Заданні завочнага каманднага тура



Дата канвертавання19.11.2017
Памер53.24 Kb.
#13421

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015

ЗАДАННІ
Завочнага каманднага тура

Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач паводле вызначанай формы. Два заданні (на выбар каманды) прадстаўляюцца на беларускай мове (дадатковае заданне на веданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікі).
ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
Семіятычны падыход на права.
КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА. АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА
Аптымізацыя сісітэмы мясцовага кіравання для мэтаў павышэння яго эфектыўнасці.
ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС.
ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

ТАА “Вымпел” (арандатар) заключыла з ЗАТ “Санмеханізацыя” (арэндадаўца) дагавор арэнды (далей – Дагавор арэнды), згодна з якім арандатар арандаваў нежылое памяшканне плошчай 90,5 кв. м (далей – Нежылое памяшканне), якое было размешчана на першым паверсе 12-павярховага дома ў г. Мінску па вул. Стараслабадской, 183 (далей – Жылы дом). У адпаведнасці з п. 1.2 Дагавора арэнды мэтай выкарыстання арандаванай маёмасці з’яўлялася размяшчэнне і функцыянаванне аб’екта рознічнага гандлю (магазін спорттавараў).

Жылы дом быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю за паўтара гады да заключэння Дагавора арэнды. Забудоўшчыкам і заказчыкам будаўніцтва з’яўлялася ТАА “Роліўс”. Да моманту заключэння Дагавора арэнды ўсе кватэры ў Жылым доме былі прададзены ТАА “Роліўс” розным фізічным асобам і арганізацыям. Абслугоўванне і эксплуатацыю Жылога дома, уключаючы Нежылое памяшканне, ажыццяўляла таварыства ўласнікаў “Сонечны замак”.

21 сакавіка 2014 г. Нежылое памяшканне было заліта вадой, якая пранікла з канала смеццеправода, у выніку чаго пацярпела як само Нежылое памяшканне, так і тавары, якія знаходзіліся там і належалі ТАА “Вымпел”: спартыўныя прылады і адзенне.

Па факту заліцця быў складены акт абследавання Нежылога памяшкання, які быў падпісаны інжынерам па якасці ТАА “Роліўс”, старшынёй ТУ “Сонечны замак”, а таксама инжынерам ТАА “Тэехінжынербуд” (нейтральная арганізацыя). Як было ўказана ў акце абследавання, прычынай заліцця з’явілася засмечванне канала смеццеправоду цвёрдымі бытавымі адходамі, з прычыны чаго талыя воды не мелі свободнага сцёку па канале смеццеправоду і прасачыліся праз столь і сцены ў Нежылое памяшканне, якое было размешчана, як пазначана раней, на першым паверсе Жылога дома.

Частка тавараў, якія знаходзіліся ў Нежылым памяшканні і пацярпелі ад вады (спартыўныя прылады і адзенне), былі прыведзены ў непрыгоднасць. Кошт тавараў, якія прыйшлі ў непрыгоднасць, склала 21.680.000 рублёў.

ТАА “Вымпел” звярнулася з прэтэнзіямі аб спагнанні прычыненай шкоды на суму 21.680.000 рублёў да ТАА “Санмеханізацыя”, ТС “Сонечны замак” і ТАА “Роліўс”, але ўсе адрасаты адмовіліся добраахвотна задаволіць прэтэнзіі.

ТАА “Вымпел” звярнулася ў эканамічны суд з іскам да ТУ “Сонечны замак” аб спагнанні на падставе арт. 933 ГК прычыненай школы на суму 21.680.000 рублёў.

У іскавой заяве ісцец указаў, што, у адпаведнасці з арт. 212 ЖК, таварыства ўласнікаў абавязана забяспечыць арганізацыю абслугоўвання аб’ектаў неруховай маёмасці і прыдамавой тэрыторыі; захаванасць агульнай маёмасці, прытрымліванне тэхнічных нормаў і патрабаванняў па яго ўтрыманні і эксплуатацыі. На думку істца, прычыніцелем шкоды з’яўляецца ТУ “Сонечны замак”, бо яно не забяспечыла належнае абслугоўванне сістэмы смеццеправода, што прывяло да заліцця Нежылога памяшкання і прычынення шкоды маёмасці істца, якая там знаходзілася.

У судовым пасяджэнні ТУ “Сонечны замак” прадставіла заключэнне ТАА “Тэхінжынербуд”, згодна з якім прычынай засмечвання канала смеццеправоду “мог быць канструкцыйны дэфект, які быў дапушчаны пры будаўніцстве будынка, адступленне ад выканання патрабаванняў будаўнічых норм і правілаў”.

Пасля азнаямлення з гэтым заключэннем ТАА “Вымпел” заявіла хадатайніцтва аб замене неналежнага адказчыка ТУ “Сонечны замак” належным адказчыкам ТАА “Роліўс”. Суд адмовіў у задавальненні хадатайніцтва, указаўшы ў вызначэнні, што яго задавальненне вызначала б прадвырашэнне судом вывадаў па сутнасці справы аб адказнасці ТАА “Роліўс”.


ЗАДАННЕ
Дайце разгорнутыя і матываваныя адказы на наступныя пытанні:

  1. Хто з’яўляецца належным адказчыкам па разглядаемай справе – ТУ “Сонечны замак” ці ТАА “Роліўс”? Якія дадатковыя абставіны, не пазначаныя ва ўмовах, могуць уплываць на вывад па гэтым пытанні?

  2. Ці правільна суд матываваў у вызначэнні адмову ў задавальненні хадатайніцтва аб замене неналежнага боку?

  3. Ці можа ЗАТ “Санмеханізацыя” несці адказнасць за шкоду, якая была прычынена істцу, і калі так – пры якіх абставінах? Калі ЗАТ “Сантэхмеханізацыя” можа несці адказнасць за шкоду, ці з’яўлялася правамерным у гэтай справе хадатайніцтва істца аб замене неналежнага адказчыка ТУ “Сонечны замак” належным адказчыкам ЗАТ “Сантэхмеханізацыя”?


КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС
Іваноў, узрост 30 год, на працягу некалікіх год падтрымліваў блізкія адносіны з Пятровай, узрост 24 гады. Абое займаліся ў секцыі барацьбы джыў-джытсу. Акрамя таго, Пятрова аказвала рэпетытарскія паслугі, займаючыся ў хатніх умовах матэматыкай з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.

Потым іх адносіны сталі ахалоджацца. Пасля чарговага канфлікту Пятрова заявіла, што больш не будзе падтрымліваць адносіны з Івановым, і пайшла жыць да сваіх бацькоў.

Спробы Іванова вярнуць сяброўку аказаліся беспаспяховымі. Тады ён вырашыў забіць яе, жадаючы адпомсціць за разрыў адносінаў. Знаёмыя Іванова – муж і жонка Сідаравы – былі вінныя Іванову вялікую суму грошай у замежнай валюце. У абмен на “скасаванне” пазыкі ён прапанаваў ім прыняць удзел ў забойстве і атрымаў згоду. Ён жа распрацаваў і план рэалізацыі злачынства.

У адпаведнасці з гэтым планам, у адзін з дзён восені 2011 года Сідарава патэлефанавала Пятровай па мабильным тэлефоне, запрасіўшы яе вечарам прыйсці на кватэру сваёй бабулі па прычыне заключэння дагавора аб вучэбных занятках у хатніх умовах з сваім дзіцём.

У вызначаны час, калі Пятрова ўвайшла ў пад’езд, дзе знаходзілася гэтая кватэра, Сідараў размясціўся на балконе для назірання за навакольнай абстаноўкай; Іваноў, які быў узброены малатком, схаваўся за прасценкам ў прыхожай.

Сідарава адчыніла Пятровай дзверы, прапусціла яе ў кватэру. Калі Пятрова аказалася ў прыхожай, Сідарава, якая дзейнічала ў адпаведнасці з распрацаваным планам, знянацку кінула ёй у твар шырокі шаўковы шалік. Затым Іваноў, які выйшаў з укрыцця, нанёс Пятровай дзевяць удараў малатком па галаве, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна скончалась на месцы здарэння. Удасканаліўшыся, што пацярпелая мёртвая, Іваноў і Сідаравы ўпакавалі яе труп ў цэлафанавыя мяшкі, а дачакаўшыся начнога часу, вывезлі цела за горад у лясны масіў, дзе і захавалі.


Дайце юрыдычную кваліфікацыю дзеянням удзельнікаў.
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КОНКУРС

(выконваецца абавязкова, але адзначаецца асобна)


1 чэрвеня 2011 года гаспадарчым судом г. Кіева было прынята рашэнне аб спагнанні з суб’екта гаспадарання Рэспублікі Беларусь на карысць украінскага прадпрыемства запазычанасці ў памеры 116 580 долараў ЗША.

29 мая 2014 года ўкраінскае прадпрыемства звярнулася ў эканамічны суд г. Мінска з заявай аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэнняў гаспадарчага суда г. Кіева.

25 чэрвеня 2014 года эканамічны суд г. Мінска вынес вызначэнне аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэння гаспадарчага суда г. Кіева і выдаў судовы загад аб спагнанні запазычанасці з суб’екта гаспадарання Рэспублікі Беларусь.

На падставе заявы спагнальніка судовым выканаўцам 30 чэрвеня 2014 года вынесена пастанова аб узбуджэнні выканаўчага вядзення.



Заданне: прадстаўце юрыдычнае заключэнне аб правамернасці актаў, якія былі вынесены судовым выканаўцам і эканамічным судом г. Мінска.
Каталог: pub
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
pub -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
pub -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
pub -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
pub -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
pub -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
pub -> Теоретический аспект
pub -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал