Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2017
Памер0.62 Mb.
1   2   3
Глава 7

АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 36. Вiды навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы (далей - работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, калi не ўстаноўлена iншае).

2. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - навукова-даследчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных, бiблiяграфiчных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

3.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

3.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку i па завяршэнню своечасова не рэалiзаваных аўтарскiх задум;

3.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне;

3.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей тэхнiчнага ўтрымання;

3.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне;

3.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысанiруючых напластаванняў;

3.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей);

3.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей;

3.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
Артыкул 37. Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь выдаецца дазвол на правядзенне архiўна-бiблiяграфiчных даследаванняў.

2. Дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой пункта 1 гэтага артыкула i часткай другой гэтага пункта, выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля ўзгаднення i зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ або навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

3. Парадак выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

4. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, могуць выконвацца на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, дапускаюцца асобы, якiя маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.
Артыкул 40. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля разгляду заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.

2. Заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца бясплатна:

2.1. Навукова-метадычнай радай - на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем правядзення археалагiчных даследаванняў;

2.2. Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi - на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

3. Парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навуковыя кiраўнiкi
1. Пры выкананнi работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць назначаецца навуковы кiраўнiк.

2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва ходам работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку праводзiць аўтарскi нагляд за выкананнем гэтых работ, нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю.

3. Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў на падставе адпаведнага заключэння Навукова-метадычнай рады.

Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў.

4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i функцый;

4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый;

4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi.

5. Навуковы кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае плату за выкананне сваiх абавязкаў i функцый i кампенсацыю за звязаныя з гэтым выдаткi за кошт юрыдычнай або (i) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зацiкаўленай у выкананнi работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.


Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi
Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, рэалiзацыя якой можа прывесцi да iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" цi да iх знiшчэння, страты цi знiкнення або да змянення ўмоў утрымання i выкарыстання эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкам навукова-праектнай дакументацыi.

3. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць бязвыплатна ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 8

УТРЫМАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
1. Для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або кожнага эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiваюцца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго даручэнню ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў тэрмiн, прадугледжаны пунктамi 2 i 3 артыкула 53 гэтага Закона.


Артыкул 45. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы неадпаведным iх выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.


Артыкул 47. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай каштоўнасцi, стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцiвых i не характэрных для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не можа ажыццяўляцца без пагаднення, заключанага ў пiсьмовай форме з уласнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дазволу, атрыманага ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.

2. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, рабiць адлiчэннi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Памеры такiх адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)
Артыкул 48. Парадак выплаты кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. У выпадку, калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або поўнасцю спынiць дзейнасць, прадугледжаную пунктамi 3 i 5 артыкула 32 i (або) абмежаваную артыкулам 44 гэтага Закона, або дапускаюць неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, прадугледжанае артыкулам 46 гэтага Закона, яны павiнны выплачваць у фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва кампенсацыю за шкоду, прычыненую гэтым гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Кампенсацыя выплачваецца ў памеры да 5 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая прычынiла шкоду гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны павiнны штомесяц выплачваць фiксаваную суму кампенсацыi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)

2. Працэнт адлiчэнняў цi фiксаваная сума кампенсацыi за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i парадак iх выплаты ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)


Глава 9

ПРАВА ЎЛАСНАСЦI НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 49. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вызначэнне права ўласнасцi на матэрыяльныя аб'екты або нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць i на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарна, вызначаюцца гэтым Законам i грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. Пры наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.


Артыкул 50. Суб'екты права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Асобныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены законам да аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 51. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Правы ўласнiка калекцыi
1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi апрача iншых правоў, якiя ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь належаць яму як уласнiку, мае права:

1.1. перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным органам i ўстановам з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання;

1.2. карыстацца пераважным правам набыцця iншых састаўных частак гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя знаходзяцца ў агульнай уласнасцi;

1.3. на матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, для выканання работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў межах ахоўнага абавязацельства пры адсутнасцi ўласных сродкаў.

2. Уласнiк калекцыi (яе часткi) мае права на бязвыплатнае атрыманне ад дзяржаўных музеяў, бiблiятэк i (або) архiваў, iншых дзяржаўных арганiзацый наступных паслуг:

2.1. вызначэнне iндывiдуальных умоў утрымання i выкарыстання калекцыi ў цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамога ў правядзеннi навуковай iнвентарызацыi i навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi;

2.3. захаванне ў дзяржаўных установах адпаведнага профiлю прадметаў калекцыi. Пры гэтым дзяржаўная ўстанова мае права на выкарыстанне для мэт навукi i экспанавання прадметаў калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета), перададзеных ёй на захоўванне;

2.4. гарантыя бяспекi калекцыi i (або) яе асобных прадметаў у час экспанавання i (або) перавозкi.

3. Па жаданню ўласнiка калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi i (або) архiвы, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, прыцягнутыя да аказання паслуг, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета).


Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Уласнiку матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i выкананне работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;

адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.
Артыкул 53. Абавязкi ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны ўзяць на сябе абавязкi па забеспячэнню iх захавання шляхам падпiсання ахоўных абавязацельстваў, складзеных па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

1.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Пры набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новы ўласнiк або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкi нiчога не вартай.

3. У выпадку надання матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўласнiк гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названага аб'екта ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарна.


Артыкул 54. Правы фiзiчных асоб, якiя маюць непасрэдныя адносiны да ўзнiкнення (стварэння) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Калi матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, па свайму паходжанню цi зместу звязаны з пэўнай фiзiчнай асобай або яе непасрэднымi продкамi (на працягу не больш чым двух пакаленняў), гэта фiзiчная асоба мае права абумовiць недаступнасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi для публiчнага агляду (iншага спосабу раскрыцця зместу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) пры яе жыццi або на iншы тэрмiн, якi не перавышае гэтага часу.
Артыкул 55. Пераважнае права набыцця гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе састаўной часткi)
Пры продажы долi ў агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця гэтай долi па цане, за якую яна прадаецца. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць састаўную частку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры яе продажы пераважнае права яе набыцця мае дзяржава.
Глава 10

ФIНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 56. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 57. Фiнансаванне некаторых мерапрыемстваў па прадухiленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы
За кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта 7 артыкула 32 гэтага Закона.
Артыкул 58. Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў
Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 11

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Статья 59 вступила в силу со дня официального опубликования.


Артыкул 59. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 60, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Статья 60 вступила в силу со дня официального опубликования (статья 59 данного документа).


Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь страцiўшымi сiлу
У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 18, арт. 199);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1998 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29-30, арт. 467);

пункт 8 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2001 года "О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759);

артыкул 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiпеня 2002 года "О внесении изменений и дополнения в некоторые законодательные акты Республики Беларусь в связи с реорганизацией системы республиканских органов государственного управления" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 87, 2/883);



Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 505).
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка