Заданні завочнага каманднага тура




Дата канвертавання01.01.2018
Памер71.82 Kb.

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2014

ЗАДАННІ
Завочнага каманднага тура

Камагда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач паводле вызначанай формы. Два заданні (на выбар каманды) прадстаўляюцца на беларускай мове (дадатковае заданне на веданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікі).
ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Права як феномен геапалітыкі



КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА. АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА
Інстытут натарыята ў сістэме абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян
ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС.
ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

СІТУАЦЫЯ
У кастрычніку 2010 г. быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю трохпавярховы адміністрацыйны будынак з убудаванымі гандлёвымі памяшканнямі (далей – Будынак).

Уласнікамі размешчаных у Будынку памяшканняў з’яўляліся 2 юрыдычныя і 2 фізічныя асобы, якія прафінансавалі будаўніцтва Будынка на далявых пачатках:



  • ТАА “Агралексінвест” з’яўлялася ўласнікам адміністрацыйных памяшканняў, плошча якіх складала ў сукупнасці 48% ад карыснай плошчы Будынка;

  • ЗАТ “Форціс” з’яўлялася ўласнікам адміністрацыйных памяшканняў, плошча якіх складала ў сукупнасці 41% ад карыснай плошчы Будынка;

  • грамадзянін Елістратаў з’яўляўся ўласнікам адміністрацыйных і гандлёвых памяшканняў, плошча якіх складала ў сукупнасці 7% ад карыснай плошчы Будынка;

  • грамадзянін Касінскі з’яўляўся ўласнікам адміністрацыйных памяшканняў, плошча якіх складала ў сукупнасці 4% ад карыснай плошчы Будынка.

Кожнаму ўласніку належалі на праве ўласнасці пэўныя канкрэтныя памяшканні. Права ўласнасці кожнага ўласніка было зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку. Месца агульнага карыстання (лесвіцы, ліфты, канструкцыі Будынка і г. д.) з’яўляліся агульнай сумеснай уласнасцю, пры гэтым доля кожнага ўласніка ў праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць прапарцыянальна долі плошчы памяшканняў, што належаць яму, да карыснай плошчы Будынка.

15 лютага 2011 г. быў праведзены агульны сход уласнікаў па выбары спосабу кіравання нерухомай маёмасцю сумеснага домаўладання. Аднагалосным рашэннем уласнікі выбралі спосаб непасрэднага кіравання маёмасцю сумеснага домаўладання.

24 сакавіка 2011 г. уласнікі падпісалі дагавор аб сумесным домаўладанні. У дагаворы было вызначана, што расходы па эксплуатацыі (утрыманні, тэхнічным абслугоўванні, бягучым і капітальным рамонце) агульнай уласнасці нясуць прапарцыянальна іх долі ў праве агульнай уласнасці на гэту маёмасць, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Елістратаву належалі адміністрацыйныя памяшканні, размешчаныя на апошнім, 3-м, паверсе Будынка, і ён здаў іх у арэнду ТАА “Медыцынскі цэнтр”, якое здзяйсняла медыцынскую дзейнасць (аказанне амбулаторнай і стацыянарнай медыцынскай дапамогі насельніцтву).

12 верасня 2011 г. на агульным сходзе ўдзельнікаў сумеснага домаўладанняна падставе пісьмовай заявы Елістратава ўласнікі дазволілі Елістратаву і ТАА “Медыцынскі цэнтр” абсталяваць у холле першага паверха, што з’яўляецца агульнай уласнасцю, рэгістратуру і зону чакання для наведвальнікаў ТАА “Медыцынскі цэнтр”. Адначасова было прынята рашэнне, што ў сувязі з выкарыстаннем часткі хола першага паверха Будынка Елістратавым адзінаасобна, пачынаючы з 1 кастрычніка 2011 г. змяняецца правіла аб нясенні ўласнікамі расходаў па ўтрыманні агульнай уласнасці прапарцыянальна плошчы прыналежных ім памяшканняў. Пачынаючы з названай даты, уласнікі нясуць гэтыя расходы ў наступных памерах:

- ТАА «Агралексінвест» –44% расходаў;

- ЗАТ «Форціс» – 38% расходаў;

- Елістратаў – 15% расходаў;

- Касінскі – 3% расходаў.

Рашэнне было прынята адзінагалосна, аднак сам Елістратаў на сходзе не прысутнічаў. У далейшым расходы на ўтрыманне агульнай уласнасці ўносіліся ўсімі ўласнікамі, уключаючы Елістратава, паводле правілаў, устаноўленых вышэйазначаным рашэннем агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладання ад 12 верасня 2011 г.

На падставе дагавора куплі-продажу ад 21 студзеня 2013 г. Касінскі прадаў усе праналежныя яму памяшканні ў Будынку ТАА “Кампанія “Мілея””.

На падставе дагавора куплі-продажу ад 15 сакавіка 2013 г. Елістратаў прадаў усе прыналежныя яму памяшканні ў Будынку ААТ “Навучпраектбуд”.

Дагаворы Куплі-продажу і набыццё пакупнікамі правоў уласнасці на адпаведныя памяшканні былі зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку.

23 красавіка 2013 г. адбыўся скліканы па ініцыятыве ААТ “Навучпраектбуд” агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання, на якім прадстаўнікі ААТ “Навучпраектбуд” папрасілі перагледзець правілы размеркавання расходаў па ўтрыманні агульнай уласнасці, устаноўленыя рашэннем сходу ад 12 верасня 2011 г. вярнуўўыся да прапарцыянальнага размеркавання расходаў. Яны адзначылі, што дагавор арэнды з ТАА “Медыцынскі цэнтр” скасаваны па пагадненні бакоў, стойка рэгістратуры і зона чакання для наведвальнікаў на першым паверсе дэманціраваны. Аднак астатнія ўласнікі (ТАА “Агралексінвест”, ЗАТ “Форціс” і ТАА “Кампанія “Мілея””) не згадзіліся з дадзенай прапановай і прагаласавалі супраць яе, захаваўшы тым самым парадак размеркавання расходаў, які дзейнічаў на той момант.

3 чэрвеня 2013 г. ААТ “Навучпраектбуд” прад’явіла ў гаспадарчы суд іск да ТАА “Агралексінвест”, ЗАТ “Форціс” і ТАА “Кампанія “Мілея”” аб прызнанні несапраўдным рашэння агульнага сходу ўдельнікаў сумеснага домаўладання ад 12 верасня 2011 г., адзначыўшы, што дадзенае рашэнне супярэчыць закону і парушае правы ААТ “Навучпраектбуд”.

Гаспадарчы суд прыняў іскавую заяву да вядзення і ўзбудзіў вядзенне па справе.

Адказчыкі ТАА “Агралексінвест” і ЗАТ “Форціс”у водгуку на іск адзначылі, што ААТ “Навучпраектбуд” не мае права аспрэчваць рашэнне агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладання, бо паводле стану на момант яго прыняцця (12 верасня 2011 г.) ААТ “Навучпраектбуд” яшчэ не з’яўлялася ўласнікам памяшканняў у Будынку.

ТАА “Кампанія “Мілея”” ў водгуку на іск адзначыла, што яно з’яўляецца неналежным адказчыкам, бо паводле стану на момант прыняцця рашэння, якое аспрэчваецца (12 верасня), яно не з’яўлялася ўласнікам памяшканняў у Будынку і ўдзел у прыняцці рашэння, якое аспрэчваецца, не прымала. Належнымі адказчыкамі, паводле меркавання ТАА “Кампанія “Мілея””, з’яўляюцца тыя асобы, якія былі ўласнікамі паводле стану на 12 верасня 2011 г. і прымалі ўдзел у прыняцці рашэння, – ТАА “Агралексінвест”, ЗАТ “Форціс”, Елістратаў, Касінскі.


Заданне
Дайце разгорнуты і матываваны адказ на наступныя пытанні:

  1. Якая падведамаснасць справы?

  2. Ці з’яўляецца ААТ “Навучпраектбуд” належным істцом па справе?

  3. Які склад належных адказчыкаў па справе?

  4. Ці аптымальны спосаб аховы правоў з пункту гледжання матэрыяльнага права абрала ААТ “Навучпраектбуд”?

КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС
Звесткі аб абвінавачаным:

ІВАНОЎ АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ, 25 мая 1980 года нараджэння, жанаты, мае 2 дзяцей ва ўзросце 3 і 5 гадоў, працуе грузчыкам у магазіне гандлёвай фірмы “Алякор”, раней судзімы.



  1. 06 жніўня 2008 года па ч. 1 арт. 328 КК да пазбаўлення свабоды тэрмінам на 2 года, вызваліўся з месцаў пазбаўлення свабоды 15 чэрвеня 2010 года пасля адбыцця тэрміну пакарання (асуджаны за незаконнае набыццё і захаванне без мэты збыту метадону).

  2. 03 верасня 2012 года па ч. 1 арт. 317-1 КК да пазбаўлення правоў займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 4 гады, са штрафам у памеры 200 базавых велічынь; прысуд у касацыйным парадку абскарджаны і апратэставаны не быў (асуджаны за тое, што 15 чэрвеня 2012 года ў гадзін 30 хвілін кіраваў аўтамашынай БМВ, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне).


Фабула справы.

25 снежня 2012 года да Іванова звярнуўся яго знаёмы Пятровіч І. П. з просьбай набыць для яго за яго ж грашовыя сродкі дозу экстракцыйнага опію. Сваю просьбу патлумачыў тым, што збытчык наркатычных сродкаў, у якога ён звычайна купляў “зелле”, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, а ён перажывае фізічныя пакуты ад наркатычнай “ломкі”.

Згадзіўшыся, Іваноў прыняў у Пятровіча грашовыя сродкі і на аўтамашыне “Опель-вектра”, што належыць яго бацьку, адправіўся на месца сустрэчы з асобай, у якой звычайна набываў наркатычныя сродкі. Па дарозе ён вырашыў ужыць наркатычныя сродкі сумесна з Пятровічам. Таму, дадаўшы да грошай, перададзеных яму апошнім, свае грашовыя сродкі, ён набыў 2 дозы ацэцыліраванага опію, расфасаваныя у 2 медыцынскія шпрыцы.

Затым Іваноў вярнуўся ў назначанае месца, дзе чакаў яго Пятровіч, і перадаў апошняму адзін са шпрыцаў з наркатычным сродкам. Пасля гэтага яны былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

У судзе Іваноў указаў матывам сваіх дзеянняў пачуццё шкадавання, што з’явілася ў яго да Пятровіча, які перажываў моцныя болі ад наркатычнай “ломкі”.

Падчас папярэдняга следства Іваноў указаў крыніцу набыцця ім наркатычных сродкаў. Па прапанове супрацоўнікаў унутраных спраў прыняў удзел у правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў “праверачная закупка”. У выніку быў затрыманы, а затым і асуджаны да пазбаўлення свабоды тэрмінам на 11 гадоў збытчык наркатычных сродкаў, у якога была канфіскавана значная колькасць як наркатычных сродкаў, так і псіхатропных рэчываў.



Заданне. Трэба даць юрыдычную кваліфікацыю дзеянням Іванова. Унесці прапановы аб прызначэнні яму пакарання.
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КОНКУРС

(выконваецца абавязкова, але адзначаецца асобна)


Хозяйственный суд г. Минска при рассмотрении дела между предприятиями Республики Беларусь и Российской Федерации вынес определение о принятии мер по обеспечению иска путем наложения ареста на имущество предприятия Российской Федерации.

Хозяйственный суд г. Минска направил поручение об исполнении определения об обеспечении иска в адрес арбитражного суда Российской Федерации, расположенного по месту нахождения предприятия Российской Федерации.



Арбитражный суд Российской Федерации отказал в исполнении поручения по причине нарушения арбитражного процессуального законодательства Российской Федерации, в частности, ввиду неприложения хозяйственным судом исполнительного документа, предусмотренного частью первой статьи 96 Арбитражного процессуального кодекса Российской Федерации.
Вопрос: выскажите мнение о правомерности отказа арбитражного суда Российской Федерации в исполнении поручения хозяйственного суда г.Минска исходя из положений международных соглашений, заключенных между Республикой Беларусь и Российской Федерацией.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка