Заданні дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі




Дата канвертавання24.11.2017
Памер41.45 Kb.
Заданні дыстанцыйнай алімпіяды

па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

2017 год
Першы (завочны) этап
1. Якое слова ў беларускай мове абазначае «рот звера, рыбы»?

а) пашча;

б) пячора;

в) пастка;

г) глотка.


2. У якім выпадку пытанне ставіцца толькі ад другога слова да першага?

а) вітанне сонейка;



б) сонечнае вітанне;

в) вітаць сонейка;

г) вітае сонейка.
3. Якія з прыведзеных ніжэй слоў з'яўляюцца сінонімамі?

а) бліскавіца – навальніца;

б) маланка – ззянне;

в) бліскавіца – маланка;

г) маланка – навальніца.


4. У якім слове колькасць гукаў роўная 5?

а) дзядзька;

б) дождж;

в) яблык;

г) з'есці.


5. Замяніце па сэнсу словазлучэнне «стаць дарослым» адным словам:

а) паразумнець;

б) падрасці;

в) пасталець;

г) павялічыцца.


6. Вызначце радок, у якім словы размешчаны ў алфавітным парадку:

а) джала, дзьмуць, дзяжурны;

б) дзьмухнуць, дзьмухавец, дзьмуць;

в) дзвесце, джынсы, джунглі.

г) джынсы, джэм,джунглі.


7. У якіх словах націскным з'яўляецца апошні склад?

а) спіна;

б) авадзень;

в) вусы;


г) цэмент;

д) фартух;

е) жыхар.
8. Ад якога слова нельга ўтварыць форму адзіночнага ліку?

а) аблокі;

б) куры;

в) акуляры;

г) ноздры.


9. Выберыце з прапанаваных слоў тлумачэнне да ўстойлівага выразу «што кіем па вадзе»:

а) дрэнна;



б) дарэмна;

в) старанна;

г) выдатна.
10. Які назоўнік ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку?

а) часопісы;

б) сталы;

в) вочы;


г) дзверы;

д) сцены.



Другі (вочны) этап

1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

а) застегнуть пальто на все пуговицы – … (зашпіліць паліто на ўсе гузікі);

б) надеть пиджак – … (апрануць пінжак);

в) заболеть гриппом – … (захварэць на грып);

г) ложиться в кровать – … (класціся ў ложак);

д) гусь с гусыней − … (гусак з гуссю).
2. Устаўце патрэбныя прапушчаныя літары:

а) тр..(ы)вога,

б) ж..(э)тон,

в) др..(а)ўніна,

г) др..(ы)васек,

д) ц..(а))гляны,

е) ц..(э)мент.
3. Знайдзіце лішняе слова ў кожным радзе слоў і растлумачце свой выбар:

а) карабель, марачка, марак, маяк;

марачка (назоўнік ж. р., а не м. р.);(слова не з нулявым канчаткам);

карабель (слова пачынаецца з «к», а не з «м»); (націск падае не на другі склад);

маякслове няма злучэння «ара»).

б) рачны, рачулка, рэчка, рака, рак;

рак (нероднаснае слова); (слова з нулявым канчаткам);

рэчка (слова пачынаецца са склада «рэ»);

рачны (прыметнік сярод назоўнікаў.)

в) працавіты, працаўнік, працоўны, працаздольны:

працаўнік (назоўнік сярод прыметнікаў); (слова з нулявым канчаткам);

працаздольны (слова з двума каранямі); (у слове менш гукаў, чым літар);

працоўны (націск падае на другі склад).
4. Падбярыце назоўнікі да дадзеных прыметнікаў, каб атрымаліся выразы
з пераносным значэннем:

а) кітайская … (грамата, сцяна);

б) бабіна … (лета);

в) шчодрая … (душа, восень, рука, прырода, зямля, пара).


5. Утварыце ад слова лік усе магчымыя назоўнікі толькі з дапамогай прыставак.

Аблік, адлік, вылік, залік, падлік, пералік, разлік, улік.

6. Пастаўце словы ў алфавітным парадку: дзеяслоў, дзейнік, дзённы, дзьмухавец, дзьмуць, дзьмухнуць, джынсы, джын.


Джын, джынсы, дзеепрыметнік, дзейнік, дзённы, дзьмухавец, дзьмухнуць, дзьмуць.
7. Які з прыведзеных ніжэй выразаў мае значэнне «прымушаць»?

а) узяць быка за рогі;



б) гнуць спіну;

в) гнуць у барані рог.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка