Задачы I змест фiласофскай падрыхтоукi аспiрантаў I суiскальнiкаў



старонка1/2
Дата канвертавання11.03.2017
Памер458.88 Kb.
#5520
  1   2

  1. ЗАДАЧЫ I ЗМЕСТ ФIЛАСОФСКАЙ ПАДРЫХТОУКI АСПIРАНТАЎ I СУIСКАЛЬНIКАЎ

У філасофскіх ведаў ёсць істотная грунтоўная рыса: яны - адкрытая самадастатковасць. Прызначэнне філасофіі не ў яе інтэнцыях на абсалютныя ісціны - гэта яе умоўнасць, - а ў абсалютнай адкрытасці чалавеку і свету. Філасофія утрымлівае мультыварыятыўнасць крытычнай рацыянальнай рэфлексіі, а, значыць, непазбежна накіравана на іншыя рэфлексіі культуры. Філасофская падрыхтоўка ў аспірантуры мае асновай сувязь навуковай і філасофскай крытычных рэфлексій. Філасофія ёсць асновай навук у той жа меры як навукі з,яўляюцца асновай для філасофіі.

Задачай філасофскай падрыхтоўкі навукоўцаў-спецыялістаў з,яўляюцца выпрацоўка і ўдасканальванне крытычна-тэарэтычнага мыслення, садзейнічанне асэнсаванаму фарміраванню крэатыўна-каштоўнасных рысаў будучага даследчыка і выкладчыка ВНУ. Гэтакжа адказнай і няпростай задачай для апошніх будзе авалоданне пэўнай якасцю філасофскай культуры.

Слухачы курса ўжо маюць праграмныя ўяўленні аб філасофіі, яе катэгарыяльным зместе і эўрыстычным патэнцыяле. З гэтай прычыны аспіранцкая падрыхтоўка не паўтарае «школьны», вузаўскі курс, а паглыбляе прафілізацыю катэгарыяльных структур філасофіі. Таму наступнай задачай вывучэння філасофіі з,яўляецца ўзбагачэнне светапоглядных інтарэсаў слухачоў ў дачыненні да навуковай дзейнасці, актуалізацыя светапоглядных тэарэтычных і сацыяльнакультурных асноў абранае галіны навуковых даследванняў.

Акрэсленыя задачы вырашаюцца комплекснай структурай арганізацыі заняткаў. Яна ўключае ў сябе:

1.Лекцыйны курс у плануемых памерах. Аб,ём гадзін устанаўліваецца загадам рэктара па разліку праблемны характар, калі аналізуюцца актуальнаці сувязей філасофіі і сучаснае навукі, гісторыі філасофіі і навукі. кафедры, аспіранскга і вучэбнга аддзелаў інстытута. Лекцыі носяць пераважна праблемны характар, калі аналізуюцца актуальнасці сувязей філасофіі і сучаснае навукі, філасофіі і адукацыі, гісторыі філасофіі і навукі.

2.Семінарскія і практычныя заняткі у плануемых памерах. Аб,ём гэтых заняткаў вызначаецца аналагічна лекцыйнаму курсу. Семінарскія заняткі носяць праблемна-дыскусійны характар. Гэта - асноуная форма авалодання аспірантамі і суіскальнікамі прыёмамі філасофскай аргументацыі, аналіза і абагульненняу эмпірычных даных духоунай, педагагічнай і сацыяльнай культур грамадства. Практычныя заняткі (па неабходнасці, асабліва ў аспірантаў і саіскальнікаў негуманітарнага напрамку), маюць мэту герменэўтычнага чытання і разумення тэкстаў як філасофскай класікі, так і сучасных філасофска- метадалагічных прац.

3.Індывідуальныя і групавыя (перадэкзаменацыйныя) кансультаванні. Першыя не плануюцца (хоць ёсць у шэрагу ВНУ РБ і такі станоўчы вопыт), другія - плануюцца. Змест і характар кансультавання вызначаюцца ўзроўнем авалодання аспірантамі і суіскальнікамі матэрыялу лекцыйных і семінарскіх заняткаў, кансультацыі патрэбны для замацавання асвоенага матэрыялу.

4.Выбар, узгадненне і падрыхтоўка пісьмовай работы-реферата ажыццяўляецца кожным аспірантам і саіскальнікам па вызначаных тэмах. Прыкладныя, рэкамендуемыя тэмы прыводзяцца ў тэксце метадычных рэкамендацый. Мэта напісання рэфератаў - паказаць узровень філасофска-метадалагічнай культуры, ўменне самастойна ажыццяўляць паглыблены аналіз навуковай і каштоўнаснай вартасці філасофскіх ідэй, уменні рабіць філасофскія абагульненні ці рэфлексіі над канкрэтна-навуковымі ведамі. Азнаямленне з філасофска-метадалагічнымі праблемамі спецыяльнасці для усіх саіскальнікаў і аспірантаў абавязковае. Пры наяўнасці станоўчай рэцэнзіі на пісьмовую работу аспірант ці саіскальнік атрымлівае допуск на экзамен.

5.Экзамен кандыдацкага мінімума. Як правіла, экзаменацыйны іспыт утрымлівае 2-3 заданні. Як правіла гэта пытанні па гістарычнай дынаміцы філасофіі, праблемныя пытанні тэндэнцый-абрысаў сучаснага філасофскага мыслення, пытанне па філасофскіх праблемах абранай галіны навукі. У шэрагу ВНУ Беларусі практыкуецца пытанне па творах класічнай і сучаснай філасофіі.





  1. ПРАГРАМА ЛЕКЦЫЙНАГА КУРСА «ФIЛАСОФIЯ»

Праграма даводзіцца да аспірантаў і саіскальнікаў нефіласофскіх спецыяльнасцей Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К. Крупскай, што рыхтыюцца да кандыдацкага экзамену па філасофіі. Мэта праграмы - азнаямленне слухачоў са спецыфікай філасофскай дыскурсрэфлексіі, вузлавымі тэмамі с праблемамі філасофіі. Праграма накіравана на паглыбленае вывучэнне узаемасувязі філасофіі і культуры грамадства, асабліва навукі і адукацыі у іх гістарычных і актуальна-сістэматычных аспектах.

Праграма разлічана на 50 гадзін, мае наступныя раздзелы:



  1. Філасофія у гістарычнай дынаміцы культуры.

  2. Сучасная сусветная філасофія.

  3. Метафізіка і анталогія.

  4. Гнасеалогія. Філасофія навуковага і гуманітарнага пазнання.

  5. Філасофская антрапалогія і сацыяльная філасофія.



У якасці вядучых падручнікаў і дапаможнікаў рэкамендуюцца наступныя выданні:

  1. Гісторыя філасофіі. Пад рэд. Г.С. Кірвеля. - Гродна, 1997.

  1. Калмыков В.Н. Основы философии: Учеб. пособ. Мн.: Выш. шк. 2000.

  1. Канке В.А. Философия. Исторический и систематический курс.-Обнинск, 1996.

  1. Реале Дж., Антисери Д. Западная философия от истоков до наших дней. В 4 т. -СПб, 1997.

  1. Философия. Учебник для вузов. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1995.

  1. Философия: Учебник /под ред. В.Д. Губина, Т.Ю. Сидориной, В.Г. Филатова. М.: «Русское слово», 1997.

  1. Философия и методология науки: Учебное пособие. / Под ред. В.И. Купцова. -М., 1996.


Справачныя выданні:

  1. Новейший философский словарь. Мн., 1999.

  1. Современная западная философия. Словарь. М., 1998.

  1. Современная западная социология. Словарь. М., 1990.

  1. Философский энциклопедический словарь. М., 1994.


РАЗДЗЕЛ 1. ФІЛАСОФІЯ

Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ДЫНАМІЦЫ КУЛЬТУРЫ
ТЭМА 1. ФІЛАСОФІЯ ЯК САЦЫЯЛЬНАКУЛЬТУРНЫ ФЕНОМЕН

Вытокі філасофіі, культурна-гістарычныя і экзістэнцыяльныя фактары яе генэзіса. Праблема дыфінітыўнасці філасофіі. Сэнс і мова філасофіі ў кантэксце культуры. Суадносіны філасофіі і светапогляду. Філасофія і навука. Філасофія і адукацыя.

Праблема прадмета філасофіі. Асноўныя філасофскія тэмы. Структура філасофскіх ведаў: анталогія, гнасеалогія, аксіялогія, антрапалогія. Статус і роль філасофіі ў сучаснасці.

ТЭМА 2. УЗНІКНЕННЕ ФІЛАСОФІІ І ЯЕ ГІСТАРЫЧНЫЯ ФОРМЫ

Станаўленне філасофіі. Міфагенная і гнасеагенная канцэпцыі генэзіса філасофіі. Суаднесенасць філасофскага мыслення і сацыяльнакультурных традыцый Усхода і Захада. Генезіс філасофіі, навукі і адукацыі - агульнае і асаблівае.

Варыятыўнасць развіцця філасофіі. Тыпалагічнае адзінства філасофіі, паняцце гістарычнай формы філасофіі. Гісторыя філасофіі, навукі і адукацыі як выражэнне цывілізацыйнага працэсу гісторыі чалавецтва.


Каталог: files -> soc %20gym
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках
soc %20gym -> Рецензия на базовую программу курса «Основы этнокультуры»
soc %20gym -> Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага светагляду. Мн., 1993
soc %20gym -> Пытанні да экзамена па філасофіі
soc %20gym -> Этнасацыяльных арганізмах


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал