Зацвярджаю рэктар установы адукацыі




Дата канвертавання29.12.2016
Памер346.74 Kb.
Установа адукацыі

«ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар

установы адукацыі

«Полацкі дзяржаўны універсітэт»

______________________ Дз.М. Лазоўскі


«____»_________ 2012 г.

Рэгістрацыйны № УД-________/р.


КУЛЬТУРА ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ НА БЕЛАРУСІ ХІХ ст.

Вучэбная праграма для спецыялізацыі

спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірункам)”

накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01 – 01 “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”

Факультэт гісторыка-філалагічны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

Курс (курсы) 3

Семестр (семестры) 6 Экзамен 6 семестр

Лекцыі 34 гадзіны

Семінарскія заняткі 34 гадзін

Усяго аўдыторных


гадзін па дысцыпліне 68 гадзін

Усяго гадзін Форма атрымання


па дысцыпліне 156 гадзін вышэйшай адукацыі дзённая

Склаў Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч,



дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

2012 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Культура прывілеяванага саслоўя на Беларусі ХІХ ст.» спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірункам)” 1-21 03 01 – 01 “Гісторыя (айчынная і агульная)”, зацверджанай рэктарам УА “ПГУ” Дз. М. Лазоўскім, рэгістрацыйны нумар ________________

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі (пратакол № , ад г.)

Загадчык кафедры

__________________________ Д.У. Дук

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта
(пратакол № , ад )


Старшыня

______________________І.Г. Лебедзева

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны універсітэт»

(пратакол № , ад )



Старшыня

________________________В.В. Булах



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Месца вучэбнай дысцыпліны «Культура прывілеяванага саслоўя на Беларусі ХІХ ст.» ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца агульнымі заканамернасцямі працэса культурнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і сусветнай гісторыі, прасачыць эвалюцыю культуры на працягу разглядаемага перыяду. Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена патрэбай сучаснага беларускага грамадства ў асэнсаванні свайго мінулага. Даследаванне матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры прывілеяванага саслоўя — неабходны грунт і для падрыхтоўкі кампетэнтных спецыялістаў-гісторыкаў.
Мэта вывучэння дысцыпліны:
Авалоданне ведамі аб заканамернасцях і асаблівасцях станаўлення культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі. Сістэматычнае азнаямленне з асноўнымі перыядамі яе развіцця на падмурку базавых агульнакультурных тэкстаў.
Задачы вывучэння дысцыпліны:


  • засваенне заканамернасцяў развіцця духоўнай і матэрыяльнай культуры, а таксама этнакультурных працэсаў на беларускіх землях у ХІХ ст.;

  • азнаямленне з тэндэнцыямі ў развіцці прафесійнай мастацкай культуры Беларусі ХІХ ст.;

  • выхаванне духоўнасці, грамадзянскасці, патрыятызму.


Агульныя патрабаванні:
У працэсе навучання ў студэнтаў павінна забяспечвацца фарміраванне наступных груп кампетэнцый:

  1. акадэмічныя кампетэнцыі:

    • валоданне базавымі навукова-тэарэтычнымі ведамі;

    • валоданне даследчымі навыкамі;

    • уменне працаваць самастойна;

    • валоданне міждысцыплінарным падыходам пры рашэнні прафесійных задач.

  2. сацыяльна-асабістыя кампетэнцыі:

    • здольнасць да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

    • здольнасць да міжасабовых камунікацый;

    • навык працы ў калектыве.

  3. прафесійныя кампетэнцыі:

    • умець аналізаваць тэндэнцыі ў развіцці культуры прывілеяванага саслоўя на Беларусі;

    • ведаць асноўныя этапы станаўлення матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры прывілеяванага саслоўя;

    • мець навыкі самастойнай працы з першакрыніцамі і навуковай літаратурай;

    • ведаць асноўныя паняцці і канцэпцыі, звязаныя з гісторыяй станаўлення матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры прывілеяванага саслоўя.



Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны:



Студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя метады комплексных даследаванняў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

  • асноўныя катэгарыяльныя паняцці і канцэпцыі дысцыпліны;

  • перыяды развіцця духоўнай і матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі.

Студэнт павінен умець:

  • аналізаваць гістарычныя крыніцы;

  • аналізаваць канкрэтныя сацыяльна-культурныя працэсы.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ



МОДУЛЬ 0. УВОДЗІНЫ Ў КУРС
Тэма 0.1. Прадмет, задачы і прынцыпы вывучэння курса

Прадмет і задачы дысцыпліны. Прынцыпы вывучэння курса. Роля апрывілеяванага саслоўя ў фарміраванні айчыннай культуры. Паходжанне тэрмінаў “шляхта”, “дваранства”. Сацыяльная структура прывілеяванага саслоўя. Праблемы рэканструкцыі, асаблівасці і перыядызацыя гісторыі культуры прывілеяванага саслоўя.


МОДУЛЬ 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПЫТАННЯ. АГЛЯД КРЫНІЦ
Тэма 1.2. Гістарыяграфія канца XVIII — пачатку ХХІ стст.

З'яўленне першых расійскіх даследаванняў па гісторыі беларускіх зямель (М.М. Бантыш-Каменскі, Н.М. Карамзін, М.Г. Устралаў), гісторыка-статыстычныя агляды беларускіх зямель афіцэраў ваеннага ведамства А. Карэвы, М. Цэбрыкава, П. Баброўскага, І. Зяленскага, М. Дамантовіча.

Гістарыяграфія другой паловы ХІХ ст. — пачатку ХХ ст. Разгляд юрыдычных аспектаў генезісу прывілеяваных груп разглядаліся ў працах М. Яблачкава, В.В. Ключэўскага, А. Рамановіча-Славацінскага.

Гістарыяграфія ХХ ст. Польская гістарыяграфія (Я. Быстрань, А. Брукнер, У. Лазінскі, А. Заянчкоўскі, З. Куховіч, Я. Тазбір, М. Багуцкі). Беларуская гістарыяграфія (Л.А. Малчанава, М.Ф. Піліпенка, П.В. Церашковіч, І.У. Чаквін, А.І. Мальдзіс).


Тэма 1.3. Характарыстыка крыніц даследавання.

Актавыя матэрыялы (акты юрыдычныя, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя), спецыяльная і даведачная літаратура, публіцыстыка і падарожныя нататкі (Р. Падбярэскі, У. Сыракомля, Ю. Крашэўскі, П.М. Шпілеўскі і іншыя), мемуарныя і эпісталярныя крыніцы (Э. Адынец, Н. Галіцына, І. Дамейка, Г. Дабрынін, Т. Зан, Э.Т. Масальскі, С. Мараўскі, М. Нікіфароўскі, Л. Патоцкі, Г. Пузыня, Е. Фялінская і іншыя), мастацкая літаратура (Я. Баршчэўскі, К. Буйніцкі, Ф. Булгарын, А. Міцкевіч, Г. Жавускі, І. Ходзька і іншыя).



МОДУЛЬ 2. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ БЕЛАРУСІ.
Тэма 2.4. Традыцыйныя заняткі прадстаўнікоў прывілеяванага грамадства Беларусі

Саслоўныя стэрэатыпы ў выбары заняткаў. Сельская гаспадарка як традыцыйная сфера гаспадарчай дзейнасці прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя. Фарміраванне шляхецкай інтэлігенцыі. Праца ў судовых органах і ўстановах саслоўнага самакіравання.


Тэма 2.5. Дваранская сядзіба

Культурны ландшафт дваранскай сядзібы. Садова-паркавыя комплексы эпохі класіцызму і рамантызму. Мэбля. Прынцыпы арганізацыі інтэрьеру. Новыя крытэрыі камфорту і функцыянальнасці. Тыповыя віды паселішчаў дробнай шляхты. Распаўсюджаны тып дробнашляхецкага жытла.


Тэма 2.6. Эвалюцыя касцюму

Заходнееўрапейскія ўплыву ў фарміраванні ў эвалюцыі касцюму прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя. Феномен моды. Тэндэнцыі касмапалітызацыі і дэмакратызыцыі моды. Сацыяльныя функцыі “сармацкага” строю. Афіцыйны мундзір.


Тэма 2.7. Кулінарныя традыцыі

Рацыён харчавання. Феномен статуснага спажывання. Кулінарыя як частка міфу аб «залатой эпосе» Рэчы Паспалітай. Штодзённы і святочны стол. Айчынныя кулінарныя кнігі.



МОДУЛЬ 3. САЦЫЯЛЬНАЯ І ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА
Тэма 3.8. Традыцыі выхавання і адукацыі

Сямейна-радавыя і саслоўныя каштоўнасці. Спосабы актуалізацыі гістарычнай памяці. Мемарыялізацыя прасторы дваранскай сядзібы. Магнацкія рэзідэнцыі як цэнтры высокай культуры. Практыкі шляхецкага выхавання. Хатняя адукацыя, пансіёны. Вандроўка як спосаб выхавання. Мастацкае выхаванне. Гендэрны аспект выхавання і адукацыі.


Тэма 3.9. Этыкетныя паводзіны

Гасцявы рытуал. Застольны этыкет. Сістэма іерархічных адносін. Тэатралізацыя паводзін. “Сармацкі” жэст. Крызіс рыцарскага этасу. Кодэкс свецкіх паводзін. Кодэкс гонару. Дуэльны кодэкс.


Тэма 3.10. Формы баўлення вольнага часу

Рэлігійныя святы і ўрачыстасці (фэсты, одпусты, шэсці, працэсіі). Кірмашы і кантракты. Зоны адпачынку (грамадскія паркі, бульвары, корчмы). Працэс камерцыялізацыі сферы адпачынку (рэдуты, касіны, маскарады).

Дваранскія зборні і клубы. Баль у сістэме матрыманіяльных стратэгіях арыстакратыі. Інтэлектуальныя і рухавыя гульні. Спорт. Паляванне. Вандроўка.

МОДУЛЬ 4. ФОРМЫ ЭТНІЧНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ І САСЛОЎНАЙ СВЯДОМАСЦІ
Тэма 4.11. Трансфармацыя форм этнічнай свядомасці

Фарміраванне ідэнтычнасці нацыянальнага тыпу. Рудыменты феадальных формаў этнакультурнай ідэнтычнасці. Рэлігійныя фактары нацыянальнага самавызначэння. Рэгіянальная свядомасць. Палітыка паланізацыі і русіфікацыі на беларускіх землях.

Тэрміны “Беларусь” і “Паўночна-Заходні край”. Нараджэнне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Беларуская ідэнтычнасць.
Тэма 4.12. Саслоўная псіхалогія

Саслоўныя стэрэатыпы. Ідэальны вобраз беларускага шляхціца. Сервілізм і канформнасць. Гендэрныя стэрэатыпы. Рэлігійнасць. Містыцызм. Прымхі і забабоны шляхты. Барочная афектаваная пачуццёвасць.


Тэма 4.13. Саслоўная ідэалогія


Я. Баршчэўскі і А. Міцкевіч як ідэолагі шляхецтва. Міф «залатога веку». Рудыменты сарматызму. Сацыяльная і цывілізацыйная місія шляхты. Падставы радавога (гербавага) і саслоўнага гонару.

Прыгон, паншчына, пытання вызвалення сялянства ў саслоўнай шляхецкай думцы. Рэгіяналізм. Стратэгіі соцыякультурнай адаптацыі.



ВУЧэБНа-МЕТаДыЧнАЯ КАРТА ДыСЦыПЛіНЫ


Нумар модуля, тэмы, занятку

Назва раздзела, тэмы, занятку; пералік вывучаемых пытанняў


Колькасць аўдыторных гадзін


Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)


Літаратура



Форма кантролю ведаў





лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі


кіруемая самастойная работа студэнта










1

2

3

4

5

6

7

8

9

0.

Модуль 0. Уводзіны ў курс (4 гадзіны)

2

2
















0.1.1.

Прадмет, задачы і прынцыпы вывучэння курса

1. Прадмет, задачы, метадалагічныя асновы дысцыпліны.

2. Значэнне, прынцыпы і парадак вывучэння курса.

3. Паходжанне тэрмінаў “шляхта”, “дваранства”.



2










Прэзентацыйныя слайды «Прадмет, задачы і прынцыпы вывучэння курса»

асн.1-8, дад. М.0




0.1.2.

Метадалагічныя прынцыпы даследавання культуры прывілеяванага саслоўя

1. Асноўная тэрміналогія.

2. Праблемы рэканструкцыі, асаблівасці і перыядызацыя гісторыі культуры прывілеяванага саслоўя.

3. Сацыяльная структура прывілеяванага саслоўя.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.1

Індывідуальнае апытанне

1.

Модуль 1. Гістарыяграфія пытання. агляд крыніц (12 гадзін)

6

6
















1.2.3.

Гістарыяграфія пытання канца XVIII —першай пал. ХІХ стст.

1. З'яўленне першых расійскіх даследаванняў.

2. Спецыфічныя задачы польскай гістарыяграфіі пытання.


2










Прэзентацыйныя слайды «Гістарыяграфія канца XVIII —першай пал. ХІХ стст.»

асн.1-8, дад. М.1




1.2.4.

Гістарыяграфія пытання другой пал. ХІХ ст.

1. Станаўленне мясцовай гістарыяграфічнай традыцыі.

2. Разгляд юрыдычных аспектаў генезісу прывілеяваных груп.

3. Працы польскіх аўтараў па гісторыі культуры.






2







Манаграфія



асн.1-8, дад. М.1




1.2.5.

Гістарыяграфія XХ —пач. ХХІ стст.

1. Польская гістарыяграфія (Я. Быстрань, А. Брукнер, У. Лазінскі, А. Заянчкоўскі, З. Куховіч, Я. Тазбір, М. Багуцкі).

2. Беларуская гістарыяграфія (Л.А. Малчанава, М.Ф. Піліпенка, П.В. Церашковіч, І.У. Чаквін, А.І. Мальдзіс).


2










Прэзентацыйныя слайды «Гістарыяграфія XХ —пач. ХХІ стст. »

асн.1-8, дад.. М.1




1.3.6.

Мемуары як гістарычная крыніца

1. Спецыфіка мемуарнай крыніцы.

2. Польскамоўная мемуарыстыка (Э. Адынец, І. Дамейка, Т. Зан, Э.Т. Масальскі, С. Мараўскі, Л. Патоцкі, Г. Пузыня, Е. Фялінская).

3. Рускамоўныя мемуары (Галіцына, І. Г. Дабрынін, М. Нікіфароўскі).






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.1

Тэст

1.3.7.

Аналіз крыніц

1. Актавыя матэрыялы.

2. Спецыяльная і даведачная літаратура

3. Публіцыстыка, мастацкая літаратура.



2










Прэзентацыйныя слайды «Аналіз крыніц»

асн.1-8, дад. М.1

Тэст

1.3.8.

Падарожныя нататкі як гістарычная крыніца

1. Характарыстыка падарожных нататкаў як гістарычнай крыніцы.

2. Рускамоўная падарожная літаратура.

3. Польскамоўныя крыніцы.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.1

Тэст

2.

Модуль 2. Матэрыяльная культура прывілеяванага саслоўя Беларусі (16 гадзін)

8

8
















2.4.9.

Традыцыйныя заняткі прадстаўнікоў прывілеяванага грамадства Беларусі.

1. Саслоўныя стэрэатыпы ў выбары заняткаў.

2. Сельская гаспадарка як традыцыйная сфера гаспадарчай дзейнасці.

3. Праца ў судовых органах і ўстановах саслоўнага самакіравання.



2










Прэзентацыйныя слайды «Традыцыйныя заняткі прадстаўнікоў прывілеяванага грамадства Беларусі»

асн.1-8, дад. М.2




2.4.8.

Знешнія ўплывы ў фарміраванні матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя.

1. Працэсы культурнай уніфікацыі суладна агульнаеўрапейскім і ўнутрырасійскім тэндэнцыям.

2. Уплывы стылістыкі класіцызму і рамантызму.

3. Новыя крытэрыі камфорту і функцыянальнасці.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.2




2.5.11.

Дваранская сядзіба.

1. Тыповыя віды паселішчаў дробнай шляхты.

2. Распаўсюджаны тып дробнашляхецкага жытла

3. Мэбля. Прынцыпы арганізацыі інтэрьеру.




2










Прэзентацыйныя слайды «Дваранская сядзіба»

асн.1-8, дад. М.2




2.5.10.

Культурны ландшафт дваранскай сядзібы.

1. Стылі садова-паркавага будавання.

2. Мемарыялізацыя прасторы сядзібы.

3. Гаспадарчы комплекс сядзібы.






2






Манаграфія



асн.1-8, дад. М.2




2.6.13.

Эвалюцыя касцюму.

1. “Сармацкі” строй.

2. Афіцыйны мундзір.

3. Сацыяльна-рэпрэзентатыўныя функцыі вопраткі.



2










Прэзентацыйныя слайды «Вопратка»

асн.1-8, дад. М.2




2.6.12.

Феномен моды.

1. Стыль ампір.

2. Рамантызм і эклектыка.

3. Працэс дэмакратызацыі моды.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.2




2.7.14.

Кулінарныя традыцыі.

1. Феномен статуснага спажывання.

2. Знешнія ўплывы ў фарміраванні кулінарнай традыцыі.

3. Айчынныя кулінарныя кнігі.




2










Прэзентацыйныя слайды «Кулінарныя традыцыі»

асн.1-8, дад. М.2




2.7.14.

Традыцыі харчавання.

1. Рацыён харчавання.

2. Спосабы захавання і кансервацыі.

3. Святочная кухня.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.2




3

Модуль 3. Сацыяльная і духоўная культура (16 гадзін)

8

8
















3.8.16.

Традыцыі выхавання і адукацыі

1. Магнацкія рэзідэнцыі як цэнтры высокай культуры.

2. Вандроўка як спосаб выхавання.

3. Мастацкае выхаванне.



2










Прэзентацыйныя слайды «Традыцыі выхавання і культура паводзінаў»

асн.1-8, дад. М.3




3.8.15.

Адукацыя

1. Гендэрны аспект выхавання.

2. Хатняя адукацыя, пансіёны.

3. Прафесійная адукацыя.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.3




3.9.18.

Этыкетныя паводзіны.

1. Крызіс рыцарскага этасу.

2. “Сармацкі” жэст.

3. Кодэкс свецкіх паводзін.



2










Прэзентацыйныя слайды «Этыкетныя паводзіны»

асн.1-8, дад. М.3

Франтальнае апытанне

3.9.17.

Гасцявы этыкет

1. Этыкет як культурны феномен.

2. Сімволіка абмена падарункамі.

3. Тоставая традыцыя.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.7




3.10.20.

Формы баўлення вольнага часу.

1. Працэс камерцыялізацыі сферы адпачынку.

2. Функцыі адпачынку.

3. Спорт. Паляванне. Вандроўка.



2










Прэзентацыйныя слайды «Формы баўлення вольнага часу»

асн.1-8, дад. М.3




3.10.19.

Танцавальная культура.

1. Сацыяльная функцыя баляў.

2. Касіны і рэдуты.

3. Маскарады.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.3




3.10.22.

Зоны адпачынку.

1. Грамадскія паркі, бульвары, корчмы.

2. Дваранскія зборні і клубы.


2










Прэзентацыйныя слайды «Зоны адпачынку»

асн.1-8, дад. М.3




3.10.21.

Свецкія і рэлігійныя святы і ўрачыстасці.

1. Гарадскі парк як месца адпачынку.

2.Фэсты, одпусты, шэсці, працэсіі.

3. Ілюмінацыі, феерверкі, транспаранты.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.3




4.

Модуль 4. Формы этнічнага самавызначэння і саслоўнай свядомасці (20 гадзін)

10

10
















4.11.24.

Трансфармацыя форм этнічнай свядомасці

1. Рудыменты феадальных формаў этнакультурнай ідэнтычнасці.

2. Рэлігійныя фактары нацыянальнага самавызначэння.


2










Прэзентацыйныя слайды «Трансфармацыя форм этнічнай свядомасці»

асн.1-8, дад. М.4




4.11.23.

Працэсы паланізацыі і русіфікацыі на беларускіх землях

1. Правядзенне палітыкі паланізацыі ў першай чвэрці ХІХ ст.

2. Роля Віленскага ўніверсітэту ў працэсе паланізацыі.

3. Захады расійскага ўраду па стварэнню рускай альтэрнатывы польскаму культурнаму дамінаванню ў краю.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.4




4.11.26.

Паўстанне беларускай ідэнтычнасці

1. Гістарычная зменлівасць тэрмінаў “літвін” і “паляк”.

2. Крызіс і заняпад літвінскай культуры.

3. Фарміраванне беларускай шляхецкай інтэлігенцыі.



2










Прэзентацыйныя слайды “Паўстанне беларускай ідэнтычнасці”

асн.1-8, дад. М.4




4.11.25.

Фарміраванне ідэнтычнасці нацыянальнага тыпу

1. Феномен “тутэйшасці”.

2. Рэгіянальная свядомасць.

3. Генезіс паняцця “нацыя”.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.4




4.12.28.

Саслоўная псіхалогія

1. Гендэрныя стэрэатыпы.

2. Рэлігійнасць. Містыцызм.

3 . Прымхі і забабоны шляхты.



2










Прэзентацыйныя слайды “Саслоўная псіхалогія”

асн.1-8, дад. М.4




4.12.27.

Сацыяльна-псіхалагічныя рысы культуры

1. Саслоўныя стэрэатыпы.

2. Ідэальны вобраз беларускага шляхціца.

3. Сервілізм і канформнасць.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.4

Франтальнае апытанне

4.13.30.

Саслоўная ідэалогія

1. Я. Баршчэўскі і А. Міцкевіч як ідэолагі шляхецтва.

2. Міф «залатога веку».

3. Падставы радавога (гербавага) і саслоўнага гонару.



2










Прэзентацыйныя слайды “Саслоўная ідэалогія”

асн.1-8, дад. М.5




4.13.29.

Феномен ідэалогіі “сарматызму”

1. Ідэалагічныя падставы феномену сарматызму.

2. Арыентальныя ўплывы.

3. “Сарматызм” і рамантызм.






2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.5




4.13. 32.

Сацыяльная дактрына шляхты.

1. Прыгон, паншчына, пытання вызвалення сялянства ў саслоўнай шляхецкай думцы.

2. Стратэгіі соцыякультурнай адаптацыі.


2










Прэзентацыйныя слайды “Сацыяльная дактрына шляхты”

асн.1-8, дад. М.5




4.13. 31.

“Цывілізацыйная місія” саслоўя

1. Уплыў каталіцкага касцёлу на фарміраванне шляхецкай ідэалогіі.



2. Трансфармацыя вобраза Еўропы ў шляхецкай ідэалогіі.




2







Манаграфія

асн.1-8, дад. М.5

Міні-кантрольная работа

ІнфАрмацЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ частКА
ЛІТАРАТУРА

Асноўная:


  1. Бялявіна, В. М. Жаночы касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 351 с.

  2. Бялявіна, В. М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 303 с.

  3. Кулагин, А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII — начало XIX в. / А.Н. Кулагин. — Минск : Наука и техника, 1981. — 134 с.

  4. Мальдзіс, А.І. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі / А.І. Мальдзіс. — Мінск : Лімарыус, 2001. — 384 с.

  5. Романович-Славатинский, А. Дворянство в России от начала XVIII века до отмены крепостного права / А. Романович-Славатинский. — СПб. : Тип. Мин. внутр. дел, 1870. — 592 с.

  6. Федорук, А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. — Минск : Ураджай, 1989. — 247 с.: ил.

  7. Шыдлоўскі, С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі : 1795—1864 гг. / С. А. Шыдлоўскі. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 168 с.

  8. Яблочков, М. История дворянского сословия в России / М. Яблочков. — Смоленск : Русич, 2003. — 576 с.


Дадатковая:
МОДУЛЬ 1


  1. Бандарчык, В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ стагоддзя / В.К. Бандарчык. — Мiнск : Навука і тэхніка, 1964. — 280 с.

  2. Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму / Г.А. Каханоўскі [і інш.]. — Мiнск : Навука і тэхніка, 1989. — 286 с.

  3. Белоруссия в эпоху феодализма : Сборник документов и материалов : В 4 т. / под ред. А.И. Азарова. — Минск : АН БССР, 1959—1979. — Т. 3. — Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860) / сост. В.В. Чепко, В.В. Шатилло. — 1961. — 624 с.

  4. Белоруссия в эпоху феодализма : Сборник документов и материалов : В 4 т. / под ред. А.И. Азарова. — Минск : Наука и техника, 1959—1979. — Т. 4. — Социально-политическая история и культура Белоруссии первой половины XIX в. Отечественная война 1812 г. / сост. В.В. Чепко, В.В. Шатилло. — 1979. — 376 с.

  5. Васілевіч, У.А. Збіральнікі / У.А. Васілевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 206 с.

  6. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі : У 3 т. / . — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1936—1953. — Т. 2. — (1772—1903). — 1940. — 545 с.

  7. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII—XVIII вв.: Владение Сморгонь. — Минск : Наука и техника, 1977. — 256 с.

  8. Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII—XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск : Наука и техника, 1982. — 216 с.

МОДУЛЬ 2



  1. Барташевич, А.А. История интерьера и мебели / А.А. Барташевич [и др.] ; под общей ред. А.А. Барташевича. — Ростов-на-Дону : Феникс, 2004. — 400 с.

  2. Болбас, М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.) / М.Ф. Болбас. — Мінск : Навука і тэхніка, 1966. — 286 с.

  3. Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 351 с.

  4. Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 303 с.

  5. Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А.П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.

  6. Кіштымаў, А.Л. Эканамічныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі ў канцы XVIII—50-ы гадах ХІХ ст. / А.Л. Кіштымаў // З глыбі вякоў. Наш край : Гіст.-культурал. зб. / Уклад. В.У. Шаблюк. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 79—100.

МОДУЛЬ 3



  1. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. — 30-е годы ХХ в. / Л.В. Алексеев. — Минск : Беларус. навука, 1996. — 206 с.

  2. Бандарчык, В.К. Сям’я і сямейны быт беларусаў / В.К. Бандарчык [і інш.]. — Мiнск : Навука і тэхніка, 1990. — 253 с.

  3. Беларусы / рэдкал.: В.М. Бялявіна [i iнш.]. — Т. 6 : Грамадскія традыцыі / В.Ф. Бацяеў [i iнш.]. — Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. — Мiнск : Бел. навука, 2002. — 606 с.

  4. Куль-Сяльверстава, С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур : Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. — 1820-я гады) / С.Я. Куль-Сяльверстава. — Мінск : БДУ, 2000. — 260 с.

  5. Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай лiтаратуры XVIII стагоддзя : Нарысы быту і звычаяў / А.І. Мальдзіс. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1982. — 256 с.

  6. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В. Ракава. — Мінск : Ураджай, 2000. — 111 с.

  7. Терешкович, П.В. Этническая история Беларуси ХIХ — начала ХХ в. : в контексте Центрально-Восточной Европы / П.В. Терешкович. — Минск : БГУ, 2004. — 223 с.

  8. Хаўстовіч, М.В. Гісторыя беларускай літаратуры 30—40-х гг. ХІХ ст. / М.В. Хаўстовіч. — Мінск : БДУ, 2001. — 171 с.

  9. Цеханавецкі, А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / А. Цеханавецкі ; пер. з нямец. — Мінск : Беларусь, 1993. — 176 с.

  10. Чепко, В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине ХІХ в. / В.В. Чепко. — Минск : Навука і тэхніка, 1982. — 265 с.

  11. Шпилевский, П.М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю / П.М. Шпилевский ; текст. подгот. С.А. Кузняевой. — Минск : Юнацтва, 1992. — 251 с. — (Лит. Памятники Белоруссии).

  12. Штэйнер, І.Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя / І.Ф. Штэйнер. — Мінск : Бел. навука, 2002. — 171 с.

  13. Яблочков, М. История дворянского сословия в России / М. Яблочков. — Смоленск : Русич, 2003. — 576 с.

  14. Яковкина, Н.И. Русское дворянство первой половины ХІХ века. Быт и традиции / Н.И. Яковкина. — СПб : Лань, 2002. — 160 с.

МОДУЛЬ 4



  1. Терешкович, П.В. Этническая история Беларуси ХIХ — начала ХХ в. : в контексте Центрально-Восточной Европы / П.В. Терешкович. — Минск : БГУ, 2004. — 223 с.

  2. Чепко, В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине ХІХ в. / В.В. Чепко. — Минск : Навука і тэхніка, 1982. — 265 с.

  3. Швед, В.В. Паміж Польшчай і Расіяй : грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863) / В.В. Швед. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 416 с.

  4. Шейн, П.В. Крепостное право в народных песнях / П.В. Шейн // Русская старина. — Т. 49. — № 2. — 1886. — С. 483—492.

  5. Яблочков, М. История дворянского сословия в России / М. Яблочков. — Смоленск : Русич, 2003. — 576 с.

  6. Яковкина, Н.И. Русское дворянство первой половины ХІХ века. Быт и традиции / Н.И. Яковкина. — СПб : Лань, 2002. — 160 с.



ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ



Назва тэмы занятка


  1. Метадалагічныя прынцыпы даследавання культуры прывілеяванага саслоўя

1.1. Асноўная тэрміналогія.

1.2. Праблемы рэканструкцыі, асаблівасці і перыядызацыя гісторыі культуры прывілеяванага саслоўя.

1.3. Сацыяльная структура прывілеяванага саслоўя.



  1. Гістарыяграфія пытання другой пал. ХІХ ст.




    1. Станаўленне мясцовай гістарыяграфічнай традыцыі.

    2. Разгляд юрыдычных аспектаў генезісу прывілеяваных груп.

2.3. Працы польскіх аўтараў па гісторыі культуры.

  1. Мемуары як гістарычная крыніца

3.1. Спецыфіка мемуарнай крыніцы.

3.2. Польскамоўная мемуарыстыка (Э. Адынец, І. Дамейка, Т. Зан, Э.Т. Масальскі, С. Мараўскі, Л. Патоцкі, Г. Пузыня, Е. Фялінская).

3.3. Рускамоўныя мемуары (Галіцына, І. Г. Дабрынін, М. Нікіфароўскі).



  1. Падарожныя нататкі як гістарычная крыніца




    1. Характарыстыка падарожных нататкаў як гістарычнай крыніцы.

    2. Рускамоўная падарожная літаратура.

    3. Польскамоўныя крыніцы.

  1. Знешнія ўплывы ў фарміраванні матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя




    1. Працэсы культурнай уніфікацыі суладна агульнаеўрапейскім і ўнутрырасійскім тэндэнцыям.

    2. Уплывы стылістыкі класіцызму і рамантызму.

    3. Новыя крытэрыі камфорту і функцыянальнасці.

  1. Культурны ландшафт дваранскай сядзібы




    1. Стылі садова-паркавага будавання.

    2. Мемарыялізацыя прасторы сядзібы.

    3. Гаспадарчы комплекс сядзібы.

  1. Феномен моды

    1. Стыль ампір.

    2. Рамантызм і эклектыка.

    3. Працэс дэмакратызацыі моды.

  1. Традыцыі харчавання




    1. Рацыён харчавання.

    2. Спосабы захавання і кансервацыі.

    3. Святочная кухня.

  1. Традыцыі выхавання




    1. Гендэрны аспект выхавання.

    2. Хатняя адукацыя, пансіёны.

    3. Прафесійная адукацыя.

  1. Гасцявы этыкет




    1. Этыкет як культурны феномен.

    2. Сімволіка абмена падарункамі.

    3. Тоставая традыцыя.




  1. Танцавальная культура




    1. Сацыяльная функцыя баляў.

    2. Касіны і рэдуты.

    3. Маскарады.




  1. Свецкія і рэлігійныя святы і ўрачыстасці




    1. Гарадскі парк як месца адпачынку.

    2. Фэсты, одпусты, шэсці, працэсіі.

    3. Ілюмінацыі, феерверкі, транспаранты.




  1. Працэсы паланізацыі і русіфікацыі на беларускіх землях




    1. Правядзенне палітыкі паланізацыі ў першай чвэрці ХІХ ст.

    2. Роля Віленскага ўніверсітэту ў працэсе паланізацыі.

    3. Захады расійскага ўраду па стварэнню рускай альтэрнатывы польскаму культурнаму дамінаванню ў краю.




  1. Фарміраванне ідэнтычнасці нацыянальнага тыпу




    1. Феномен “тутэйшасці”.

    2. Рэгіянальная свядомасць.

    3. Генезіс паняцця “нацыя”.




  1. Сацыяльна-псіхалагічныя рысы культуры

    1. Саслоўныя стэрэатыпы.

    2. Ідэальны вобраз беларускага шляхціца.

    3. Сервілізм і канформнасць.

  1. Феномен ідэалогіі “сарматызму”




    1. Ідэалагічныя падставы феномену сарматызму.

    2. Арыентальныя ўплывы.

    3. “Сарматызм” і рамантызм.




  1. Цывілізацыйная місія” саслоўя




    1. Уплыў каталіцкага касцёлу на фарміраванне шляхецкай ідэалогіі.

    2. Трансфармацыя вобраза Еўропы ў шляхецкай ідэалогіі.




УСЯГО: 34


ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ ДА ЭКЗАМЕНУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ "КУЛЬТУРА ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ НА БЕЛАРУСІ ХІХ ст."



  1. Гістарыяграфія пытання першай паловы ХІХ ст.

  2. Гістарыяграфія пытання другой паловы ХІХ ст.

  3. Гістарыяграфія пытання першай паловы ХХ ст.

  4. Гістарыяграфія пытання другой паловы ХХ ст. — пачатку ХХІ ст.

  5. Крыніцы па вывучэнню гісторыі культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  6. Змест паняццяў “саслоўе”, “прывілеяванае саслоўе”.

  7. Змест паняццяў “шляхта”, “дваранства”.

  8. Грамадска-палітычныя функцыі прывілеяванага саслоўя.

  9. Формы нефармальнай арганізацыі прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  10. Змест урадавай палітыкі “разбору шляхты”. Эвалюцыя сацыяльна-прававога становішча дробнай шляхты ў першай палове ХІХ ст.

  11. Сацыяльна-эканамічная стратыфікацыя прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ ст.

  12. Этнічны і канфесійны склад прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  13. Феномен “сарматызму” ў шляхецкай культуры.

  14. Праблема нацыянальнага самавызначэння ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  15. Формы этнічнага самавызначэння.

  16. Энда- і экзастэрэатыпы ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  17. Практыкі паланізацыі і русіфікацыі на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.

  18. Гендэрныя стэрэатыпы ў асяродку прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  19. Традыцыйныя гаспадарчыя заняткі прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  20. Практыка шляхецкага землекарыстання на беларускіх землях.

  21. Гаспадарчыя веды шляхецтва.

  22. Органы дваранскага самакіравання ў першай палове ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.

  23. Служба ў адміністратыўных і судовых органах.

  24. Тыповыя паселішчы дробнай шляхты ў Беларусі.

  25. Тыпы шляхецкага жылля. Інтэр’ер.

  26. Адзенне прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  27. Кухня прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  28. Знешнія ўплывы ў фарміраванні матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ ст.

  29. Аснаўныя перыяды ў развіцці матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ ст.

  30. Прынцыпы выхавання ў асяроддзі прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  31. Роля адукацыі ў фарміраванні саслоўнай самасвядомасці.

  32. Месца рэлігіі ў выхаванні прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  33. Традыцыйныя саслоўныя інстытуты сацыялізацыі.

  34. Змест паняццяў “этыкет”, “этыкетныя паводзіны”.

  35. Феномен “шляхецкай гасціннасці”. Гасцявы рытуал.

  36. “Сармацкі” ідэал паводзін, крызіс ідэалу.

  37. Ідэал “свецкага чалавека”.

  38. Прынцыпы міжсаслоўнай камунікацыі.

  39. Жэсты адданасці і патэрналізму. Прычыны сервільнасці ва ўнутрысаслоўных узаемаадносінах шляхецтва.

  40. Элементы гульні ў камунікатыўнай практыцы шляхецтва.

  41. Спецыфіка разумення паняццяў “саслоўнага гонару” і “асабістай годнасці” ў шляхецкім асяроддзі.

  42. Традыцыя цялесных пакаранняў шляхты.

  43. Саслоўныя асяродкі баўлення вольнага часу.

  44. Інтэлектуальныя формы баўлення вольнага часу.

  45. Эстэтычныя формы баўлення вольнага часу.

  46. Забавы на вольным паветры. Вандроўкі.

  47. Забавы дзяцей прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя.

  48. Прыгон і паншчына ў грамадскай думцы прывілеяванага саслоў Беларусі.

  49. Асэнсаванне прычын калапса Рэчы Паспалітай у грамадска-палітычнай думцы прывілеяванага саслоўя Беларусі.

  50. Стратэгіі соцыякультурнай адаптацыі прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя.

ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ "КУЛЬТУРА ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ НА БЕЛАРУСІ ХІХ ст."



  1. Генезіс шляхецкага саслоўя ў ВКЛ.

  2. Шляхецкія вольнасці ў Рэчы Паспалітай.

  3. Юрыдычны статус шляхецтва паводле нормаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

  4. Генезіс дваранскага саслоўя ў Расіі.

  5. Фарміраванне сістэмы дваранскіх тытулаў у Расійскай імперыі.

  6. Геральдычная служба ў Расійскай імперыі.

  7. Органы саслоўнага самакіравання ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

  8. Канфесійная структура беларускага прывілеяванага саслоўя.

  9. Роля “Жалованной грамоты дворянству» 1785 года ў афармленні расійскага дваранскага саслоўя.

  10. Палітыка разбору шляхты ў Расійскай імперыі.

  11. Юрыдычнае становішча шляхцянкі на падставе норм Статутаў ВКЛ.

  12. Спецыфіка мемуараў як гістарычнай крыніцы.

  13. Метрыка ВКЛ як гістарычная крыніца.

  14. Попісы войск ВКЛ як гістарычная крыніца.

  15. Матэрыялы дзяржаўных архіваў Беларусі па гісторыі прывілеяванага саслоўя.

  16. Гісторыя Шклоўскага благароднага вучылішча.

  17. Гісторыя Гродзенскага кадэцкага корпусу.

  18. Гісторыя Полацкага кадэцкага корпусу.

  19. Гісторыя Александраўскага брэсцкага кадэцкага корпусу.

  20. Гісторыя Магілёўскага афіцэрскага вучылішча.

  21. Радзівілы ў беларускай гісторыі.

  22. Сапегі ў беларускай гісторыі.

  23. Агінскія ў беларускай гісторыі.

  24. Хадкевічы ў беларускай гісторыі.

  25. Гістарычны лёс полацкага баярства.

  26. Дуэльны кодэкс.

  27. Застольны этыкет.

  28. Бальны этыкет.

  29. Дзейнасць дваранскіх сабранняў.

  30. Функцыі маршалка шляхты.

  31. Удзел дваранскіх сабранняў у падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861 г.

ТЭСТ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ "КУЛЬТУРА ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ НА БЕЛАРУСІ ХІХ ст."
Заданні з выбарам аднаго правільнага адказу.

1. У расійскай і польскай гістарыяграфіі тэрміны “католік” і “праваслаўны” атаясамляліся з азнчэннямі:

а) еўрапеец і еўразіец;

б) паляк і рускі;

в) заходнік і ўсходнік;

г) касмапаліт і патрыёт;

д) літовец і беларус.
2. З’яўленне першых даследаванняў па гісторыі беларускіх зямель у расійскай гістарыяграфіі стымуляваліся:

а) задачай абгрунтавання падзелаў Рэчы Паспалітай;

б) гледзішчамі панславісцкай салідарнасці;

б) шырокай грамадскай папулярнасцю тэмы.


3.У даваеннай савецкай беларускай гістарыяграфіі прывілеяванае саслоўе трактавалася як:

а) эліта грамадства;

б) польскае ці расійскае;

в) касмапалітычнае.


4. Сярод актыўных даследчыкаў беларускай мінуўшчыны ў першай паове ХХ ст. вылучаюцца:

а) М. Доўнар-Запольскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта;

б) А. Ельскі, У. Смаленскі, М. Бабжынскі;

в) М. Яблачкаў, А. Рамановіч-Славацінскі, П. Бацюшкаў.


5. Праца “Западно-руссізм” належыць:

а) Ф. Туруку;

б) У. Пічэце;

в) А. Цвікевічу.


6. У ХІХ стагоддзі ў Расійскай імперыі да прывілеяванага саслоўя адносілі:

а) патомных і асабістых дваран;

б) шляхту;

в) аднадворцаў.


7. У Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года прадугледжвалася:

а) пашырэнне палітычных правоў дробнага шляхецтва;

б) абмежаванне палітычных правоў дробнага шляхецтва;

в) разбор дробнай шляхты.


8. Прасторавы прынцып класіфікацыі шляхецкага саслоўя прапанаваў:

а) А. Заянчкоўскі;

б) А. Мальдзіс;

в) А. Міцкевіч.


9. Тэрмін “разбор шляхты” азначае:

а) уніфікацыю шляхецкага саслоўя паводле агульнарасійскіх крытэрыяў;

б) перадзел зямельнай уласнасці;

в) дэпартацыі шляхты з краю.


10. Дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў было спынена ў:

а) 1840 г.

б) 1772 г.

в) 1832 г.


11. Тыповымі паселішчамі дробнай шляхты былі:

а) маёнткі;

б) мястэчкі;

в) ваколіцы.


12. Касіны — гэта:

а) частка архітэктурнага аздаблення сядзібы;

б) танцавальная вечарына;

в) вядомы магнацкі род.


13. Сарматызм — гэта:

а) ідэалагічная канцэпцыя;

б) архітэктурны стыль;

в) назва грамадска-палітычнага часопіса.


14. Падпанкі — гэта:

а) маладзёжная субкультура;

б) гатунак грыбоў;

в) частка прывілеяванага саслоўя Беларусі.


15. Прэстыжнай сферай дзейнасці ў асяродку мясцовага прывілеяванага саслоўя лічылася:

а) заняткі гандлем;



б) медыцына;

в) служба ў органах саслоўнага самакіравання.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка