekodeksydobyRenesansu . // CzasopismoPrawno-Historyczne. 1988. T. XL. Z.1.

  3. Robinson O. F, Fergus T. D., Gordon W. M. European legal history. London; Dublin; Edinburgh, 1994. – p. 368Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990. – c. 256.

  4. Лаппо И.И. Литовский Статут 1588. Каунас, 1934- 36. Т.1.- с. 591.

  5. Пичета В. И. Белоруссия и Литва XV - XVI вв. М., 1961.

  6. Давид Р., Жофре-Спинози К. Основные правовые системы современности. М., 1998. - c. 398..

  7. DecisionesPetriRoyziiMaureiAlcagnicenRegiiiureconsultiderebusinsacroauditorioLituanicoexappelationeiudicatis. Cracoviae, 1563. – p.762.

  8. Берман Г. Вера и закон : примирение права и религии. М., 1999. - с. 431.

  9. Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI-XVII стст. Мн., 1999.-c. 195.

  10. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999. - c. 223.

  11. JohnCalvin. InstitutesoftheChristianReligion. // J.W. Boyer, J.Kirshner. UniversityofChicagoReadingsinWesternCivilization. The Renaissance. Chicago&London, 1986. V.5. – p. 434.

  12. Я. А. Юхо. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн. Дапам. - У 2 ч. Ч. 1., Мінск: РІВШ БДУ, 2000.- с. 349.

  13. Пахман С. А. История кодификации гражданского права: В 2 т. Спб., 1876. т.1. – c. 378.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка