Закон рэспублікi беларусь аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года




Дата канвертавання13.01.2017
Памер10.18 Kb.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года


Артыкул 1. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца).

Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 верасня 2010 года:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

23 ліпеня 2008 года, г.Мінск. № 420—З



ЗАЦВЕРДЖАНА Закон Рэспублікі Беларусь 23.07.2008 № 420-З Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі [далей]


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка