Заданні для правядзення агульнараённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры



Дата канвертавання27.01.2018
Памер29.05 Kb.
#17424
УТВЕРЖДЕНО

Приказ отдела образования,

спорта и туризма администрации

Октябрьского района г. Могилева

29.02.2016 № 73

Заданні для правядзення агульнараённай алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры

(2015/2016 навучальны год)



  1. клас

1.Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце.

І ў век нейлонавы, век маторны хачу, каб песню маёй матулі і ўнукі ўнукаў маіх пачулі не толькі са сцэны, а ў хаце – блізкую – над ціхай калыскай, над поўнай міскаю (Р.Барадулін).



2. Запішыце словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:

[ атс’ул’], [б’ароска], [л’уцк’і ], [п’ашчаны], [аччапіц’], [клаццы], [проз’ба], [пытайэс’с’а], [жжынац’], [б’ашшумны].



3. Выпішыце словы, якія маюць прыстаўкі.

Адукацыя, адужаць, ажыць, ажыны, акенца, акоп, акуць, акула, акурат.



4. Знайдзіце парушэнні граматычных нормаў у сказах. Выпраўленыя сказы запішыце.

1. Дарога дадому заўсёды карацей. 2. Найлепш добра справіўся з заданнем Міколка. 3. Дуб цвярдзей за бярозу.

5. Адзначце беларускія прыказкі, у якіх ёсць кампанент, несумяшчальны з лексічнай сістэмай беларускай літаратурнай мовы.

1) Чужую бяду пальцам развяду, а сваёй ума не дабяру.

2) Людзям языка не завяжаш.

3) Стыд не дым, вочы не выесць

4) Як гукнеш –так і адгукнецца.

5) На чужы раток не накінеш платок



6. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены няправільна.

1) Восенню і вясною, зімою і летам - заўсёды знойдзецца па душы работа і адпачынак.

2) Беларускія лясы, багатыя на ягады.

3) Прайшло некалькі хвілін, і ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

4) Дрэва захісталася, зашумела галлём, і падмінаючы лазняк, рухнула ў ваду.

5) Ад крутых віроў глыбокіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака.



7. Укажыце, тэкст якога стылю можа пачынацца прапанаваным сказам.

1) афіцыйна-дзелавы

2) разважанне

3) апавяданне

4 ) мастацкі

5) публіцыстычны



Першы зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка”, надрукаваны ў 1908 г. выдавецкай сцполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца”, як вядома, быў з энтузіязмам успрыняты беларускай культурнай грамадскасцю, але падаўся небяспечным царскім уладам і неўзабаве быў канфіскаваны.

8.Літаратуру, як і іншыя віды мастацтва, ствараюць таленавітыя людзі. У беларускай літаратурнай традыцыі таленавіты чалавек, майстар слова, найчасцей увасоблены ў вобразе:

а) дойліда, архітэктара

б) мастака-жывапісца

в )інжынера-механіка

г) музыкі-гусляра, скрыпача, дудара

д) спевака, акцёра, дэкламатара



9. Што аб’ядноўвае Янку Купалу і Уладзіміра Караткевіча?

а) абодва пісалі пад псеўданімамі;

б) абодва цесна сябравалі з Якубам Коласам;

в) абодва пісалі дараматычныя творы для дзяцей;

г) абодва стварылі вобраз хлопчыка-гусляра ў мастацкіх тэкстах;

д) абодва з’яўляюцца аўтарамі твораў, у якіх гістарычнае мінулае Беларусі адлюстравана ў рамантычным святле.



10. Біблію называюць “кнігай кнігаў”, бо ў ёй заключаны досвед чалавецтва, глыбокі маральны і выхаваўчы змест. Біблейскія вобразы і матывы паслужылі асновай для шматлікіх твораў сусветнай літаратуры і мастацтва. Беларускі першадрукар Францыск Скарына з’яўляецца

а) аўтарам Бібліі

б) перакладчыкам усёй Бібліі

в) суаўтарам Бібліі

г) перакладчыкам асобных кніг Бібліі

д)мастаком-жывапісцам, які стварыў ілюстрацыі да Бібліі

е) святаром-прапаведнікам Бібліі

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал