З 26 красавіка 2017 г уступілі ў сілу некаторыя змены, унесеныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 г




Дата канвертавання13.01.2018
Памер15.41 Kb.
Пра змены ў адміністрацыйных працэдурах, што выконваюцца падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў

З 26 красавіка 2017 г. уступілі ў сілу некаторыя змены, унесеныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 г. № 21 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» у пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

З 26 красавіка 2017 г. павялічылася да 1 базавай велічыні дадатковая плата за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы (у паскораным парадку).

У падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, размешчаных у горадзе Мінску і абласных цэнтрах, за 7 дзён з дня падачы заявы (у тэрміновым парадку) выдадуць або абмяняюць пашпарт або від на жыхарства, калі ўнесена дадатковая плата ў памеры 2 базавых велічынь.

Напрыклад, за 7 дзён з дня падачы заявы ў тэрміновым парадку можна абмяняць пашпарт грамадзяніну, зарэгістраванаму па месцы жыхарства ў горадзе Мінску, абласных цэнтрах, а таксама Мінскім, Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім раёнах. Плата за адміністрацыйную працэдуру ў гэтым выпадку складаецца з дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 базавай велічыні і дадатковай платы за тэрміновасць у памеры 2 базавых велічынь.

У іншых рэгіёнах рэспублікі мінімальны тэрмін выдачы і абмену дакументаў, якія сведчаць асобу, як і цяпер, складзе 15 дзён. У такіх выпадках, акрамя дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 базавай велічыні, неабходна будзе даплаціць 1 базавую велічыню за паскораны парадак ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры. Таксама з 26 красавіка 2017 г. ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі рэспублікі ўведзены тэрміновы парадак (1 дзень з дня падачы заявы) для выдачы віз замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай платы складзе 3 базавыя велічыні.


С.Г. ЛІННІК,

начальнік аддзялення

па грамадзянстве і міграцыі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка