Заданні па беларускай літаратуры для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!




Дата канвертавання15.11.2017
Памер107.15 Kb.
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ДЛЯ ВУЧНЯЎ 8-11 КЛАСАЎ
Паважаныя школьнікі і абітурыенты!

Прапануем вам выканаць наступныя заданні.

Адказы дасылайте ў выглядзе запоўненага бланка адказаў*

(форма бланка прадстаўлена пасля заданняў)


1 узровень

Да кожнага задання 1 узроўню дадзена 4 адказы,

з якіх правільным з’яўляецца толькі адзін.

(Кожныправільны адказ – 2 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 8)

1

Вызначце храналагічныя межы жыцця Ф. Багушэвіча

1. 21 сакавіка 1920 – 28 красавіка 1980.

2. 21 сакавіка 1880 – 28 красавіка 1942.

3. 21 сакавіка 1900 – 28 красавіка 1960.

4. 21 сакавіка 1840 – 28 красавіка 1900.



2

У якім годзе выйшла з друку паэма Якуба Коласа “Новая зямля”?

1. 1923

2. 1910


3. 1941

4. 1937


3

Назавіце сапраўднае імя Максіма Танка

1. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч

2. Яўген Іванавіч Скурко

3. Іван Дамінікавіч Луцэвіч

4. Мацей Іванавіч Бурачок



4

Які з пералічаных твораў быў напісаны Васілём Быкавым?


1. “След бліскавіцы”

2. “У палескай глушы”

3. “Знак бяды”

4. “Птушкі і гнёзды”



2 узровень

Да кожнага задання 2 узроўню дадзена 4 адказы,

з якіх правільным з’яўляецца толькі адзін

(Кожны правільны адказ – 3 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 12)

5

Да якога жанру/віду лірыкі адносіцца верш П. Броўкі “Александрына”

1. інтымнай

2. грамадзянскай

3. філасофскай

4. пейзажнай



6

У якім жанры напісаны твор А.Макаёнка “Зацюканы апостал”

1. камедыі

2. гістарычнай драмы

3. трагікамедыі

4. фарсу-вадэвілю



7

Якому аўтару належаць наступныя радкі:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.

1. Максіму Багдановічу

2. Аркадзю Куляшову

3. Максіму Танку

4. Пятрусю Броўку



8

Вызначце прадстаўніка літаратуры эпохі рамантызму

1. Ян Баршчэўскі

2. Янка Купала

3. Францыск Скарына

4. Сімяон Полацкі



3 узровень

Разборліва запішыце кароткі адказ

(Кожны правільны адказ – 4 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 20)

9

Вызначце вершаваны памер:
Пісаць бы мне пра час далёкі!

Не зябла б муза сіратой:

Штодзень бы піў набгом з даёнкі

Хвалебстваў пенны сырадой!


10

Вызначце і запішыце род літаратуры па наступным азначэнні:

Адрозніваецца ад іншых родаў літаратуры спосабам перадачы сюжэту – не пасродкам апавядання або маналогу, а праз дыялогі персанажаў. Прызначаны для пастаноўкі на сцэне.

11

Устанавіце адпаведнасць героя і яго мастацкае апісанне. Адказ запішыце ў выглядзе злучэння лічбаў і літар.

1. Люцыян Таполя

А. “– Тэрца… Квінта… Не так… О месье, не так… Зноў у пазіцыю… Як вы стаіцё, месье? Вы трымаеце шпагу, як начны гаршчок, – пардон… Раз-два… О-ла-ла!.. У вас нечакана атрымаўся цудоўны ўдар… Ларошфуко не мог бы зрабіць лепшага… Брава, месье, я забіты!.. Вы забіты… Майце ласку заўтра рабіць гэта лепей.

Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла <…> вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні. Ён схуднеў, на нагах і грудзях выявіліся зусім не дзіцячыя мускулы, позірк стаў пільны і насцярожаны. Але затое ў руках усё часцей прарывалася новая, лёгкая і пластычная зграбнасць.

Можа, таму, што ён і раней добра біўся на палках – асабліва вялікімі былі поспехі ў фехтаванні. Ды і Крэбс, калі хлопец не чуў яго, усё часцей казаў:

– Будзе. Будзе наезнік”.



2. Сотнікаў

Б. “Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады <…> будзе добрай прыладай для знішчэння старога”; “з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію”; “смех у яго быў як у акулы імперыялізму”; “ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты”; “пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю”

3. Алесь Загорскі

В. “За адзін дзень ён дайшоў да Піліпавіч, дзе тырчэлі каля шашы яшчэ некаторыя адзнакі былой граніцы. Да гэтага месца ён ішоў яшчэ, як бы раздумваючы і сам сабе не верачы. Тут жа ён увесь змяніўся. Каб чалавек, які добра ведаў яго дагэтуль, бачыў яго ў гэты момант, калі ён, мінуўшы Піліпавічы, спыніўся на палявой дарозе, кожны заўважыў бы як адразу <…> [скінуў] пячаць таго шматгодняга чакання, якое ўжо часамі ператваралася ў свядомасці, як бы нейкай асуджанасці навек. Магло б здавацца, што ён зараз скажа: «Яно было. А вы хіба хочаце, каб ніколі ніякай прыкрасці не было? Затое цяпер!» Уся яго пастава і выраз твару былі ў часе гэтага падарожжа рухавымі вельмі”.

4. Самсон Самасуй

Г. <…> Гэта ён

Уздоўж Віллі і Нёмна

I па ўсіх шляхах і скрыжаваннях

Будаваў капліцы і крыжы,

Выразаў апосталаў, прарокаў,

Больш падобных да сялян смаргонскіх,

Да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў.

Гэта ён ў батлейцы навагодняй

Пана свайго Ірадам зрабіў,

Твар і постаць прасвятой —

З дзяўчыны Тэклі,

Да якой дарэмна сватаўся калісьці,

А двух п’яніц мядзельскіх —

Сцяпана з Харытонам —

Выразаў з чачоткавай бярозы,

З дрэва моцна,

Як дружба іх,

Выразаў у постаці анёлаў.



5. Вольга Ляновіч

Д. “Па праўдзе кажучы, <…> адчуваў сябе вельмі кепска: пачынала кружыць галава, часам нават штосьці правальвалася — знікала ў памяці, і тады на кароткі час ён забываўся, дзе ён і куды ідзе. Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды ён проста не верыў, што можа захварэць. Яшчэ чаго не хапала на вайне — хварэць! Ніхто ў іх не хварэў так, каб вызвалялі ад заданняў, ды яшчэ такіх простых, як гэта. Кашлялі, прастуджваліся многія, але прастуда не лічылася за сур’ёзную хваробу. І калі там, ля кастра на балоце, камандзір назваў яго прозвішча, ён быў гатовы, а калі даведаўся, што па харч, дык аж узрадаваўся, бо быў, як і ўсе, згаладнелы, хацеў пад’есці, да таго ж — вабіла магчымасць пагрэцца якую гадзіну ў хатнім цяпле”.

6. Сымон Ракуцька

Е. “У ліпені <…>нарадзіла дзяўчынку і назвала яе Святланай, яшчэ да нараджэння назвала, модным тады было гэтае імя. Пасля з’яўлення дзіцяці зрабілася <…> яшчэ больш падобная на маці сваёй апантанасцю ў працы, энергіяй ва ўсім, настырнасцю, якая часта межавала з нахабнасцю, асабліва там, дзе трэба было адстаяць сваё. О, за сваё, за адно каліва цыбулі яна магла горла перагрызці! Аўсюку, партрэт якога вісеў у трамвайным парку на Дошцы стаханаўцаў, часта было няёмка за жонку, ён спрабаваў ушчуваць яе: «<…>, нядобра гэта. Цяпер людзі гэтым не жывуць, не той час. Са мной вунь Зенчык, сакратар наш партыйны, гаварыў, каб я ў партыю рыхтаваўся...». Але і ў гэтым — у адносінах да мужа — яна зрабілася падобная да маці. Там, на працы, у трамвайным парку, ён, можа, нават абавязаны працаваць па-стаханаўску, уступаць у прафсаюз, у партыю — куды хоча, каб не адставаў ад людзей. а тут, дома, — паўнаўладная гаспадыня яна, і рабіць будзе — што ёй падабаецца”.

12

Устанавіце адпаведнасць твора аўтару. Адказ запішыце ў выглядзе злучэння лічбаў і літар.

1. Андрэй Макаёнак

А. “Родная мова”

2. Максім Гарэцкі

Б. “Галя”

3. Максім Танк

В. “Чазенія”

4. Янка Брыль

Г. “Літоўскі хутарок”

5.Уладзімір Караткевіч

Д. “Пагарэльцы”

13

Назавіце творчы/мастацкі метад паводле наступнага вызначэння:

З пункту гледжання дадзенага мастацкага метаду, літаратурны твор павінны будавацца на падставе строгіх канонаў, тым самым выяўляючы складнасць і лагічнасць самой светабудовы. У цэнтры мастацкай увагі, як правіла, знаходзіцца вечнае, нязменнае, у кожнай з’яве пісьменнік імкнецца распазнаць толькі істотныя, тыпалагічныя рысы, адкідаючы выпадковыя індывідуальныя прыкметы. Вялікае значэнне надаецца грамадска-выхаваўчай функцыі мастацтва.

4 узровень

Дайце пісьмовы адказ на пытанне (6-10 сказаў).

Кожны правільны адказ – 5 балаў. Максімальная колькасць балаў за блок – 10

14

Жанравае вызначэнне, праблематыка “Пінскай шляхты” В. Дуніна-Марцінкевіча.

15

Ахарактарызуйце верш Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь”

Не анёл у трубу уструбіў –

З хмары бог старому Ною гаварыў:

Поўна з краем чаша гневу майго



На людскія грахі ды бясчыннасці.

Вось надойдзе часіна суворая.

Лінуць з неба залівы бязмерныя

I абмыюць ад бруду смуроднага

Ўсю зямлю яны, белы-вольны свет”.

Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг

З таго дзерава ліванскага.

Ўшыркі гэтаму каўчэгу – сто лакцёў,

А ўдаўжкі – болей тысячы.

Ды узяў туды Ной і птах і звяроў,

Каб не звёўся іх род з зямлі.

Ды не плыў к яму з мора сіняга

Страцім-лебедзь – горды, моцны птах.

Яго звычаі – арліныя,

Яго ўцехі – сакаліныя;

Пер’і-пер’ечкі бялеюцца

Ды на золку агнявеюцца.

У яго ў крыле – трыста тры пяра:

Узмахне крылом– быццам бор шуміць,

Узмахне другім – што мяцель гудзіць.

Як учнуць дажджы, – пацякла вада,

Разлілася горш ад павадка.

Затапіла ўсе лугі-лагі,

Ўсе лугі-лагі, ўсе лясы-бары;

Уздымаецца вышэй ад гор.

Птахі ў небе стаяй лётаюць,

Енчаць жаласна, ад нуды крычаць,

Выглядаюць стуль прытулачку.

А па ўсёй зямлі толькі хвалі б’юць,

Толькі хвалі б’юць белай пенаю.

Ды па іх дужы, смелы плавае

Страцім-лебедзь – горды, моцны птах.

Узмахне крылом – быццам бор шуміць,

Узмахне другім – як мяцель гудзіць.

I населі тут на лебедзя

Птахі дробныя ўсёй стаяю.

Лебедзь з сілы выбіваецца,

Птушкі ажна усцяшаюцца.

Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,

На чацвёрты стаў прасіць-маліць:

Вы ўзляціце хоць на час які,



Выбіваюся з астатніх сіл.

Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць!

Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!”

Не паслухалі птахі лебедзя.

Пацямнела у яго ў вачах,

Крыллі ўрэшце надламаліся,

Галава ў ваду апусцілася.

I пайшоў на дно мора сіняга

Страцім-лебедзь – моцны, горды птах.

Ад усіх цяпер патомкі ёсць,

Ды няма адных – Страцімавых.


БЛАНК АДКАЗАЎ*

Прозвішча

Імя


Імя па бацьку*

Школа

(указаць адрас школы з індэксам), клас



Населены пункт

Адрас

(указаць поўны дамашні адрас з індэксам) і тэлефон для сувязі



E-mail

(калі ёсць)




ЗАДАННІ

1 узровень

1

2

3

4

АДКАЗЫ

1 узровень













ЗАДАННІ

2 узровень

5

6

7

8

АДКАЗЫ

2 узровень













ЗАДАННІ

3 узровень

7

8

9

10

11

12

13

АДКАЗЫ

3 узровень






















ЗАДАННІ

4 узровень

14

15

АДКАЗЫ

3 узровень








*Звесткі неабходна ўказваць поўнасцю і разборліва.

Адказы варта даслаць да 31 кастрычніка 2017 года.

Поспехаў!

246019 г. Гомель, вул. Савецкая, 104, філалагічны факультет, школа юнага моваведа і літаратара
kastritsa@gsu.by


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка