Заданні завочнага індывідуальнага тура



Дата канвертавання05.03.2018
Памер24.25 Kb.
#18775

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015


ЗАДАННІ

Завочнага індывідуальнага тура

Удзельнікі павінны прадставіць у Арганізацыйны камітэт два эсэ паводле ўстаноўленай формы, з якіх:

а) адно эсэ рыхтуецца на тэму, прапанаваную раздзелам “Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы”, тэматыка другога эсэ выбіраецца ўдзельнікам самастойна;

б) адно эсэ па любой намінацыі прадстаўляецца на беларускай мове (дадатковае заданне на веданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікі).
1. Тэорыя і гісторыя дзяржавы і права

Кансалідацыя як форма сістэматызацыі.

Правапрымяняльная практыка як крыніца права.

Фізіякратызм як канцэнцыя рэфармавання органаў дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай.

Ідэі беларускай дзяржаўнасці ў пострэвалюцыйны перыяд.

2. Канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права

Рэлізацыя палажэнняў ч. 1 арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нацыянальным заканадаўстве.

Праблемы разгляду ананімных зваротаў.

Механізмы прававой абароны грамадзян і арганізацый ў працэсе іх узаемадзеяння з органамі дзяржаўнага кіравання.

Адміністрацыйна-прававыя прэзумпцыі.

3. Грамадзянскае права і працэс, гаспадарчае права і працэс

Тэорыя і практыка ўладальніцкай абароны.

Сістэма дагавораў, якія накіраваны на стварэнне жылля.

Медыацыя ў Беларусі: прававое рэгуляванне, вопыт выкарыстання, перспектывы.

Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій ў дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі.

4. Крымінальнае права і працэс

Злоўжыванне правам, злоўжыванне паўнамоцтвамі, злоўжыванне ўладай.

Пацярпелы ў сістэме элементаў складу злачынства.

Функцыя абвінавачвання і функцыя крымінальнага праследвання ў крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь.

Паведамленні аб злачынстве ў СМІ як падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы.

5. Экалагічнае права, зямельнае права

Прававое рэгуляванне выкарыстання прыродных рэсурсаў пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Прававы рэжым зямельных надзелаў, які размешчаны ў прыгараднай зоне г. Мінска.

ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КОНКУРС

(выконваецца па жаданні)


1 чэрвеня 2011 года гаспадарчым судом г. Кіева было прынята рашэнне аб спагнанні з суб’екта гаспадарання Рэспублікі Беларусь на карысць украінскага прадпрыемства запазычанасці ў памеры 116 580 долараў ЗША.

29 мая 2014 года ўкраінскае прадпрыемства звярнулася ў эканамічны суд г. Мінска з заявай аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэнняў гаспадарчага суда г. Кіева.

25 чэрвеня 2014 года эканамічны суд г. Мінска вынес вызначэнне аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэння гаспадарчага суда г. Кіева і выдаў судовы загад аб спагнанні запазычанасці з суб’екта гаспадарання Рэспублікі Беларусь.

На падставе заявы спагнальніка судовым выканаўцам 30 чэрвеня 2014 года вынесена пастанова аб узбуджэнні выканаўчага вядзення.



Заданне: прадстаўце юрыдычнае заключэнне аб правамернасці актаў, якія былі вынесены судовым выканаўцам і эканамічным судом г. Мінска.



Каталог: pub
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
pub -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
pub -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
pub -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
pub -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
pub -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
pub -> Теоретический аспект
pub -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал