Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання27.12.2017
Памер147.58 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

14.12.2010 № 798


Праграма ўступных іспытаў

па гісторыі Беларусі для асоб,

якія маюць агульную базавую адукацыю,

для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Уступны іспыт па гісторыі Беларусі для абітурыентаў ССНУ праводзіцца з улікам іх навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі. Змест праграмы ўступных іспытаў суадносіцца са зместам вучэбных праграм па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да 1945 г.

Паказчыкамі ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў з’яўляюцца за­сваенне тэарэтычнага, факталагічнага, храналагічнага, картаграфічнага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў. Пры гэтым асноўнае значэнне надаецца аднаўленню і асэнсаванню абітурыентамі факталагічных ведаў аб гістарычных падзеях і асобах з выкарыстаннем адпаведных гістарыч­ных паняццяў. Варта прадугледзець праверку авалодання абітурыентамі ўменнямі параўноўваць гістарычныя факты, раскрываць паміж імі прычынна-выніковыя сувязі, тлумачыць гістарычныя паняцці, даваць характарыстыку дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры, рабіць пэўныя тэарэтычныя высновы.
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ

На ўступным іспыце абітурыент павінен:



  • ведаць перыядызацыю гісторыі Беларусі;

  • ведаць асноўныя гістарычныя падзеі (у межах, вызначаных праграмай);

  • ведаць найбольш значных гістарычных асоб і дзеячаў культуры Беларусі;

  • называць даты асноўных гістарычных падзей;

  • вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей;

  • вызначаць на карце месца, дзе адбыліся гістарычныя падзеі;

  • праводзіць параўнанне гістарычных падзей па ўказаных прыкметах;

  • раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі;

  • абагульняць гістарычныя факты і фармуляваць на гэтай падставе высновы;

  • ведаць і канкрэтызаваць змест гістарычных паняццяў.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ



1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СТАРАЖЫТНЫЯ ЧАСЫ

Найстаражытнейшыя людзі на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку. Пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі і іх стаянкі. Асаблівасці побыту людзей у пасляледавіковы перыяд. Заняткі стара­жытных жыхароў. Спажывецкая гаспадарка. Аселы спосаб жыцця. З’яўленне глінянага посуду. Першабытныя шахцёры. Супольнасці людзей каменнага веку. Ранняя родавая абшчына.

Старажытныя жывёлаводы і земляробы на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках. Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейскіх плямён. Узнікненне жывёлагадоўлі і земляробства. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Спосабы здабычы і апрацоўкі жалеза. Узрастанне ролі мужчынскай працы. Узнікненне маёмаснай няроўнасці. Будаўніцтва гарадзішчаў.

Уяўленні старажытных людзей аб навакольным асяроддзі. Узнік­ненне веры ў звышнатуральныя сілы. Пахавальныя рытуалы. Старажытная скульптура. З’яўленне ўпрыгажэнняў.


2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў V—XІІІ стст.

Насельніцтва заходніх зямель Кіеўскай Русі — агульнай дзяржавы ўсходніх славян. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Славяне і балты. Славянізацыя балцкага насельніцтва. Усходнеславянскія племянныя аб’яднанні: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Гаспадарчыя адносіны. Горад ў ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Пераход да суседскай (сельскай) абшчыны. Гаспадарчыя заняткі. Даніна і палюддзе. Узнікненне гарадоў і першыя летапісныя ўпамінанні пра іх. Паходжанне іх назваў. Аблічча гарадоў. Рамесная вытворчасць. Гандаль.

Полацкае княства. Полацкі князь Рагвалод. Князёўна Рагнеда. Саперніцтва Кіева, Ноўгарада і Полацка. Князь Ізяслаў. Узвышэнне Полацкага княства. Князь Усяслаў Брачыславіч (Чарадзей). Бітва на Нямізе.

Княжацка-вечавы лад у Полацку. Дзейнасць веча. Улада князя. Узаемаадносіны веча і князя. Княжацкая дружына і апалчэнне.

Полацкая зямля ў ХІІ — сярэдзіне ХІІІ ст. Раздробленасць Полацкай зямлі, яе прычыны і вынікі. Часовае ўзвышэнне Менскага княства. Адносіны паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.

Турава-Пінскае княства. Старажытны Тураў. Узнікненне Тураўскага княства. Адносіны Турава з Кіевам. Тураўскі князь Юрый Яраславіч. Старажытны Пінск.

Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціянства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі. Іх жыццё і дзейнасць.

Архітэктура і мастацтва. Мураванае дойлідства. Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку. Камянецкая вежа. Фрэскі. Крыж Ефрасінні Полацкай. Летапісанне. Рукапісныя кнігі.
3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ —

ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI ст.

Барацьба са знешняй небяспекай. Пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку. Супрацьдзеянне захопнікам. Князь Вячка. Ардынская пагроза з поўдня.

Пачатак Вялікага княства. Узвышэнне Наваградскага княства. Летапісныя звесткі пра Літву і князя Міндоўга. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку.

Умацаванне вялікакняжацкай улады. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Княжанне Гедыміна.

Унутранае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Полацкі князь Андрэй. Перадача вялікакня­жацкай улады Вітаўту і ўмацаванне яго ўлады ў ВКЛ.

Дзяржаўны лад ВКЛ. Вялікі князь і сойм. Мясцовыя органы кіравання. Статуты ВКЛ.

Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV — першай палове XV ст. Пашырэнне межаў ВКЛ. Перамога Альгерда ў бітве з ардынцамі на рацэ Сінія Воды. Паходы Альгерда на Маскву. Роля магутнасці ВКЛ пры Вітаўце.

Крэўская унія. Прычыны заключэння Крэўскай уніі і яе ўмовы. Выбранне Ягайлы польскім каралём. Вынікі Крэўскай уніі.

Грунвальдская бітва. Узмацненне крыжацкай небяспекі. Падрыхтоў­ка Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства да вайны з Тэўтонскім ордэнам. Ход бітвы. Вынікі і гістарычнае значэнне Грунваль­скай бітвы.

Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст. Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім. Абарона ад набегаў крымскіх татар. Прычыны і пачатак Лівонскай вайны.

Грамадства Вялікага Княства Літоўкага. Князі, паны, баяры-шляхта. Епіскапы і святары. Мяшчане і сяляне.

Пачатак запрыгоньвання сялян. Феадалы — уладальнікі зямлі. Прымацаванне сялян да зямлі. Судзебнік Казіміра 1468 г. Сялянскія павіннасці за карыстанне зямлёй феадалаў: даніна, паншчына, чынш.

Становішча гарадоў. Склад насельніцтва гарадоў. Атрыманне гара­дамі магдэбургскага права. Гарадское рамяство.

Утварэнне беларускай народнасці. Саманазвы беларусаў: “ліцьвіны”, “русіны”, “палешукі”. Гіпотэзы паходжання назвы “Белая Русь”.

Духоўная і мастацкая культура. Праваслаўе і каталіцызм. Раманскі і гатычны стылі ў архітэктуры. Скульптура. Іконы. Рукапісныя Евангеллі і летапісы. Кнігадрукаванне.
4. БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ—XVIІІ ст.

Люблінская унія. Унутрыпалітычныя і знешнепалітычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Скліканне супольнага польска-вялікакня­жацкага сойму ў Любліне. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы Люблін­скай уніі. Заканчэнне і вынікі Лівонскай вайны.

Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Незадаволенасць боль­шасці шляхты ВКЛ вынікамі уніі з Польшчай. Захаванне агульнадзяр­жаўных соймаў ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588 г.

Адносіны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай у другой палове XVI — першай палове XVII ст. Усходняя палітыка С. Баторыя пасля Лівонскай вайны. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. на беларускіх землях. Прычыны і характар вайны. Сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага ва Украіне. Казацкія загоны (атрады) у Беларусі. Баявыя дзеянні казацка-сялянскіх атрадаў і шляхецкай арміі на поўдні Беларусі ў 1648—1649 гг. Вынікі вайны.

Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. Прычыны і пачатак баявых дзеянняў. Палітыка царызму на беларускіх землях. Народны рух у другой палове 50-х — пачатку 60-х гг. XVII ст. Андрусаўскае перамір’е. Вынікі вайны для беларускіх зямель.

Беларусь у Паўночнай вайне. Саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Бітва каля в. Лясная. Вынікі вайны для Беларусі.

Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадаркі. Сялян­ская гаспадарка. Феадальнае землеўладанне. Аграрная рэформа Жыгімон­та ІІ Аўгуста “Устава на валокі”. Феадальныя павіннасці і дзяржаўныя падаткі сялян. Запрыгоньванне сялянства.

Гарады — цэнтры рамяства і гандлю. Атрыманне гарадамі Магдэ­бургскага права. Юрыдыкі. Мястэчкі. Рамесная вытворчасць і ўзнікненне цэхаў. Гандлёвыя сувязі беларускіх гарадоў. Узнікненне мануфактур.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Аслабленне цэнтральнай улады. Барацьба магнацкіх груповак. Права “ліберум вета”. Умяшальніцтва суседніх краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў. Прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

Паўстанне Т. Касцюшкі. Канец Рэчы Паспалітай. Мэты паўстання. Т. Касцюшка. Удзельнікі паўстання ў Беларусі: Я. Ясінскі, Міхал Клеафас Агінскі. Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

Адраджэнне ў Беларусі. Кнігадрукаванне: “Катэхізіс” Сымона Буднага, “Евангелле” Васіля Цяпінскага, “Песня пра зубра’’ Міколы Гусоўскага, “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага. Сістэма адукацыі: езуіцкія навучальныя ўстановы і брацкія школы. Палацава-замкавыя комплексы ў Міры і Нясвіжы. Батлейка. Станаўленне партрэтнага жанру ў выяўленчым мастацтве.

Жыццёвы шлях Ф. Скарыны. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны. Адметнасці кніг Бібліі, выдадзеных Ф. Скарынам. Гуманістычныя і патрыятычныя погляды Ф. Скарыны.

Праваслаўе і каталіцызм. Рэфармацыя. Распаўсюджванне каталі­цызму. Становішча праваслаўнай царквы. Рэфармацыя ў ВКЛ. Мікалай Радзівіл Чорны. Берасцейская царкоўная унія і абвяшчэнне уніяцкай царквы.

Асвета і навука. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Навуковыя вына­ходствы і адкрыцці К. Семяновіча, М. Пачобут-Адляніцкага. Дзейнасць і творы Сімяона Полацкага. Кнігі І. Капіевіча. Погляды К. Лышчынскага, Г. Каніскага. Мецэнацтва.

Мастацтва. Прыгонныя тэатры. Міхал Казімір Агінскі. Палацава-замкавае будаўніцтва. Партрэтны жанр у выяўленчым мастацтве. Мастац­кія вырабы мануфактур.


5. БЕЛАРУСЬ У ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ ст.

Палітыка самадзяржаўя на беларускіх землях. Саслоўная палітыка: правядзенне “разбору шляхты” і ўвядзенне абмежавальных законаў у адносінах да яўрэяў. Канфесійная палітыка: абмежаванне ўплыву каталіцай царквы і ліквідацыя уніяцкай царквы.

Беларусь у вайне 1812 г. Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны. План Агінскага. Пачатак баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Адносіны насельніцтва Беларусі да войск Напалеона. Спроба аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Партызанскі рух. Выгнанне французскага войска. Вынікі вайны для Беларусі.

Грамадскі рух. Тайныя арганізацыі студэнцкай моладзі: таварыствы філаматаў і філарэтаў. Дзекабрысцкі рух у Беларусі. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. у Беларусі. Дэмакратызацыя грамадскага руху.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель. Рэформа П. Дз. Кісялёва. Спроба ўнармавання павіннасцей прыгонных сялян у памешчыцкай вёсцы. Пачатак пераходу ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. Развіцце шляхоў зносін і гандлю. Роля кірмашоў. Землеўла­данне і гаспадарка памешчыкаў. Павіннасці і становішча прыгонных сялян. Заняпад сялянскай гаспадаркі.

Абвяшчэнне і змест рэформы 1861 г. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. Умовы атрымання сялянамі зямлі ў беларускіх губернях з абшчыннай і падворнай формамі землекарыстання. Правілы выкупной аперацыі. Уплыў паўстання 1863 г. на ўмовы вызвалення сялян у беларускіх губернях. Скасаванне часова­абавязанага становішча. Уплыў рэформы 1861 г. на развіццё буржуазных адносін.

Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Прычыны, мэты і характар паўстання. Праграмы “белых” і “чырвоных”. Склад удзельнікаў паўстання ў Беларусі. Выданне “Мужыцкай праўды”. “Пісьмы з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскага. Вынікі паўстання.

Становішча Беларусі ў апошняй трэці ХІХ ст. Сітуацыя ў беларускіх губернях пасля паўстання 1863—1864 гг. Асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў у Беларусі. Мерапрыемствы расійскага ўрада ў нацыянальна-рэлігійнай галіне. Заходнерусізм.

Фарміраванне палітычных партый і рухаў. Рэвалюцыйныя народнікі. Група “Гоман”. Агульнарасійскія сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі. Утварэнне і праграмныя патрабаванні Беларускай сацыялістыч­най грамады.

Расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Беларусі. Прычыны рэвалюцыі: пытанне аб уладзе, аграрнае і нацыяналь­нае пытанні. Усерасійская кастрычніцкая палітычная стачка. Абвяшчэнне палітычных правоў і свабод у Маніфесце 17 кастрычніка 1905 г. Бела­руская сацыялістычная грамада. Удзел дэпутатаў ад беларускіх губерняў у дзейнасці Дзяржаўнай думы.

Прамысловасць. Гарады. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Станаўленне фабрычнай (машыннай) вытворчасці. Спецыялі­зацыя прамысловасці. Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насель­ніцтва.

Гандаль. Фінансы. Транспарт. Развіццё гандлю ў Беларусі як частцы агульнарасійскага і еўрапейскага рынку. Станаўленне банкаўскай сістэмы. Стварэнне прамысловых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу. Будаўніцтва чыгунак. Электрычны трамвай.

Сталыпінскія рэформы. Эканамічныя і палітычныя мэты аграрнай рэформы. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Хутарызацыя. Выдзяленне зямлі ў водруб. Арганізацыя перасялення сялян у азіяцкую частку Расіі. Вынікі і значэнне аграрнай рэформы для Беларусі. Умовы ўвядзення выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

Беларускія землі ў час Першай сусветнай вайны. Абвяшчэнне ваеннага становішча. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Акупацыя заходняй часткі Беларусі германскімі войскамі. Палітыка нямецкіх улад. Рэквізіцыі. Бежанства мірнага насельніцтва на ўсход. Ваенныя павіннасці мясцовага насельніцтва і мабілізацыя ў армію. Заняпад сельскай гаспадаркі. Перавод прамысловасці на выпуск ваеннай прадукцыі. Патрабаванні прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху па пытанні афармлення беларускай дзяржаўнасці.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Звяржэнне самадзяржаўя. Фарміраванне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і буржуазных органаў улады. Двоеўладдзе. Патрабаванні Беларускай сацыялістычнай грамады па нацыянальным пытанні і падтрымка Часовага ўрада. Вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Адукацыя і навука ў першай палове ХІХ ст. Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. П. Шпілеўскі. Я. Чачот. К. і Я. Тышкевічы.

Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ ст. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Літаратура: Я. Баршчэўскі, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч, П. Багрым. Жывапіс: І. Аляшкевіч, І. Хруцкі, В. Ваньковіч. Тэатр і музыка: С. Манюшка, А. Абрамовіч, М. К. Агінскі. Архітэктура.

Адукацыя і навука ў 1860-я гг. — пачатку ХХ ст. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Школьная рэформа. Навуковыя даследаванні аб мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. П. Шэйн, І. Насовіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі.

Беларуская літаратура і тэатр у 1860-я гг. — пачатку ХХ ст. Развіццё беларускай літаратуры. Кірункі творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. І. Буйніцкі.

Жывапіс і архітэктура ў 1860-я гг. — пачатку ХХ ст. Жывапіс: К. Альхімовіч, Н. Орда, Н. Сілівановіч, А. Гараўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, Ю. Пэн. Развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Фарміраванне беларускай нацыі. Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі, яго склад. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Нацыянальная самасвядо­масць. Развіццё беларускай літаратурнай мовы. Роля газеты “Наша ніва”.
6. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. У БЕЛАРУСІ.

СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Пераход улады ў рукі Саветаў у Беларусі і на Заходнім фронце. Стварэнне і дзейнасць Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха) і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Першыя сацыяліс­тычныя пераўтварэнні.

Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Наступленне войск кайзераўскай Германіі і захоп Мінска. Брэсцкі мір. Устанаўленне германскага акупацыйнага рэжыму. Супраціўленне насельніцтва Беларусі акупантам. Вызваленне Беларусі.

Абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларускі нацыянальны рух і асноўныя палітычныя напрамкі. Усебеларускі з’езд і яго рашэнні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Дзейнасць рады БНР і яе ўзаемаадносіны з германскай ваеннай адмініст­рацыяй. Абвяшчэнне ССРБ. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Канстытуцыя ССРБ 1919 г. Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел ССР).

Польска-савецкая вайна. Наступленне польскіх інтэрвентаў у Беларусі. Асноўныя напрамкі рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы беларускага народа. Беларуская Камуністычная арганізацыя. Абвастрэнне адносін паміж Польшчай і РСФСР. Ваенныя дзеянні на польска-савецкім фронце ў 1920 г. Вызваленне войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі.

Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 г. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.


7. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД:

СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі пасля Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Уплыў нэпа на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Роля КП(б)Б у грамадска-палітычным жыцці БССР. Устанаўленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Ажыўленне работы Саветаў. Роля Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Дагавор аб утварэнні СССР. Гістарычнае значэнне ўваходжання БССР у склад СССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР 1924 і 1926 гг. Канстытуцыя БССР 1927 г.

Палітыка беларусізацыі. Асноўныя кірункі нацыянальнай палітыкі КП(б)Б. Асноўныя мерапрыемствы беларусізацыі. Карэнізацыя. Інстытут беларускай культуры. У. Ігнатоўскі. Вынікі і значэнне палітыкі бела­русізацыі.

Развіццё літаратуры і мастацтва ў 1920-я гг. Літаратурная творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, З. Жылуновіча, М. Гарэцкага. Станаўленне беларус­кага савецкага тэатра. Я. Міровіч, У. Галубок. Зараджэнне беларускага кіно. Ю. Тарыч. Выяўленчае мастацтва. М. Філіповіч, В. Волкаў.

Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР. Пераход да планавай дзяржаўнай эканомікі. Асаблівасці індустрыяльнага развіцця БССР. Формы працоўнай актыўнасці рабочага класа і іх уплыў на развіццё эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы. Тэмпы і метады правядзення калектывізацыі ў БССР. Вынікі калгаснага будаў­ніцтва.

Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 1920-х — 1930-я гг. Роля КП(б)Б і Саветаў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. Дзейнасць М. Галадзеда, М. Гікалы. Палітычныя рэпрэсіі. Канстытуцыя БССР 1937 г. Грамадска-палітычная сістэма ў БССР.

Адукацыя, навука і культура ў канцы 1920-х — 1930-я гг. Развіццё літаратуры і мастацтва. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Развіццё сістэмы адукацыі. Утварэнне Беларускай Акадэміі навук. Развіццё навукі. Літаратурная дзейнасць Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Гарэцкага, М. Лынькова, К. Чорнага. Тэатральнае і музычнае мастацтва: К. Крапіва, Г. Глебаў, А. Багатыроў. Вядучыя тэмы выяўленчага мастацтва. Архітэк­тура і скульптура. Беларускі кінематограф.

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Палітычныя і сацыяльна-эка­намічныя ўмовы жыцця заходнебеларускага насельніцтва. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі і іх роля ў нацыянальна-вызваленчым руху.

Культура Заходняй Беларусі. Роля праваслаўнай царквы і каталіц­кага касцёла. Адукацыя. Таварыства беларускай школы. Літаратура: П. Пестрак, М. Танк. Жывапіс: Я. Драздовіч, П. Сергіевіч. Музычнае мастацтва: Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі.


8. БССР У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ
І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВОЙНАЎ

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Рашэнні Народнага сходу. Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі пасля аб’яднання з БССР. Гістарычнае значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі і іх вынікі. Гераізм і патрыятызм савецкіх людзей.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. План “Ост”. Акупацыя Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі. “Новы парадак”. Палітыка гена­цыду. Беларускія остарбайтэры.

Барацьба беларускага народа з германскімі акупантамі. Роля КП(б)Б у арганізацыі народных мас на барацьбу з акупантамі. Стварэнне першых партызанскіх атрадаў. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Партыйнае і маладзёжнае падполле. Масавае супраціўленне мірнага насельніцтва акупацыйнаму рэжыму. Дапамога мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.

Вызваленне БССР. Беларуская наступальная арганізацыя “Багра­ціён”. Узаемадзеянне партызанскіх фарміраванняў і войск Чырвонай Арміі. Акружэнне і разгром германскіх груповак. Вызваленне Мінска. Подзвігі савецкіх воінаў. Значэнне разгрому гітлераўцаў у Беларусі.

Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Воіны-беларусы на франтах Другой сусветнай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Подзвіг беларусаў на працоўным фронце ў савецкім тыле.

Удзел БССР у заснаванні ААН. Савецкая стратэгія ў адносінах да ААН. Уключэнне БССР у склад краін — заснавальніц ААН. Выхад Беларусі на міжнародную арэну.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка