Заданні завочнага каманднага тура



Дата канвертавання15.11.2017
Памер43.28 Kb.
#11672

Рэспубліканская алімпіяда па правазнаўству - 2008

ЗАДАННІ

Завочнага каманднага тура
Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач па вызначанай форме. Адно з рашэнняў (на выбар каманды) прадстаўляецца на беларускай мове (дадатковае заданне на веданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікі).
КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА. АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА
У Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на абмеркаванні законапраэкт. На другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў за прыняцце законапраэкту прагаласавала 56 дэпутатаў ад спісачнага складу, 53 галасмі ён быў адобраны ў Савеце Рэспублікі. Пасля гэтага законапраэкт быў накіраваны на подпіс Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які знаходзіўся з афіцыйным візітам у Расійскай Федэрацыі. Адкак, нават знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт падрабязна адзнаёміўся з законапраэктам і вярнуў яго з заўвагамі ў Парламент, подписав 25.12.2007 г.

Утвораная Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі ўзгадняльная камісія не прыйшла да адзінай думкі па тэксту законапраэкта. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыйшлі да высновы аб неабходнасці паставіць законапраэкт на галасаванне без уліку заўваг, зробленых Прэзідэнтам, аргументуючы сваю пазіцыю тым, што 25 снежня 2007 г. быў афіцыйна аб’яўлены святочным днём, і Прэзідэнт не мог выконваць у той дзень свае паўнамоцтвы. Акрамя гэтага, законапраэкт быў зарэгістраваны ў сакратарыяце 26 снежня 2007 г. Вынікам галасавання стала: 73 –«за»; 21 –«супраць» и 16 – «устрымаліся».

Дайце прававую адзнаку законапротворчага працэсу ў гэтай сітуацыі.
ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС
Удзельнікамі таварыста з абмежаванай адказнасцб «Скайгард» (далей– «Таварыства») з статусным фондам 80.000.000 рублёў з’яўляліся грамадзяне:

- Зайцаў – 35 % статутнага фонду;

- Волкаў – 35 % статутнага фонду;

- Мядзьведзеў – 10% статутнага фонду;

- Лісічкіна – 20 % статутнага фонду.

Таварыству належыць на праве ўласнасці, акрамя іншай маёмасці, адміністрацыйны будынак плошчай 1.600 кв. м. вартасцю 1.376.000.000 рублёў (далей – «Будынак»).

У студзені 2007 г. паміж усімі удзельнікамі Таварыства было дасягнута вусная давона аб тым, што Лісічкіна пакідае склад удзельнікаў Таварыства, а Таварыства ў якасці вартасці часткі маёмасці Таварыства, якая належыць яе долі, перадае Лісічкінай ва уласнасць размешчаныя ў Будынку ізаляваныя памяшканні плашчай 368 кв.м., зарэгістраваныя ў органе, ажыццяўляючам дзяржаўную рэгістрацыю нерухомасці, праў на на нерухомасць і здзелак з ёй (далей – «Рэгістрыруючы орган») у якасці асобнага аб’екта нерухомасці (далей – «Ізаляваныя памяшканні»).

5 лютага 2007 г. Лісічкіна падала на агульны сход удзельнікаў Таварыства заяву наступнага зместу:

«На агульны сход удзельнікаў ТАА «Скайгард». Прашу вывесці мяне са складу удзельнікаў ТАА «Скайгард». Подпіс (Лісічкіна). 5 лютага 2007 г.».

Пратаколам Агульнага сходу удзельнікаў Таварыства ад 6 лютага 2007 г. быў зацверджаны выхад Лісічкінай са складу удзельнікаў Таварыста і вырашана перадаць ёй ў якасці вартасці часткі маёмасці имущества Таварыства, якая прыходзілася на яе долю, Ізаляваныя памяшканні плошчай 368 кв.м. Дырэктарам Таварыста і Лісічкінай быў падпісаны адпаведны перадатачны акт.

Пасля звароту Лісічкінай у рэгістрыруючы орга за рэгістрацыяй права ўласнасці на Ізаляваныя памяшканні высветлілася, што такая рэгістрацыя не можа быць праведзена, бо на падставе дагавора залога ад 9 студзеня 2007 г. увесь Будынак, уключаючы Ізаляваныя памяшканні, перададзены Таварыстам у залог ААТ «Лесбумбанк» (далей – Банк) у забяспячэнне прадстаўленага Банкам Таварыству крэдыта. Дагавор залога утрымліваў забарону на любое адчужджэнне аб’екта залога без згоды Банка. Залог быў загэгістраваны Рэгістрыруючым органам.

Лісічкіна звярнулася ў гаспадарчы суд з позвай да іных удзельнікаў Таварыства аб прызнанні несапраўднай заявы аб выхадзе са складу удзельнікаў Таварыства як здзелкі па падставам арт. ст. 180 ГК Рэспублікі Беларусь. Яна ўказала ў позве, што заяв а аб выхадзе была складзена і падана ёй пад уплывам змана з боку іншых удзельнікаў Таварыства, якія наўмысна сакрылі ад яе факт залога Ізаляваных памяшканняў. Яе выхад са склада удзельнікаў Таварыства быў абумоўлены іменна магчымасцю атрымання ва ўласнасць Ізаляваных памяшканняў, пры адсутасці такой магчымасці яна б са склада удзельнікаў не выходзіла.

Суд першай інстанцыі спыніў разгляд справы, саслаўшыся на непадведамственасць справы гаспадарчаму суду, так як заява не з’яўляецца здзелкай і не можа быць прызнана судом недзейснай.

Па апеляцыйнай скарзе Лісічкінай апеляцыйная інстанцыя гаспадарчага суда адмяніла вызначэнне і, разгледзеўшы справу па сутнасці па правілаў, устаноўленых для разгляду справы ў гаспадарчым судзе першай інстанцыі, патрабаванні позвы задавольніла, указаўшы ў пастанове, што ўдадзненым выпадку выхад з Таварыства – гэта аднабаковая здзелка, здзейсненая пад адкладальнай умовай, якоя з’яўляецца магчымасць атрымання Лісічкінай ва ўласнасць Ізаляваных памяшканняў. У сілу таго, што Лісічкіна памылялася адносна гэтай акалічнасці, маючай iстотнае значэнне, здзелка з’яўляецц недзейснай па правілах арт. 180 ГК.

Прааналізуйце казус.
КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС
Чугайнаў знаходзіўся з Пушковай у фактычных шлюбных адносінах і меў з ёй агульную гаспадарку. Пушкова нідзе не працавала, знаходзілася на ўтрыманні мужа. У гэтай жа весцы жыў Саеў. Чугайнаву было вядома, што Саеў неадначасова прапаноўваў Пушковай з ім, у сувязі з чым, Чугайнаў раўнаваў Пушкову да Саева.

Вечарам 3 чэрвеня Чугайнаў, Пушкова і прышоўшы да іх Саеў распівалі спіртавыя напоі. Пасля гэтага Саеў з-за ап’янення заснуў на ложку, а Чугайнаў і Пушкова пайшлі на рэчку лавіць рыбу.

Адыйшоўшы трохі ад свайго дому, Чугайнаў і Пушкова ўспомнілі, што пакінулі спячага Саева ў расчыненай кватэры, і каб зачыніць дзверы на замок, Пушкова вярнулася да дому.

Праз пэўны час Чугайнаў таксама вырашыў вярнуцца дадому. У гэты час Саеў, прачнуўшыся і убачыўшы пушкову, схапіў яе і цэтай здзяйснення палавога акту паваліў на ложак, стаў яе распранаць, наваліўшыся на яе. У гэты момант у дом увайшоў Чугайнаў. Убачыўшы напаўляжачую на ложку Пушкову і нахінуйшагася над ёй Саева і вырашыўшы, што яны добраахвотна здзяйсняюць палавы акт, Чугайнаў схапіў прас і ўдарыў Саева адзін раз па галаве, а затым двойчы нанёс удары ў твор і грудзі Пушковай.



У выніку ўдара Саеву былі нанесены тяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён праз некалькі гадзін памёр. Пушковай былі нанесены меней цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Дайце крымінальна-прававую адзнаку сітуацыі.
Каталог: pub
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі
pub -> Беларуская мова ў 10 класе Тэма: Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
pub -> Біялогія 7 клас Тэма урока: Шапачкавыя грыбы
pub -> Дуа “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І азгура” Выканала вучаніца 11 “А” класа Бакунова Вераніка
pub -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283
pub -> Тэма ўрока: Шапачкавыя грыбы Мэты ўрока
pub -> Грунтова Жанна Уладзіміраўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ходцаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”
pub -> Теоретический аспект
pub -> Вывучэнне новага матэрыялу. (у працэсе гутаркі выкарыстоўваецца прэзінтацыя) Слайд 1


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал