Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны"




Дата канвертавання06.02.2017
Памер55.19 Kb.


ТЭМАТЫКА РЭФЕРАТАЎ

ПА КУРСУ «ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ»


1. Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны” ад 13 лiстапада 1992 г. (з дапаўненнямі 1995 і 1998 гг.).

2. Айчынныя помнікі ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

3. Герадотавы андрафагi, неўры і будзіны.

4. Летапiсы як найбольш старажытныя дакументальныя помнiкi па гiсторыi першых беларускiх княстваў. “Аповесць мiнулых гадоў”.

5. “Слова аб палку Ігаравым”.

6. Лiтаратурная спадчына, звязаная з жыццём i дзейнасцю Ефрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага.

7. Тураўскае, Мсцiслаўскае i Аршанскае евангеллi як дакументальныя помнiкi старажытнай Беларусi.

8. Берасцяныя граматы (Вiцебск, Мсцiслаў).

9. Фармiраванне дзяржаўнай iдэалогii i нацыянальнай iдэi ў “Летапiсцы вялiкiх князёў лiтоўскiх”, Беларуска-лiтоўскiм летапiсу 1446 г., i Хронiцы ВКЛ.

10. Афiцыйныя дакументы часоў ВКЛ як дакументальныя помнiкi (Лiтоўская метрыка, Статуты ВКЛ).

11. Дакументальная спадчына М. Гусоўскага, Я. Вісліцкага, Ф. Скарыны, А. Рымшы, С. Буднага i В. Цяпінскага.

12. Дыярыушы Ф. Еўлашоўскага i А. Фiлiповiча.

13. Запiскi замежных падарожнiкаў (С. Герберштэйн, М. Варкач).

14. Мясцовыя арабскiя рукапiсныя кнiгi - унiкальныя дакументальныя помнiкi Беларусi.

15. Беларусь у творах А. Міцкевіча і П. Шпiлеўскага.

16. “Энэіда навыварат”. “Тарас на Парнасе”.

17. Выданне дакументаў па гiсторыi Беларусi Археаграфiчнымi камiсiямi ў Пецярбургу i Вiльнi.

18. Успамiны Я. Коласа, М. Танка, У. Караткевiча, I. Шамякiна.

19. Кiрункi дзейнасцi Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору АН РБ на сучасным этапе.

20. Беларускi дзяржаўны этнаграфiчны музей “пад адкрытым небам”.

21. Раўбiцкi Дзяржаўны музей беларускага мастацтва.

22. Веткаўскi Дзяржаўны музей народнай творчасцi.

23. Эвалюцыя народнага жылля на Беларусi. Упрыгожванне сялянскiх хат.

24. Нацыянальнае адзенне як важны этнаграфiчны помнiк.

25. Роля народных абрадаў як састаўной часткi духоўнай культуры беларусаў.

26. Гiсторыя станаўлення беларускай нацыянальнай кухнi.

27. Археалагічнае вывучэнне Беларусі (Т. Нарбут, З. Даленга-Хадакоўскi, Я. і К. Тышкевiчы, Е. Раманаў).

28. Дасягненні савецкай археалагічнай навукі (К. Палiкарповiч, У. Ксяндзоў, В. Ляўко, А. Мiтрафанаў, Л. Побаль).

29. Археалагiчная экспазiцыя ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi.

30. Музей беларускага Палесся ў Пiнску.

31. Музей валуноў у Мiнску.

32. Найбольш старажытныя стаянкi каля в. Бердыж (Чачэрскi р-н) i Юравiчы (Калiнкавiцкi р-н).

33. Крэмнездабываючыя Краснасельскiя шахты пад Ваўкавыскам.

34. Першыя праявы язычнiцтва ў археалагiчных помнiках.

35. Язычнiцкiя iдалы (Шклоўскi, Слонiмскi) i каменныя бабы.

36. Славянская каланiзацыя беларускiх зямель. Крывiчы, радзiмiчы i дрыгавiчы.

37. Узнiкненне першых беларускiх гарадоў (умовы, размяшчэнне, функцыi).

38. Археалагiчны музей “Бярэсце”.

39. Полацкая школа дойлiдства.

40. Полацкi Сафiйскi сабор.

41. Вiцебская Благавешчанская царква.

42. Навагрудская Барысаглебская царква.

43. Гродзенская школа дойлiдства.

44. Гродзенскiя Каложская царква Барыса i Глеба, Нiжняя царква.

45. Турава-Пінская архітэктурная школа.

46. Фрэскi Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.

47. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Эмалі.

48. Белая вежа ў Камянцы.

49. Мінская замкавая царква.

50. Замкі-кастэлі ў Лiдзе i Крэва (Смаргонскі р-н).

51. Пераўтварэнне гарадскiх дзядзiнцаў у гатычныя замкi (Гродна, Навагрудак)

52. Эвалюцыя прыватнага гатычнага замкабудавання – Мiр (Карэлiчскі р-н), Геранёны (Iўеўскі р-н).

53. Каталiцкiя гатычныя храмы ў Iшкальдзi (Баранавiцкi р-н), Усялюбе (Навагрудскi р-н), Геранёнах i Гнезна (Ваўкавыскi р-н).

54. Готыка ў праваслаўным дойлiдстве - царквы-крэпасцi ў Сынкавiчах (Зельвенскi р-н) i Мураванке (Шчучынскi р-н).

55. Праявы готыкі ў гравюрах Ф. Скарыны.

56. Канцэпцыя “ідэальнага горада” і перабудова Нясвiжа, Быхава, Слуцка і Рэчыцы ў стылі Рэнесанса.

57. Ратуша як сiмвал самакiравання горада (Нясвіж).

58. Замкi-палацы ў Нясвiжы, Гальшанах (Ашмянскi р-н), Заслаўi, Любчы (Навагрудскі р-н), Быхаве, Ружанах i Смалянах (Аршанскi р-н).

59. Заслаўскi і Смаргонскi кальвінскія зборы.

60. Рэнесанс у каталіцкім і праваслаўным дойлiдстве (Новы Свержань, Стаўбцоўскi р-н).

61. Рэнесансавы рэалiзм у выяўленчым мастацтве.

62. “Гараднiца” А. Тызенгаўза ў Гродна.

63. Каралеўскія барочныя рэзідэнцыі ў Гродна.

64. Нясвіжскі, Свяцкі (Гродзенскі р-н), Ружанскi (Пружанскi р-н), Дзятлаўскі, Шчорсаўскi (Навагрудскi р-н) i Пiнскi палацы.

65. Магілёўскія рэзідэнцыі царкоўных іерархаў. Сядзібы ў Скоках (Брэсцкі р-н) і Мерачоўшчыне (Iвацэвiцкі р-н ).

66. Езуiцкi касцёл у Нясвiжы - першы помнiк барока на Беларусi.

67. Барочны ансамбль Верхняга рынку ў Мiнску.

68. Калегiумы ў Полацку і Пiнску.

69. Пашырэнне свецкага параднага партрэта.

70. “Нізавое барока” як аснова сучаснага народнага мастацтва.

71. Будаўнiцтва крэпасцей у Беларусi (Брэст, Бабруйск).

72. Гомельскi палац гр. Румянцавых.

73. Гомельскi Петрапаўлаўскi сабор.

74. Вiленская школа жывапiсу.

75. Ратуша ў Чачэрску.

76. Неагатычны Косаўскi палац (Iвацэвiчскi р-н).

77. Гістарызм і мадэрн як аснова грамадскага i жыллёвага будаўнiцтва ў час капiталiзму.

78. Чыгуначныя вакзалы (Барысаў, Брэст, Маладзечна).

79. Сядзiбы ў стылi неаготыкі (Нача, Ляхавічскі р-н; Чырвоны Бераг Жлобінскі р-н; Расоны; Бальценікі Воранаўскі р-н), неарэнесансу (Пружаны, Лынтупы Пастаўскі р-н), неабарока (Крупкі), неакласіцызму (Шчучын), псеўдарускім стылі (Дзям’янкі Добрушскі р-н), мадэрне (Свіслач Гродзенскі р-н).

80. Чырвоны касцёл у Мiнску.

81. Манументальная прапаганда – асноўны кiрунак развiцця савецкай архiтэктуры.

82. Канструктывiзм.

83. Пралетарскі неакласіцызм.

84. Дзейнасць вядучых архiтэктараў БССР – I. Лангбарда, А. Воiнава, Г. Лаўрова.

85. Оперны тэатр i Дом урада ў Мінску, Дом Саветаў у Магілёве як буйнейшыя помнiкi даваеннай савецкай беларускай архiтэктуры.

86. Вiцебская мастацкая школа. Ю. Пэн, М. Шагал, К. Малевiч.

87. Фармiраванне стыля сацрэалiзму ў выяўленчым мастацтве.

88. Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.

89. Буйнiцкае поле пад Магiлёвам.

90. Мемарыяльны комплекс “Кацюша” у Оршы.

91. “Вiцебскiя вароты” (Вiцебскi р-н).

92. Помнiкi кiраўнiкам партызанскага руху (У. Бумажкову, В, Каржу, П. Машэраву, П. Шмырову).

93. Помнiкi на месцах спаленых вёсак. Хатынь (Лагойскi р-н), Драмлёва (Жабiнкаўскi р-н), Дальва (Лагойскi р-н), Шунёўка (Докшыцкi р-н) Сцефанава (Бялынiцкi р-н), Пераходы (Слуцкi р-н).

94. Мемарыяльныя комплексы на месцах Лупалаўскага, Масюкошчынскага, Трасцянецкага, Азарыцкага i Вiцебскага лагероў смерцi, Мiнскага гетта.

95. Гiсторыя стварэння Манумента перамогi ў Мiнску. Плошча Перамогi ў Вiцебску.

96. Курган Славы Савецкай Армii - Вызвалiцельнiцы Беларусi пад Мiнскам. 97. Манумент у гонар савецкай мацi-патрыёткi ў Жодзiна.

98. Фармiраванне новага агульнагарадскога цэнтра на прыкладзе пасляваеннага Мiнска.

99. Помнiкi грамадскага дойлiдства 1940-1950 гг.

100. Адметныя помнікі архітэктуры 1970-1980 гг.

101. Кiрункi развiцця беларускага мастацтва ў 1940-1980 гг.

102. Помнікі гісторыі, звязаныя з працэсам станаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях.

103. Ушанаванне памяці першых айчынных асветнікаў (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі), дзеячоў эпохі Адраджэння (Ф. Скарына, С. Будны, П. Мсціславец, С. Полацкі, К. Лышчынскі).

104. Мемарыялы ў гонар руска-французскай вайны 1812 г.

105. Памятныя месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Міцкевіча, Я. Чачота, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцынкевіча, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча.

106. Сядзіба І. Рэпіна “Здраўнёва” пад Віцебскам.

107. Ушанаванне памяці паўшых у гады Першай сусветнай вайны - Дзясятнікі (Валожынскі р-н), Тамашоўка (Брэсцкі р-н), Сноў (Нясвiжскі р-н).

108. Ушанаванне памяці М. Шагала ў Віцебску.

109. Мемарыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Я. Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі, П. Сухога, О. Шміта, А. Грамыкі, П. Клімука і У. Кавалёнка.



110. Рэха Чарнобыльскай аварыі (Слаўгарад, Карма).

111. Рэзідэнцыя ў Віскулях як месца ліквідацыі СССР.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка