З вялікай літары пішуцца з малой літары пішуцца




Дата канвертавання14.02.2017
Памер44.01 Kb.
Ужыванне вялікай літары

З вялікай літары пішуцца

З малой літары пішуцца

1. Уласныя імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, уласныя імёны міфічных і рэлігійных асоб: Дунін-Марцінкевіч, Віні Пух, Ніл Сымонавіч, Геркулес, Божая Маці.
2. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў людзей і клічак жывёл суфіксамі -ев (-ёв-, -еў-), -ов (-ав, -аў-), -ін (-ын-): Пецева кніга, Караткевічаў раман, Генавы бароўкі, Марынін мёд.
3. Прыметнікі з суфіксам -ск-, якія ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Купалаўскі тэатр, Коласаўская стыпендыя.
4. Першае слова ў назвах гістарычных падзей, з’яў, дакументаў: Брэсцкі мір, Літоўская метрыка, Люблінская унія.
5. Першае слова і ўсе ўласныя найменні ў назвах каляндарных свят: Дзень настаўніка, Восьмае сакавіка (8 сакавіка), але: Дзень Перамогі, Дзень Рэспублікі, Нараджэнне Хрыстова, Ушэсце Гасподняе.
6. Усе словы ў назвах вышэйшых урадавых устаноў і арганізацый: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, але: Міністэрства асветы, Таварыства беларускай мовы.
7. Словы ў назвах найвышэйшых пасад і ганаровых званняў: Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Герой Працы.
8. Усе словы ў поўных назвах ордэнаў, акрамя слоў ступень, ордэн: ордэн Воінскай Славы, ордэн Айчыннай Вайны.

1. Індывідуальныя назвы людзей, якія страцілі значэнне ўласных і набылі значэнне агульнай назвы (звычайна з пагардлівым сэнсам): лавелас, тулягі, гарлахвацкія, плюшкіны.
2. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў, калі ўваходзяць у склад фразеалагізма: дамоклаў меч, танталавы пакуты.
3. Прыметнікі, у склад якіх уваходзіць суфікс -ск-: купалаўскія мясціны, скарынаўскі шрыфт.
4. Назвы гістарычных падзей, з’яў, грамадска-палітычных фармацый, гістарычных перыядаў, якія не ўспрымаюцца як уласныя назвы: крыжовыя паходы, грамадзянская вайна, каменны век.
5. Назвы масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца пастаянна: вечар адпачынку, дзень адчыненых дзвярэй.
6. Назвы ўстаноў, аддзелаў і частак устаноў, якія не з’яўляюцца ўласнымі назвамі: гарадское аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, аддзел кадраў.
7. Назвы пасад, званняў, тытулаў: міністр адукацыі, народны паэт, заслужаны майстар спорту.

Трэнінг

Пазначце, калі ласка, дзе пішацца маленькая, а дзе вялікая літары:

НА АЎТАЗАПРАВАЧНАЙ СТАНЦЫІ – на аўтазаправачнай станцыі

АЗОЙСКАЯ ЭРА – азойская эра

АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

АПАРАТ МОРЗЕ – апарат Морзе

МАРКАЎСКІЯ РАДЫ – Маркаўскія рады

БЕРАСЦЯНАЯ ГРАМАТА – берасцяная грамата

БЛІЗКІ УСХОД – Блізкі Усход

ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

ВЕЧНЫ АГОНЬ – Вечны агонь

ПАЗАЗЯМНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ – пазазямная цывілізацыя

УСХОДНЯЕ ПАЎШАР’Е – Усходняе паўшар’е

УСХОДНЯЯ ДАЎГАТА – усходняя даўгата

СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ – Сусветны дзень моладзі

СУСВЕТНЫ САВЕТ МІРУ – Сусветны Савет Міру

ГЕРКУЛЕСАВЫ СЛУПЫ – геркулесавы слупы

ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА – грамадзянскае права

ГРОДЗЕНСКІ СТАРЫ ЗАМАК – Гродзенскі Стары замак

ПАЛАЦ ШЛЮБУ – Палац шлюбу

КАНСКІ КІНАФЕСТЫВАЛЬ – Канскі кінафестываль

КУБАК ЕЎРОПЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ – Кубак Еўропы па лёгкай атлетыцы

КУРГАН СЛАВЫ – Курган Славы

МЕДАЛЬ “ЗА ПРАЦОЎНЫЯ ЗАСЛУГІ” – медаль “За працоўныя заслугі”

НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ – Нобелеўская прэмія

РАННІ НЕАЛІТ – ранні неаліт

ЭКАНАМІЧНАЯ РЭФОРМА – эканамічная рэформа

ПАЎНОЧНАЕ МОРА – Паўночнае мора

ПАЎНОЧНАЯ ШЫРАТА – паўночная шырата

СТОГАДОВАЯ ВАЙНА – Стогадовая вайна

УЧАСТКОВАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ – участковая выбарчая камісія

ФІЛАМАТЫ – філаматы

МІЖНАРОДНЫ КНІЖНЫ КІРМАШ – Міжнародны кніжны кірмаш

ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА – Вялікая Айчынная вайна



Заняткі складзены па матэрыялах дапаможніка Л.В.Леванцэвіча


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка