Заданні па беларускай мове для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!



Дата канвертавання19.11.2017
Памер51.64 Kb.
#13787
ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ДЛЯ ВУЧНЯЎ 8-11 КЛАСАЎ
Паважаныя школьнікі і абітурыенты!

Прапануем вам выканаць наступныя заданні.

Адказы дасылайте ў выглядзе запоўненага бланка адказаў*

(форма бланка прадстаўлена пасля заданняў)


    1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

    1. не бачыць;

    2. згінаць;

    3. праз жыта;

    4. вільгаць;

    5. дарадчык.


Максімальная колькасць балаў – 5


    1. Адзначце словы, у якіх выдзелены гук з’яўляецца падоўжаным і на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведнай літары:

      1. мы[ц’]ё;

      2. адзінацца[ц’]ю;

      3. ка[л’]ектыў;

      4. мы[ш]у;

      5. ветра[н]ы.


Максімальная колькасць балаў – 5


    1. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1. шчабятаў хлопчык;

  2. калючае слова;

  3. вострая сякера;

  4. кіслы яблык;

  5. заліцца чырванню.


Максімальная колькасць балаў – 5
4. Адзначце амонімы:

1) быць у адчаі – знаходзіцца ў роспычы;

2) падатлівы характар – падатлівы метал;

3) кармавыя буракі – кармавыя часткі суднаў;

4) чорныя клюшкі – хакейныя клюшкі;



5) зачасаць валасы – зачасаць бервяно.

Максімальная колькасць балаў – 5

5.Адзначце сінанімічныя рады:

  1. даверлівы, прастадушны, наіўны;

  2. уменне, майстэрства, умельства;

  3. абвадненне, арашэнне, паліўка;

  4. яда, ежа, харч;

  5. ганарлівы, ганарысты, ганаровы.


Максімальная колькасць балаў – 5
6. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу.

А

Работа сэрца – друкаваная работа

1

Амонімы

Б

Жылое асяроддзе – абжыты асяродак

2

Мнагазначнае слова

В

Актыўная пазіцыя – пасіўная пазіцыя

3

Пароніы

Г

Беспадстаўны вывад – беспрычынны смех

4

Сінонімы







5

Антонімы


Максімальная колькасць балаў – 5
7. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі. Запішыце правільны адказ.

А
Б

В

Г




Пераліванне з пустога ў парожняе.

Як у ваду глядзеў.

З глыбіні душы

Губляць грунт пад нагамі



1
2
3
4

5


Угадаў, нібы загадзя ведаў, прадбачыў што-небудзь.

Пазбаўляцца ўсякай упэўненасці ў сабе.

Марная трата часу, бескарысны занятак.

Арганізоўваць, накіроўваць, перабудоўваць што-небудзь пэўным чынам.

Чыстасардэчна, з найлепшымі намерамі.



Максімальная колькасць балаў – 5
8.Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы – канчаткі:

  1. назбіраў;

  2. пятнаццаці;

  3. абцугі;

  4. заʹсветла;

  5. дзівімся.


Максімальная колькасць балаў – 5

9. Вызначце марфемную будову слоў. Устанавіце адпаведнасць паміж іх марфемнай будовай і прапанаванымі словамі. Адзначце нумар правільнага адказу.

А

Б

В



Г


Тупнуўшы.

Натхнёны.

Наглядны.

Пачасова.



1

2

3



4

5


Корань + суфікс + канчатак.

Прыстаўка + корань + суфікс + суфікс.

Прыстаўка + корань + суфікс + канчатак.

Корань + суфікс + суфікс.

Корань + суфікс + суфікс + канчатак.



Максімальная колькасць балаў – 5
10. Знайдзіце памылку ў лексічнай спалучальнасці слоў. Падбярыце да няправільна ўжытага слова паронім і запішыце яго ў пачатковай форме.

Часам некаторыя аўтары дазваляюць сабе празмерную палёгку, безадказнае станаўленне да паэтычнага радка, слова.


Максімальная колькасць балаў – 5
БЛАНК АДКАЗАЎ*


Прозвішча

Імя


Імя па бацьку*

Школа

(указаць адрас школы з індэксам), клас



Населены пункт

Адрас

(указаць поўны дамашні адрас з індэксам) і тэлефон для сувязі



E-mail

(калі ёсць)



















ЗАДАННІ


1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

АДКАЗЫ






























*Звесткі неабходна ўказваць поўнасцю і разборліва.

Адказы варта даслаць да 31 кастрычніка 2017 года.

Поспехаў!

246019 г. Гомель, вул. Савецкая, 104, філалагічны факультет, школа юнага моваведа і літаратара

kastritsa@gsu.by
Каталог: school -> bel
bel -> Заданні па беларускай літаратуры для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты! Прапануем вам выканаць наступныя заданні
bel -> Адказы да алімпіядных заданняў па беларускай мове работа №1 Заданне 1
bel -> Адказы да заданняў кантрольнай работы №1 па беларускай літаратуры
bel -> Заданні па беларускай літаратуры для вучняў 8-11 класаў Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Вынікі кантрольнай работы №1 па беларускай мове
bel -> Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў кантрольная работа №2 Паважаныя школьнікі І абітурыенты!
bel -> Адказы да алімпіядных заданняў па беларускай мове Кантрольная работа №2
bel -> Кантрольная работа №2 па беларускай мове для вучняў 8-11 класаў
bel -> Алімпіядныя заданні для вучняў 8-11 класаў кантрольная работа №3 Паважаныя школьнікі І абітурыенты!


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал