«зацвярджаю» Прарэктар па вучэбнай рабоце




старонка1/3
Дата канвертавання01.01.2018
Памер449.83 Kb.
  1   2   3


«ЗАЦВЯРДЖАЮ»
Прарэктар па вучэбнай рабоце

__________________ А.А. Саковіч
_________________
Рэгістрацыйны №

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»


ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА
(у кантэксце Другой сусветнай вайны)

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасцяў:


1-75 01 01

Лясная гаспадарка

1-75 01 01

1-89 02 02

1-75 02 01


Лясная гаспадарка (скарочаны тэрмин навучання)

Турызм і прыродакарыстанне

Садова-паркавае будаўніцтва (скарочаны тэрмин навучання)


1-36 05 01

Машыны і абсталяванне лясного комплексу

1-36 05 01

Машыны і абсталяванне лясного комплексу

(скарочаны тэрмин навучання)



1-46 01 02

Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей

1-46 01 02

Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей (скарочаны тэрмин навучання)

1-54 01 03

Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі

1-48 01 02

Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

1-48 01 02

Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў (скаро-

чаны тэрмин навучання)



1-48 02 01

1-26 02 03

1-26 02 03


Біятэхналогія

Маркетынг

Маркетынг (скарочаны тэрмин навучання)


1-25 01 07

1-25 01 08

1-25 01 07


Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (скарочаны тэрмин навучання)


1-36 07 01

Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўні-

чых матэрыялаў



1-36 07 01
1-53 01 01

Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўні-

чых матэрыялаў (скарочаны тэрмин навучання)

Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей(скарочаны

тэрмин навучання)



1-48 01 01

Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

1-48 01 01

Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў (скаро-

чаны тэрмин навучання)



1-57 01 01

Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарастанне прыродных рэсурсаў

1-47 02 01

1-47 01 01



Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей

Выдавецкая справа



1-40 05 01-03

1-40 01 02



Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс)

Дызайн электронных і веб-выданняў
































































































































































2017 г.













СКЛАДАЛЬНІК:

Дамарад А.А., дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, кандыдат гістарычных навук


РЭЦЭНЗЕНТЫ:

РЭКАМЕДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:


Кафедрой истории и политологии учреждения образования «Белорусский государственный технологический университет»,

(протокол № 9 от 14.04.2017 г.);


Учебно-методическим советом учреждения образования «Белорусский государственный технологический университет»

(протокол № ___ от _________);

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры гісторыі
Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

13.11. 2014 г. пратакол №




Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», зацверджанай прарэктарам БДТУ С.А.Каспяровічам 27.11.2014 г. Рэгістрацыйны № УД-873/р.



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА



Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адной з задач гуманітарнай падрыхтоўкі студэнцкай моладзі. Вызначальным у працэсе выхавання і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца ўсімі прадстаўнікамі нашага грамадства, у т. л. моладцзю. Найважнейшай сярод гэтых каштоўнасцей бачыцца патрыятызм як любоў да Радзімы і гатоўнасць да абароны незалежнасці і суверэнітэту сваёй дзяржавы.

Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную беларускую зямлю. Патрыятычныя пачуцці сталі маральна-псіхалагічным фундаментам паводзін беларускага народа ва ўмовах ваенных выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю ў гады самых кравапралітных за ўсю гісторыю чалавецтва Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Народы Беларусі ўнеслі значны ўклад у разгром германскіх агрэсараў.

Без грунтоўных ведаў гісторыі сваёй Айчыны і асабліва яе складаных і супярэчлівых перыядаў, без уліку станоўчага і адмоўнага вопыту жыцця міжнароднай супольнасці, беларускага этнасу і нацыянальных меншасцяў нельга паспяхова будаваць грамадскія ўзаемаадносіны ў сучаснасці.

Асноўнымі задачамі вызначаны наступныя:



  • фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў асобы;

  • выхаванне ў студэнцкай моладзі пачуцця адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы і сусветнага супольніцтва;

  • фарміраванне асобных інтэлектуальных спосабаў дзейнасці, накіраваных на разуменне і асмысленне падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў: уклада беларускага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, жыцця насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, уплыва ваенных падзей на лёсы народаў Еўропы і Савецкага Саюза;

  • фарміраванне гістарычнага мыслення, ўменняў самастойна разглядаць і аналізаваць вывучаемыя падзеі, працаваць з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі, арганізоўваць пошукавую дзейнасць і праводзіць вучэбнае даследванне.

Праграма дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (ў кантэксце Другой сусветнай вайны)» адлюстроўвае стан сучаснай навукі і складзена на аснове навейшых дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з улікам выяўленых невядомых раней архіўных дакументаў і матэрыялаў. Айчынная гісторыя падаецца ў праграме ў кантэксце сусветнай з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, звязаных з асвятленнем вайны як з'явы ў жыцці чалавецтва і накіраваных на рэалізацыю прыміраючай функцыі гісторыі.

Пасля вывучэння дысцыпліны студэнты павінны



ведаць:

  • асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі пасля Першай сусветнай вайны; спробы прадухілення вайны і захавання бяспекі ў Еўропе;

  • асноўныя падзеі Другой сусветнай вайны;

  • характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

  • уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне;

  • месца і роля БССР ва ўмовах пасляваеннага супрацьстаяння дзвюх грамадска- палітычных сістэм.

ўмець:

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ва ўмовах фарміравання Версальска-Вашынгтонскай сістэмы;




  • аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і адэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі; спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ва ўмовах нарастання фашысцкай пагрозы;

  • вызначаць прычыны і вытокі, а таксама ролю ключавых падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;

  • ацэньваць гістарычнае значэнне Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў Перамогу над фашысцкай Германіяй;

  • характарызаваць ролю і месца БССР у пасляваеннай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з супрацьстаяннем дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

Праграма разлічана на 34 вучэбныя гадзіны, у т. л. 4 лекцыйных.




2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
РАЗДЗЕЛ 1. ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.


  1. Геапалітычнае становішча ў Еўропе ў 1930-х гг. Савецка-германскі дагавор аб ненападзе.

Стварэнне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы і яе ўплыў на міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Прыход фашыстаў да ўлады: іх унутраная і знешняя палітыка. Стварэнне НСДАП. Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гадах XX ст.

Дзейнасць Лігі Нацый па ўмацаванню міру і бяспекі. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Пазіцыя СССР у еўрапейскай палітыцы. Савецка- французка-англійскія перамовы.

Ачагі ваеннай напружанасці (Далёкі Усход, Еўропа, Афрыка). Антыкамінтэрнаўскі пакт. Грамадзянская вайна ў Іспаніі. Фарміраванне фашысцкага блоку.

Далучэнне Аўстрыі да Германіі. Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. Крах Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

Савецка-германскі дагавор аб ненападзе. Пакт Молатава-Рыбентропа. Сакрэтны дадатковы пратакол.



  1. 2. Нападзенне Германіі на Польшчу. Пачатак другой сусветнай вайны. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Напад Германіі на Полынчу. Прычыны і характар Другой сусветнай вайны. Аб'яўленне вайны Францыяй і Вялікабрытаніяй Германіі. «Дзіўная вайна».

Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.



  1. Акупацыя Германіяй краінаў Еўропы. Падрыхтоўка да вайны з СССР.

Акупацыя Германіяй Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі і Люксембурга. Наступленне германскіх войск у Францыі. Капітуляцьія Францыі. Берлінскі пакт.

Агрэсія Германіі на Балканах. Германізацыя акупіраваных краін Еўропы. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Распрацоўка і прыняцце плана «Барбароса».

Савецка-фінская вайна: яе прычыны і вынікі. Удзел беларусаў у фінскай кампаніі. Становішча ў заходніх рэгіёнах Савецкага Саюза. СССР і краіны Балтыі. Уваход прыбалтыйскіх рэспублік і Бесарабіі ў склад СССР. Адносіны паміж СССР і Японіяй, пакт аб нейтралітэце.

СССР у перадваенныя гады. Прамысловасць, сельская гаспадарка, культура. Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Мерапрыемствы па ўмацаванню абароназдольнасці краіны. Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва. Узброеныя сілы Савецкага Саюза. Заходняя Асобая ваенная акруга.

Пачатак руху антыфашысцкага Супраціўлення. Дзейнасць СССР на міжнароднай

арэне.


РАЗДЗЕЛ 2. ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ САВЕЦКАГА НАРОДА 2.1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі летам

1941 г.

Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. «Маланкавая вайна». Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі. Абарона Брэсцкай крэпасці.




Дзейнасць савецкіх і партыйных органаў па мабілізацыі сіл і сродкаў для барацьбы з агрэсарам. Дзяржаўны камітэт Абароны (БКА). Перавод прамысловасці на ваенныя рэйкі. Эвакуацыя насельніцтва, матэрыяльных рэсурсаў і іншых каштоўнасцяў у тыл СССР.

Знішчальныя атрады і народнае апалчэнне. Баявыя дзеянні на франтах. Абарончыя баі ў ліпені-жніўні 1941 г. пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Дапамога насельніцтва Чырвонай Арміі. Акупацыя Беларусі.

Прычыны часовых няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.


  1. Бітва пад Масквой. Крах міфа аб непераможнасці германскіх войск.

Маскоўская бітва. Аперацыя «Тайфун». Суадносіны сіл на франтах. Стварэнне Заходняга фронту. Баі на подступах да Мажайска, Тулы, Валакаламска. Падрыхтоўка сталіцы да абароны. Значэнне перамогі ў бітве пад Масквой. Крах міфа аб непераможнасці германскіх войск.

  1. Сталінградская бітва і карэнны пералом у ходзе вайны

Ваенныя дзеянні ў канцы 1941 г. Стратэгічныя задачы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання на зіму-вясну 1942 г. Спробы прарваць блакаду Ленінграда. Баі ў Крыме. Бітва за Каўказ. Сталінградская бітва. Карэнны пералом у ходзе вайны. Актывізацыя дзеянняў Чырвонай Арміі на савецка-германскім фронце.

  1. Курская бітва і крушэнне наступальнай стратэгіі вермахта.

Курская бітва і крушэнне наступальнай стратэгіі вермахта. Пераход Германіі і яе саюзнікаў да абароны на ўсіх тэатрах ваенных дзеянняў. Развіццё стратэгічнай ініцыятывы Чырвонай Арміі. Пачатак распаду фашысцкага блоку.

РАЗДЕЛ 3. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ, ПАРТЬВАНСКАЯIПАДПОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ФАІІІЫСЦКІХ АКУПАНТАЎ НА БЕЛАРУСІ



  1. Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Генеральны план «Ост». Ваенна-палітычныя і эканамічныя мэты захопнікаў.

«Новы парадак». Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраваннай тэрыторыі: Рэйхскамісарыяты «Остланад» і «Украіна», Генеральная акруга Беларусь, Генеральная акруга Жытомір, Генеральная акруга Валынь - Падолія; Генеральная акруга Беласток, вобласць армейскага тылу групы армій «Цэнтр».

Акупацыйны апарат кіравання. Склад і структура. Генеральны камісарыят Беларусі, абласныя камісарыяты, раённыя і валасныя управы. Дапаможныя акупацыйныя арганы кіравання.

. Германская прапаганда і агітацыя: формы і метады, вынікі. Школа, тэатр, друк, радыё, царква. Палітыка міжнацыянальных адносін. Эканамічная і сельска-гаспадарчая палітыка германскіх акупацыйных улад. Рабаванне матэрыяльных рэсурсаў і культурных каштоўнасцяў. Паўсядзёнасць жыцця насельніцтва ва ўмовах акупацыі.



  1. Фашысцкая палітыка генацыду. Калабарцыянізм на Беларусі і яго крах.

Знішчэнне насельніцтва і ваеннапалоных. Злачынная дзейнасць СС, службы

бяспекі (СД). Айнзацгрупы і зондэркаманды. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры, турмы. Гета. Вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. «Остарбайтэры». Удзел венгерскіх, італьянскіх, французскіх, румынскіх, славацкіх, а таксама украінскіх, рускіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх, остмусульманскіх і іншых






ваенна-паліцэйскіх фарміраванняў ва ўмацаванні германскага акупацыйнага рэжыму. Ваенна-эканамічныя фарміраванні.

Калабарцыянізм на Беларусі і яго крах. Беларуская народная самадапамога (БНС), Беларуская самаахова (БСА), Рада Даверу (РД), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА). Дапаможныя паліцэйскія фарміраванні. Армія Краёва і яе формы барацьбы.



    1. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў пачатку вайны.

Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый. (М.Ф.Шмыроў, В.З.Корж, І.А.Ярош, М.І.Жукоўскі і інш.). Першыя партызаны - Героі Савецкага Саюза (Ц.П.Бумажкоў, Ф.І.Паўлоўскі).

  1. Баявая дзейнасць партызан у 1942-1943 гг. «Рэйкавая вайна»

Стварэнне Цэнтральнага і Беларускага штабоў партызанскага руху. Партызанскія атрады і брыгады. Арганізацыйная структура. Партызанскія зоны.

Дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. «Рэйкавая вайна» і яе мэты. Разгром варожых гарнізонаў. Партызанскія рэйды. Партызанская разведка. Карныя аперацыі. Узаемадзеянне беларускіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх і латышскіх партызан. Роля партызанскага руху ў барацьбе супраць германскіх захопнікаў.

Узаемаадносіны партызан і насельніцтва. Выратаванне насельніцтва ад знішчэння і прымусовага ўгону у Германію. Партызанскія зоны. Арганізацыйнае ўмацаванне

партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый. Узмацненне антыгерманскага супраціўлення на акупіраваннай тэрыторыі Беларусі. Пашырэнне партызанскіх зон. Партызанскія рэзэрвы. Быт партызан. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. Культурна-асветніцкая дзейнасць партызан.



  1. Партыйнае, камсамольскае, маладзёжнае антыфашысцкае падполле. Арганізацыйная структура, формы і метады барацьбы.

Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі. Партыйнае, камсамольскае, антыфашыстскае падполле. Арганізацыйная структура і склад. Формы і метады барацьбы патрыётаў. Камсамольска-маладзёжнае падполле. Дзейнасць падпольшчыкаў Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста,- Гродна, і інш. гарадоў Беларусі. Дыверсійная работа на чыгуначных вузлах Оршы, Асіповічаў, Калінкавічаў, Полацка і інш. Складанасці і цяжкасці падпольнай і дыверсійнай барацьбы. Узаемаадносіны і ўзаемадзеянне падпольшчыкаў і партызан.

Антыфашысцкія патрыятычныя группы і арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета і і канцэнтрацыйных лагерах. Дапамога савецкага тыла і мясцовага насельніцтва партызанам і падполынчыкам.

Вынікі антыфашыскай барацьбы.

РАЗДЕЛ 4. ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎI ЗАКАНЧЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ.

4.1. Адкрыццё Другога фронту. Крымская канферэнцыя.

Аперацыя саюзнікаў «Аверлорд». Крымская (Ялцінская) канферэнцыя: пытанні аб канчатковым разгроме Германіі і Японіі, аб акупацыі Германіі саюзнымі войскамі, прынцыпах пасляваеннага ўладкавання свету і міжнароднай бяспецы. Вялікая Айчынная вайна і Беларусь.

Ваенна-тэхнічная і іншая дапамога ЗША Савецкаму Саюзу. Закон аб ленд-лізе.




  1. Савецкі тыл у гады вайны

Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі развіцця. Дзейнасць Камітэта Абароны. Эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў, матэрыяльных каштоўнасцей, насельніцтва на Усход. Ваенна-прамысловае будаўніцтва на Урале, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Працоўны подзвіг савецкага народа. «Усё для фронта! Усё для перамогі!». Уражэнцы Беларусі - героі тыла.

Сацыяльна-эканамічнае, культурае і духоўнае жыццё савецкага народа. Палітычная агітацыя і прапаганда.

Беларуская культура ў гады вайны. Дзейнасць беларускіх ўстаноў і арганізацый ў тыле (Акадэмія Навук БССР, ВНУ, дзіцячыя дамы і г. д.).


  1. Становішча на савецка-германскім фронце. Беларуская наступальная аперацыя "Багратыён", яе вынікі і значэнне.

Пачатак вызвалення Беларусі. Першы вызвалены раённы цэнтр - Камарын. Вызваяенне Гомеля, Рэчыцы. Узаемадзеянне партызан, насельніцтва і войск Чырвонай Арміі. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы.

Становішча на савецка-германскім фронце. Беларуская наступальная аперацьы «Багратыён». Баявая дзейнасць партьван і падпольшчыкаў. «Рэйкавая вайна».

Акружэнне і разгром германскіх груповак пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам і інш. Вызваленне Мінска. Партызанскі парад. Прыклады гераізму воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў. Выгнанне германскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. Вызваленне Брэста. Значэнне разгрому германскіх войск у Беларусі.

Вынікі вайны: ахвяры і матэрыяльныя страты. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Дапамога саюзных рэспублік.



  1. Вызваленне краін Заходняй Еўропы ад фашызму.

Адкрыццё Другога фронту. Аперацыя саюзнікаў «Аверлорд».

Крымская (Ялцінская) канферэнцыя: пытанні аб канчатковым разгроме Германіі і Японіі, аб акупацыі Германіі саюзнымі войскамі, прынцыпах пасляваеннага ўладкавання свету і міжнароднай бяспецы.

Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу. Падзеі ў Полыпчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі.

Берлінская аперацыя. Сустрэча на Эльбе. Разгром германскай арміі. Заканчэнне вайны ў Еўропе. Капітуляцыя Германіі.



  1. Берлінская аперацыя. Заканчэнне вайны ў Еўропе. Капітуляцыя Германіі.

Берлінская аперацыя. Сустрэча на Эльбе. Разгром германскай арміі. Заканчэнне вайны ў Еўропе. Капітуляцыя Германіі. Падзенне фашызму, смерць Гнтлера.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка