Заданні І этапа рэспубліканскай алімпіяды




Дата канвертавання15.01.2017
Памер56.19 Kb.
Заданні

І этапа рэспубліканскай алімпіяды

(2015/2016 навучальны год)

11 клас

(максімальны бал 45)

Заданне 1. Запішыце ў транскрыпцыі, як вымаўляецца прыназоўнік пад у наступных словазлучэннях.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал – за кожны правільны запіс у транскрыпцыі).

Словазлучэнне

Вымаўленне прыназоўніка пад

1) закаціўся пад стол

[ ]

2) пад цёплай коўдрай

[ ]

3) пад чырвонай хусткай

[ ]

4) пад жоўтым капелюшом

[ ]

5) схаваў пад цаглінай

[ ]


Заданне 2.Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні з рускім словам речь.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал – за адзін з дакладна прыведзеных адпаведнікаў).

Словазлучэнні на рускай мове

Адпаведнікі словазлучэнняў на беларускай мове

1) культура речи




2) органы речи




3) речевые ошибки




4) исследование процесса речи




5) речь на собрании




Заданне 3. Падкрэсліце ў кожным радзе слова(ы) з арфаграфічнымі памылкамі.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал – за кожнае падкрэсленае слова з арфаграфічнай памылкай).

1) д’ябал, між’ярусны, Пракоф’еў, бар’ер, іньекцыя;

2) энтузіазм, спецыяльны, меліярацыя, дыалект, асацыяцыя;

3) радыёантэна, восьмігадовы, саракагоддзе, водасховішча.



Заданне 4.Падкрэсліце словы, у якіх адсутнічае прыстаўка.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал – за кожнае падкрэсленае слова, у якім адсутнічае прыстаўка).

Агарод, агурок, агучваць, адкладваць, адліга, адцяць, адчуваць, ажыць, ажына,азімыя.



Заданне 5. Запішыце фразеалагізмы з кампанентам вецер, якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні.

Максімальная колькасць балаў – 4 (1 бал – за кожны правільна ўказаны фразеалагізм).

Значэнне фразеалагізма

Фразеалагізм

1) ‘у каго-небудзь няма грошай’




2) ‘хто-небудзь вельмі легкадумны, несур’ёзны’




3) ‘назад не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра безнадзейныя пошукі каго-небудзь’




4) ‘рабіць што-небудзь сабе на шкоду’





Заданне 6.Пастаўце дзеясловы ў форме загаднага ладу адзіночнага і множнага ліку.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала – за кожную правільную форму).

Уз о р: спаць – спі, спіце.



Незначальная

форма дзеясловаў


Загадная форма дзеясловаў


Адзіночны лік

Множны лік

1) дбаць







2) слаць







3) віць







4) заходзіць







5) усаджвацца








Заданне 7. Улічваючы граматычныя характарыстыкі часцін мовы, падкрэсліце “чацвёртае лішняе” ў кожным радзе слоў.

Максімальная колькасць балаў – 4 (1 бал – за кожнае правільна падкрэсленае слова).

1) Тарнада, сірока, івасі, пенальці;

2) дажджлівы, сакавіты, буланы, вяртлявы;

3) сам, ніхто, кожны, мой;

4) сустракацца, абувацца, цалавацца, абдымацца;

Заданне 8. Запоўніце пропускі ў наступных выказваннях.

Максімальная колькасць балаў – 3 (1 бал – за кожнае правільна адноўленае слова).
1)   – творы старажытнай літаратуры, у якіх запіс дакладных звестак пра пэўныя падзеі, сведкам якіх быў летапісец, спалучаўся з літаратурна апрацаванымі паданнямі пра падзеі ранейшыя, мінулыя.

2) Шматзначны вобраз, від іншасказання, які асноўваецца на падабенстве ці агульнасці прадметаў, з’яў і заключаецца ва ўмоўным абазначэнні сутнасці якой-небудзь з’явы, у літаратуры называецца .

3)   – урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы.
Заданне 9. Па фактах біяграфіі, творах, некаторых характарыстыках “пазнайце” пісьменніка. Устанавіце адпаведнасць і запішыце адказ у форме “лічба – літара” (напрыклад, 6Е).

Максімальная колькасць балаў – 6 (1 бал – за кожную правільна ўстаноўленую адпаведнасць).

1. Сын беззямельнага арандатара, затым – сам дробны арандатар, чорнарабочы бровара, бібліятэкар, супрацоўнік, а пасля і рэдактар адной з першых легальных беларускіх газет.

А. Алесь Бачыла


2. У Адэсе прайшло яго “першае маленства”. На пятым годзе жыцця апынуўся ў Беларусі, у вёсцы Загора. Гэта “другое маленства”, што ўвайшло ў памяць і ўразіла багаццем прыроды, яркасцю і арыгінальнасцю беларускіх народных святаў, звычаяў, прыгажосцю роднай мовы.

Б. Кандрат Крапіва


3. Толькі ў 1911 г., пасля заканчэння ніжагародскай гімназіі, лёс падараваў яму першую свядомую сустрэчу з роднай Беларуссю.

В. Янка Брыль

4. Майстар байкі, непераўзыдзены сатырык у паэзіі, прозе, драматургіі; яго слова ў навуцы таксама было важкім і значным, асабліва для свайго часу.

Г. Янка Купала

5. Стварыў “энцыклапедыю сялянскага жыцця”.

Д. Якуб Колас

6. Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку (“Радзіма мая дарагая” і інш.). На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” А. Талстога і інш.

Е. Максім Багдановіч


Заданне 10. Вызначце вершаваны памер прыведзеных ніжэй радкоў. Назавіце аўтара і літаратурны твор, з якога ўзяты гэтыя радкі.

Максімальная колькасць балаў – 3 (1 бал – за кожны правільны адказ).

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю



Ў сумнай даліне над ярам.

Аўтар твора:

Назва твора:

Вершаваны памер твора:


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка